Навіны
У бібліятэцы ўстановы адукацыі аформлены інфармацыйны стэнд на тэму супрацьдзеяння наркаманіі і наркабізнесу " Скажы - НЕ наркотыкамі"
У рамках адукацыйнага праекта " Бацькоўскі ўніверсітэт" навучэнцы 8 класа разам з бацькамі прагледзелі відэафільм "Твой выбар- тваё жыццё" на тэму папярэджання злачынстваў звязаных з наркотыкамі. Былі падрыхтаваны і ўручаны памяткі па прафілактыцы незаконнага абароту наркатычных сродкаў законным прадстаўнікам і непаўналетнім.
Прагулкі на свежым паветры важныя для кожнага чалавека, і асабліва для дзяцей. Яны пазітыўна ўплываюць на здароўе і эмацыянальны стан. Падчас прагулкі адбываецца спазнанне навакольнага свету, дзіця вучыцца мець зносіны з аднагодкамі, таксама час на свежым паветры мае аздараўленчае значэнне.
Выхавальнікі групы "Гномікі" ажыццявілі цікавае падарожжа ў свет казачных герояў. Дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя гульні, назіралі за зменамі ў прыродзе. Усе вярталіся з прагулкі з добрым настроем і пазітыўнымі эмоцыямі.
Віншуем навучэнку 10 класа Говін Ганну, якая прайшла адбор і залічана для навучання ў «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» на адукацыйны накірунак навучання «Інжынерная экалогія»
У рамках дэкады "#НаркабізнэсSTOP" з навучэнцамі 5-10 класаў былі праведзены тэматычныя інфармацыйныя часы. Праведзены відэаролікі: "Я думаў нічога за гэта не будзе", "Не дзіцячыя "срокі за наркотыкі", пазнаёміліся з артыкулам 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, адказнасцю непаўналетніх за незаконны абарот наркотыкаў.
У рамках абласной дэкады "#НаркобизнесSTOP" навучэнцы старэйшых класаў прынялі ўдзел у танцавальным флэшмобе разам з вучнямі пачатковых класаў.
з 1 па 10 сакавіка 2022 года ва ўстанове адукацыі пачалася абласная дэкада па супрацьдзеянні злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў
Выхаванцы дашкольнай адукацыі прынялі ўдзел у ралявой гульне "Вучымся жыць бяспечна". Разам з выхавацелямі дзеці засвоілі правілы паводзін пры пажары і іншых надзвычайных сітуацыях.
Пад час правядзення Дня грамадзянскай абароны навучэнцы старэйшых класаў адпрацавалі дзеянні ў надзвычайных абставінах: аказанне першай дапамогі пры пераломе, крывацёку, апеку. Навучэнцы вучыліся накладваць шыну, перабінтоўвпць рану, выносіць пацярпелага з месца здарэння.
Навучэнцы 1- 4 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах Дня грамадзянскай абароны. Рабяты ўключыліся ў праходжанне квэст-гульні па правілам бяспекі "Будзь гатоў!".
Да Дня грамадзянскай абароны ў 5 - 7 класах была праведзена пазнавальная гадзіна "Бяспека чалавека". У займальнай форме навучэнцы адгадвалі красворды, адказвалі на пытанні віктарыны па правілах паводзін у экстрэмальных сітуацыях. Таксама ўвазе навучэнцаў былі прапанаваны відэафільмы "Правілы паводзін у неспрыяльных умовах надвор'я" , "Увага ўсім!" У канцы мерапрыемства навучэнцы адказалі на пытанні анкеты "Агульная бяспека чалавека".-
1 сакавіка ва ўстанове адукацыі адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню грамадзянскай абароны. У рамках Дня пройдуць: квэст-гульня па грамадзянскай абароне і надзвычайным абставінам "Будзь гатоў!" (1-4 клас), час бяспекі "Бяспека чалавека", ралявыя гульні ў групе дашкольнага выхавання "Вучымся жыць бяспечна", практычная адпрацоўка дзеянняў пры ЧС ( пажар, аказанне першай медыцынскай дапамогі" , праходжанне тэсціравання па правілам паводзін у надзвычайных абставінах "Школа бяспекі", практычныя заняткі "Дзеянні персанала пры ўзнікненні пажара".
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеенням па сігналу "Увага ўсім!" у рэспубліцы пройдзе акцыя "Дзень бяспекі. Увага ўсім"!", якая прызначана да Сусветнага дню грамадзянскай абароны.
Акцыя пройдзе з 1 па 17 сакавіка.
Навучэнцы ўстановы адукацыі парадавалі сваім выступленнем аднасяльчан на выбарчым участку ў Пціцкім сельвыканкаме пры правядзенні Рэспубліканскага рэферэндуму
У рамках суботняга дня для навучэнцаў 3 - 7 класаў была праведзена пазнавальная гадзіна "Алімпіяда - 2022: зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне". Навучэнцы нагадалі гісторыю алімпійскага руху, асаблівасці падрыхтоўкі і правядзення Алімпіяды. З дапамогай нагляднага матэрыялу старэйшыя вучні расказалі аб дэвізе, талісмане, відах спорту на гульнях у Пекіне. Былі агучаны вынікі выступленняў спартсменаў Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы праявілі эрудыцыю ў "Алімпійскай віктарыне". У заключэнні вучні складалі прыказкі аб неабходным фактары жыцця - здароўі
Абласны грамадска-палітычны форум «Разам мы – Беларусь» сабраў 25 лютага ў абласным цэнтры амаль 6 тысяч маладых людзей, якім не абыякавы лёс краіны. У саставе дэлегацыі Петрыкаўскага раёна былі і педагогі нашай школы.
Мерапрыемства пакінула незабыўны след у душы кожнага. Мы знаходзімся на парозе значнай падзеі, і ў правільнасці прынятага рашэння сумневаў няма. Бо разам мы - Беларусь!
Пад такой назвай у бібліятэцы ўстановы адукацыі арганізавана выстава тэматычнай літаратуры. Проза і паэтычная спадчына ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з'яўляюцца і сёння жывой памяццю аб гераізме народа. Пранікненыя творы мастацкай літаратуры адлюстравалі несмяротны подзвіг абаронцаў Радзімы.
У рамках тэматычнага тыдня "Непераможная і легендарная" ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны: « Ад гісторыі да сучаснасці. Узброеныя сілы РБ»; “Шлях да Вялікай Перамогі”
“Мы мір захоўваем, пака мы помнім аб вайне” . Імкнучыся замацаваць у народнай памяці трагедыю вайны, трагедыю генацыду беларускага народа - патрыятычныя мерапрыемствы вучаць нас мужнасці, адвазе, бясстрашнасці, высокай маральнасці, шчырай адданасці Айчыне, змаганню за мір і справядлівасць на ўсёй планеце.
24.02.2022 навучэнцы 8-10 класаў прынялі ўдзел у інфармацыйна – адукацыйным праекце «Школа актыўнага грамадзяніна» на тэму:«Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту»
Больш за 76 гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але і да гэтага часу пякучым болем адзываецца найцяжэйшая з войнаў у сэрцы кожнага чалавека. Мы не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей. Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, — гэта значыць змагацца за мір. Гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі. І таму тэма Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца адной з важнейшых у беларускай паэзіі і літаратуры.
У рамках тыдня "Непераможная і легендарная" навучэнцы 4-7 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў "Да подзвігу герояў сэрцам дакраніся".