Навіны
Навучэнцы ўстановы адукацыі сумесна з Пціцкім лясніцтвам прынялі ўдзел у акцыі "Чысты лес", ачысцілі ад смецця тэрыторыю леса каля рэчкі
Навучэнцы і педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у раённым суботніку
Ва ўстанове адукацыі праходзяць прафілактычныя гутаркі і сустрэчы з навучэнцамі медработнікаў , класных кіраўнікоў па правілам асабістай і грамацкай гігіены па прафілактыцы грыпа, ОРВІ, COVID-19. Сярод навучэнцаў распаўсюджаны памяткі "Як правільна насіць маску" і "Як правільна мыць рукі", "Прафілактычныя меры супраць COVID-19"
15 кастрычніка з навучэнцамі 8, 9, 11 класаў сустрэліся работнікі раённых службаў КСН, ІДН, СПЦ Ходзька Н.М., Шылянкоў С.А., якія правялі гуртарку аб папярэджанні дэструктыўнай дзейнасці непаўналетніх у сетцы Інтэрнэт, далучэння іх да злачынстваў з выкарыстаннем сродкаў мабільнай сувязі, камп'ютарнай тэхнікі. Папярэдзілі навучэнцаў установы адукацыі аб мерах адказнасці за правапарушэнні і злачынствы (кібербулінг) у інтэрнэт-сетцы.
Выхаванцы дашкольнай адукацыі падрыхтавалі сваі віншаванні Да Дня маці сваім матулям! 13 кастрычніка ва ўстанове адукацыі ўпрайшоў святочны ранішнік " Мілым, каханым, родным!"
Ва ўстанове адукацыі прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці! Віншаванні атрымалі шатдзетныя матулі з ліку педагогаў і тэхнічных работнікаў! Навучэнцы ўстновы адукацыі ў гэты дзень мелі магчымасць паслаць віншавальныя тэлеграмы сваім матулям! Педагогі-матулі атрымалі ў падарунак "птушак шчасця" з пажаданнямі здароўя і цудоўнага настрою!
з 12.10.20 па 17.10.20 ва ўстанове адукацыі праходзіць тыдзень прафілактыкі наркаманіі.
Інспектар па справах непаўналетніх Браім І.У. правёў гутарку з навучэнцамі 9, 11 класаў на тэму адказнасці за злачынствы, у тым ліку за крадзяжы. Інспектар ІСН напомніў аб забароне карыстання мабільнымі тэлефонамі ва ўстанове адукацыі.
10.10.2020 прадстаўнікі калектыву ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у абласным маладзёжым форуме "Беларусь - гэта мы!", які адбыўся ў абласным цэнтры. Перад удзельнікамі форуму выступілі лідары ГА "БРСМ" горада Гомеля і Гомельскай вобласці. Музычнае прывітанне моладзі гомельшчыны падаравала музычная група "Аура"
Осень – это самое загадочное время года. Она подкрадывается тихо и незаметно. Осеннее дуновение ветра и лёгкая прохлада окутывает землю ещё с конца августа. А с первым сентябрьским днём всё становится по-настоящему таинственным. Это время года, словно художник, раскрашивает природу в яркие цвета. Но есть у него и другая, менее красочная сторона, когда начинается сезон дождей и холодов.
Ва ўстанове адукацыі пачала сваю работу "Школа будучага першакласніка"- кіраўнік настаўнік пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі Кандраценка Ала Пятроўна. Заняткі праходзяць у суботні дзень, два разы ў месяц.
Лідары школьнага самакіравання (Савета старшакласнікаў) прынялі ўдзел у раённым справаздачна-выбачым Савеце старшакласнікаў "Лідары ХХІ стагоддзя: новыя гарызонты", які прайшоў у анлайн-фармаце. Навучэнка 9-га класа Папок Вераніка была выбрана адказным членам спартыўна-масавага сектара.
Наступствы ўдзелу непаўналетніх у несанкцыяваных масавых мерапрыемствах
З 05.10.20 па 14.10.20 ва ўстанове адукацыі пройдзе дэкада Маці, у рамках якой запланаваны творчыя выставы "Нашы матулі і бабулі-майстрыхі" , святочны ранішнік "Для вас, родныя, любімыя"у дзіцячым садзе", конкурс малюнкаў "Матуля, мілая мая", тэматычныя класныя гадзіны "Маці - слова дарагое, з ім цяплей на свеце жыць", фотавыстава "Мая мама самая лепшая", віншаванні шматдзетных матуль і інш.
Ва ўстанове адукацыі напярэданні Дня настаўніка прайшоў святочны канцэрт "Ад шчыра сэрца", які падрыхтавалі Савет старшакласнікаў і ўдзельнікі дзіцячай школы мастацтваў. Паважаныя педагогі, прыміце нашы шчырыя віншаванні!
У рамках прафарыентацыйнага выхавання навучэнцы 5 класа здзейснілі экскурсію на чыгуначную станцыю "Пціч". Навучэнцы пазнаёміліся з прафесіямі: дзяжурнага, касіра, манцёра.
У рамках работы сямейных клубаў ва ўстанове адукацыі прайшло першае пасяджэнне сямейнага клуба "Вясёлка". Навучэнцы малодшых класаў разам са сваімі бацькамі прынялі ўдзел у мерапрыемстве.
Члены валанцёрскага атрада "Факел" у рамках месячніка прафілактыкі суіцыдальных паводзін распаўсюдзілі інфармацыйныя буклеты "Я люблю жыццё" сярод насельніцтва аг.Пціч
Ва ўстанове адукацыі пачала сваю работу "Школа будучага першакласніка. Заняткі па падрыхтоўцы будучых першакласнікаў да школы будуць праводзіцца ў шосты школьны дзень два разы у месяц настаўнікам пачатковых класаў Кандраценка А.П.