Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

У рамках працоўнай практыкі навучэнцы Пціцкай СШ займаюцца праполкай на школьным агародзе. Рабяты ведаюць, што, каб атрымаць добры ўраджай, патрэбна, каб глеба была чыстай.

Ва ўстанове адукацыі працягвае сваё работу спартыўна-гульнявая пляцоўка! З 10.00 да 11.00 гадзін раніцы і з 19.00 да 21.00 гадзіны ўвечары

Калектыў Пціцкай СШ прыняў ўдзел ў мітынгу, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзю вызвалення ад нямецка фашысцкіх захопнікаў , які адбыўся каля брацкай магілы воінам вызваліцелям у аг.Пціч

Напярэданні Дня Незалежнасці і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў удзельнікі валанцёрскага атрада Пціцкай СШ павіншавалі са святам старэйшую жыхарку аграгарадка., сведку часоў ваеннага ліхалецця Герасіменка Феню Нікіцічну, і пацярпелага ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны Харланава Васіля Іванавіча

У час летніх канікул навучэнцы Пціцкай СШ прадоўжваюць праходжанне працоўнай практыкі. Рабяты працуюць на прышкольным участку, на праполцы гародніны і кветак

Удзельнікі настаўніцка-бацькоўскага патруля Пціцкай СШ суботнім вечарам наведалі месцы масавага знаходжання моладзі. Праведзена гутарка аб адказнасці за знаходжанне непаўналетніх на вуліцы пасля 23 гадзін без суправаджэння дарослых, неабходнасці нашэння святловяртальных элементаў на адзенні ў цёмны час сутак.

29 июня 2024 в 23:36 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У час летніх канікул навучэнцы Пціцкай СШ наведалі краязнаўчы музей Конкавіцкай СШ. Рабяты пазнаёміліся з экспазіцыя і музея, прысвечаныя перыяду Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі роднага краю. Акрамя гэтага мелі магчымасць завесці новых сяброў і запрасіць іх да сябе ў госці!

28 июня 2024 в 19:50 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

28 чэрвеня педагогі і навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел у ганаровым мітынгу, які праходзіў у рамках эстафеты перадачы сцяга 55-й гвардзейскай стралковай Мазырскай дывізіі, якая вызваляла Петрыкаўскі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта у гэты дзень былі вызвалены населеныя пункты Мышанка, Пціч, Конкавічы

28 июня 2024 в 19:10 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Заканчвае сваю работу аздараўленчы лагер "Сцяжынкамі лета" Пціцкай сярэдняй школы. Дзень прайшоў пад назвай "Бяспечнае лета".
Хвілінка здароўя "Вітаміны -мае сябры" і гульня-падарожжа "Сам сябе я зберагу, сам сабе дапамагу" спрыялі фарміраванню патрэбы ў здаровым ладзе жыцця, неабходных ведаў, уменняў і навыкаў па зберажэнню і ўзмацненню здароўя.
На свежым паветры рабяты зарадзіліся энергіяй і пазітывам.
Закончыўся дзень падвядзеннем вынікаў работы лагера, узнагароджаннем самых актыўных. Усе засталіся задаволенымі.
Вясёлага, цёплага, а галоўнае бяспечнага лета вам, дзеці!!!!

Сцяжынка "Прававая" пад такой назвай прайшоў дзень аздараўленчага лагера Пціцкай сярэдняй школы. Традыцыйна дзень пачаўся з ранішняй гімнастыкі на свежым паветры. На хвілінке здароўя "Карысць і шкода сонца" выхаванцы пазнаёміліся з сонейкам як вытокам цяпла і света. Адзначылі карысць і шкору сонца на арганізм чалавека. Адна з галоўных праблем сучасных падрасткаў-гульнёвая і камп'ютарная залежнасці. Як не загубіцца ў сетцы інтэрнэт? Як не папасці ў лапы злачынцаў? На гэтыя пытанні атрымалі адказы ў час гульні па прававым ведам "У краіне правоў і абавязкаў:Кіберзлачыннасць" і ў час адкрытага дыялога "Камп'ютарная і гульнявая залежнасці". Шмат часу рабяты заходзіліся на свежым паветры, займаліся аздараўленчымі працэдурамі, умацоўвалі сваё здароўе.

Сцяжынка "Прававая" пад такой назвай прайшоў дзень аздараўленчага лагера Пціцкай сярэдняй школы. Традыцыйна дзень пачаўся з ранішняй гімнастыкі на свежым паветры. На хвілінке здароўя "Карысць і шкода сонца" выхаванцы пазнаёміліся з сонейкам як вытокам цяпла і света. Адзначылі карысць і шкору сонца на арганізм чалавека. Адна з галоўных праблем сучасных падрасткаў-гульнёвая і камп'ютарная залежнасці. Як не загубіцца ў сетцы інтэрнэт? Як не папасці ў лапы злачынцаў? На гэтыя пытанні атрымалі адказы ў час гульні па прававым ведам "У краіне правоў і абавязкаў:Кіберзлачыннасць" і ў час адкрытага дыялога "Камп'ютарная і гульнявая залежнасці". Шмат часу рабяты заходзіліся на свежым паветры, займаліся аздараўленчымі працэдурамі, умацоўвалі сваё здароўе.

Дзень трынаццаты ў аздараўленчым лагеры Пціцкай сярэдняй школы прайшоў пад назвай " Экалагічная". І сёння сцяжынка прывяла ў музей Прыроды аграгарадка Ляскавічы. Вандроўка для рабят стала вельмі цікавай і пазнавальнай. Хлопчыкі і дзяўчынкі акунуліся ў атмасферу побыту нашых продкаў і прыроды роднага краю. Закончыўся дзень выпускам эка-калажа "Прырода-наш агульны дом".

Удзельнікі цімураўскага атрада Пціцкай СШ у час летніх канікул аказалі дапамогу адзінока пражываючым састарэлым людзям. Сёння рабяты завіталі да старэйшай жыхаркі аграгарадка Герасіменка Фені Нікіцічны

25 июня 2024 в 15:59 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Тема очередного выступления информационно-пропагандисткой группы в рамках акции
"Шаг навстречу" на предприятия (в организациях) аг.Птичь - «Насилию – нет!» (профилактика жестокого обращения с детьми, половой неприкосновенности, половой свободы). Были вручены памятки-буклеты работникам МТФ "Птичь". Среди работников присутствовали родители, чьи дети были признаны НГЗ. Также родителям в очередной раз была доведена информация о гибели детей от внешних причин, в частности о посещении и купании на водоёмах детей, об опасности, которую несёт вода.

"Сцяжынкі лета" прывялі ўдзельнікаў аздараўленчага лагера ў Пціцкай СШ прыняць удзел у захапляльным квэсце па вывучэнні прыроды роднага краю. Праходзячы этапы гульні рабяты знаёміліся з раслінным і жывёльным светам беларускіх лясоў

25 июня 2024 в 14:02 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У перыяд летніх канікул навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у праекце "7 дзён-7 відаў спорту".
- Дзень 1. Турнір па футболе;
- Дзень 2. Легкаатлеттычны крос;
- Дзень 3. Турнір па шашках;
- Дзень 4. Турнір па баскетболе;
- Дзень 5. Турнір па валейболе;
- Дзень 6. Турнір па бадмінтоне.
-Дзень 7. Скачкі ў даўжыню

У Пціцкай СШ працягвае сваю работу аздараўленчы лагер"Сцяжынкі лета". Сёння дзень быў прысвечаны казкам. Дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне "Знаўцы казак", адгадалі загадкі, узгадалі песні з казак , аднавілі назвы казак па іх фрагментах. На хвілінцы здароўя яшчэ раз успомнілі правілы правільнага харчавання . Энэргіяй і пазітыўным настроем зарадзіліся выхаванцы ў час гульняў на свежым паветры .

24 июня 2024 в 23:59 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ўдзельнікі аздараўленчага лагера"Сцяжынкі лета" Пціцкай сярэдняй школы правялі патрыятычную акцыю
" Беларусь памятае". На гэты раз сцяжынка "Патрыятычная" прывяла рабят да помніка загінуўшым воінам, каб ушанаваць іх памяць хвілінай маўчання, ускласці кветкі, адчуць усю святасць гістарычнай памяці аб героях - вызваліцелях. Затым усе разам наведалі Пціцкую сельскую бібліятэку, дзе ўвазе рабят была прадстаўлена выстава кніг аб гераічных подзвігах у час Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні
" Мая Беларусь". Сцяжынка
" Патрыятычная" стала для ўсіх яшчэ адной прыступкай да гісторыі роднага краю, яго мінулага і сённяшняга.

З 19 да 21 гадзіны дзяцей і дарослых запрашае на школьны стадыён спартыўная пляцоўка Пціцкай СШ. Сёння рабяты гулялі ў футбол, скакалі на скакалцы, гулялі з мячом у гульню "Дай пас". Тыя хто любіць больш інтэлектуальныя гульні мелі магчымасць пагуляць у шашкі і шахматы.

20 июня 2024 в 21:01 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Выхаванцы дзіцячага садка спрабавалі незвычайныю тэхніку малявання на прагулцы. Дзеці малявалі на самай звычайнай харчовай плёнцы. Тэхніка малявання чароўная! Галоўнае знайсці падыходнае месца для такога незвычайнага творчасці.Незвычайным было ўсё і тое, што маляваць давялося на плёнцы, а не на звычайнай паперы, але самае галоўнае – што маляваць трэба было на вуліцы, а не ў памяшканні. Здзіўлення і радасці дзяцей не было мяжы, кожны з задавальненнем прыступіў да творчасці.Дзеці апынуліся вялікімі фантазёрамі і вельмі творча падышлі да задання, і вось, праз некалькі хвілін з'явілася Вясёлка фарбаў. Хтосьці проста зафарбоўваў плёнку рознымі кветкамі, змешваў фарбу і глядзеў, які колер атрымаўся.Усе засталіся давольнымі.