Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Ва ўстанове адукацыі інспектар МНС Пажыган А.С. правяла практычны занятак у дзіцячым садзе, а таксама з навучэнцамі школы Рабятам у гульнявой форме растлумачыла, якія правілы неабходна выконваць, каб не дапусціць узнікнення пажару, аб правільных дзеяннях падчас пажару.
Таксама дзецям было расказана, да чаго можа прывесці пястота з запалкамі. Нагадала інспектар і пра нумары экстраных службаў 101, 112, якія неабходна выклікаць пры ўзнікненні пажару. Рабятам былі раздадзеныя буклеты па правілах пажарнай бяспекі.

28 сентября 2021 в 10:42 | Саковец Л. И. | нет комментариев

З мэтай павышэння ўзроўню граматнасці па пытаннях здароўя, прафілактыкі залежнасцяў, інфекцыйных захворванняў у перыяд з 20 па 24 верасня ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень здароўя "Моладзь. Здароўе. Лад жыцця " .
Ў рамках Тыдня былі праведзены спартыўныя спаборніцтвы па валейолу і футболу, легкаатлетычны забег "Здароўе-сіла", квэст-гульня"Правільнае харчаванне-здаровае харчаванне. З навучэнцамі сустрэліся медработнікі Пціцкай АВОП з гутаркай на тэму "Наступствы шкодных звычак для здароўя маладога чалавека".

24 сентября 2021 в 10:12 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі 23.09.2021 адбылося мерапрыемства ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў VIII-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі на тэму: «Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны (пра дасягненні на ўсіх узроўнях асноўнай адукацыi) ».
Запрошаным госцем была Старшыня сельвыканкама Пырко Ганна Пятроўна. Навучэнцы разам з госцем абмяркоўвалі важныя падзеі па дадзенай тэме.

23 сентября 2021 в 16:59 | Саковец Л. И. | нет комментариев

У дашкольнай адукацыі прайшлі мерапрыемствы ў рамках Тыдня здароў’я "Моладзь".Здароўе". Лад жыцця".
Выхавальнікі з дзецьмі гутарылі на тэму: «Здаровы лад жыцця - аснова для здароўя», прагледзелі відэафільм«Здароваму ўсё выдатна!», гулялі ў гульні«Угадай фрукт па паху і густу». Разам з бацькамі аформілі выстаўку малюнкаў "Здароў будзеш - усё здабудзеш », дзе намалявалі свае любімыя вітамінкі-садавінкі. На занятках дзеці адгадвалі загадкі, вучылі прыказкі і прымаўкі на тэму "У здаровым целе здаровы дух". У завяршэнні, рабяты згулялі ў гульню "Хуткага і спрытнага хвароба не дастане».

23 сентября 2021 в 09:47 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі ў рамках Тыдня здароў’я "Моладзь"".Здароў’е". "Лад жыцця" адбыліся спартыўныя спаборніцтвы па валейболе сярод 7-9 класаў пад назвай «Нам смелым, і моцным, і спрытным са спортам заўсёды па шляху»

22 сентября 2021 в 09:20 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Навучэнцы ўстановы адукацыі 5-8 класаў прынялі ўдзел у акцыі "Дзень добрых спраў", прымеркаванай да Дня народнага адзінства!

16 сентября 2021 в 16:41 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Члены піянерскай дружыны ДУА "Пціцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа" прынялі ўдзел ва ўрачыстым піянерскім зборы прысвечаны Дню Нараджэння Беларускай Рэспубліканскай Піянерскай Арганізацыі.
У гэты святочны дзень піянерская дружына папоўнілася новымі членамі.
6 навучэнцаў 5 класа далі ўрачыстае абяцанне быць сумленнымі, працавітымі і справядлівымі членамі піянерскай арганізацыі.

