Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

16.02.2021г у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшлі мерапрыемствы пад агульным дэвізам "Беларусь культурная". Пачаўся дзень з акцыі "Пажадай мове, роднаму краю, нарооду". Таксама навучэнцы прагледзелі фільм "20 фактаў аб Беларусі", які быў прысвечаны Дню роднай мовы. Завяршыўся гульнёй "Шануем беларускае". Каманды "Званочкі", "Каласочкі" і "Васілёчкі" ў пазнавальнай форме здейснілі падарожжа па станцыях, замацавалі веды аб беларускай спадчыне, даведаліся аб багацці і разнастайнасці роднай мовы.

16 февраля 2021 в 18:47 | Казмерчук К. С. | нет комментариев

Таты будуць вельмі шчаслівыя атрымаць на Дзень абаронцы Айчыны прыгожыя і кранальныя паштоўкі ад сваіх дзетак. І ў нашых сілах не проста парадаваць іх гэтым падарункам, а яшчэ і здзівіць. Таму выхаванцы дзіцячага садка адказна падышлі да гэтай справы і стварылі паштоўкі для сваіх любімых татаў.

16 февраля 2021 в 13:40 | Сигай М. С. | нет комментариев

У гэтым годзе зіма парадавала не толькі маразамі, але і даўно не бывалым снегам. Суботнім днём на расчыстку тэрыторыі школы і дзіцячага садку выйшлі педагогі і навучэнцы ўстановы адукацыі.

16 февраля 2021 в 12:16 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У гэты дзень ў рамках дэкады "Афганістан у лёсах нашых землякоў" для навучэнцаў устнановы, былі праведзены інфармацыйныя гадзіны "Трагедыя і доблесць Афгана", аформлена тэматычная выстава "Воіны-афганцы-нашы землякі".

15 февраля 2021 в 19:48 | Казмерчук К. С. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі пачаўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры з 15.02.2021 па 20.02.2021г.

15 февраля 2021 в 15:40 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Работнікі дашкольнай установы разам з выхаванцамі стварылі незвычайны лабірынт са снегу. Колькі радасці і задавальнення атрымалі ўсе не толькі ад працы, але і ад гульняў на марозным паветры! З ружовымі шчочкамі і цудоўным настроем вярнуліся дзеці з прагулкі.

15 февраля 2021 в 15:27 | Сигай М. С. | нет комментариев

"Здаровае харчаванне - залог здароўя"

15 февраля 2021 в 09:03 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў Афганцаў "Афганістан у лёсах нашых землякоў", у рамках якога навучэнцы старэйшых класаў падрыхтавалі канцэртную праграму (анлайн) для воінаў-афганцаў нашых землякоў: Пацукова У.В., Герасіменка С.І., Паграноўскага Ф.Ф.. Рабяты ўспомнілі воінаў-афганцаў выпускнікоў нашай школы, падрыхтавалі інфармацыйны стэнд "Афганістан у лёсах нашых землякоў", сустрэліся са сваякамі былых воінаў-афганцаў, аказалі шэфскую дапамогу.

13 февраля 2021 в 14:57 | Казмерчук К. С. | нет комментариев

13.02.2021г. Прайшло мерапрыемства сярод пачатковых класаў гульня -падарожжа "Па краіне акцябрат"
Да гэтага дня навучэнцы 2 класа рыхтаваліся даўно, вучылі правілы і ўрачыстае абяцанне акцябрат, прайшлі нялёгкія выпрабаванні. Яны здзейснілі вясёлае «Падарожжа па краіне акцябрат», спыняючыся на станцыяхі выконваючы розныя заданні.
У завяршэнні свята прайшоў прыём у акцябраты. піянеры ўручылі рабятам акцябрацкія зорачкі. І мы спадзяемся,што яны будуць ганарыцца сваёй зорачкай, будуць смелымі і адважнымі, дружнымі і ўмелымі, і больш за ўсё на свеце будуць любіць сваю Радзіму.

13 февраля 2021 в 14:30 | Казмерчук К. С. | нет комментариев

У сувязі з ўмоўвамі надвор’я ва ўстанове адукацыі прымаюцца меры па ўборцы снегу на школьным двары,пешаходных дарожак і прылеглых да ўстановы тэрыторыях. Навучэнцы 9-11класаў актыўна адгукнуліся на просьбу дапамагчы ў расчыстцы тэрыторыі дзіцячага садку ад снегу.

