Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

У суботні дзень навучэнцы 5-8 класаў Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафеты "Хто першы- той здаравейшы!". Этапы спартыўнага мерапрыемства праходзілі ў актыўнай барацьбе. Рабяты спаборнічалі ў хуткасці, спрыце, уменні працаваць у камандзе. Усе імкнуліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі. Праведзенае спартыўнае свята згуртавала навучэнцаў, нікога не пакінула абыякавым.

9 студзеня ў рамках прафарыентацыйнай работы Пціцкую СШ наведалі прадстаўнікі Калінкавіцкага дзяржаўнага каледжа меліярацыі. У ходзе сустрэчы навучэнцы 9, 11 класаў даведвліся аб прафесіях аграпрамысловага комплексу, якія можна атрымаць у каледжы, умовах вучобы і пражывання, дальнейшага працаўладкавання.

У суботні дзень навучэнцы пачатковых класаў Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі займальнага занятку "Падарожжа ў краіну здароўя". Дзеці ўзгадалі асноўныя правілы здаровага ладу жыцця, адгадалі загадкі аб асабістай гігіене, адказалі на пытанні віктарын па ЗЛЖ, разгадалі крыжаванку, пагулялі ў вясёлыя гульні. Весела і з карысцю правялі гэтую гадзіну.

У шосты школьны дзень педагог-псіхолаг Пціцкай сярэдняй школы запрасіла навучэнцаў 5-6 класаў прыняць удзел у вусным часопісе «Жыццё дадзена на добрыя справы», прысвечаным важнасці дабрыні і міласэрнасці ў сучасным свеце. У ходзе мерапрыемства дзеці расказалі аб прыкладах высакародных учынкаў, натхняльных гісторыях і значнасці ўзаемадапамогі. Кожны ўдзельнік падзяліўся сваім поглядам на тое, як маленькія добрыя справы могуць змяніць жыццё навакольных. Асаблівая ўвага была нададзена абмеркаванню якасцяў уласцівых добраму чалавеку. Навучэнцы гаварылі, што дабрыня пачынаецца з малога: усмешкі, уважлівага слова, гатоўнасці дапамагчы. У завяршэнні мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што жыццё сапраўды дадзена на добрыя справы, і кожны з нас здольны зрабіць мір лепшым, пачаўшы з сябе.

У рамках праекту «Я. Мая сям'я. Мая Радзіма” у шосты школьны дзень навучэнцы сярэдніх класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел у тэматычным занятку “Як стаць лідэрам? ”. Рабяты абмяркоўвалі асноўныя якасці лідэра, такія як упэўненасць у сабе, уменне ўплываць на навакольных і браць на сябе адказнасць за прынятыя рашэнні. У канцы занятку былі выкананы практычныя заданні на вызначэнне лідарскіх якасцяў і ўменню працаваць у камандзе.

Вось і праляцелі неўзаметку пяць выдатных дзянькоў у аздараўленчым лагеры "Снегавічок" Пціцкай СШ. У апошні дзень працы лагера рабяты адправіліся на экскурсію ў мясцовую медыцынскую амбулаторыю, дзе даведаліся пра спецыялістаў, якія абслугоўваюць насельніцтва, наведалі лячэбныя кабінеты, пазнаёміліся з работай медыкаў. Урач агульнай практыкі Несцярчук Л. А. правяла гутарку аб прафілактыцы прастудных захворванняў, расказала аб тым, як пазбегнуць заражэнне грыпам і парэкамендавала рабіць прафілактычныя прышчэпкі. У другой палове дня дзяцей запрасіла да сябе гульнявая праграма "Калядкі на Святкі". Удзельнікам святочнага абраду вельмі спадабалася прыбірацца і выступаць у ролі калядоўшчыкаў, вадзіць карагоды, удзельнічаць у традыцыйных калядных гульнях. Асаблівае ўражанне зрабіла на рабят гаданне "Башмаком", "З рысавымі зернямі", кожнаму з прысутных хацелася даведацца, што яго чакае ў наступным годзе. Добры эмацыйны настрой быў на працягу ўсяго дня. Рабяты атрымалі масу станоўчых эмоцый і добры настрой.Да новых сустрэч, сябры!

Сёння з навучэнцамі 9 класа Пціцкай СШ была праведзена пазнавальная гадзіна "Петрыкаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Асаблівая ўвага надавалася тым дзеянням, якія адбываліся ў гэты перыяд вакол вёскі Пціч. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з матэрыяламі аб партызанскім руху, якія захоўваюцца ў музеі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць пяцярых дзяцей і жонкі кіраўніка партызанскага атрада Герасіменкі Ільі Канстанцінавіча. Таксама дзевяцікласнікі ўспомнілі ветэранаў-аднавяскаўцаў і Герояў Савецкага Саюза, ўраджэнцаў Петрыкаўскага раёна. У заключэнні мерапрыемства рабяты прыйшлі да высновы, што адной з найважнейшых каштоўнасцей з'яўляецца мір на Зямлі.

У час зімовых канікул навучэнцы 3 класа Пціцкай СШ сабраліся за круглым "Шлях хлеба да нашага стала",падчас якога рабяты паглыбілі веды пра хлеб, значэнне хлеба ў жыцці чалавека, даведаліся якою працаю дабываецца, які шлях праходзіць хлеб, каб папасці на стол.Рабяты з цікавасцю распазнавалі каласкі з зярняткамі пшаніцы і жыта. Пашырылі веды аб прыметах, звязаных з хлебам. Таксама паўдзельнічалі ў гульні "Збяры пасловіцу". У канцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што хлеб - галоўны прадукт харчавання і яго патрэбна берагчы.

31 студзеня напярэданні Новага года навучэнцы Пціцкай СШ наведалі рэзідэнцыю Палескага дзеда Мароза ў нацыянальным парку "Прыпяцкі". Знаходзячыся ў сафары-парку рабяты даведаліся шмат новага аб жыцці дзікіх жывёлаў, змаглі паназіраць за аленямі і казулямі, экзатычнымі птушкамі і грызунамі. Падарожнічаючы па парку дзеці сустрэліся з казачнымі жыхарамі рэзідэнцыі Дзеда Мароза, адведалі смачных прысмакаў.

Пераднавагодні дзень лагера "Снегавічок" Пціцкай СШ закруціў дзяцей у віхуры яркіх падзей і незабыўных прыгод. Весела і займальна прайшла інтэрактыўная гульня "Навагодні сюрпрыз". У ходзе гульні выхаванцы праявілі знаходлівасць, музычныя здольнасці, вырашалі займальныя задачы на логіку, увагу і кемлівасць. У другой палове дня дзеці сталі ўдзельнікамі гульнявой праграмы "Калейдаскоп прафесій", дзе кожны змог прымерыць на сябе ролю сапраўднага майстра сваёй справы: збіраючы пазлы, пазнаёміліся з неабходнымі прадметамі і інструментамі для кожнай прафесіі, паспрабавалі сябе ў ролі мастака, адлюстраваўшы галоўнага героя лагера "Снегавіка". Завяршыўся дзень дружным карагодам вакол прыбранай елкі, дзе кожны загадаў сваё самае запаветнае жаданне, верачы, што яно абавязкова збудзецца ў надыходзячым годзе.

Чарговы дзень у лагеры пачаўся з хвілінкі здароўя "Асцярожна, піратэхніка!", дзе выхаванцы даведаліся аб наступствах карыстання піратэхнічнымі сродкамі. Акрамя гэтага рабят заклікала да сябе інтэлектуальная гульня "Зімуючыя птушкі", якім не абыякавы лёс птушак. У ходзе гульні дзеці даведаліся, якія птушкі прылятаюць і застаюцца ў нас на зімоўку, як яны выглядаюць, вучыліся пазнаваць птушак па голасе.

28 снежня навучэнцы 1-6 класаў сталі ўдзельнікамі навагодняга ранішніка "Навагодняя казка ". Рабяты і іх бацькі акунуліся ў сапраўднае навагодняе прадстаўленне. З якімі толькі казачнымі героямі дзеці не сустрэліся... Дзеці з вялікай радасцю сустрэлі самых доўгачаканых гасцей на свяце – Дзеда Мароза і Снягурку і разам удзельнічалі ў конкурсах, спявалі песні, вадзілі карагоды вакол ёлкі, весяліліся. Усе ўдзельнікі навагодніх мерапрыемстваў атрымалі салодкія падарункі ад Дзеда Мароза.

Увечары 27 снежня ў Пціцкай СШ прайшоў Навагодні баль для старшакласнікаў. Навучэнцы школы падрыхтавалі і правялі цікавую навагоднюю праграму. Усе атрымалі порцыю добрага настрою і пазітыву ад музыкі, танцаў, вясёлых конкурсаў і гульняў. Весяліліся так, што школа звінела ад музыкі, весялосці, добрага настрою і пазітыву! На прыканцы бала, журы ўзнагародзілі самых актыўных рабят гэтага вечара.

