Навіны
Навучэнцы пачатковых класаў Пціцкай СШ павіншавалі са святам Кастрычніцкай рэвалюцыі мясцовыя працоўныя калектывы
Навучэнцы Пціцкай СШ напярэданні свята Кастрычніцкай рэвалюцыі наведалі помнік воінам-вызваліцелям у в Багрымавічы. Рабяты навялі парадак каля помніка, усклалі кветкі , ушанавалі памяць загінуўшых воінаў, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць нашага народа
З нагоды свята Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Пціцкай СШ адбыўся круглы стол "Урокі гісторыі: Кастрычнік 1917 года", у якім прынялі ўдзел навучэнцы 10-11 класаў, педагогі і кіраўніцтва ўстановы. Удзельнікі мерапрыемства звярнуліся да гісторыі свята, абмеркавалі яго значначэнне ў цяперашні час. Навучэнцы выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю да гістарычнага мінулага нашай краіны, напрамках яе сучаснага развіцця
У рамках месячніка прававых ведаў, навучэнцы 7 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі прававой гульні «Мае правы і абавязкі". Цікавыя заданні дазволілі дзецям замацаваць веды Канвенцыі аб правах дзіцяці, навучыць адстойваць сваё меркаванне і прымяняць веданне правоў і абавязкаў на практыцы. Мерапрыемства нагадала ўсім удзельнікам, што трэба ведаць свае правы і абавязкі, выконваць іх у паўсядзённым жыцці.
С целью предупреждения пожаров и гибели людей от них по причине неосторожного обращения с огнем при курении в период с 4 по 27 ноября пройдет республиканская информационно-пропагандистская кампания «Не прожигай свою жизнь!».
У рамках акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна", прысвечанай Міжнароднаму дню энергазберажэння навучэнцы Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін «Беражлівасць як лад жыцця кожнага». Дзеці даведаліся аб гісторыі з'яўлення міжнароднага Дня энергазберажэння, аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, аб спосабах энергазберажэння, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і ў быце.
Напрыканцы гадзіны зносін навучэнцы раздалі лістоўкі «Вучымся берагчы энергію правільна» мясцовым жыхарам.
З 4 па 30 лістапада ва ўстанове адукацыі праходзіць месячнік прававых ведаў "Закон па якім ты жывеш", у рамках якога запланаваны мерапрыемствы па вывучэнні правоў і абавязкаў грамадзяніна, мерапрыемствы па прафілактыцы шкодных звычак, злачынстваў і правапарушэнняў, адказнасці за іх перад законам
У перыяд асенніх канікул навучэнцы Пціцкай СШ здзейснілі экскурсію ў краязнаўчы музей на базе Капаткевіцкай СШ. Падчас наведвання музея рабяты даведаліся аб ваенных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, людзях, якія ўнеслі ўклад у барацьбу з фашызмам . Атрымалі інфармацыю аб партызанскім руху, героях падпольшчыках, якія ўдзельнічалі ў вызваленчай барацьбе на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна.
Навучэнцы 7 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі мерапрыемства варкшоп "Прафесіі 21-га стагоддзя". Рабяты адказвалі на пытанні, звязаныя з назвамі прафесій, успомнілі самыя забытыя, самыя модныя, самыя смелыя, самыя патрэбныя прафесіі. Вызначылі, чым займаюцца людзі, у якіх незвычайныя назвы прафесій. Дзеці адказвалі на ўсе пытанні, паказаўшы добрыя веды. Мерапрыемства прайшло пазнавальна і весела.
1 лістапада сярод акцябрат піянерскай дружыны ім. Зоі Касмадзем'янскай прайшоў дружынны этап "Вялікая акцябрацкая гульня". Удзел у гульні прынялі 3 каманды, у кожнай з якіх было па 5 эрудытаў. Па выніках спаборніцтваў першае месца заваявала каманда "Зорачкі".
Апошні дзень аздараўленчага лагера пачаўся з зарадкі і хвілінкі здароўя "Маленькая витамінка - вялікая карысць", пасля якой навучэнцы зрабілі вывад , што вітаміны вельмі карысныя для дзяцей і патрэбна ужывать садавіну і гародніну кожны дзень. Удзельнікі лагера актыўна і з захапленнем адгадвалі казкі, тлумачылі дзеянні чароўных рэчывау з казак. Выхаванцы наведалі школьны музейны пакой, дзе пазнаёміліся з рэчамі, якія выкарыстоўвалі нашы продкі у сваім жыцці. У гэты дзень навучэнцы развіталіся з лагерам.
1 лістапада навучэнцы 11 класа Пціцкай СШ прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўццы"Мы ў адказе за свае ўчынкі". На мерапрыемстве навучэнцы пазнаёміліся з паняццямі "правіна", "правапарушэнне", "злачынства", іх адрозненнямі, прывялі канкрэтныя прыклады. Адказалі на пытанні: якія ўчынкі можна лічыць добрымі, а якія парушаюць нашыя правы. Засвоілі веды аб відах адказнасці: крымінальнай, адміністрацыйнай, дысцыплінарнай, грамадзянска-прававой.
