Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

З вучнямі 8-10 класаў Пціцкай СШ прайшло мерапрыемства праекта ШАГ на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршыняў». На мерапрыемстве навучэнцы пазнаёміліся з легендамі і героямі спорту, развіцці індустрыі спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь

28 сентября 2023 в 19:56 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

26 верасня ва ўстанове адукацыі былі падведзены вынікі Тыдня нулявога траўматызму: праведзена прафілактычная гутарка з тэхнічнымі работнікамі "Канцэпцыя "нулявога траўматызму" ў сферы аховы працы". Увазе работнікаў установы быў прапанаваны кіналекторый "Тыдзень нулявога траўматызму" і падтрымка канцэпцыі "Vision Zero"».
Праведзена анкетаванне (і аналіз па Чэк-лісту) па прасоўванні ва ўстанове адукацыі канцэпцыі "нулявога траўматызму" (Vision Zero), якая ўключае сем "залатых правілаў", - распрацаваны буклеты "Абарані сябе".

26 сентября 2023 в 17:16 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

25 сентября учащиеся 9,10 классов приняли участие в 1 этапе республиканской олимпиады по финансовой грамотности

26 сентября 2023 в 14:31 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

У рамках месячніка прафілактыкі суіцыдальных паводзін сярод падлеткаў, валанцёрскі атрад “Факел” Пціцкай СШ, разпаўсюдзілі інфармацыйныя буклеты сярод бацькоў і жыхароў аграгарадка па папярэджанні суіцыдальных паводзін.

23 сентября 2023 в 17:39 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

На пярэданні Дня састарэлага чалавека ў Пціцкай сярэдняй школе адбылося паседжанне сямейнага клуба "Вясёлка", у я кім прынялі удзел матулі і бабулі навучэнцаў пачатковых класаў. Рабяты выказвалі сваю ўдзячнасць бабулям і дзядулям, чыталі вершы, спявалі, разам танцавалі і удзельнічалі ў конкурсах. Сустрэча прайшла у шчырай і утульнай атмасферы! Для бацькоў і дзяцей - гэта яшэ і магчымасць правесці вольны час разамі, перажыць радасныя эмоцыі і імгненні!

23 сентября 2023 в 11:25 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках месячніка прафілактыкі суіцыдальных паводзін сярод навучэнцаў ГПД прайшла гутарка з элементамі трэнінгу "Як кіраваць сваім настроем". Рабятам былі прапанаваны розныя прыёмы і практыкаванні для карэкцыі негатыўных эмоцый. Зачыніўшы вочы слухалі музыку, "Добры дзень сябар, як ты тут?", Складанне калажу настрой казачных герояў. Расказалі прыклады са сваіх назіранняў, як мяняецца настрой у розных сітуацыях. атрымалі парады як мага падняць сабе настрой.

22 сентября 2023 в 13:27 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

22 верасня
День без аўтамабіля

Штогод 22 верасня ў многіх краінах свету праводзіцца Сусветны дзень без аўтамабіля. Беларусь далучылася да гэтай экалагічнай акцыі, сёлета гэты дзень пройдзе ў нашай краіне пад лозунгам “Беларусь за чыстае паветра!”

22 сентября 2023 в 10:11 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

В рамках Единого дня безопасности волонтёры отряда "Факел" распространили листовки и буклеты среди жителей агрогородка Птичь. Как не стать жертвой пожара, удара электрическим током, отравления, уберечься на дорогах и водоёмах - это темы, которые освятили волонтёры.

21 сентября 2023 в 19:57 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

В нашей стране ежегодно констатируются случаи гибели и травматизма детей. Зачастую решающим фактором в возникновении подобных происшествий является отсутствие контроля со стороны взрослых.
В рамках проведения Единого дня безопасности и информационной кампании МЧС «Будь рядом с ребенком!», участники волонтёрского отряда распространили информационные листовки по профилактики гибели от внешних причин среди жителей агрогородка Птичь

21 сентября 2023 в 18:02 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

В целях формирования в обществе культуры безопасности жизнедеятельности, обучения населения правилам поведения в условиях различных ЧС 21 сентября в Беларуси проходит Единый день безопасности. В этот день в Птичской СШ прошли мероприятия направленные на профилактику пожаров и гибели от внешних причин. Сотрудники МЧС провели тренировочную эвакуацию.

21 сентября 2023 в 16:34 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

З 18 па 26 верасня ва ўстанове адукацыі пройдуць мерапрыемствы ў рамках тыдня Нулявога траўматызму: праверка належнасці працоўных месцаў, інвентара, обарудавання патрабаванням нормам м правілам па ахове працы; кантроль за выкананнем Дырэктывы №1 ; за своечасовым правядзеннем інструктажоў, праходжаннем медыцынскага агляду.

