Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

На класнай гадзіне дзеці пашырылі веды пра сваю радзіму праз прагляд прэзентацыі, адгадалі загадкі і складалі прыказкі пра сімволіку краіны і пра сімвалы Беларусі бусла і зубра. Навучэнцы даведаліся пра нараджэнне нашай вобласці, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення яе і знакамітымі месцамі па Залатому кальцу Гомельшчыны

Учащиеся 8-11 классов приняли участие в проекте ШАГ «Гордость за Беларусь. Наука и инновации – настоящее и будущее нашей экономики». Учащиеся узнали о шести направлениях, на которых сконцентрированы основные усилия развития белорусской науки: национальный электротранспорт, биотехнологии в аграрно-промышленном комплексе, инновационное здравоохранение, биотехнологии для фармацевтики, умные города и точное земледелие. Познакомились с возможностями молодёжи для самореализации. Учащиеся узнали условия зачисления по образовательным направлениям в Национальный детский технопарк, условия проживания, обучения и работы над исследовательскими проектами.

26 января 2023 в 22:26 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Навучэнцы 5 класа Пціцкай сярэдняй школы здзейснілі завочнае падарожжа "Сем цудаў Гомельшчыны", прысвечаная 85-годдзю са дня ўтварэння Гомельскай вобласці. Падарожжа прайшло па "Залатому кольцу Гомельшчыны" і прамысловым прадпрыемствам, якія размешчаны на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Як аказалася дзеці ўжо раней былі знаёмыя з некаторымі з іх, і змаглі асабіста падзяліцца інфармацыяй адзін з адным: менавіта Петрыкаўскім горназдабываючым камбінатам, Прыпяцкім запаведніку, размешчаных на тэрыторыі раёна.

26 января 2023 в 19:47 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Сёння ў школу на сустрэчу з навучэнцамі 7-11 класаў былі запрошаны выпускнікі ўстановы адукацыі. Студэнт УА "Палескі аграрны каледж" Ляшэнка Мацвей пазнаёміў з тым, па якіх спецыяльнасцях рыхтуюць спецыялістаў ва ўстанове, якія прахадныя балы былі пры паступленні на аддзяленні ў гэтым годзе, як арганізаваны працэс навучання, як бавяць студэнты вольны час. Ён адзначыў, што задаволены выбранай ўстановай. Студэнт Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта Несцярчук Іван расказаў аб сваёй спецыяльнасці інжынера-тэхнолага. Юнак падзяліўся ўражаннямі ад навучання ў сталічнай ВНУ і даў парады аб тым, як патрэбна рыхтавацца да паступлення.

З вучнямі 2- 4 класаў у суботні дзень была праведзена гульня- віктарына" Свет прафесій"
У ходзе віктарыны навучэнцы разгадвалі загадкі, рэбусы. Тлумачылі і заканчвалі прыказкі і прымаўкі.
Больш дакладна пазнаёміліся з прафесіяй касманаўта. Абмяркоўвалі адказнасьць і важнасць гэтай прафесіі.
На прыканцы мерапрыемства дзеці назвалі прафесіі, якія ў будучым хацелі сабе выбраць. Таксама зрабілі выснову, што аб выбары прафесіі трэба задумацца з дзяцінства.

Выбар прафесіі - гэта крок, які вызначае дарослае жыццё кожнага чалавека. Якую прафесію выбраць і як быць запатрабаваным? Якая прафесія прынясе і задавальненне, і дабрабыт? Падлетку цяжка адказаць на гэтыя пытанні. Для выпускнікоў 9, 11 класаў былі падрыхтаваны памяткі, у якіх ёсць парады, як выбраць прафесію.

20 января 2023 в 21:36 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

" Выбар прафесіі - справа сур'ёзная". Так называлася гадзіна зносін у 6 класе, якая была накіравана на пашырэнне ўяўлення дзяцей аб розных прафесіях. У ходзе мерапрыемства вучні называлі самыя модныя прафесіі і прафесіі, якія заўсёды патрэбны ў грамадстве. Затым усе разам вывелі формулу выбара прафесіі: хачу+магу+ трэба. У канцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што прафесія - гэта праца, якая дапамагае раскрыць асобу, прадэманстраваць свае здольнасці.

20 января 2023 в 21:08 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках Тыдня прафарыентацыі ў 2 класе прайшла гульня "Калейдаскоп прафесій". Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах:"Назаві прафесію", "Бюро знаходак", "Закончы прыказку".Удельнікі гульні зрабілі для сябе вывад, што выбар прафесіі-справа вельмі важная і адказная.

20 января 2023 в 21:05 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Пытанне " Кім быць?" пачынае хваляваць сучаснага школьніка вельмі рана.Каб дапамагчы дзецям зрабіць правільны выбар, у рамках Тыдня прафарыентацыі з навучэнцамі 5-8 класаў была арганізавана экскурсія на Пціцкі ўчастак па вытворчасці камбікармоў сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства " Палессе- Аграінвест". У ходзе экскурсіі рабяты пазнаёміліся з сучаснымі тэхналогіямі ў аграрным сектары, работай вытворчага ўчастка. З цікавасцю наведалі цэхі і пляцоўкі прадпрыемства і нават прынялі ўдзел у майстар- класе па вытворчасці грануляванага камбікорму. Пасля завяршэння экскурсіі навучэнцы змаглі задаць спецыяльныя пытанні на тэмы, якія іх цікавілі. Прыемна, што на пытанне " Ці хацелі б вы прыйсці працаваць на гэтае прадпрыемства? " палова рабят адказалі сцвярджальна!

У 5 класе прайшла класная гадзіна пад назвай "Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі", у ходзе якой навучэнцы азнаёміліся з мемарыяламі, прысвечаным падзеям ВАВ, якія ўстаноўлены на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Падчас занятка вучням была прадэманстравана прэзентацыя "Помнікі ВАВ", а так сама рабяты наведалі музейную комнату, у якой размешчаны стэнд "Забвению не подлежит", з дапамогай якога дзеці змаглі азнаёміцца з помнікамі, размешчанымі ў аг.Пціч, з колькасцю спаленых вёсак у кожнай вобласці, спаленымі лагерамі. На прыканцы занятка усе ўшанавалі памяць загінуўшым салдатам хвілінай маўчання.

Дыскусія на тэму "Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт"віртуальная рэальнасць; магчымасці і небяспекі сацыяльных сетак. Асноўныя правілы медыябяспекі для бацькоў і падлеткаў. Прафілактыка інтэрнэт-рызыкоў. Як усцерагчы дзіця ад небяспекі ў інтэрнэце.

Выбар прафесіі - важны крок для кожнага. Таму знаёмства з прафесіяй пачынаецца з дзіцячага сада.
У рамках тыдня па прафарыентацыі ў старэйшай групе прайшлі заняткі-знаёмства з прафесіяй выратавальніка.
Кожнаму дзіцяці вельмі цікава ўсё, што звязана з прафесіяй пажарнага. Але, на жаль, для многіх дзяцей уяўленні аб працы пажарных абмяжоўваюцца самымі элементарнымі звесткамі аб пажарнай машыне, пажарных шлангах і тушэнні пажару вадой. І нашай першараднай задачай, як педагогаў, данесці кожнаму выхаванцу як мага больш карыснай і патрэбнай інфармацыі аб гэтай дзіўнай і мужнай прафесіі - ПРАФЕСІІ ПАЖАРНАГА.

19 января 2023 в 13:29 | Сигай М. С. | нет комментариев

19 января в учреждении образования прошел Единый день информирования для рабочего коллектива. Первый вопрос на повестке дня - Приоритеты и основные достижения белорусской науки . Научно-технологическая безопасность. Второй вопрос - 85-летие образования Гомельской области. Третий вопрос - Система образования как основа развития будущих поколений. Особенности вступительной кампании 2023 года.

19 января 2023 в 00:00 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Выбар прафесіі - важная і адказная справа. Таму ў рамках Тыдня прафарыентацыі з навучэнцамі 7, 8 класаў было праведзена анкетаванне. Выбіраючы прафесію, неабходна ўлічваць у першую чаргу здольнасці і схільнасці дзіцяці. Навучэнцам была прапанавана анкета, з якой дзеці даведаліся, якім прафесіям аддаць перавагу, калі ўлічваць вышэйназваныя якасці.

З 16 па 21 студзеня ва ўстанове адукацыі праходзяць мерапрыемствы ў рамках тыдня прафарыентацыі. Навучэнцы бліжэй пазнаёмяцца з сельгаспадарчымі прафесіямі нашага рэгіёна, медыцынскімі і педагагічнымі спецыяльнасцямі , якія можна набыць на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Рабяты наведаюць мясцовыя прадпрыемствы, пазнамяцца з запатрабаваннямі сучаснага рынку прафесій.

15 января 2023 в 23:45 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У Пціцкай сярэдняй школе завяршаецца тыдзень "Раства чарадзейныя імгненні". У суботу навучэнцы сабраліся на літаратурна-музычную кампазіцыю. Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі, чаму Раство з'яўляецца вялікім святам для хрысціян, якія яго вытокі, як адзначалі яго продкі і што дайшло ў нашы дні. Вучні чыталі вершы, спявалі калядныя песні, гулялі, варажылі. Самай цікавай і захапляльнай атрымалася старонка "Калядуем па-пціцку". Каза, Баба, Цыганка, Мядзведзь, Баба Яга прадставілі абрад калядавання і віншавання гаспадароў. Цудоўны настрой і станоўчыя эмоцыі перапаўнялі і гасцей, і ўдзельнікаў

Працягваюцца калядныя святы, а валанцёры атрада "Факел" спяшаюцца на дапамогу ветэранам працы і адзінокім людзям аграгарадка Пціч. Прыбраць лёд, што скаваў дарожкі, вымесці ў двары, прынесці вады, дроў, брыкету - справы, якімі займаліся валанцёры ў гэты раз.

На прыканцы тыдня " Рождества волшебное мгновение" у пачатковай школе прайшло свята "Святкі - калядкі". У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаеміліся з традыцыямі святкавання каляды, гульнямі, абрадамі, звычаямі. Удзельнікі свята прадказвалі будучае, спявалі песні, разгадвалі загадкі.Свята прайшло займальна і цікава.