Навіны
Штогод у сакавіку месяцы Нацыянальны банк праводзіць Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі. Мэтай гэтай інфармацыйнай кампаніі з'яўляецца асвета маладых людзей у пытаннях фінансавай пісьменнасці і дапамога ім у авалоданні навыкамі рацыянальных фінансавых паводзін. У гэтым годзе Тыдзень фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі пройдзе з 20 па 26 сакавіка 2023 года.
І наша школа не застанецца ў баку ад гэтага мерапрыемства.
Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ДУА "Пціцкая сярэдняя школа" Бандарэнка М.М. пазнаёміў навучэнцаў 7-9 класаў з навучальнымі ўстановамі РБ, дзе можна атрымать прафесію ваеннага. Рабяты прагледзелі прэзентацыі аб Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама пазнаёміліся з ваенным факультэтам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы
18/03. з навучэнцамі ДУА "Пціцкая СШ" была праведзена гульня-віктарына "Прававая граматнасць" з мэтай прававога выхавання навучэнцаў. Мерапрыемства было праведзена ў некалькі этапаў:
- адказы на пытанні віктарыны;
- падарожжа па старонках дзіцячага прававога сайта.
Калектыў установы адукацы Пціцкай сярэдняй школы прыняў актыўны ўдзел у абласным суботніку па добраўпарадкаванню тэрыторыі школьнага двара, а таксама аказанні дапамогі сваім шэфам АТН "Пціч-Агра". Сумесная праца згуртоўвае калектыў і надае настрой на далейшыя справы!
Навучэнцы 3-4 класаў ДУА "Пціцкая СШ" прынялі ўдзел у падарожжы "Краіна ветлівасці і дабрыні". У ходзе мерапрыемства навучэнцы замацавалі веды аб паняццях "ветлівасць" і "дабрыня". Дзецям спадабалася прыпынак "Ветлівыя хованкі", дзе пазнавалі ўдзельніка па вымаўленаму ветліваму слову. Рабяты складалі прыказкі з выкарыстаннем ветлівых слоў, разбіралі жыццёвыя сітуацыі і ацэньвалі ўчынкі дзяцей па малюнках, вучыліся прымяняць ветлівыя словы ў паўсядзённым жыцці.
У канцы гульні навучэнцы выбралі словы-сінонімы , "дабрыні", ветлівасці і аформілі іх у выглядзе праменьчыкаў сонейка.
У рамках прафілактыкі правапарушэнняў навучэнцы 8-11 класаў ДУА ,,Пціцкая СШ"
прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Твой выбар". У ходзе гульні навучэнцы паглыбілі веды пра адміністратыўную і крымінальную адказнасць, а таксама паводзіны , якія могуць нанесці шкоду здароўю і жыццю. Вучні выбіралі на гульнявым полі тэму пытання і давалі абгрунтаваныя адказы. Навучэнцы аднесліся да пытанняў адказна, свядома.
Самае каштоўнае, што існуе на зямлі - гэта жыццё і здароўе нашых дзяцей. Часта, уцягваючыся ў кругазварот паўсядзённага жыцця, мы забываем пра тое, колькі нечаканых небяспек пільнуе маленькага чалавека на жыццёвым шляху. Бестурботнасць і абыякавасць дарослых прыводзяць да трагедыі. Чалавек можа прадухіліць бяду, зберагчы сябе і сваіх блізкіх ад небяспекі, калі будзе валодаць элементарнымі ведамі бяспекі жыццядзейнасці. Задача дарослых складаецца не толькі ў тым, каб засцерагаць і абараняць дзіця, але і ў тым, каб падрыхтаваць яго да сустрэчы з рознымі складанымі, а часам небяспечнымі жыццёвымі сітуацыямі. Гэтым пытанням і быў прысвечаны бацькоўскі сход, які прайшоў у нашай установе адукацыі пад назвай "Бяспека дзяцей - абавязак бацькоў". У ходзе бацькоўскага сходу было прынята рашэнне бацькам надаваць больш увагі комплекснай бяспецы дзяцей. Выхоўваць адказнае стаўленне да ўласнага здароўя праз асабісты прыклад. Таксама на бацькоўскім сходзе было закранута пытанне аб рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на аказанне сацыяльнай дапамогі дзецям з АПФР, з мэтай выхавання ў соцыуме талерантных адносін да непаўналетніх дадзенай катэгорыі.
16 МАРТА в учреждении образования прошел Единый день информирования для рабочего коллектива. Первый вопрос на повестке дня - 80 лет трагедии Хатыни. Результаты расследования геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны. Второй вопрос - Правовые аспекты ответственности за участие детей в несанкционированных массовых мероприятиях. ЧВК "Рёдан": "Опасное увлечение или безобидное развлечение?"
"Мы ведаем і любім Беларусь" пад такой назвай прайшло мерапрыемства да вучняў пачатковых класаў ДУА "Пціцкая СШ". Падчас мерапрыемства рабяты даведаліся, што ў свеце ёсць вялікая колькасць краін, але самая прыгожая і непаўторная наша Рэспубліка Беларусь. З рабятамі была праведзена гульня - віктарына, падчас якой удзельнікі падзяліліся на дзве каманды: "Васількі" і "Каласкі". Каманды сумесна склалі з пазлаў карту Рэспублікі Беларусь, затым адказвалі на пытанні віктарыны, складалі прыказкі, разгадвалі загадкі. Напрыканцы мерапрыемства рабяты прыйшлі да высновы, што кожны беларус знойдзе ў сваім родным краі месца для душы.
