Навіны
Суботнім днём у Пціцкай СШ адбылося чарговае паседжанне сямейнага клуба на тэму "Мой дом-мая крэпасць", якое аб'яднала вакол сябе бацькоў і дзяцей пачатковых класаў. У ходзе сумеснай творчай працы бацькі і дзеці будавалі "дом мары", асновай якога былі вызначаны бацькі, апорай дома-любоў і узаемаразуменне , дах - цеплыня сямейных адносін. Разам з педагогам псіхолагам удзельнікі мерапрыемсва вызначалі шкодныя звычкі , якія не спрыяюць добразычлівым адносінамі. "Калючы ёжык" дапамог сем'ям пазбавіцца ад негатыву, а вясновы настрой і цёплая сямейная атмасфера натхніла ўсіх прысутных на добрыя справы і паважлівыя ўзаемаадносіны!
15 сакавіка краіна адзначае Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў Пціцкай сярэдняй школе прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне у вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі. У ходзе інтарактыўнай віктарыны " Галоўны Закон краіны" навучэнцы даведаліся аб змесце і значэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім адлюстраваны правы і свабоды грамадзян суверэннай дзяржавы. Вучні ўсвядомілі неабходнасць актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі, прытрымлівацца законаў сваёй дзяржавы, быць дастойнымі грамадзянамі краіны!
Навучэнцы 9-11 класаў прынялі ўдзел у ІХ адкрытым абласным конкурсе творчых работ на прыз газеты "Гомельская праўда"прысвечаная Году 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Навучэнцы 9 класа сустрэліся з прадстаўнікамі ДУА "Мазырскі дзяржаўны каледж будаўнікоў". Падчас сустрэчы навучэнцы пазнаёміліся з прафесіямі, якія можна набыць у дадзенай установе адукацыі, умовамі паступлення , пражывання. навучання.
12 сакавіка ва ўстанове адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа" на перапынках прайшла акцыя пад назвай "Службы дапамогі. Нумары телефонаў, куды можна звярнуцца ". Гэтае мерапрыемства было арганізавана з мэтай павышэння дасведчанасці навучэнцаў пра важнасць псіхічнага здароўя і даступных рэсурсаў падтрымкі. Падчас інфамінутак даведаліся пра тое, як працуе "Тэлефон даверу", якія спецыялісты гатовыя выслухаць і дапамагчы ў цяжкай сітуацыі, а таксама пра тое, як важна дзяліцца сваімі перажываннямі і не заставацца сам-насам з праблемамі.
У чарговы раз навучэнцы ўстановы сустрэліся з прадстаўнікамі РАНС. Падчас сустрэчы навучэнцы ўзгадалі правілы пажарнай бяспекі, правілы карыстання першаснымі сродкамі тушэння пажару,папрактыкаваліся ў выкліку экстраных службаў. Прадстаўнікі РАНС нагадалі аб недапушчэнні палаў сухой расліннасці ў вясновы час.
Выхаванцы дашкольнай адукацыі шчыра і яскрава павіншавалі сваіх матуль і выхавацеляў сам святам 8 сакавіка!
Напярэданні Міжнароднага дня жанчын ва ўстанове адукацыі адбыўся святочны канцэрт на якім навучэнцы павіншавалі сваіх матуль, бабуль і педагогаў са святам вясны і прыгажосці!
У суботні дзень 1 сакавіка ў Пціцкай СШ прайшлі спартыўныя спаборніцтвы , прысвечаныя Дню грамадзянскай абароны. Каманды навучэнцаў і настаўнікаў удзельнічалі ў розных выпрабаваннях : пераносу раненага, надзяванні пратывагазу, выхаду з задымленага памяшкання, спаборнічалі ў спрыце і кімлівасці пры праходжанні выпрабаванняў
У рамках тыдня нацыянальнай кухнi у́ дзiцячым садку Пціцкай СШ прайшоу́ "Беларускi кiрмаш ".