18 сентября 2023 в 17:07 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Выхаванцы дашкольнай адукацыі Пціцкай СШ далучыліся да святкаванняў, прысвечаных Дню народнага адзінства. Рабяты слухалі і спявалі гімн Рэспублікі Беларусь, развучвалі вершы пра родную Беларусь, танцавалі беларускія народныя танцы.

16 сентября 2023 в 16:00 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

16 верасня ў аграгарадку Пціч стартаваў велапрабег, прысвечаны Дню народнага адзінства, удзельнікамі якога сталі навучэнцы і педагогі школы. Маршрут пралягаў па тэрыторыі аграгарадка, да брацкай магілы, загінуўшым воінам Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

16 сентября 2023 в 13:23 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

У Пціцкай СШ прайшла квэст-гульня «У адзінстве - сіла!». Конкурсная праграма прадугледжвала рух па станцым: "Любімая Беларусь", "Сімвалы маёй краіны", "Беларусь культурная", "Бліц-апытанне". Для паспяховага праходжання квэста камандам патрэбна было выканаць шэраг заданняў. Рабяты з задавальненнем і азартам пераадольвалі перашкоды, дэманструючы знаходлівасць, кемлівасць, згуртаванасць каманды і неверагоднае імкненне да перамогі.

16 сентября 2023 в 13:10 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча з уражэнкай вёскі Пціч, заснавальнікам анлайн-суполкі "Пціч - калыханка майго жыцця" Хамлюк Кацярынай Мікалаеўнай. Госця пазнаёміла навучэнцаў з гісторыяй роднай вёскі, са знакамітымі асобамі. Прысутныя больш падрабязна пазнаёміліся з жыццёвым шляхам і подзвігу Героя Савецкага Саюза Самбука Івана Елісеевіча, які закончыў Пціцкую сярэднюю школу.

16 сентября 2023 в 12:55 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

Сярод навучэнцаў пачатковай школы Пціцкай сярэдняй школы прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства. Дзеці пабывалі ў мінуўшчыне, даведваліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята. Успомнілі назвы абласцей і асноўных гарадоў Беларусі. Адказалі, кім і чым знакамітая беларуская зямля. Пабывалі ў віртуальным падарожжы па Нацыянальным парку "Прыпяцкі". Пазнаёміліся, што на тэрыторыі нашага раёна працуе ГАК, які знакаміты здабычай калійных соляў.

15 сентября 2023 в 22:15 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

Дапамагчы вызначыцца з выбарам прафесіі - задача няпростая і адказная. Ва ўстанове адукацыі працягваюцца сустрэчы з выпускнікамі. Сёння на мерапрыемства быў запрошаны курсант ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Лабанаў Дзяніс. Юнак паведаміў, што прафесія ваеннага гераічная і вельмі патрэбная. Калі ёсць жаданне служыць у арміі, то рыхтавацца да гэтага патрэбна яшчэ ў школе. Дзяніс пазнаёміў з тым, якім прадметам патрэбна аддаваць перавагу, колькі балаў патрэбна набраць дзяўчатам і юнакам для паступлення. Курсант расказаў, як праходзяць будні і святочныя дні ва ўніверсітэце, чым дадаткова займаюцца ў час вучобы, у якіх цікавых мерапрыемствах прымаюць удзел. Наогул, навучанне праходзіць цікава. Таму, завяршаючы сустрэчу, курсант прызнаўся, што вельмі задаволены сваім выбарам. Ён запрашаў навучэнцаў школы паступаць на ваенныя факультэты ВНУ Рэспублікі Беларусь.

15 сентября 2023 в 18:02 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

15 верасня навучэнцы 1-10 класаў Пціцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у адзіным ўроку, прысвечаным Дню народнага адзінства.
Навучэнцы прагледзелі і абмеркавалі відэаролік "Гісторыя падзей 1939 года ў фотадакументах". Рабяты працавалі з картай Беларусі, абменьваліся думкамі, адказвалі на пытанні гістарычнай віктарыны. У канцы ўрока дзецям быў прапанаваны да прагляду трэйлер да фільма "На другім беразе".

15 сентября 2023 в 15:36 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

У працоўным калектыве Пціцкай СШ прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму "Адзінства беларускага народа - асноўны фактар ​​захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны", у якім прыняла ўдзел старшыня сельвыканкама Пырко Г.П.

14 сентября 2023 в 20:46 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

У рамках тыдня Народнага адзінства ўдзельнікі валанцёрскага атраду Пціцкай СШ наведалі магілу Невядомага салдата. Рабяты навялі парадак каля месца пахавання, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць героя хвілінай маўчання.

14 сентября 2023 в 17:05 | Семеницкая А. И. | нет комментариев