13 сентября 2021 в 15:27 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У шосты школьны дзень 11 верасня, ва ўстанове адукацыі адбыліся спартыўныя спаборніцтвы "У адзінстве-сіла!", прысвечаныя Дню народнага адзінства. У спаборніцтвах прынялі ўдзел навучэнцы 5-10 класаў. Рабяты праявілі спрыт, кемлівасць, фізічную вынослівасць, паказаўшы каманды дух пры праходжанні этапаў турыстычнай трапы. Самыя спрытныя змогуць паказаць сваё уменне і спрыт на раённым турыстычным злёте, які адбудзецца у наступную суботу 18 верасня!

11 сентября 2021 в 12:40 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

13 верасня 2021 года самая масавая дзіцячая арганізацыя краіны - Грамадскае аб'яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» адсвяткуе свой Дзень нараджэння.

Менавіта ў гэты дзень у 1990 годзе на Х Рэспубліканскім злёце піянераў Рэспублікі Беларусь арганізацыя адрадзіла сваю дзейнасць.

ГА «БРПА» з кожным днём папаўняецца актыўнымі, ініцыятыўнымі, крэатыўнымі і таленавітымі рабятамі.

10 сентября 2021 в 17:06 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі ў рамках "Тыдня спорту і здароў’я" адбылася пазвальная
квэст-гульня "У краіну Здароўя". Каманды навучэнцаў 1-4 класаў «Вітамінка» і «Чысцюлі» рухаючыся па станцыях выконвалі заданні прысвечаныя ролі здаровага ладу жыцця для здароўя чалавека

8 сентября 2021 в 21:08 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі праходзяць мерапрыемствы акцыі "Адзіны дзень бяспекі", у рамках якой адбылася сустрэча з навучэнцамі кіраўніка раеннай арганізацыі "Чырвоны крыж"Петухова Л.Ф. на тэму: "Таргоўля людзьмі", праведзена трэнеровачная эвакуацыя, адпрацаваны алгарытм дзеянняў паводзін пры надзвычайнай сітуацыі.

8 сентября 2021 в 16:43 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі" адбылася сустрэча навучэнцаў са старшынёй раённай арганізацыі АСВОД, дзе былі разгледжаны асноўныя правілы паводзін на вадзе, а таксама праведзена вучоба па аказанні першай дапамогі. Дзецям былі прадэманстраваны навучальныя відэаролікі.
На прыканцы гутаркі навучэнцам былі ўручаны інфармацыйныя буклеты "АСВОД інфармуе".

8 сентября 2021 в 12:13 | Саковец Л. И. | нет комментариев

У рамках Тыдня спорта і здароў’я адбыліся спартыўныя спаборніцтвы па перацягванню каната сярод навучэнцаў 5-10 класаў. Супрацьстаянне горача падтрымлівалі як удзельнікі спаборніцтваў, так і балельшчыкі.

7 сентября 2021 в 12:22 | Саковец Л. И. | нет комментариев

У рамках Тыдня спорта і здароў’я адбыўся інтэлектуальны конкурс "Алімпійскі эрудыт". Мерапрыемства пазнаёміла з гісторыяй алімпійскага руху, яго атрыбутамі, традыцыямі і каштоўнасцямі, а таксама расказала аб алімпійскай гісторыі Беларусі на Гульнях ХХХII Алімпіяды ў Токіо. Дадзенае мерапрыемства спрыяла фарміраванню духоўна-маральных каштоўнасцей, імкненню да здаровага ладу жыцця, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму навучэнцаў.

6 сентября 2021 в 10:35 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі з 01.09.21 па 08.09.21 прахьдзіць акцыя "Адзіны дзень бяспекі"

6 сентября 2021 в 10:31 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства.
Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.
Навучэнцы ўстановы адукацыі пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Бандарэнка Наталлі Дзмітрыеўнв здзейснілі
завочнае падарожжа на тэму "Адкуль наш род і наша мова"

У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, аб беларускіх першаасветніках, пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі. Даведаліся аб тым, што свята пісьменнасці за шмат гадоў правядзення набыло агульнанацыянальны статус, стаўшы значнай падзеяй у культурным жыцці краіны.

4 сентября 2021 в 19:39 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі пачаўся 04.09.21 Тыдзень спорту і здароўя, які працягнецца да 11 верасня.

4 сентября 2021 в 10:24 | Саковец Л. И. | нет комментариев