З дапамогай беларускай традыцыйнай кухнi дзецi пазнаёмiлiся з народнай культурай i беларускiмi традыцыямi. З ахвотай да мерапрыемства далучыліся і бацькі выхаванцаў , якія з задавальненнем прыгатавалі нацыянальныя стравы: наласнікі, аладкі, дранікі, бабку
Напярэданні Сусветнага дня грамадзянскай абароны ў Пціцкай СШ адбыліся мерапрыемствы па адпрацоўцы навыкаў абароны насельніцтва пры НС , прафілактыцы гібелі ад знешніх прычын , сярод якіх трэніровачная эвакуацыя з удзелам супрацоўнікаў раённай службы МНС, правядзенне тэматычных інфармацыйных гадзін, віктарыны, майстар клас па аказанні першай дапамогі пацярпелым, адпрацоўка дзеянняў пажарнай дружыны школы пры НС
У рамках інфармацыйна - адукацыйнага праекта ШАГ
з навучэнцамі 8-11 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна "Маладосць - час выбару. Моладзь - за здаровы лад жыцця". Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі, што такое здаровы лад жыцця, чаму ім варта кіравацца, якія ўмовы створаны ў рэгіёне і рэспубліцы для заняткаў спортам, якую шкоду нясе ўжыванне наркотыкаў, як не стаць ахвярай нарказлачынстваў. На мерапрыемства была запрошана кандыдат у майстры спорту, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Шпалак Ганна Аляксееўна, якая адказала на пытанні навучэнцаў. На заключным этапе рабяты прапанавалі свае ідэі, якіх патрэбна прытрымлівацца, каб весці здаровы лад жыцця.
27 лютага у форме дыялогавае пляцоўкі адбылася сустрэча старшыні раённага савета дэпутатаў Пілера В У. з калектывам Пціцкай СШ. На сустрэчы былі асветлены пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Петрыкаўскага раёна, разгледжаны хвалюючыя пытанні калектыва школы.На сустрэчы прысутнічалі дэпутаты мясцовага, раённага і абласнога савету дэпутатаў
Выхаванцы дашкольнай адукацыі Пцтцкай СШ актыўна далучыліся да правядзення Тыдня беларускай кухні. Дзеці з цікавасцю знаёмяцца з традыцыйнымі стравамі нашых продкаў, прадуктамі для іх прыгатавання: сярод якіх малако, бульба, тварог, мука, масла.Сімвалічна, што тыдзень праходзіць як раз на Масленічай нядзелі
З 24.02.25 па 28.02.25 ва ўстанове адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа"будзе праходзіць"Тыдзень нулявога траўматызму "
Чарговы рэйд настаўніцка-бацькоўска патруля адбыўся ў субботу, пасля 23 гадзін вечара. Настаўнікі наведалі месцы масавага знаходжання моладзі. Правапарушэнняў выяўлена не было.
Дзе правесці суботні вечар? Навучэнцы і выпускнікі Пціцкай СШ добра ведаюць , што кожную суботу іх чакаюць у роднай школе. Спартыўныя спаборніцтвы па валейболе, баскетболе, футболе пад кіраўніцтвам маладога таленавітага педагога Шпалак Ганны Аляксееўны праходзяць рэгулярна у вячэні час. Вокны спартыўнай залы свецяцца да 20 гадзін вечара, запрашаючы аматараў спорта і здаровага ладу жыцця!
У суботу, 22 лютага, навучэнцы 9 класа Пціцкай СШ наведалі УА "Калінкавіцкі дзяржаўны каледж меліярацыі". Экскурсанты пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай каледжа, з умовамі навучання і пражывання. Выкладчыкі каледжа расказалі, якія спецыяльнасці асноўныя і дадатковыя можна набыць, якія бал атэстата з'яўляецца прахадным пры паступленні. Асабліва ўразіў рабят той момант, калі спрабавалі ездзіць на гусенічным трактары, жаць збожжа на камбайне-сімулятары. Будучым выпускнікам экскурсія вельмі спадабалася!
У гонар свята Дня абаронцы Айчыны у Пціцкай СШ адбыўся конкурс інсцэніраванай ваеннай песні "Песня ў салдацкім шынелі" , у якім прынялі ўдзел навучэнцы 3-11 класаў. Пад час конкурсу гучалі як добра вядомыя ўсім "Кацюша", "Смуглянка", так і новыя песні "Баявыя ордэны", "Махнем нягледзячы", "Дэсантны батальён", "Наша Радзіма моцная". Усе прысутныя атрымалі задавальненне ад падрыхтаваных музычных нумароў і майстэрскага выканання песень!
Напярэданні свята Абаронцы Айчыны ўдзельнікі Цімураўскага атрада Пціцкай СШ прынялі актыўны ўдзел у працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні помнікаў загінуўшых воінаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Аддаючы павагу героям рабяты ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання