Навіны
У рамках акцыі 1 верасня прайшлі мерапрыемствы і трэніровачная эвакуацыя для папярэджання няшчасных выпадкаў пры пажары
1 верасня супрацоўнік РАУС Абібак С.В., сустрэўся з навучэнцамі старэйшых класаў і правёў прафарыентацыйную гутарку накіраваную на паступленнне навучэнцаў ва ўстановы Міністэрства Унутраных Спраў.
1 верасня ва ўстанове адукацыі адбылася святочная лінейка прысвечаная Дню ведаў! Ва ўсіх класах прайшоў адзіны першы ўрок на тэму "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі!"
7 верасня ў рамках работы "Школы прававой асветы" будуць праведзены інфармацыйныя гадзіны на тэму "Сацыяльна-псіхалагічная прафілактыка суіцыдальных паводзін сярод моладзі (да Сусветнага дня прадухілення суіцыдаў). Запрошаны эксперт, медыцынскі работнік Пціцкай АВОП
Дарагія рабяты! Паважаныя бацькі!
Запрашаем Вас на святочную лінейку, прысвечаную Дню ведаў "Прывітанне школа!", якая адбудзецца 1 верасня ў 09.00
Апошні працоўны дзень ў лагеры працы і адпачынку пачаўся з працоўнага дэсанту на зернатаку АТН "Агра-Пціч". Завершыўся дзень падвядзеннем вынікаў работы лагера. Рабяты дзяліліся сваімі ўражаннямі, планамі, марамі. На развітанне быў складзены калаж " Бывай лагер", дзе былі размясціліся фотаздымкі і сэлфі удзельнікаў лагера!
Працоўны дзень удзельнікаў лагера пачаўся традыцыйна на зернатаку АТН "Агра-Пціч. У другой палове дня рабяты прынялі ўдзел у сяброўскім матчы па валейболу з камандай выпускнікоў. Перамагло сяброўства!
Пачаўся дзень з хвілінкі здароўя “Сонечны ўдар і як яго пазбегнуць”. Вусны часопіс “Каб не здарылася бяды”, паказаў першыя правілы дапамогі пры здарэннях. На свежым паветры прайшлі спаборніцтвы “Аранжавы мяч” і трэнінг “Размінкавыя практыкаванні”. Хвілінка бяспекі “Бяспечнае лета!” нагадала выхаванцам пра правілы паводзін на канікулах.
У летнім навігатары працягваюцца працоўныя дні на зернатаку АТН "Агра-Пціч. Удзельнікі лагера працуюць на перашусцы зерня. У другой палове дня рабяты сустрэліся з медыцынскім работнікам Птіцкай АВОП, якая правяла гутарку па тэме «Аказанне першай дапамогі». Удзельнікі лагера даведаліся, як патрэбна правільна аказваць першую дапамогу пры утапленні, сонечным удары, пераломе і інш. Дзяўчаты спрабавалі рабіць перавязкі, накладваць жгут, мераць тэмпературу, абрабатваць рану. Удзельнікі лагера даведаліся шмат карыснага.
Дзень здароўя пачаўся з хвілінкі здароўя “Рэжым дня”. Прадоўжыўся творчай гадзінай “Далонькі здароўя”. На свяжым паветры прайшло спартыўнае свята “Спорт . Здароўе. Прыгажосць.” Скончыўся дзень традыцыйнай хвілікай бяспекі “Правілы паводзін на вуліцы”
У першай палове дня удзельнікі лагера працуюць на перасушцы зерня на зернатаку АТН "Агра-Пціч. У другой палове дня рабяты прынялі удзел у гутарцы «Час летніх канікул- час бяспечных паводзінаў». Выказвалі свае адносіны да бяспечных паводзін бацькоў, астаўляюць дзяцей без дагляду і да чаго гэта прыводзіць. Разам з педагогам сацыяльным удзельнікі лагера знаходзілі выйсце з небяспечных абставін і сітуацый.
Удзельнікі лагера працы и адпачынку "Летні навігатар" працавалі на зернатаку АТН "Агра-Пціч. У другой палове дня з удзельнікамі лагера прынялі ўдзел у брэйн рынгу «Што? Дзе? Калі? » Выхавальнікі лагера падрыхтавалі мерапрыемства, у якім падлеткі маглі праявіць свае веды ў вобласці экалогіі, геаграфіі, літаратуры, гісторыі. Усе рабяты праявілі логіку і кемлівасць, але правільныя адказы знаходзілі толькі самыя эрудзіраваныя !
Выхаванцы лагера пазнаёміліся яшчэ з адной прафесіяй “Педыятра”. Паспрабавалі сябе ў ролі дзіцячага ўрача. Сустрэліся з айцом Сергіем. На свежым паветры прынялі ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме “Вясёлая медкамісія” і трэнінгу “Вясёлая кругасветка”. Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі “Правілы паводзін пры купанні”
Працоўная дзейнасць удзельнікаў лагера працягваецца на зернатаку АТН "Агра-Пціч" у першай палове дня.
Пасля абеду удзельнікі лагера прынялі ўдзел у выпуску буклетаў «Лета без пажараў». Рабяты прынялі удзел у гутарцы "Аб правілах пажарнай бяспекі", разам с выхавацелем лагера падрыхтавалі і выпусцілі буклеты, пад назвай «Лета без пажараў!», якія распаўсюдзілі сярод жыхароў агр. Пціч
Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя “Што такое закальванне?”
Сёння выхаванцы лагера пазнаёміліся з прафессіяй фізіятерапеўта. На свежым паветры прайшлі спаборніцтвы “Вясёлыя старты” і зумба класс “Бум-ра-та-та”. Выхаванцы пачалі гатовіцца да фестывалю прафесій.
Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі “Правілы карыстання электрапрыборамі”
Традыцыйна дзень пачынаецца с зарадкі і хвілінкі здароўя “Кампутар і мы”. Сустрэліся з воінам афганцем Герасіменка Сяргеем Іванавічам, які пазнаёміў дзяцей з прафессіяй ваеннага.
На свежым паветры прайшла гульня “С’ядобнае не с’ядобнае” і трэнінг “Зняцце напружання”. Выхаванцы сярэдняга звяна прагледзелі прэзентацыю “Даведайся Героя-земляка”. Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі “Правілы асабістай бяспекі”
Працоўны час удзельнікаў лагера "Летні навігатар" пачаўся традыцыйна на зернатаку АТН "Агра-Пціч.
У другой палове дня школьны псіхолаг правяла трынінгавы занятак «Я пайшоў у свою крыўду», дзе рабяты гутарылі, як патрыбна паступать, калі цябе пакрыўдзілі.
Удзельнікам лагера у канцы мерапрыемства, былі раздадзены буклеты з рэкамендацыямі.
Ранішняя зарадка задала бадзёрасць на ўвесь дзень. Хвілінка здароўя паведаміла пра першую дапамогу пры ранках і парэзах.
Пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства “Першы спас мёду запас”, дзе выхаванцы пазнаёміліся з прафессіяй пчаляра.
На свежым паветры выхаванцы прынялі ўдзел у спартландыі “Дзень скакуна” і зумба-клас.Завяршыўся дзень хвілінкай бяспекі “Правілы пажарнай бяспекі”