Навіны
Сёння ў Пціцкай СШ прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Сям'і,які адзначаецца 15 мая. Навучэнцы даведаліся аб ролі і значнасці сям'і ў жыцці кожнага чалавека і грамадства, традыцыйных сямейных каштоўнасцях і пераемнасці пакаленняў. Вучні падкрэслілі, як важна выказваць пачуцці кахання і павагі да родных і блізкіх людзей, зразумелі важнасць даверных і паважлівых узаемаадносін для сямейнага дабрабыту.
ДУА Пціцкая СШ разам з усімі жыхарамі Беларусі святкуе Дзень Дзяржаўных сімвалаў - Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь! Нас аб'ядноўвае любоў да Айчыны, жаданне зрабіць яе яшчэ мацней і прыгажэй!
Сёння ў Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь самых актыўных і дзейных хлопчыкаў і дзяўчынак Гомельскай вобласці прынялі ў рады акцябрат, піянераў і членаў БРСМ. Навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным нацыянальным сімвалам Рэспублікі Беларусь, якія праходзілі ў г.Гомелі. Значкі, гальштукі і членскія білеты падрастаючаму пакаленню сёння ўручылі прадстаўнікі Гомельскага аблвыканкама і адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Цяпер перад рабятамі адказная місія - з гонарам несці званне ўдзельніка Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, піянера і акцябронка!
У рамках дзейнасці сямейнага клуба "Вясёлка" у шосты школьны дзень прайшло сямейнае спартыўнае свята "Мая спартыўная сям'я", у якім прынялі ўдзел бацькі і навучэнцы пачатковых класаў. Каманды азартна спаборнічалі паміж сабой, праявіўшы сілу, спрыт, згуртаванасць у захапляльных конкурсах. Спаборнікам былі прапанаваны цікавыя, а часам вельмі няпростыя конкурсы; з бегам, катаннем мяча, скачкамі, надзіманнем шароў. Спорт аб'яднаў і згуртаваў бацькоў і дзяцей, дапамог наладзіць добразычлівыя адносіны паміж сем'ямі, узняў настрой каманды дух!
Спартыўнае свята праводзілася на пярэданні Дня сям'і. Кіраўніцтва школы пажадаа ўсім сем' ям удзельнікам мерапрыемства і здароўся і дабрабыту!
9 мая навучэнцы Пціцкай СШ прянялі ўдзел у раённых спартыўных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па футболе "Скураны мяч" у г. Петрыкаве. У склад каманды старэйшай падлеткавай группы, якая заняла 1 месца ў спаборніцтвах, увайшлі навучэнцы Пціцкай і Ляскавіцкай сярэдніх школ! Віншуем з перамогай!
9 мая ў аг.Пціч адбыўся мітынг, прысвечаны святкаванню 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У мітынгу прынялі ўдзел вучні і педагогі школы.
Традыцыйна напярэдадні Дня Перамогі ў раённым цэнтры праходзіць конкурс вальса "Школьны вальс". Юнакі і дзяўчаты з усіх школ раёна з энтузіязмам рыхтуюцца да ўдзелу у конкурсе. Чарговы раз каманда нашай школы стала адной з пераможцаў і атрымала другое месца!
Напярэдадні 9 мая ў дзіцячым садку малодшай групы Пціцкай СШ на занятку “Дзіця і грамадства” была прысвечана тэма Дню Перамогі.
Дзеці пазнаёміліся з важнымі момантамі нашай гісторыі. Выхавальнік даступна растлумачыла, што такое Дзень Перамогі, чаму мы так свята да яго ставімся, чаму гэта радаснае свята са слязамі на вачах і нам нельга яго забываць.
Выхаванцы прагледзелі прэзентацыю і паслухалі аповед пра Вялікую Айчыную вайну . Таксама даведаліся пра дзяцей-герояў вайны.
8 мая ў Пціцкая СШ прайшоў адзіны ўрок "Нам гэты свет завешчана берагчы". Падчас адзінага ўрока, прысвечанага Дню Перамогі, школьнікі разважалі, што такое гераізм, дзе яго вытокі, чаму так важна менавіта зараз беражліва захоўваць памяць аб учынках пакалення пераможцаў.