Навучэнцы Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі завочнага падарожжа "Петрыкаўшчыне - 500 гадоў". У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гістарычным мінулым горада Петрыкава і раёна, са станам развіцця аграпрамысловага комплексу, перспектывамі рэгіёна, культурным і духоўным жыццём насельніцтва, традыцыямі і абрадамі нашых продкаў-палешукоў. Вучні выступалі з паведамленнямі, чыталі вершы-прызнанні ў любові да роднага краю. Вынікам сустрэчы сталі выказванні вучняў аб тым, чым ім любы і дарагі наш раён.
16 красавіка ва ўстанове пачаўся 1 этап абласной алімпіяды па 13 вучэбных прадметах. У гэтым этапе могуць прыняць усе жадаючыя навучэнцы з 4 па 9 клас.
З бацькамі навучэнцаў 9-11 класаў прайшло пасяджэнне "Бацькоўскі ўніверсітэт" "Асцярожна: суіцыд". Пасяджэнне прайшло ў форме гутаркі,суіцыд сярод непаўналетніх віды, прычыны, матывы суіцыдальных паводзін у падлеткаў.
Уяащиеся 8-11 классови принчли участие в круглом столе "Конституция - Закон, по которому ты живешь". Учащиеся познакомились с содержанием Конституции, своими правами и обязанностями. Отвечали на вопросы викторины, разрешали спорные ситуации по правам и обязанностям, разгадывали кроссворд. Результатом круглого стола стало составление учащимися синквейна.
Сёння ДУА "Пціцкая СШ" наведалі супрацоўнікі Петрыкаўскага ваеннага камісарыята і ДТСААФ з прафарыентацыйная гутаркай. Навучэнцы даведаліся аб ваенных вучэбных установах Рэспублікі Беларусь, парадку паступлення , а таксама аб магчымай працы па кантракце ў вайсковых частках Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыя - гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на дастойнае жыццё і асобаснае развіццё.
15.03.2022 у ДУА "Пціцкая СШ" адбылося ўрачыстае мерапрыемства ўручэння 14-гадовым грамадзянам Рэспублікі Беларусь кнігі "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь", падарунка Прэзідэнта краіны. Стала добрай традыцыяй у гэты дзень праводзіць мерапрыемствы, на якіх ідзе размова пра дзяржаву, яе законы, правы і абавязкі грамадзяніна, сімволіку. Выхаванцы дашкольнай адукацыі таксама адзначылі гэты дзень мерапрыемствам, у час якога паказалі свае веды пра Беларусь, яе сімвалы, законы.
14 сакавіка для навучэнцаў 9-11 класаў ДУА "Пціцкая СШ" прайшоў круглы стол "Я выбіраю прафесію" з мэтай павышэння іміджу прафесійнай адукацыі і папулярызацыі прафесій і спецыяльнасцей, інфармавання аб магчымасцях навучання ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
14 сакавіка ва ўсіх епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы адзначаюць Дзень праваслаўнай кнігі, які праводзіцца для прыцягнення цікавасці да праваслаўных кніг і ўвасабляе прызнанне вялікага значэння духоўнай літаратуры ў маральным выхаванні людзей, далучэнні іх да хрысціянскай традыцыі.
Свята прывязана да даты выпуску першай на Русі друкаванай кнігі Івана Фёдарава "Апостал", якая выйшла ў свет 1 сакавіка 1564 года (па Юльянскаму календару).
З навучэнцамі ДУА "Пціцкая СШ" у гэты дзень сустрэўся настаяцель храма Покрова Прасвятой Багародзіцы айцец Сергій, які расказаў дзецям пра гісторыю кнігадрукавання, пра ўклад святых Кірылы і Мяфодзія ў станаўленне славянскага пісьменства, а таксама адзначыў карысць праваслаўных кніг для духоўнага развіцця людзей. Асаблівую цікавасць выклікала выстава праваслаўных кніг. Рабяты наглядна пазнаёміліся з глаголіцай і кірыліцай.
Навучэнцы пачатковых класаў Пціцкай СШ здзейснілі экскурсію на Пціцкую медыцынскую амбулаторыю. Рабяты пазнаёміліся з прафесіямі ўрача, медсястры, лабаранта. Даведаліся якія якасці характара неабходны медыцынскаму работніку, з якімі цяжкасцямі ў прафесіі прыходзіцца ім сутыкацца, якія вучэбныя дысцыпліны патрэбна добра ведаць, каб паступіць у профільныя вучэбныя ўстановы каб набыць медыцынскую спецыяльнасць.
У ДУА "Пціцкая СШ" у рамках дня бяспекі прайшлі мерапрыемствы сярод навучэнцаў і педагогаў. Спартыўная зала была задзейнічана для правядзення эстафет і конкурсаў для адпрацоўкі ведаў і навыкаў дзеянняў пры надзвычайных абставінах. Каманды старэйшых класаў паказалі парадак выкарыстання сродкаў аховы; аказанне першай медыцынскай дапамогі пацярпелым; аказанне дапамогі пры паражэнні небяспечнымі хімічнымі рэчывамі; парадак выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння.
У ДУА "Пціцкая СШ" прайшла квэст-гульня "Не жартуй з бядой", падчас якой дзеці замацавалі свае веды па бяспецы на чыгунцы, пажарнай бяспецы, траўматызму і гібелі ад знешніх прычын. Навучэнцы высвятлялі прычыны няшчасных выпадкаў пры пераходзе чыгункі: няўважлівасць, выкарыстанне гаджэтаў і аксесуараў. Рабяты разгадвалі рэбусы, загадкі, атрымлівалі памяткі аб правілах дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях.