Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Сёняшні дзень ў аздараўленчым лагеры прайшоў пад назвай "Дзень цудаў".Удзельнікі лагера з цікавасцю і ахвотай прынялі ўдзел у майстар-класе "Восень - чараўніца" па вырабу падзелак з прыроднага матэрыялу , засвоілі тэхніку арыгамі, па вырабу розных цудоўных рэчаў з паперы. У другой палове дня рабят чакала чароўная прагулка на свежым паветры "Залатымі сцежкамі восені", дзе рабяты больш падрабязней пазнаёміліся з каляровай палітрай восеньскіх фарбаў. Нягледзячы на восеньскую волкасць і пахмурнае надвор'е, рабят суправаджаў добры настрой на пряцягу ўсяго дня.

У нашым лагеры сення Дзень здароўя. У рамках дня была арганізавана сустрэча з работнікам медыцынскай амбулаторыі па прафілактыцы прастудных захворванняў, а яшчэ адбылася інтэрактыўная гульня "Гімнастыка розуму", дзе яе ўдзельнікам прыйшлося разгадваць цікавыя рэбусы і красворды на тэму здароўя. А у час спартыўных гульняў рабяты зарадзіліся энергіяй і пазітывам на увесь дзень!

29 кастрычніка ў нашай школе прайшоў турнір па шашках, у якім прынялі навучэнцы 3 - 10 класаў Пціцкай СШ. Гульня ў шашкі-гэта адначасова і спорт, і вольны час, і творчасць. Яна, як вядома, звязвае ўсе ўзроставыя катэгорыі. Змагаючыся са сваімі супернікамі ў логіцы і інтэлекце, навучэнцы паказалі, што гульня ў шашкі разнастайная і не так простая, як можа здацца з першага погляду. Мірнае шашачнае спаборніцтва-гэта спаборніцтва ў самавалоданні, логіцы, а таксама ўменні пралічваць развіццё падзей.

Малодшы школьнік-чалавек, актыўна авалодвае навыкамі зносін. У гэты перыяд адбываецца ўсталяванне сяброўскіх кантактаў. Набыццё навыкаў сацыяльнага ўзаемадзеяння з групай аднагодкаў і ўменне заводзіць сяброў з'яўляюцца адной з важных задач развіцця на гэтым узроставым этапе. Важна, каб кожнае дзіця адчувала сваю каштоўнасць і непаўторнасць. У Пціцкай СШ для выхаванцаў старэйшай групы быў праведзены занятак з элементамі трэнінгу "Мы ўсе розныя, мы ўсе дзіўныя". Асноўнай мэтай трэнінгу з'яўляецца фарміраванне навыкаў канструктыўных зносін, супрацоўніцтва, развіццё камунікатыўнай і асобаснай сферы.

Восеньскія канікулы-гэта час, калі дзеці застаюцца дома адны, гэта непрадказальнае надвор'е, кароткія дні. Для прафілактыкі траўматызму, адказных паводзін падчас канікул навучэнцы пачатковых класаў Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі пазнавальнай гульні "Бяспека і Мы". Дзеці адправіліся ў інтэлектуальнае падарожжа, дзе ім трэба было вырашыць розныя задачы і разгадаць загадкі, звязаныя з правіламі дарожнага руху, асабістай бяспекі, пажарнай бяспекі.

У рамках акцыі "За бяспеку" навучэнцы Пціцкай СШ раздалі жыхарам населенага пункта лістоўкі на супрацьпажарную тэматыку. Распаўсюджваючы лістоўкі, школьнікі нагадваюць і сваім равеснікам, і дарослым аб тым, да чаго можа прывесці бестурботнасць у абыходжанні з агнём.

Падчас канікул вучні 6 класа Пціцкай СШ прынялі ўдзел у мерапрыемстве за круглым сталом "Ці лёгка быць добрым!?", у ходзе якога дзеці паглыбілі свае веды аб культуры паводзін, аб ветлівасці і ўзаемадапамозе, якімі асаблівасцямі павінен валодаць і якія ўчынкі рабіць ці не рабіць павінен добры чалавек . Склалі калаж пажаданняў добраму чалавеку.

У рамках акцыі "Крок насустрач" педагагічнымі работнікамі ўстановы адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа" праведзена сустрэча з бацькамі ў Пціцкай медыцынскай амбулаторыі, дзе і была разгледжана тэма прафілактыкі злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, суіцыдальных паводзін непаўналетніх

Члены валанцёрскага атрада "Факел" Пціцкай СШ наведалі брацкую магілу ў аграгарадку. Яны навялі парадак на тэрыторыі пахавання . Рабяты аддалі даніну павагі воінам, якія загінулі, абараняючы родную зямлю

28 кастрычніка аздараўленчы лагер "Сонейка" Пціцкай СШ сустрэў дзяцей з цяплом і радасцю, адкрыўшы свае дзверы для новых прыгод.
У першы дзень прайшла лінейка, прысвечаная пачатку лагернай змены, а таксама гутарка па прафілактыцы бяспечных паводзін у час восеньскіх канікул. Выхаванцы сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні "У вадзіцеля і пешахода свае правілы". У другой палове дня рабят запрасіла да сябе творчая майстэрня "Фарбы восені", дзе цудоўным спосабам лісточкі клену і лісты паперы пераўтварыліся ў чароўнага "Ільва"".