Пазнавальнай стала і віктарына "Помнікі гераічным і трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі". Акрамя таго, педагогі прапанавалі навучэнцам зрабіць паштоўкі "Мы памяці верныя", у аснову якіх лёг голуб як сімвал свету. Таксама навучэнцы пісалі "Лісты ветэрану", чыталі вершы пра вайну і пра Перамогу, глядзелі дакументальныя фільмы пра подзвігі беларускага народа.
79 год прайшло з Дня Вялікай Перамогі. 9 мая - гэтае свята да гэтага часу застаецца адным з самых галоўных у нашай краіне. Бо падчас Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці жыхар Беларусі.
У Пціцкай СШ 8 мая прайшоў святочны канцэрт "Памяць палаючых гадоў", прысвечаны Вялікаму Дню Перамогі. Дзеці і педагогі школы падрыхтавалі для гасцей самыя разнастайныя нумары: ад вершаў да танцаў. Кожнае выступленне ўяўляла сабой невялікае апавяданне пра жыццё падчас Вялікай Айчыннай вайны. Прысутныя ў зале нібы гарталі старонкі летапісу тых даўніх, але незабыўных гадоў.
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі навучэнцы ўстановы адукацыі павіншавалі сведку ваенных падзей, старэйшую жыхарку аграгарадка Пціч Герасіменка Феню Мікітаўну і Харлана Васілія Іванавіча, які пацярпеў ад наступстваў вайны. Рабяты пажадалі аднавяскоўцам моцнага здароўя, дабрабыту шчаслівых дзён і мірнага неба над галавой
Навучэнцы пачатковых класаў Пціцкай СШ рыхтаваліся загадзя да 9 мая. Калі ў навучальнай установе аб'явілі аб старце акцыі "Паштоўка для ветэрана", да яе актыўна падключыліся ўсе рабяты. Распрацоўвалі эскізы будучых пасланняў, асвойвалі новыя тэхнікі, самі складалі віншаванні, каб уручыць ручной працы паштоўкі ветэранам у самае галоўнае для іх свята – Дзень Перамогі.
Навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел у праекце "Каб памяталі", прысвечаным 80-й гадавіне6 вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
#каб памяталі
#піянерыяПетрыкаўшчыны
Час хуткаплынны… У гэтым годзе наша краіна адзначае 79-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. На жаль, зараз жывыя нямногія ўдзельнікі вайны, тыя, хто не шкадуючы сваіх сіл, у тыле і на фронце набліжалі Вялікую Перамогу. Адбываецца непазбежная змена пакаленняў, але народная памяць перадаецца ад бацькоў і маці да сыноў, дочак, унукаў.
Напярэдадні свята навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у тэматычным конкурсе малюнкаў "Дзень Перамогі вачыма дзяцей".
У рамках дэкады патрыятызму "Нашчадкі Перамогі" , прысвечанай Дню Перамогі Вялікай Айчыннай вайны " члены валанцёрскага атрада "Факел" прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні брацкай магілы, якая знаходзіцца ў аграгарадку Пціч.
Піянеры Пціцкай сярэдняй школы прыбралі магілу землякоў, якія былі забіты фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы ведаюць, што не толькі дарослыя захаваны тут, а і дзеці, якія сталі ахвярамі ваеннага ліхалецця. Важна памятаць гэта, каб на нашу зямлю не прыйшла ніколі вайна.
7 мая ў піянерскай дружыне ім. Зоі Касмадзям'янскай Пціцкай СШ прайшоў урачысты прыём навучэнцаў пачатковых класаў у акцябраты, прысвечаны 79-й гадавіне святкавання Дня Перамогі. Да гэтага дня рабяты рыхтаваліся ужо даўно, вучылі правілы і ўрачыстае абяцанне акцябрат, прайшлі нялёгкія выпрабаванні. Яны здзейснілі «Падарожжа па краіне Акцябрат», спыняючыся на станцыях і выконваючы розныя заданні. У завяршэнні свята прайшоў урачысты прыём у акцябраты. Піянеры-актывісты ўручылі дзецям акцябрацкую зорачку. І мы спадзяемся, што яны будуць ганарыцца сваёй зорачкай, будуць смелымі і адважнымі, дружнымі і ўмелымі, і больш за ўсё на свеце будуць любіць сваю Радзіму. Чароўная «Краіна Акцябрат» расчыніла перад імі дзверы.