12 февраля 2021 в 14:57 | Казмерчук К. С. | нет комментариев

Выхаванцы дзіцячага сада наведалі школьны музей, дзе даведаліся шмат цікавага пра падзеі Вялікай Айчыннай Вайны. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі выхавацеляў, задавалі пытанні, разглядаючы экспанаты. Таксама дзецям былі прадстаўлены стэнды з фотаздымкамі, дакументамі, біяграфіямі, лістамі, кнігамі.

11 февраля 2021 в 17:16 | Сигай М. С. | нет комментариев

Вельмі важна з дзіцячага садка знаёміць дзяцей з прафесіямі, расказваць пра тыя якасці характару, якія патрабуе той ці іншы занятак. Зіма ў гэтым годзе радуе нас снегам. Таму дворніку прыходзіцца працаваць вельмі многа. На прагулцы выхаванцы другой малодшай групы мелі магчымасць не толькі паназіраць за тым, як працуе дворнік, ала і самім паспрабаваць расчысціць пляцоўку ад снегу. А пасля з задавальненнем пакатацца з горкі, пагуляць у даганялкі і проста паляжаць на снезе.

10 февраля 2021 в 16:44 | Сигай М. С. | нет комментариев

8 лютага адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста.
Аддаючы даніну памяці юным героям, у групах дзіцячага сада прайшлі гутаркі аб зусім кароткім, але гераічным жыцці піянераў, якім пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. А пасля быў арганізаваны прагляд мультфільма "Салдацкая казка"

8 февраля 2021 в 16:56 | Сигай М. С. | нет комментариев

На інфармацыйнай гадзіне навучэнцам 1-11 класаў установы адукацыі, класныя кіраўнікі паведамілі аб дадатку у мабільнай версіі «SafeTrain» - «Берегись поезда» якое апавяшчае карыстальніка пра набліжэнне да чыгунцы бліжэй 70 метраў вібрацыяй і гукавым сігналам, у тым ліку праз знешні дынамік ці навушнікі.
Дадатак з дапамогай SMS-паведамленняў апавяшчае бацькоў пра набліжэнне дзіцяці да чыгункі, адключэнні прыкладання або службаў геолокации, дазваляе ажыццяўляць бацькоўскі кантроль месцазнаходжання дзіцяці ў рэжыме рэальнага часу. Гісторыя маршруту захоўваецца на працягу 30 дзён і дае магчымасць аналізаваць маршрут дзіцяці, выяўляючы выпадкі пагарды спецыяльна абсталяванымі пераходамі, бязмэтнага знаходжання паблізу аб'ектаў падвышанай небяспекі і інш.

8 февраля 2021 в 13:51 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Напярэданні Дня памяці юнага героя-антыфашыста, удзельнікі грамадскіх аб'яднанняў "БРПО" і "БРСМ" прынялі ўдзел у квэсце «Іх імёны ведаць павінны», мэтай якога было пазнаёміць дзяцей з юнымі героямі, якія змагаліся з фашысцкімі ворагамі ў час Вялікай Айчыннай вайны, з іх жыццём і подзвігамі. У гонар памяці юных герояў , члены піянерскай дружыны, ўвасобілі іх подзвіг ў фотаздымках, якія былі выраблены пад час правядзення інсталяцыі подзвіга героя. Рабяты прайшлі шляхам юнага героя антыфашыста Марата Казея, які ўдзельнічаў у партызанскіх аперацыях па падрывыву чыгункі, і загінуў ад выбуху гранаты.
Памяць пра юных героях, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і шчасце людзей, будзе жыць у нашых сэрцах. Пра тых, хто ішоў плячом да пляча з бацькамі і братамі ў бой, пра тых, хто змагаўся з ворагам у суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны пад страхам смерці, лютай расправы фашыстаў здзяйснялі кожны свой несмяротны вялікі подзвіг ... Марат Казей, Лёня Голікаў, Зіна Партнова, Віця Сітніца,Люся Герасіменка, Валя Коцік...

6 февраля 2021 в 18:05 | Казмерчук К. С. | нет комментариев

З 4 па 6 лютага ў рамках месячніка ваенна-патрыятычнага выхавання прайшоў Тыдзень юнага героя-антыфашыста. Да гэтай даты была аформлена выстава «Героі ніколі не паміраюць, героі ў нашай памяці жывуць», праводзіліся прэзентацыя інфармацыйных і класных гадзін «Засталіся юнымі на стагоддзе», «Дзеці - героі вайны» дзякуючы якім сённяшнія школьнікі змаглі наблізіцца да гісторыі, якую чынілі іх равеснікі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

6 февраля 2021 в 17:46 | Казмерчук К. С. | нет комментариев