Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Выхаванцы дзіцячага сада Пціцкай СШ прынялі ўдзел у гадзіне зносін "Што такое грошы?". Падчас гутаркі дзеці замацавалі паняцці: "грошы", "бюджэт", "даходы", "расходы". Пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення грошай, іх роллю ў жыцці чалавека.

20 сакавіка адбылася сустрэча з прадстаўнікамі "Энерганагляду". Была праведзена прафілактычная размова з навучэнцамі па электрабяспецы. Галоўная тэма гутаркі - папярэджанне аварыйнасці і прафілактыка электра-і цеплатраўматызму. У выніку гутаркі рабяты даведаліся аб тым, як выявіць зоны павышанай небяспекі ў доме, якія ўзнікаюць пры парушэнні правілаў абыходжання з электрычнымі прыборамі; пазнаёміліся і вывучылі правілы бяспекі пры выкарыстанні электрычных прыбораў; атрымалі звесткі аб тым, як дзейнічаць, калі пагражае небяспека паражэння электрычным токам.

Вучні 7 класа сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін " Пагаворым аб грашах".У ходзе мерапрыемства рабяты разважалі, чаму грошы - гэта дабро, і чаму грошы - гэта зло. Вучыліся правільна размяркоўваць сямейны бюджэт, а таксама стваралі праект "На што ўплываюць грошы".

22 сакавіка пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне трагедыі ў в.Хатынь.
З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб гістарычным мінулым беларускага народа, трагічных падзеях у Хатыні, фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміравання адмоўнага стаўлення да насілля ва ўстанове адукацыі 22 сакавіка будзе праведзены адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне трагедыі. в Хатынь.

20 марта 2024 в 17:11 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках работы па гендэрнаму выхаванню і прафілактыцы злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх вучаніцы 6-10 класаў Пціцкай СШ сустрэліся з медработнікамі амбулаторы Пцічі , якія правялі гутарку "Паміж намі дзяўчынкамі". Дзяўчынкі атрымалі інфармацыю на хвалюючыя тэмы , мелі магчымасць задаць пытанні і атрымаць абгрунтаваны адказ.

Навучэнцы 5 класа прынялі ўдзел ва ўроку фінансавай граматнасці " Хто такі руплівы гаспадар"у ходзе якога пашырылі свае веды аб эканоміі, беражлівасці, адказнасці, паважлівых адносінах да маёмасці. Растлумачылі сэнс выразу " руплівы гаспадар".

Ва ўстанове адукацыі пачаўся тыдзень фінансавай граматнасці, мэта якога павышэнне фінансавай граматнасці навучэнцаў, садзейнічанне фарміраванню разумных фінансавых паводзін, абгрунтаваных рашэнняў, адказных адносін да асабістых фінансаў, павышэнне эфектыўнасці абароны іх інтарэсаў як спажыўцоў фінансавых паслуг

18 марта 2024 в 08:32 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У шосты школьны дзень удзельнікі валанцёрскага атраду "Факел" Пціцкай СШ распаўсюдзілі лістоўкі па прафілактыцы ўжывання алкаголя і курэння сярод жыхароў аграгарадка Пціч.

У рамках праводзімай агульнарэспубліканскай акцыі "Я выбіраю прафесію" Міністэрствам адукацыі запланавана правядзенне 23 сакавіка 2024 года Адзінага дня адчыненых дзвярэй ва ўсіх установах адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі з прыцягненнем арганізацый-заказчыкаў кадраў і іншых зацікаўленых. .

16 марта 2024 в 11:08 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

У рамках тыдня, прысвечанага 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, для навучэнцаў 10 класа Пціцкай СШ прайшоў урок патрыятызму "Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь". Навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі датамі стварэння Канстытуцыі і яе дапаўненнямі, разгледзелі правы і абавязкі грамадзян. У ходзе мерапрыемства ўспомнілі аб Статуце школы і абавязках навучэнцаў. Напрыканцы занятку стварылі калаж " Нашы правы і абавязкі".

