Навіны
Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа" далучыліся да рэспубліканскай акцыі, якая ў гэтым годзе праходзіць пад дэвізам "Уключай энергаэфектыўнасць!" і прымеркавана да Міжнароднага Дня энергазберажэння. Рабяты падрыхтавалі для насельніцтва інфармацыю аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі. Калі мы будзем прытрымлівацца гэтых правілаў, то памножым дабрабыт насельніцтва, што прывядзе да эканамічнага росту краіны.
Праляцелі дні восеньскіх канікул, для адных яны былі часам адпачынку і зносін з сябрамі, для іншых — часам самаўдасканалення, падрыхтоўкай да новых перамог.
8 лістапада ў ДУА "Пціцкая сярэдняя школа" прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку другой чвэрці 2023/2024 навучальнага года.
На лінейцы былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы алімпіяд 1 этапу, а таксама намечаны планы і задачы, пазначаны галоўныя падзеі, якія чакаюць рабят у другой чвэрці года.
Выхаванцы дашкольнай адукацыі Пціцкай СШ павіншавалі Харланава Васіля Іванавіча з надыходзячым Святам Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Суботнім днём 4 лістапада на базе Пціцкай СШ прайшлі спартыўныя спаборніцтвы па валейболу "Чырвоны Кастрычнік" сярод каманд Пціцкай і Конкавіцкай СШ, прысвечаныя святу Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Выстава, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі была арганізавана ў бібліятэцы Пціцкай СШ, навучэнцы і педагогі мелі магчымасць пазнаёміцца з гістарычным мінулым нашай краіны.
У канун свята Кастрычніцкай рэвалюцыі навучэнцы старэйшых класаў Пціцкай СШ сустрэліся за круглым сталом, дзе абмеркавалі падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі, пазнаёміліся з кіраўнікамі рэвалюцыйнага руху на Беларусі, а таксама Петрыкаўскага раёна. Удзельнікі мерапрыемства заслухалі рэфераты і прааналізавалі ўплыў рэвалюцыі на сучасны этап развіцця беларускай дзяржаўнасці.
Сёняшні дзень стаў завяршальным у аздараўленчым лагеры "Непаседы" Пціцкай СШ. Дзеці на працягу дня праяўлялі свае спартыўныя і творчыя здольнасці, ўменне працаваць у камандзе.
Для рабят быў арганізаваны майстар-клас "У справы ты добрыя ўкладзі, усё лепшае сваёй душы", на якім яны вырабілі яркія восеньскія аплікацыі. Традыцыйна, на лінейцы па закрыцці лагернай змены, рабяты ўспомнілі ўсё лепшае і цікавае, што адбылося у час работы лагера. Да новых сустрэч!
Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы павіншавалі з святам жыхароў аграгарадка Пціч, сярод якіх сям'я Казакевічаў, заслужаных ветэранаў працы, Харланаў В.І. старшыня ветэранскай арганізацыі.
У час восеньскіх канікул навучэнцаў Пціцкай СШ наведалі супрацоўнікі МНС, якія падрыхтавалі для хлапчукоў і дзяўчынак займальную праграму. Падчас тэарэтычнай часткі ратавальнік нагадаў, якія правілы бяспекі неабходна выконваць, каб не патрапіць у небяспечную сітуацыю на вадаёмах, у лесе, дома і на вуліцы. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны, праявілі кемлівасць, вырашаючы інтэлектуальныя галаваломкі ад ратавальнікаў. У падарунак рабяты атрымалі інфармацыйныя планэры ад МНС.
У рамках прафарыентацыйнай работы ў канікулярны час навучэнцы старэйшых класаў Пціцкай СШ здейснілі экскурсію на камбікормавы завод прадпрыемства “Палессе-Аграінвест”. Галоўны інжынер прадпрыемства пазнаёміў рабят з вытворчымі цахамі завода, абарудаваннем па сушцы і перапрацоўцы зерня, паведаміў, якія прафесііі запатрабаваны на заводзе зараз.
3 лістапада ў аздараўленчым лагеры "Непаседы" Пціцкай СШ - Дзень краязнаўства. Любоў да Айчыны пачынаецца з малога - з любві да роднага краю. Дзеці анлайн падарожнічалі па памятных мясцінах Беларусі. Падчас экскурсіі "Быт нашых продкаў" у школьным музеі, дзеці пазнаёміліся з рознымі экспазіцыямі, якія дапамагалі зразумець і ўбачыць побыт нашых продкаў: як жылі людзі і як яны працавалі, адпачывалі, якіх прытрымліваліся звычаяў і чым упрыгожвалі свой дом.
У другой палове дня выхаванцаў лагера наведаў прадстаўнік МНС.
Выраб аплікацыі з каляровай паперы, з дапамогай нажніц і клею, дазваляе дзеткам адкрыць у сабе творчыя здольнасці, развіць уяўленне, развіць прасторавае мысленне, пачуццё прыгожага, выхоўваюць уменне назіраць, стымулююць развіццё памяці, дробнай маторыкі, вакамера, пачуцці колеру, кампазіцыі.