1 лістапада ў спартыўнай зале Пціцкай сярэдняй школы адбылася таварыская сустрэча па піянерболе. У паядынку сышліся каманды 2-6 класаў.
Піянербол - гэта адна з самых цікавых, дынамічных і захапляльных гульняў з выкарыстаннем ручнога мяча. Тут патрэбны не толькі шпаркасць, цягавітасць, спрыт, каардынацыя рухаў, але і ўменне выбудоўваць міжасобасныя адносіны, размяркоўваць ролі і абавязкі, разумець, што толькі зладжаная, сумесная праца можа прывесці да адзінай для ўсіх мэты - перамогі.
Усе дзеці гулялі з задавальненнем і спартыўным азартам, абстаноўка была прыязнай і таварыска цёплай да сапернікаў.
У час канікул навучэнцы 3 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі гульні "Знаўцы прыроды", у ходзе якой рабяты з цікавасцю адказвалі на розныя пытанні жывёльнага і расліннага свету, паказалі добрыя веды аб прыродзе. У канцы мерапрыемства прыйшлі да высновы, што патрэбна берагчы і любіць прыроду.
Незабыўныя ўражанні ў выхаванцаў лагера сёння пакінула экскурсія ў Пціцкае лясніцтва. Ляснічы Аляксандр Іванавіч пазнаёміў з тым, якім чынам арганізавана ахова лясных угоддзяў на вялікіх тэрыторыях з дапамогай сістэмы відэаназірання. Зацікавілі рабят і інструменты, і тэхніка, што маюцца ў гаспадарцы. Дзеці назіралі за разнастайнымі раслінамі на тэрыторыі лясніцтва. Таксама выхаванцы здзейснілі віртуальнае падарожжа па нацыянальных парках Беларусі. У Пціцкім сельскім доме народнай творчасці дзяцей чакала забаўляльная праграма"Восень, восень - у госці просім". Завяршыўся чарговы дзень хвілінкай бяспекі, у ходзе якой дзеці нагадалі, як патрэбна даглядаць дамашніх жывёл і як паводзіць сябе з незнаёмымі жывёламі.
У рамках прафілактыкі кіберзлачыннасці навучэнцы 5 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі калектыўна-творчай справы "Падарожжа ў свет Калабангі. Бяспечны інтэрнэт". Работы пазнаеміліся з небяспекамі, якія могуць падцікоўваць іх у Інтэрнеце, вывучылі правілы бяспекі працы ў сетцы, разабралі новыя паняцці булінга.
Дашкольны ўзрост - асаблівы, унікальны па сваёй значнасці перыяд у жыцці чалавека. Гэты час актыўнага пазнання навакольнага свету, сэнсу чалавечых адносін, усведамлення сябе ў сістэме прадметнага і сацыяльнага свету, развіцця пазнавальных здольнасцяў.
Выхаванцы Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі занятку "Я - добры, ты - добры", з мэтай фарміравання пазітыўнага самаўспрымання і ўпэўненасці ў сабе.
Падчас заняткаў выхаванцы праяўлялі і паказвалі станоўчыя і адмоўныя эмоцыі, вучыліся казаць добрыя словы і працаваць у групе.
Мерапрыемствы, прысвечаныя тэме здаровага ладу жыцця, заўсёды актуальныя. Такую неабходнасць дыктуе само жыццё. Вучні 8 класа Пціцкай сярэдняй школы абмяркоўвалі гэту тэму падчас мерапрыемства
" Запаведзі здаровага ладу жыцця", якое прайшло ў форме круглага стала. У ходзе сумеснай гутаркі рабяты прыйшлі да высновы, што сучасны падлетак павінен зразумець і засвоіць каштоўнасць здароўя. Здорава - здаровым быць!
Хто з дзяцей не любіць казкі? Казкі вучаць нас адрозніваць дабро ад зла, добрае ад дрэннага.Навучэнцы 2 класа Пціцкай СШ сталі удзельнікамі віктарыны "Падрожжа ў казку". Галоўная мэта мерапрыемства была накіравана на фарміраванне цікавасці да мастацкай літаратуры, а менавіта да казак.Дзеці дружна ўспаміналі казкі і іх герояў, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны.Падарожжа ў казку скончылася, але казка заўсёды застаецца з чытачом, варта толькі ўзяць кніжку ў бібліятэцы, адкрыць яе і прачытаць.
Навучэнцы 3-6 класаў Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі вуснага часопісу "80 год Перамогі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў" , які прайшоў у школьнай бібліятэцы. Падчас мерапрыемста рабяты пазнаёміліся з інфармацыяй пра генацыд беларускага народа ў годы ВАВ. Дзеці цвёрда вырашылі для сябе памятаць і шанаваць подзвігі і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны савецкімі салдатамі і мірным насельніцтвам.