Беларусь - краіна з даўняй прававой гісторыяй. Першая Канстытуцыя, якая дзейнічала на нашых землях, была прынята ў 1791 годзе.
Навучэнцы 5-7 класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел у гадзіне патрыятызму "Мы грамадзяне Беларусі".Рабяты пазнаёміліся з такімі паняццямі як
"Парламент", "Урад РБ", "Канстытуцыя РБ". Вучні даведаліся аб гісторыі стварэння Канстытуцыі, пазнаёміліся з яе структурай, асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзян Рэспублікі Беларусь.

15 сакавіка ў рамках святкавання 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстай абстаноўцы ўсім навучэнцам Пціцкай СШ, якія дасягнулі 14-годдзя, быў уручаны падарунак ад прэзідэнта – кніга “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Рабяты, якія атрымалі падарунак, прызналі, што кніга "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" - не толькі эстэтычна аформлены падарунак, але і выдатны універсальны падручнік у дапамогу школьнай праграме па гісторыі, грамадазнаўству і літаратуры на астатнія гады вучобы.

Навучэнцы пачатковых класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел у віктарыне "Я люблю Беларусь ", у ходзе якой абагульнілі веды аб сваёй Радзіме.Віктарына
садзейнічала фарміраванню пачуцця гонару за сваю краіну, беларускі народ , дзяржаўныя сімвалы, выхаванню глыбокага патрыятызму.

Выхаванцы дзіцячага сада Пціцкай СШ прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне "Дзіця і грамадства", прысвечаным 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на якім даведаліся аб сваіх правах і абавязках. Рабяты ўважліва слухалі выхавацелей і задавалі пытанні, якімі цікавіліся.

З 11 па 16 сакавіка ў рамках святкавання 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ва ўстанове адукацыі праходзяць урокі патрыятызму "Закон, па якому ты жывеш" , відэапрэзентацыя "Мая Радзіма-Беларусь", урачыстае мерапрыемства па ўручэнню кніг "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

13 марта 2024 в 10:50 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

12 сакавіка ва ўстанове адбылася прафарыентацыйная сустрэча з выкладчыкамі УА "Палескі аграрны каледж". Педагогі каледжа пазнаёмілі вучняў з прафесіямі, якія можна набыць ва ўстанове і з правіламі прыёму ў каледж.

12 марта 2024 в 10:48 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

У шосты школьны дзень навучэнцы Пціцкай СШ прянялі ўдзел у спартыўных эстафетах "Наша сіла - у нашым сяброўстве". Каманды выконвалі спартыўныя заданні, якія на першы погляд здаюцца лёгкімі, але не ўсё так проста. Эстафета з мячом, ракеткай і абручом,дарц,пераадольвае не перашкод, гонка і перадача мяча, дзе рабятам трэба было паказаць свой спрыт і знаходлівасць, не забываючы пры гэтым аб хуткасці выканання задання, - усё гэта дазволіла ўдзельнікам адчуць адзінства і згуртаванасць.

У дзіцячым садзе Пціцкай СШ прайшоў ранішнік, прымеркаваны да дня 8 сакавіка. Маці і бабулі, якія прыйшлі на свята, атрымлівалі асалоду ад творчых нумароў сваіх дзяцей. Песні, вершы і танцы-ўсё было прысвечана цудоўнаму вясноваму святу і напоўнена любоўю і пяшчотай. Таксама маці і бабулі сталі ўдзельнікамі вясёлых конкурсаў. А завяршылася свята сумесным танцам і падарункамі.

Напярэдадні першага вясновага свята ў Пціцкай сярэдняй школе прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму Дню 8 Сакавіка.
Вакальныя нумары і танцавальныя кампазіцыі, падрыхтаваныя навучэнцамі школы і педагогамі падарылі ўсім прысутным шмат прыемных і станоўчых эмоцый. Святочныя нумары былі прысвечаны мамам, бабулям, дзяўчынкам, педагогам, усім работніцам школы. Усе рабяты ад малога да вялікага ў гэты дзень імкнуліся падарыць жанчынам сваю радасць, падзяку і дабрыню.

У першы дзень вясны выхаванцы дзіцячага сада з экскурсіяй адправіліся ў лес! Дзеці з задавальненнем назіралі за зменамі ў прыродзе, пералётнымі птушкамі, збіралі шышкі для кутка прыроды.

1 марта 2024 в 20:33 | Зизюк Л. И. | нет комментариев