Навіны
У суботу, 18 лютага, юнакі ўстановы адукацыі сталі ўдзельнікамі спаборніцтва, прысвечанага святу - Дню абаронцаў Айчыны. Хлопцы практыкаваліся ў пастраенні, пераправе боепрыпасаў, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванні на перакладзіце, падыманні гіры, перацягванні каната. Усе ўдзельнікі стараліся паказаць добрыя вынікі, каб атрымаць перамогу.
17 лютага з навучэнцамі 9 класа сустрэліся прадстаўнікі Калінкавіцкага аграрнага каледжа імя Міцкевіча. Рабяты даведаліся аб спецыяльнасцях, якія можна атрымаць на базе каледжа, умовах паступлення і далейшай жыццёвай перспектывай у выбранай прафесіі.
У рамках комплексу дадатковых мер па прафілактыцы правапарушэнняў і папярэджанні безнагляднасці з навучэнцамі было праведзена мерапрыемства ў форме інфарм-дайджэст. Дзеці вучыліся вызначаць від адказнасці, які наступае пасля розных выпадкаў, дзе парушаюцца нормы маралі або закону. У завяршэнні мерапрыемства былі дадзены парады, як не трапіць на шлях падману.
У рамках комплексу дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў у 3 класе была праведзена класная гадзіна "Закон і дзеці". У ходзе мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся са значэннем слова "Закон", называлі правы і абавязкі дзяцей,даведаліся, што людзі робяць выбар, паводле якіх законаў жыць: паводле законаў праўды ці хлусні, дабра ці зла, гонару ці ганьбы. У канцы занятку дзеці самі растлумачылі значэнне выразаў "Закон для нас", "Закон унутры нас"
Беларускія вячоркі... 3 глыбокай даўніны прыйшоў да нас гэты народны звычай — беларускія пасядзелкі. Доўгімі зімнімі вечарамі збіраліся жанчыны, мужчыны, сялянская моладзь для рукадзелля і пражы, а больш — для забаў і песень. Таму што, як ні цяжка было жыць у тыя далёкія часы, заставалася любоў да народа, да песень, танцаў, гульняў, жартаў. Таму тыдзень беларускай мовы і літаратуры і завяршыўся сапраўдным народным святам. Выхаванцы спявалі народныя песні, плясалі, гулялі ў беларускія гульні, адгадвалі загадкі. А ў завяршэнні свята гаспадыня запрасіла ўсіх да стала на чаяпіцце.
Выказваем словы падзякі бацькам за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў. А за найбольшы ўклад хочацца адзначыць Сігай Марыю Сяргееўну і Сцяпук Марыну Андрэеўну.
Напярэдадні свята - Дня абаронцаў Айчыны навучэнцы 6, 7 класаў глядзелі фільм "Афіцэры"
16 ФЕВРАЛЯ в учреждении образования прошел Единый день информирования для рабочего коллектива. Первый вопрос на повестке дня - Обеспечение военной безопасности - важнейший фактор развития Республики Беларусь в современных условиях. Второй вопрос - О правовых аспектах ответственности законных представителей несовершеннолетних за уклонение от содержания и воспитания детей. Третий вопрос - Профилактика детского травматизма. Профилактика гибели несовершеннолетних на водоёмах, реках, озёрах; правила поведения в указанных местах. Четвертым вопросом на повестке дня был просмотр видеоролика "Спортики" с целью профилактики преступности среди несовершеннолетних.
У рамках акцыі "Крок насустрач" педагогі школы наведалі бацькоў работнікаў магазіна "Еўраопт". У ходзе сустрэчы была праведзена гутарка па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, аб гібелі дзяцей на вадаёмах і рэках. Бацькам былі ўручаны памяткі аб зменах у новых правілах дарожнага руху на веласіпедах і мапедах.
У рамках комплексу дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў у 4 класе праведзена класная гадзіна "Правапарушэнні і адказнасць за іх". У ходзе мерапрыемства дзеці вучыліся адрозніваць такія паняцці як учынак, правіну і злачынства, даведаліся аб пакаранні за іх і з якога ўзросту дзеці нясуць адказнасць за іх. У выніку навучэнцы аформілі паляну добрых спраў і зрабілі высновы, што вольны час лепш заняць добрымі і карыснымі справамі
У чацвёрты дзень тыдня беларускай мовы і культуры для выхаванцаў была падрыхтавана літаратурная забава "Паэтычнае падарожжа" з цікавымі заданнямі і сюрпрызамі. Дзеці падарожнічалі па станцыях, дзе адгадвалі загадкі, слухалі вершы Васіля Віткі, гулялі ў беларускія гульні, малявалі, разам з музычным кіраўніком спявалі беларускія народныя песні. Шмат пазітыўных эмоцый і ўражанняў засталося пасля мерапрыемства.
