Навіны
У час правядзення спартыўнай пляцоўкі адбыўся футбольны матч.
з 22.06 па 26. 06 2020 у дзіцячым садку праходзіў тыдзень “ Сонца, паветра, вада- нашы лепшыя сябры”.
24. 06. 2020 ў дзіцячым садку адбылося мерапрыемства “Забавы мыльных бурбалкаў” на свежым паветры.
Вышэйшыя навучальныя установы Беларусі ў 2020 годзе абвясцілі набор на новыя спецыяльнасці, у асноўным, звязаныя з тэхналогіямі, праграмаваннем і эканомікай.
Валанцёрскі атрад "Факел" прыняў удзел у міжнародным дні барацьбы са злоўжываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным зваротам. Удзельнікі атраду распрацавалі інфармацыйныя буклеты і распаўсюдзілі іх сярод насельніцтва аг.Пціч
У вячэрні час з 18.00 да 20.00 ва ўстанове працуе спартыўная пляцоўка. Кожны вечар тут збіраюцца навучэнцы , студэнты і рабочая моладзь, каб правесці свой вольны час з карысцю. Стадыён поўніцца дзіцячымі галасамі. Тут можна паспрабаваць свае сілы і ўменні ў футболе, валейболе, бадбінтоне, ці проста пагуляць з мячыкам у "Капусту", паскакаць на скакалцы. Камандныя спаборніцтвы збіраюць сюды і балельшчыкаў. Час праходзіць хутка і з карысцю для здароўя.
У перыяд з 12.06 па 04.07.2020 ва ўстанове прадаўжаюцца заняткі па падрыхтоўцы да ЦТ. Навучэнцы ўдасканальваюць свае веды па абраным прадметам: "Беларуская мова", "Матэматыка", "Фізіка", "Хімія", "Біялогія", "Грамадазнаўства", "Нямецкая мова". Заняткі праводзяцца згодна графіку.
Пасля рамонту дзіцячага садка гульнявая пляцоўка папоўнілася новымі формамі, якія прыйшліся да спадобы малым выхаванцам.
З 15.06. па 19. 06.2020 г. у дзіцячым садку праходзіў тыдзень пад назвай “ Правілы дарожнага руху”.
Любите проводить время на природе? Создаете и строите своими руками? Гордитесь своими достижениями и не прочь продемонстрировать их окружающим? Тогда предлагаем Вам расширить горизонты творчества и принять участие в областном конкурсе на лучшее оформление приусадебного участка, агроусадьбы на тему: «Ландшафтный дизайн МЧС», проводимого в рамках республиканской акции "С заботой о безопасности малой родины».
10 чэрвеня ва ўрачыстай атмасферы выпускнікі 11 класа атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. У гонар падзеі была закладзена рабінавая алея выпускнікоў 2020 года! У добры шлях, дарагія выпускнікі!
Адразу дзве рэспубліканскія акцыі не пакінуць без увагі дзяцей і людзей сталага ўзросту гэтым летам: "Канікулы без дыму і агню" і " З клопатам аб бяспецы малой радзімы".