З 28 кастрычніка па 2 лістапада ва ўстанове адукацыі асеннія канікулы, у рамках якіх праходзяць выхаваўчыя мерапрыемствы накіраваныя на прафілактыку праварарушэнняў, арганізавана работа валанцёрскага атрада, мерапрыемствы па фарміраванню здаровага ладу жыцця, спартыўныя спаборніцтвы, экскурсіі.
Больш падрабязна глядзі ў плане

28 октября 2024 в 14:01 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У 6-ты школьны дзень навучэнцы і педагогі Пціцкай СШ прынялі ўдзел у працоўным дэсанце па добраўпарадкаванні школьнага двара і прышкольнай тэрыторыі. Далучэнне да працы садзейнічае згуртаванню дзяцей і дарослых у адзіным творчым працэсе.

Прававы занятак "Адказнасць перад законам: ведай і выконвай " сабраў вакол сябе навучэнцаў 10 класа Пціцкай СШ. Рабяты пазнаёміліся з адказнасцю за распаўсюджванне інфармацыі дэструктыўнага характару з дапамогай сацыяльных сетак, з рэкамендацыямі па абароне ад анлайн-пагроз

Заканчваецца 1 чвэрць навучальнага года. Бацькі 1 класа прынялі ўдзел у бацькоўскім сходзе "Адаптацыя першакласнікаў у школе. Новыя абавязкі-новыя цяжкасці". Класны кіраўнік распавяла бацькам, як праходзіць адаптацыя, дзе ўзнікаюць праблемы, як дапамагчы дзецям вучыцца? Былі дадзены рэкамендацыі па планаванні рэжыму дня школьнікаў для паспяховай адаптацыі.
З пытаннем аб арганізацыі аздараўленчага лагера ў перыяд восеньскіх канікул бацькоў пазнаёміла дырэктар школы Зізюк Л. І. Акрамя гэтага былі разгледжаны пытанні прафілактыкі дзіцячага траўматызму у школе і дома.
У завяршэнні бацькоўскага сходу бацькам былі прапанаваны памяткі "Паспяховая адаптацыя першакласнікаў".

У рамках прафілактыкі дарожнага руху ў перыяд восеньскіх канікул для вучняў пачатковых класаў быў арганізаваны занятак пад назвай "Стоп, машына, цішэй ход! На дарозе пешаход!". Навучэнцы даведаліся пра значэнне пешаходных пераходаў і дарожных знакаў, а таксама пра тое, як дзейнічаць у розных сітуацыях на дарозе. У рамках занятка былі арганізаваны ролевыя гульні, у якіх дзеці маглі прымерыць на сябе ролі аўтамабілістаў і пешаходаў, што зрабіла навучанне больш наглядным і займальным.

У рамках мерапрыемстваў Тыдня нулявога траўматызму ва ўстанове адукацыі адбылася вытворчая нарада, на якой былі разгледжаны пытанні саблюдзенню работнікамі правілаў, нормаў і інструкцый па ахове працы;
праверка забяспечанасці работнікаў сродкамі індывідуальнай засцярогі

25 октября 2024 в 13:10 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ навучэнцы Пціцкай СШ пазнаёміліся з гісторыяй стварэння і дзейнасці валанцёрскага руху ў Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікі даведаліся, якія праекты рэалізуе валанцёрскі цэнтр Беларусі, накірункі дзейнасці дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая, валанцёрскія праекты, якія рэалізуюць БРПА і БРСМ. У заключэнні мерапрыемства рабяты вылучылі якасці, якія неабходны валанцёру

Вучні 6 класа сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін "Кіберпагрозы ў сетцы Інтэрнэт" з мэтай павышэння ўзроўню кібербяспекі і лічбавай адукаванасці ў інфармацыйным асяроддзі. У ходзе зносін рабяты даведаліся аб тыпах кіберзлачынстваў, аб пагрозах у сетцы Інтэрнэт і як не стаць ахвярай.

23 кастрычніка вучні 8-11 класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу "Дэструктыўныя нефармальныя маладзёжныя аб'яднанні - як фактар ​​рызыкі, які правяла педагог- псіхолаг. Падчас гутаркі навучэнцы пазнаёміліся з рознымі формамі дэструктыўных аб'яднанняў, прычынамі іх ўзнікнення і наступствамі для непаўналетніх. З навучэнцамі таксама была праведзена важная гутарка, прысвечаная прафілактыцы экстрэмізму і тэрарызму. Абмеркавалі, што такое экстрэмізм і тэрарызм, якія формы яны могуць прымаць і як важна быць пільнымі і не паддавацца на правакацыі. Абмеркаванне спрыяла фарміраванню ў дзяцей крытычнага мыслення і ўсведамлення важнасці выбару станоўчых сацыяльных акружэнняў.

Навучэнцы групы падоўжанага дня Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі занятку з элементамі трэнінгу "Паравозік сяброўства", які ў атмасферы даверу і ўзаемаразумення правяла педагог псіхолаг.Рабяты абмяркоўвалі якасці сапраўднага сябра, дзяліліся сваімі думкамі, слухалі адзін аднаго і прыйшлі да высновы, што давер, падтрымка і сумленнасць - залог моцных сяброўскіх адносін. У завяршэнні заняткі вучні правялі рэфлексію сваіх эмоцый "Паляна рамонкаў" і адправіліся ў "Краіну Сяброўства"