Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

На класнай гадзіне, у рамках тыдня прафарыентацыі, навучэнцы I класа разам з класным кіраўніком Кандраценка А .П. марылі аб сваёй будучай прафесіі. Рабяты бачылі сябе ў прафесіі пілота, урача, стаматолага, спевака, музыканта, повара, швачкі, цырульніка... Ажыўленая гутарка аб будучай прафесіі ўзрушыла ўсіх! Спадзяемся, што мары нашых дзяцей абавязкова здзейсняцца.

14 января 2022 в 22:36 | Саковец Л. И. | нет комментариев

У рамках тыдня прафарыентацыі "Прафесіі будучыні" навучэнцы 8 класа пазнаёміліся з прафесіямі, якія запатрабаваны сёння і ў будучыні. Класны кіраўнік Гурын С. М. засяродзіла ўвагу рабят на статыстыку прафесій "якія выміраюць", і на якія падае попыт на рынку працы ўжо сёння. Таксама былі разгледжаны прафесіі запатрабаваныя ў Петрыкаўскім раёне.

14 января 2022 в 20:36 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Навучэнцы 9 класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Грамовіч Н.А. прынялі ўдзел у класнай гадзіне на тэму " Кожны з нас - частка адзінага цэлага, аднаго вялікага "Мы" - беларускага народа". Мерапрыемства стала падвядзеннем вынікаў года народнага адзінства, разуменнем вучнямі важнасці адзінства беларускага народа.На прыканцы мерапрыемства вучні стварылі вусны часопіс " Наш удзел у Годзе народнага адзінства".

14 января 2022 в 20:18 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Пад час Калядных святаў, навучэнцы са шматдзетных сем'яў мелі магчымасць наведаць дабрачынную навагоднюю елку ў горадзе Мазыры, якую наладзіла для дзяцей Мазырска-Тураўская епархія. Мерапрыемства адбывалася ў драматычным тэатры, дзе ўвазе запрошаных быў прадстаўлены спектакль ў выкананні аднагодкаў. Пасля спектаклю ўсе атрымалі салодкія падарункі і незабыўныя ўражанні.

12 января 2022 в 22:19 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Навучэнцы школы наведалі мемарыяльны комплекс "Курган славы", г. Мазыра ён быў пабудаваны ў 1967 годзе да 23-й гадавіны вызвалення Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Падчас ВАВ невялікі цэнтр Палескай вобласці быў акупаваны фашыстамі і гэтая акупацыя працягвалася 875 дзён. Увесь гэты час Мазыране гераічна змагаліся з ворагамі.
Горад быў акупаваны 22 жніўня 1941 года і вызвалены 14 студзеня 1944 года. Ведаючы гэтыя даты, становіцца зразумела, чаму зусім побач стаіць помнік блакаднікам Ленінграда.45-метровая стэла, шматметровы куб на якім устаноўлена гаўбіца часоў ВАВ і вечны агонь, брацкая магіла мазырскіх салдат і партызан, помнік воінам інтэрнацыяналістам, а таксама музей ваеннай тэхнікі зрабілі на рабят вельмі моцнае ўражанне.

12 января 2022 в 13:04 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Зіма-раздолле для зімовых гульняў і забаў. Колькі весялосці і радасці даставілі дзецям гульні ў снежкі, катанне на лыжах, санках.
Рабяты праявілі свой спрыт, кемлівасць і хуткасць рэакцыі. Дзеці весела правялі час і зарадзіліся добрым настроем.У гэты марозны дзень рабяты прыйшлі пазабаўляцца на свежым паветры.
Усе дзеці засталіся задаволенымі ад праведзеных гульняў, атрымалі добры зарад бадзёрасці і цудоўнага настрою на ўвесь дзень.

10 января 2022 в 19:45 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Апошні дзень для выхаванцаў лагера "Чароўная краіна" прайшоў насычана рознымі мерапрыемствамі, пачаўся ён з хвілінкі задароў'я "Асцярожна! Тонкі лёд!, затым удзельнікі лагера паўдзельнічалі ў квэст-гульні "Каляда-Калядзіца" прыходзіць павесяліцца", працягнуўся дзень спартыўнымі гульнямі "Калядны перапалох", рухомыя гульні прынеслі пазітыўныя эмоцыі.
Напрыканцы дня рабята паўдзельнічалі ў акцыі "Серпантын пажаданняў", дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі ад праведзенага ў лагеры ўражання.