З мэтай прафілактыкі дзіцячага траўматызму, а таксама прафілактыкі гібелі непаўналетніх на вадаёмах, рэках, азёрах ва ўстанове адукацыі прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны "Асцярожна тонкі лёд", "Вада- не месца для гульняў", " Асцярожна-НЕБЯСПЕКА". Праведзены бацькоўскія сходы, распаўсюджаны інфармацыйныя ўлёткі сярод насельніцтва.
Тыдзень беларускай мовы і культуры працягнуўся ў дашкольнай установе беларускімі гульнямі і забавамі. Выхаванцы з задавальненнем прымалі ўдзел у прапанаваных гульнях - "Мядзведзь", "Міхаська", "Чаўнок і нітка" і інш.
Акрамя гэтага рабяты наведалі школьны этнаграфічны куток, дзе пазнаёміліся з рэчамі і прыладамі працы, якімі карысталіся яшчэ іх бабулі. Цікавыя адкрыцці і радасны настрой атрымалі ўсе ўдзельнікі.
З мэтай добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў перыяда Вялікай Айчыннай вайны, навучэнцы ДУА "Пціцкая СШ наведалі магілу невядомага салдата, які загінуў пры спробе ўзарваць мост цераз раку Пціч у 1942г . Рабяты ўсклалі кветкі каля абеліску, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
В рамках проводимой работы по профессиональной ориентации, Мозырские пограничники встретились с учащимися ГУО "Птичской СШ". Ребята познакомились с воинским званиями, основами воинской службы, учебными заведениями, где можно получить профессию военного.
Профориентационная встреча учащихся ГУО "Птичская СШ" с сотрудниками Следственного комитета Петриковского района прошла 14 .02.2023. в рамках беседы были рассмотрены вопросы об ответственности несовершеннолетних за распространение наркотических веществ, половой неприкосновенности, также учащиеся были ознакомлены с изменениями ПДД и мерах наказания за их нарушение
У рамках правядзення тыдня беларуская мовы і культуры выхаванцы старэйшай групы прынялі ўдзел ў гульні "Скажы па-беларуску", у ходзе якой параўноўвалі назвы цацак на рускай і беларускай мовах.
Выхаванцы рознаўзроставай групы пазнаёміліся з беларускім арнаментам у ходзе гульні "Складзі ўзор", а таксама паспрабавалі паўтарыць выбраны арнамент.
Пасля абеду дзеці займаліся афармленнем насценнай газеты "Люблю мой край", для стварэнне якой былі выбраны і раздрукаваны фотаздымкі родных мясцін, зробленыя выхаванцамі і іх бацькамі.
У дашкольнай установе пачаўся тыдзень беларускай мовы і культуры.
У першы дзень выхаванцы пазнаёміліся са знакамітымі беларускімі песнярамі - Я. Купалай і Я. Коласам. Здзейснілі віртуальнае падарожжа па музею Я. Купалы, у час якога даведаліся пра цікавыя факты з жыцця паэта. Акрамя гэтага ў дзіцячым садку была арганізавана выстава беларускай дзіцячай літаратуры "Гучыць родная мова". Амаль кожнае дзіця прынесла кніжку з хатняй бібліятэчкі на беларускай мове.
У суботу, 11 лютага, ва ўстанове адукацыі прайшло мерапрыемства, прысвечанае 34 гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана. На мерапрыемстве прысутнічаў наш зямляк, удзельнік баявых дзеянняў на афганскай зямлі Герасіменка Сяргей Іванавіч, які падзяліўся сваімі ўспамінамі аб грозным часе вайны. Навучэнцы чыталі вершы, прадстаўлялі відэа аб воінах-афганцах - нашых земляках. У заключэнні ўдзельнікі прыйшлі да вываду: нельга забываць Афганістан і з усіх сіл патрэбна намагацца захаваць мір на роднай зямлі.
У рамках тыдня прысвечанага Дню юнага героя антыфашыста ў Пціцкай сярэдняй школе прайшоў урачысты прыём навучэнцаў другого класа ў акцябраты. Рабяты здзейснілі "Падарожжа па краіне Акцябрат", спыняючыся на станцыях і выконваючы розныя заданні. У завяршэнні свята прайшоў урачысты прыём у акцябраты. Піянеры уручылі рабятам акцябрацкую зорачку. Спадзяемся, што яны будуць ганарыцца сваёй зорачкай, будуць смелымі і адважнымі, дружнымі і ўмелымі.
У рамках тыдня, прысвечанага Дню юнага героя антыфашыста, навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы ачысцілі ад снегу помнік ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.