Сёння ў дзіцячым садку Пціцкай СШ прайшоў Навагодні ранішнік. Усе рабяты прыйшлі ў карнавальных касцюмах і разам з выхавацелямі адправіліся ў навагоднюю казку. Марфушанька стварыла цудоўны настрой гэтага чароўнага свята. На свяце дзеці расказвалі вершы, спявалі навагоднія песні, гулялі з Дзедам Марозам у зімовыя гульні, вадзілі карагоды вакол ёлкі. У канцы свята ўсе выхаванцы атрымалі ад Дзядулі Мароза салодкія падарункі. Дзеці і бацькі атрымалі масу станоўчых эмоцый у пераднавагоднія святы.

Члены валанцёрскага атрада "Факел" Пціцкай СШ аказалі дапамогу старэйшай жыхарцы аграгарадка Пціч Гарасіменка Фені Мікітаўне. Рабяты актыўна далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы". Валанцёры навялі парадак у двары гаспадыні. Гэтай маленькай справай вучні праявілі клопат да састарэлых аднавяскоўцаў.

Другі дзень аздараўленчага лагера"Снегавічок" у Пціцкай СШ прайшоў пад назвай "Навагодняя казка".Рабят да сябе запрасілі гаспадары мясцовага Дома народнай творчасці. Казачныя героі запрасілі рабят ў чароўны свет казкі. Дзеці змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод, паўдзельнічаць у цікавых конкурсах. Са з'яўленнем Дзеда Мароза пачалося сапраўднае свята з песнямі і танцамі!

У рамках акцыі "Бяспечны Новы год!" супрацоўнік МНС Дашкевіч А. М. выступіў ў працоўным калектыве Пціцкай СШ. Да прысутных была давядзення інфармацыя аб пажарах, нагаданы правілы бяспекі як на працоўным месцы, так і ў побыце. Рэкамендавана абсталяваць кватэры аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Аляксандр Мікалаевіч расказаў аб першасных сродках пажаратушэння, наглядна паказаў, як карыстацца вогнетушыцелем. Увага прысутных была засяроджана на пытанні дзіцячага траўматызму і гібелі ад знешніш прычын

У рамках раённай акцыі "Бяспека на лёдзе" супрацоўнік МНС Дашкевіч А. С. сустрэўся з навучэнцамі і педагогамі Пціцкая СШ. Ен пазнаёміў рабят з асновамі бяспекі на лёдзе, расказаў дзе нельга гуляць па вадаёмам, чым небяспечны лёд, як дзейнічаць падчас небяспекі. Акрамя гэтага былі разглежаны пытанні прафілактыкі пажараў і як бяспечна пакінуць падпаленае або задымленае памяшканне. Разам узгадалі нумары тэлефонаў экстранных службаў

Аздараўленчы лагер "Снегавічок" Пціцкай СШ чарговы раз сустрэў дзяцей з цяплом і радасцю і адчыніў свае дзверы для новых прыгод!
На арганіцыйнай лінейцы, прысвечанай пачатку лагернай змены, рабяты пазнаёміліся з правіламі бяспечных паводзін у час зімніх канікул. Выхаванцы з задавальненнем сталі ўдзельнікамі Навагодняга квэста "Чараўніцтва зімніх забаў": вандравалі па станцыям, разгадвалі рэбусы, загадкі, чыталі вершы пра зіму.У другой палове дня рабяты наведалі кіналекторый "Новы год у розных краінах" і пабывалі ў сапраўднай Навагодняй майстэрні "Елачных цацак"' , Цудоўны настрой у чаканні навагодніх святаў забяспечаны!

У сучасным грамадстве азартныя гульні становяцца ўсё больш распаўсюджанымі, прыцягваючы ўвагу моладзі як спосаб забавы і магчымасці хуткага заробку. Аднак дадзены феномен вельмі небяспечны, асабліва для падлеткаў, чыя псіхіка яшчэ фармуецца. Менавіта з гэтай мэтай педагог-псіхолаг Пціцкай сярэдняй школы запрасіла навучэнцаў 9-11 класаў на занятак з элементамі трэнінгу, прысвечаны тэме "Азартныя гульні. Лудаманія". Падчас занятка навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення азартных гульняў, з паняццем «лудаманія» (стан, пры якім гульня ператвараецца ў дакучлівую залежнасць, якая здольная разбурыць жыццё чалавека). Падчас абмеркавання праблемных пытанняў навучэнцы ўсвядомілі, што азартныя гульні вядуць да сур'ёзных псіхалагічных, фінансавых і сацыяльных наступстваў.