У рамках акцыі "Нескучная осень", навучэнцы пачатковых класаў Пціцкаяй СШ прынялі ўдзел ў анлайн майстар-класе па вырабу аплікацыі з паперы, які праводзіў абласны цэнтр турызма і экалогіі палац дзяцей і моладзі.
З навучэнцамі 6 класа прайшла віктарына "Падарожжа па Беларусі". Мэтай мерапрыемства было замацаваць і паглыбіць веды аб родным краі: сталіцы рэспублікі, прыродзе, культуры, народнай творчасці, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Рабяты актыўна адказвалі на пытанні, паказалі сваю эрудыцыю і веды.
Навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел ў раённых спаборніцтвах па валейболу сярод юнакоў.
Напярэдадні свята Вялікага Кастрычніка навучэнцы Пціцкай СШ наведалі Герасіменка Феню Мікітаўну, жыхарку вёскі Пціч, сведку Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана працы. Рабяты дапамаглі прыбраць тэрыторыю ў двары і на вуліцы. У цёплы восеньскі дзень павіншавалі бабулю з надыходзячым святам. Феня Мікітаўна падзякавала за дапамогу і пажадала ўсім здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
Навучэнцы 10 класа Пціцкай СШ, здейснілі экскурсію ў Дом - музей Дзеда Талаша, героя партызанскага руху на Петрыкаўшчыне (в.Навасёлкі, Петрыкаўскі р-н).
«Па-над Прыпяццю паміж лясоў, пяскоў і балотаў туліцца невялічкая вёсачка, хат можа так трыццаць ці сорак. І хаты няроўныя тут, як і людзі: адна большая, другая меншая, старэйшая ці навейшая. Але хата дзеда Талаша ўсё ж такі зварочвае на сябе ўвагу...»
Я. Колас, аповесць “Дрыгва”
Сёння ў аздараўленчым лагеры "Непаседы" на базе Пціцкай СШ, адбылася сустрэча з работнікам лясніцтва Зубар П. М., які расказаў дзецям аб прафесіі ляснічага, аб бягучых праблемах і перспектывах развіцця лясной гаспадаркі, азнаёміў дзяцей са сродкамі пажаратушэння,прызначанымі для прадухілення і тушэння лясных пажараў.Дзеці пазнаёміліся з рознымі спосабамі барацьбы з агнём.
У другой палове дня з выхаванцамі прайшла экалагічная гульня"Па старонках Чырвонай кнігі Беларусі". У ходзе пазнавальнай гульні ўдзельнікі даведаліся пра рэдкія, знікаючыя віды насякомых, птушак і жывёл, якія знаходзяцца пад аховай. Рабяты засвоілі новыя правілы беражлівых адносін да прыроды.
У рамках акцыі "Крок насустрач" педагогі Пціцкай СШ сустрэліся з бацькамі вучняў на іх рабочых месцах, правялі гутаркі па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, распаўсюдзілі інфармацыйныя лістоўкі ў працоўных калектывах бацькоў ААТ "Пціч-Агра" і Пціцкага лясніцтва аб недапушчэнні астаўлення дзяцей без нагляду; знаходжанні на вуліцы пасля 23.00 без суправаджэння дарослых; прафілактыцы палавой недатыкальнасці непаўналетніх.
У гэты дзень удзельнікі аздараўленчага лагера адправіліся на экскурсію ў Пціцкі сельскі дом народнай творчасці, дзе рабят чакала забаўляльная праграма "Залатая восень". Рабяты з цікавасцю і ахвотай прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабу падзелак з прыроднага матэрыялу "Восеньскія вырабы - ад вавёрачкі", засвоілі тэхніку арыгамі, па вырабу розных цудоўных рэчаў з паперы. Добры настрой і шматлікія ўсмешкі, нягледзячы на дажджлівае надвор'е, суправаджалі дзяцей на працягу ўсяго дня!
З навучэнцамі 6 класа Пціцкай СШ прайшоў трэнінг "Мае паводзіны ў канфліктнай сітуацыі". Любы канфлікт лепш прадухіліць, чым устараняць яго наступствы. Таму ўменне сябе правільна паставіць ў канфліктных сітуацыях займае важнае месца для паспяховага жыцця чалавека. Рабяты пазнаёміліся з паняццем "Канфлікт", разгледзелі паняцце "Канфліктная сітуацыя", растлумачылі прычыны ўзнікнення. Кожны ўдзельнік трэнінгу разгледзеў каэфіктныя сітуацыі, і разам знайшлі шляхі яе вырашэння. Кожны з рабят змог сфарміраваць для сябе адно з галоўных правілаў бесканфліктных зносін "Паступай з іншымі так, як хацеў бы, каб яны рабілі з табой".