6 января 2022 в 13:49 | Саковец Л. И. | нет комментариев

05.01.2022г.у лагеры прайшоў ДЗЕНЬ СЯБРОЎ пад дэвіза: «Калі з сябрам выйшаў у шлях - весялей дарога».
У вахаванцаў лагера дзень пачаўся з вясёлай музычнай зарадкі. Пасля дзень працягнуўся займальнымі мерапрыемствамі, дзе з цікавасцю рабяты расказвалі пра сваіх сяброў, малявалі малюнкі на тэму «Няхай заўсёды будзе сяброўства».Дзеці прыйшлі да высновы, што сяброўства - вялікая сіла.
Дзеці паўдзельнічалі ў конкурсна-гульнявой праграме "Сто задум для сяброў". Выканалі песні аб сапраўдным сяброўстве, узгадалі прыказкі і прымаўкі пра сяброў і паспаборнічалі ў жартоўных конкурсах, якія падрыхтавалі выхавальнікі.
Дзень прайшоў цікава і захапляльна. Рабяты радасныя, вясёлыя і шчаслівыя разышліся па хатах.

5 января 2022 в 17:40 | Саковец Л. И. | нет комментариев

У 5 класе адбылася займальная гульня "Мой лепшы віртуальны сябар". У ходзе мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з добрымі якасцямі і недахопамі віртульнага міру, з асноўнымі правіламі бяспечнага выкарыстання інтэрнэта. Рабяты папоўнілі свае веды аб віртуальным міры, вырашалі, чым карысны інтэрнэт, знаходзілі яго адмоўныя бакі.
У гульнявой форме вырабілі макет віртуальнага і рэальнага сябра, тым самым вызваляючы сябе ад негатыўных эмоцый. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў вясёлых конкурсах " Сетка", "Камплімент", "Вірусы".
У канцы гульні ўсе разам вырашылі, што мець рэальнага сябра намнога лепш, чым віртуальнага.

4 января 2022 в 17:38 | Саковец Л. И. | нет комментариев

04.01.22г лагеры прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны Дню Беларусі! У гэты дзень адбыліся пазнавальныя мерапрыемствы. Самымі цікавымі для рабят сталі: інфармацыйны рынг ´Герб, сцяг, гімн Рэспублікі Беларусь. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі галоўныя знакі нашай рэспублікі, чым яна знакамітая. Выканаўшы ўсе заданні і разгадаўшы падказкі, удзельнікі гульні дасягнулі мэты.Спадзяемся, што нашы выхаванцы з гонарам будуць называць сябе беларусамі.

4 января 2022 в 17:19 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Пяты дзень лагернай змены пачаўся з хвілінкі здароўя на тэму "101, 102, 103 паведамляюць…", дзе рабяты разам з выхавацелямі ў гульнявой форме разыгрывалі сітуацыі, звязаныя з бяспечнай жыццядзейнасцю дзяцей.
Прадоўжыўся дзень мерапрыемствамі ў школьнай бібліятэцы. Для выхаванцаў лагера прайшла віктарына па казках "Чароўны посах", падчас якой дзве каманды спаборнічалі на званне "лепшых" у веданні герояў і аўтараў знакамітых казак, чыталі на памяць вершы, працягвалі прыказкі і прымаўкі, разгадвалі анаграмы. Скончылася віктарына перамогай каманды "Вясёлыя хлапушкі".

3 января 2022 в 18:43 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Уважаемые коллеги!
Примите сердечные поздравления
с наступающим Новым годом и Рождеством!
Оставив еще один год за плечами, мы ждем от будущего только лучшего. Пусть в нѐм оправдаются все надежды, исполнятся мечты,
а счастье навсегда поселится в вашем сердце!
Пусть в Новом году вам неизменно сопутствует
успешность в том важном деле, которым вы занимаетесь!
Желаем Вам и Вашим близким крепкого здоровья,
хорошего настроения, мира и добра.
Пусть сопутствует Вам удача и благополучие,
внимание и благодарность тех, кто Вам дорог!

Начальник отдела образования
Петриковского райисполкома Людмила Жуковец

Председатель
районной организации профсоюза Тамара Басюк

31 декабря 2021 в 12:54 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Дорогие коллеги! Наступает Новый 2022 год. И мы хотим вам пожелать, чтобы новый год принес вам огромное счастье, крепкое здоровье (ведь это главное). Пусть все ваши мечты сбудутся в новом году, а все плохое останется в прошлом. Пусть этот светлый праздник станет прекрасным стартом для нового успешного и счастливого года. Берегите себя и близких, прощайте обиды и не держите ни на кого зла. Будьте добрее к окружающим и мудрее и запомните, что чудеса там, где в них верят!

