Навіны
На хвілінкі здароўя “Чысціня – залог здароўя”, выхаванцы яшчэ раз паўтарылі правілы асабістай гігіены. Пасля смачнага сняданка прайшло знаёмства з прафесіяй фатографа. Конкурс фатаграфіі “Я і летні лагер” надаў багата пазітыўных эмоцый і завершыўся стварэннем фотагалерэі “Мы ў лагеры”.
Кожны выхаванец змог паспрабаваць сябе ў ролі фатографа!!!
Другі дзень работы лагера працы і адпачынку "Летні навігатар" прайшоў пад дэвізам Дня яскравых эмоцый. Удзельнікі лагера працавалі на перасушцы зерня на зернаскладзе АТН "Агра-Пціч". Рабяты бліжэй пазнаёміліся з прафесіямі агранома, трактарыста, камбайнера, інжынера, механіка. У другой палове дня на сустрэчы са школьным псіхолагам даведаліся дзе можна атрымаць сельгаспадарчыя прафесіі і не толькі. Рабят зацікавілі новыя прафесіі мэрчэндайзера, маркетолага, аудытара. Закончыўся дзень спаборніцтвамі па валейболу.
Адкрыццё лагера прайшло на свежым паветры, выхаванцы далі клятву, пазнаёміліся з законамі лагера і пачалі вывучаць гімн лагера “ПРОФІ_STYLE”. На трэнінгу “Міжасобасныя ўзаемадзеянні”, які прайшоў на свежым паветры, выхаванцы навучыліся ўзаемадзейнічаць між сабой. Інтэлектуальная віктарына “Праф-квіз” вызначыла хто больш за ўсіх ведае прафесій. Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі “Бяспечны шлях дамой”
Лагер працы і адпачынку "Летні навігатар" пачаў сваю дзейнасць 3 ліпеня. Працуюць і адпачываюць у лагеры навучэнцы старэйшых класаў, працоўная дзейнасць якіх праходзіць на базе АТН "Агра-Пціч" у першай палавіне дня. У час адпачынку , на базе ўстановы адукацыі, ўдзельнікі лагера займаюцца спортам, удзельнічаюць у гутарках са школьным псіхолагам, прадстаўнікамі раённых структур МНС, ГАІ, ІДН, АСВОД, мед.работнікамі.
На базе ўстановы адукацыі пачаў сваю работу аздараўленчы прафарыентацыйны лагер "ПРОФІ_STYLE". Магчымасць цікава правесці вольны час, атрымаць інфармацыю аб прафесіях, здзейсніць экскурсіі на мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі, паудзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, рухомых гульнях і шмат іншага і цікавага чакае выхаванцаў лагера, работа якога будзе прадаўжацца з 03.08.2020 па 22.08.2020
03.08.2020 жніўня на базе ўстановы адукацыі пачынаюць сваю работу аздараўленчы прафарыентацыйны лагер для навучэнцаў пачатковых і сярэдніх класаў на 15 чалавек і лагер працы і адпачынку для навучэнцаў старэйшых класаў на 15 чалавек
14 ліпеня спапртыўная каманда ўстановы адукацыі прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах сярод жаночых каманд удзельніц грамацкага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын". Сярод удзельнікаў эстафеты на 200м наша каманда заняла 3 месца! Віншуем з перамогай!
Скончыўся чарговы тэматычны тыдзень у дзіцячым садку "Мы мастакі і фантазёры". З 20 па 24 ліпеня выхаванцы знаёміліся з чароўнымі гукамі музычных інструментаў, правіламі паводзін у тэатры, музеі. З вялікім задавальненнем дзеці малявалі вясёлыя ноткі, стваралі казачныя фігуры з пяску, хадзілі на рыбалку, дапамагалі падтрымліваць парадак у групе, слухалі казкі і адказвалі на розныя пытанні.
У жніўні месяцы ва ўстанове адукацыі плануецца адкрыццё аздараўленчага прафарыентацыйнага лагера "ПРОФИ_ STYLE", дзе змогуць аздаравіцца 20 навучэнцаў установы адукацыі малодшага і сярэдняга ўзросту
З 13.07. па 17. 07 у дзіцячым садку праходзіў тыдзень “Беларусь турыстычная”.
На гэтым тыдні дзеці малявалі карты-маршруту падарожжа «Пціч - Мінск», адправілілся на экскурсію па тэрыторыі школы . Вельмі падабалася дзецям танцавальная дыскатэка, дзе яны сумесна з выхавальніцай выконвалі музычна-рытмічныя і танцавальныя рухі.
З 06. 07 па 10. 07 2020 у дзіцячым садку праходзіў тыдзень экалогіі.
На гэтым тыдні дзеці назіралі за насякомымі,за птушкамі, праводзілі вопыты з пяром: “ляціць,плавае, малюе“. Таксама пагутарылі з дзецьмі “ Як можна зберагчы лясных жыхароў нашай краіны”.
Дзеці з інтарэсам малявалі птушак і ляпілі насякомых. Дзеці з вялікай адказнасцю збіралі несенне кветак,каб у наступны год пасадзіць насенне і выраслі новыя кветкі.
У вячэрні час на школьным стадыёне весела праводзяць свой час навучэнцы, працоўная моладзь.
Педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечанаму Дню Незалежнасці і 75-ай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які адбыўся каля брацкай магілы загінуўшых воінаў вызваліцеляў.
Школьны стадыён карыстаецца папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў. Кожны вечар тут ажыўлена і весела вабіць свой вольны час як мясцовая моладзь, так і падлеткі, дзетвара разам з бацькамі. Педагогі стараюцца пазнаёміць дзяцей з новымі забавамі і гульнямі.
Напярэдадні свята 3 ліпеня у дзіцячым садку была закранута тэма "Мая радзіма - Беларусь", дзе дзецям былі паказаны наглядна беларускія сімвалы ( герб, сцяг), беларускія цацкі, сталіца Беларусі, славутасці Беларусі.
З 29.06. па 01. 07. 2020 у дзіцячым садку праходзіў тыдзень “Беларускі маёнтак: сад, агарод”.
Пад час гульнявой пляцоўкі была развучана гульня "Квадрат"
Члены валанцёрскага атраду прынялі ўдзел у акцыі па навядзенню парадка на воінскіх захаванняў, прысвечанай 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў