Навіны
Навучэнцы пачатковых класаў Пціцкай сярэдняй школы завяршылі месячнік патрыятычнага выхавання конкурсам малюнкаў "Мая Радзіма - Беларусь"
У рамках адукацыйнага турызму навучэнцы Пціцкай СШ наведалі дом-музей Дзеда Талаша і раённы краязнаўчы музей. Рабяты яшчэ раз дакрануліся да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з героямі вызваленчай барацьбы на тэрыторыі раёна.
У рамках акцыі "Крок насустрач"педагогі Пціцкай СШ наведалі бацькоў, работнікаў Пціцкага лясніцтва на рабочых месцах. Мэтай сустрэчы стала азнаямленне з адказнасцю бацькоў за ўжыванне алкаголя непаўналетнімі (ст.19.3 КаАП РБ). У ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні палавой недатыкальнасці непаўналетніх.
Навучэнцы Пціцкай СШ у рамках акцыі "Увага ўсім!" сустрэліся з супрацоўнікамі МНС, якія правялі гутарку па прафілактыцы гібелі ад знешніх прычын.
Удзельнікі вучнёўскай агітбрыгады Пціцкай СШ "Выбіраем будучыню" выступілі перад аднавяскоўцамі ў адзіны дзень галасавання 25 лютага на выбарчым участку сельвыканкама
У суботу, 24 лютага, з навучэнцамі пачатковых класаў была праведзена ваенна-спартыўная гульня "Уперад, хлопчыкі!" Удзельнікі вучыліся хадзіць у разведку, страляць з аўтаматаў, працавалі з ваеннымі дакументамі, дэманстравалі спрыт і хуткасць, удзельнічаючы ў эстафетах. Усе прысутныя пераканаліся, што хлопчыкі нашай школы - дастойныя абаронцы.
23 лютага ў Пціцкай СШ адбыўся конкурс строя і песні, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны". Навучэнцы 5-8 класаў спаборнічалі ў выкананні задач па ваеннай выпраўцы, загадаў камандзіра, выкананні страявой песні!
Сёння сярод хлопчыкаў 3 і 4 класаў Пціцкай СШ прайшоў конкурс "А ну-ка, хлопчыкі". Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў розных конкурсах, заданнях, у ходзе якіх у вучняў выхоўвалася пачуццё патрыятызму, любові да Радзімы,фарміравалася цікавасць да ваеннай службы.
Рабяты прыйшлі да высновы, што абараняць Радзіму, сваіх родных - гэта вялікі гонар для кожнага.
У такі выдатны дзень, 23 Лютага, выхаванцы дзіцячага Сада Пціцкай СШ з вялікім каханнем і цяплом запісалі відэа-віншаванне для сваіх тат са Святам! Пажадалі моцнага здароўя, мірнага неба над галавой і ўсяго самага лепшага!
Учащиеся Птичской СШ приняли участие в информационно-образовательном проекте ШАГ "Родина моя Беларусь в лицах. Защитники Отечества". Участники познакомились с деятельностью Вооруженных Сил, пограничной и таможенной служб, МЧС Республики Беларусь. В ходе интерактивной викторины "Мы узнаём" познакомились с примерами героизма и самопожертвования воинов, достойных почётного звания Герой Беларуси. Ребята пришли к выводу, что защита Родины - обязанность и священный долг каждого гражданина.
22 лютага навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел у дзелавой гульні "Азбука грамадзяніна. Версія 4.0." Рабяты даведаліся аб дзяржаўным ладзе і ролі Парламента, у выглядзе зразумелай і займальнай гульні.
#молодежьпетриковщины
#брсм
#брсмпетриков
#азбукагражданина
#выборы
#единыйденьголосования
У рамках правядзення тыдня беларускай мовы і культуры рабяты наведалі школьны этнаграфічны куток, дзе пазнаёміліся з рэчамі і прыладамі працы, якімі карысталіся яшчэ іх прабабулі. Цікавыя адкрыцці і радасны настрой атрымалі ўсе ўдзельнікі.
У рамках Тыдня беларускай мовы i культуры, выхаванцы дзiцячага сада падчас правядзенне выставы "Каляровая старонка дзяцiнства",пазнаёмiлiся с творамi беларускiх пiсьменнiкау́ i паэтау́. З захапленнем i цiкавасцю разам з выхавацелям чыталi вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкi.
21 лютага ў Пціцкай сярэдняй школе быў праведзены вусны часопіс "Сэрцам роднага слова краніся", прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй свята, усвядомілі, наколькі нам, беларусам, патрэбна шанаваць родную мову. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі ўзнаўлялі прыказкі і фразеалагізмы, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, перакладалі словы, тлумачылі выразы. І кожны ўдзельнік усвядоміў, што родная мова - нацыянальны скарб, які павінен перадавацца з пакалення ў пакаленне.
Навучэнцы 9, 10 класаў Пціцкай СШ далучыліся да анлайн-трансляцыі рэспубліканскай дыктоўкі, прысвечанай Міжнароднаму Дню роднай мовы.
У рамках Тыдня беларускай мовы i культуры, выхаванцы дзiцячага сада Пціцкай СШ падчас правядзенне выставы "Каляровая старонка дзяцiнства",пазнаёмiлiся с творамi беларускiх пiсьменнiкау́ i паэтау́. З захапленнем i цiкавасцю разам з выхавацелям чыталi вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкi.
У рамках Тыдня беларускай мовы і культуры выхаванцы дзіцячага садку Пціцкай СШ наведалі этнаграфічны куток, дзе пазнаёміліся з рэчамі і прыладамі працы, якімі карысталіся яшчэ іх прабабулі. Цікавыя адкрыцці і радасны настрой атрымалі ўсе ўдзельнікі.
В субботний день 17 февраля, учащиеся Птичской СШ, побывали в гостях у
МЧС. Спасатели организовали экскурсию , для детей, находящихся в социально опасном положении.Ребята побывали в дежурной части , где смогли сами вызвать наряд спасателей, посмотрели видеоролики о причинах пожара, вспомнили правила действий при пожаре. Но самым интересным для ребят был поход в гаражи где стояли пожарные машины. Ребят познакомили со снаряжением и оборудованием спасателей, показали как тушиться пожар и управлять пожарной машиной!
Навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел у конкурсе РА БРСМ "Містар Х - 2024, які адбыўся 16 лютага ў раённым доме культуры.
Конкурс праводзіўся ў некалькі этапаў, якія ўключалі дэманстрацыю інтэлектуальных і творчых здольнасцей канкурсантаў, іх вакальных, танцавальных і акцёрскіх здольнасцей. Завяршылася мерапрыемства конкурсам "Стылягі", дзе юнакі прадэманстравалі мужчынскі стыль адзення 30-х і 40-х гадоў.
На конкурсе школу прадстаўляў вучань 10 класа, член БРСМ - Грамовіч Аляксандр, падтрымать якога паехаў увесь клас!
Гледачы і ўдзельнікі конкурсу атрымалі шмат прыемных і пазітыўных эмоцый!
Напярэдадні 35-годдзя вываду войск з Афганістана навучэнцы Пціцкай СШ сустрэліся з земляком, воінам-інтэрнацыяналістам Герасіменкам Сяргеем Іванавічам. Пад час сустрэчы гучалі пранікнёныя радкі і песні, прысвечаныя цяжкім выпрабаванням, што перажылі воіны. Успомнілі навучэнцы і землякоў, якія выконвалі свой грамадзянскі доўг на афганскай зямлі. Сяргей Іванавіч падзяліўся ўспамінамі аб перажытым. Даў наказ маладому пакаленню, будучым абаронцам Айчыны з гонарам выконваць свой абавязак і шанаваць сваю Радзіму.