31 декабря 2021 в 12:51 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Сённяшні дзень у лагеры прысвечаны здароўю. Рабяты даведаліся пра "Прафілактыку вірусных інфекцый", што неабходна рабіць і як абараніць сябе ад розных захворванняў, прапанавалі свае варыянты, што трэба рабіць, каб не хварэць.
А каб умацаваць сваё здароўе, набрацца сіл і энергіі на ўвесь дзень, выхаванцы лагера накіраваліся ў спартыўную залу, дзе іх чакала гадзіна спорту пад назвай "Здаровыя спаборніцтвы".
Выхаванцы лагера прынялі ўдзел у танцавальным марафоне "Рытмы зімы" і батле "Зажыгай!"
Завяршыўся дзень хвілінкай бяспекі «Адзін дома. Правілы паводзін у побыце», дзе хлопцы атрымалі навучанні, як паводзіць сябе, калі застаюцца дома без бацькоў, і як правільна карыстацца электрапрыборамі.

30 декабря 2021 в 21:07 | Саковец Л. И. | нет комментариев

29 снежня ўдзельнікі школьнага аздараўленчага лагера "Чароўная краіна" наведалі навагодняе прадстаўленне ў сельскім доме культуры аг.Пціч.
Запальныя, шумныя, танцуючыя, дружныя і вельмі актыўныя ўдзельні лагера прынялі ўдзел у танцавальным марафоне "Старцін". Удзельнічаючы ў мностве разнастайных конкурсаў пад кіраўніцтвам вядучых, рабяты танцавалі, спявалі, гулялі і зноў танцавалі разам з казачнымі персанажамі! Ніхто не застаўся абыякавым. Усе атрымалі порцыю выдатнага настрою і пазітыву ад добрай музыкі, танцаў і вясёлых конкурсаў.

29 декабря 2021 в 16:49 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Яркай і незабыўнай была раніца 29 снежня 2021г. для нашых работнікаў установы. Штогод яны атрымліваюць падарункі ад прафсаюзнага дзеда Мароза і Снягуркі. У гэтым годзе члены прафкама сустрэлі сваіх калегаў шчырымі пажаданнямі, усмешкамі і пазітывам. Прафсаюз клапоціцца аб сваіх членах прафсаюза, прыдумляе для іх цікавыя формы віншавання, радуе іх сваёй увагай. А наўзамен, атрымлівае палаючыя ад шчасця вочы і шчырыя ўсмешкі калегаў.

29 декабря 2021 в 15:41 | Саковец Л. И. | нет комментариев

29.12.2021 г ва навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у навагоднім прадстаўленні з казачнымі героямі. Весела і радасна правялі час. Казка атрымалася вельмі цікавай, вясёлай, запальнай.

29 декабря 2021 в 14:37 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Напярэдадні Новага года навучэнцы школы наведалі памесце Дзеда Мороза ў аг. Ляскавічы Рабяты прынялі ўдзел у навагоднім прадстаўленні з казачнымі героямі. Казка атрымалася вельмі цікавай, вясёлай, запальнай. Адметнасць гэтага мерапрыемства ў тым, што дзеці самі былі максімальна ўключаны ў прадстаўленне. Дзеці атрымалі масу пазітыву і прыемных уражанняў !

29 декабря 2021 в 11:06 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Другі дзень лагера пачаўся з хвілінкі здароўя "Бяспечны шлях у лагер і дадому", падчас якой рабяты ў гульнявой форме ўзгадалі правілы паводзін на дарозе. Дзень працягнуўся зімовымі забавамі на свежым паветры, якія выклікалі эмацыйны водгук і цікавасць. У спартыўных спаборніцтвах "Зімовы марафон" праявілі свой спрыт і смеласць. У гэты дзень рабяты былі вельмі актыўныя.

28 декабря 2021 в 19:50 | Саковец Л. И. | нет комментариев

27.12.2021 года ва ўстанове адукацыі пачаў работу аздараўленчы лагер "Чароўная краіна".
Першы дзень для выхаванцаў аздараўленчага лагера прайшоў пад назвай "Добры дзень лагер". Дзеці азнаёміліся з планам работы, яго традыцыямі ў форме дзелавой гульні. Дзень пачаўся з хвіліны бяспекі выхаванцы ўспомнілі правілы паводзін на дарозе, правілы пажарнай бяспекі, прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне "Бяспека на вадаёмах у зімовы перыяд".
Нашы ўдзельнікі лагера ў першы дзень атрымалі масу прыемных ушанаванняў.

27 декабря 2021 в 19:38 | Саковец Л. И. | нет комментариев