О проекте
Президентский спортивный клуб при содействии Ассоциации "Белорусская федерация футбола", Министерства спорта и туризма и Министерства образования в 2024 году инициирует проведение республиканского социального проекта по поддержке спорта и здорового образа жизни «Футбол для всех!».
Футбольные матчи проходят во дворах и на лучших спортивных аренах, в северных странах и на жарком африканском континенте, с участием как сильной так и слабой половины человечества, а возрастной ценз участников вовсе не имеет границ.
Огромная армия почитателей (поклонников) футбола и в Республике Беларусь. Все они, от профессиональных футболистов до простых любителей, участвуют во множестве соревнований или проводят дружеские встречи. Мы же попробуем объединить всех тех, кто любит футбол и не представляет свою жизнь без него.
Проект реализуется с целью вовлечения как можно большего количества детей и подростков, молодежи, трудоспособного населения и лиц пожилого возраста в регулярные физкультурно-спортивные занятия и приобщения их к активному отдыху.
В проекте принимают участие мальчики (юноши, мужчины) и девочки (девушки, женщины) раздельно в пяти возрастных группах:
- дети: 2014 г.р. и моложе;
- подростки: от 2006 до 2013 гг.р.;
- молодежь: от 1989 до 2005 гг.р.;
- взрослые: от 1964 до 1988 гг.р.;
- пожилые: 1963 г.р. и старше.
Чтобы стать участником проекта необходимо:
- выполнить упражнение «непрерывное набивание мяча поочередно правой и левой ногой продолжительностью от 30 секунд до одной минуты»;
- в период с 01.05.2024 по 23.08.2024 опубликовывать только одно видео с выполнением вышеназванного упражнения в виде поста в своем аккаунте «Instagram»;
- быть подписанным на аккаунт Президентского спортивного клуба @sportclub.by в социальной сети «Instagram»;
- в опубликованном посте отметить аккаунт @sportclub.by;
- поставить хэштег #футболдлявсех2024;
- подписать видео (например: Иванов Иван, 1990 г.р., г. Жлобин, 120 набиваний);
- на время проведения проекта аккаунт участника должен быть открыт.
Победитель определяется посредством подсчета максимального количества набиваний мяча в каждой из пяти возрастных групп среди мальчиков (юношей, мужчин) и девочек (девушек, женщин) раздельно.
При равном количестве набиваний мяча победитель определяется по более ранней дате публикации соответствующего видео.
Победитель проекта в каждой возрастной группе награждается ценным призом - телефон IPhone 15 .
Награждение победителей проекта состоится на церемонии закрытия республиканских соревнований по футболу «Кожаный мяч» на призы Президентского спортивного клуба, которая пройдет 6 сентября 2024 г. на стадионе ФК «Минск» по адресу: г. Минск, ул. Маяковского, 127/3. Для получения ценного приза личная явка победителя обязательна.
Участник, победивший в проекте однажды, теряет право принимать участие в последующих этапах проекта.
Напярэдадні святкавання Вялікадня навучэнцы прынялі Пціцкай СШ прынялі ўдзел у рабоце творчай майстэрні "Свята Вялікадня". Падчас правядзення мерапрыемства рабяты даведаліся, чаму Вялікдзень называюць «святам - свят і ўрачыстасцю з урачыстасцяў», пазнаёміліся з велікоднымі традыцыямі і прыметамі. Дзеці з задавальненннем размалёўвалі велікодныя яечкі і падарункі для сваіх блізкіх на свята Вялікадня!
Да святкавання 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у рамках правядзення Усебеларускага патрыятычнага праекта навучэнцы ўстановы адукацыі ўсіх ступеняў сталі ўдзельнікамі дыктанта "Я раскажу аб Перамозе".