Навіны
Выхаванцы дзiцячага сада Пціцкай СШ з вялiкiм задавальненнем i павагай павiншавалi са Святам сваiх матуль!
С 14 по 21 октября в учреждении образования проходит Неделя Родительской любви, в рамках которой учащиеся принимают участие в акциях, фото-челленджах, видео-поздравлениях, конкурсах рисунков, диалоговые площадки, кинолектории, заседание семейного клуба, творческих мастерских.
Напярэдадні свята Дня Маці ў Пціцкай СШ была праведзена кансультацыя педагога псіхолага на тэму "Якая маці патрэбна дзіцяці". З бацькамі абмеркавалі пытанні: "Для чаго дзецям патрэбна мама?","А ці часта мы слухаем сваё мацярынскае сэрца?". Мамам былі раздадзены буклеты "Гісторыя свята "Дзень Маці"". У заключэнні кансультацыі, было прапанавана напісаць на лістках галоўнае і каштоўнае для іх у жыцці.
У шосты школьны дзень навучэнцы Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі вясёлых эстафет "Мы адна вялікая сям'я", прысвечаных Дню здароўя.
Праграма была даволі насычанай. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, кеглямі і абручамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя, разумовыя здольнасці і навыкі. Рабяты спаборнічалі ў хуткасці, спрыце, уменні працаваць у камандзе. Спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе імкнуліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі.
Для вучняў Пціцкай СШ прайшоў майстар-клас па стварэнні аб'ёмнай паштоўкі. Падставай да правядзення майстар-класа паслужыла надыходзячае добрае і прыгожае свята - "Дзень маці". На майстар-класе рабяты не толькі выразалі і клеілі, але і пазнаёміліся з новай тэхнікамі стварэння аб'ёмных паштовак. Школьнікі з асаблівым стараннем і задавальненнем стваралі падарунак. Юныя майстры вельмі пастараліся і ў свае паштоўкі ўклалі часцінку цяпла і любові
Напярэданні свята Маці навучэнцы малодшых класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел творчым конкурсе "Восеньскі букет для матулі". Рабяты праявілі фантазію і стварылі прыгожыя букеты з восеньскага лісця, ягад рабіны і каліны, восеньскіх хрызантэм, каб парадаваць сваіх матуль.
У рамках тыдня біялогіі і хіміі навучэнцы 1 класа Пціцкай СШ здзейснілі цікавую і пазнавальную экскурсію ў кабінет біялогіі.
У ходзе экскурсіі рабяты даведаліся і ўбачылі шмат новага, незвычайнага. Ім не забаранялася патрогаць цікавыя рэчы, напрыклад такія, як "унутраныя органы" чалавека на макеце. Вельмі спадабаўся першаклашкам мікраскоп. Дзеці задавалі шмат пытанняў, у класе, на працягу дня, абмяркоўвалі і пыталіся, дзяліліся ўражаннямі.
У рамках прадметнага Тыдня "Хімія і біялогія" навучэнцы пачатковых класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел у экамайстэрні "Прыгожа з натуральнага і непатрэбнага матэрыялу". Дзеці праявілі творчасць і крэатыўнасць у вырабе работ.
Напярэдадні свята дня Маці ў 1 класе Пціцкай сярэдняй школы прайшла інфармацыйная гадзіна "Усё на зямлі пачынаецца з маці". Навучэнцы расказалі, што для іх значыць слова "МАМА", намалявалі партрэты для мамы і апісалі сваю маму з дапамогай "Сонейка "Каханне да мамы".
У рамках месячніка прафілактыкі суіцыдальных паводзін навучэнцы 10-11 класаў Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі аўкцыён-гульні «Жыццёвыя каштоўнасці» . Рабяты паспрабавалі вызначыць, што патрэбна чалавеку каб быць шчаслівым, на што патрэбна страчваць сваё жыццё.
Аб самых цёплых і далікатных пачуццях да матуль вучні пачатковых класаў Пціцкай СШ змаглі расказаць на паперы. Для рабят арганізавалі конкурс, прысвечаны Дню маці, які адзначаецца 14 кастрычніка.. Малюнкі ўсіх рабят патрапілі на міні-выставу.
Прадметны Тыдзень хіміі і біялогіі запрасіў навучэнцаў 8 класа Пціцкай СШ на інтэлектуальную гульню "Што? Дзе? Калі?" «Неверагоднае побач з намі» Дзеці адказалі на розныя пытанні аб незвычайных жывёлах і раслінах якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь .
У рамках Тыдня хіміі і біялогіі навучэнцы пачатковых класаў Пціцкай СШ здзейснілі вандраванне ў Лабараторыю Х, дзе ўбачылі хімічныя ператварэнні, як змяняецца колер раствора, вылучаецца газ, як гараць металы. Рабятам прадставілася магчымасць зрабіць некалькі доследаў самастойна.
Ва ўстанове пачаўся 1 этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах для навучэнцаў 8-11 класаў
Напярэдадні асенніх канікул навучэнцаў Пціцкай СШ наведалі прадстаўнікі раённай службы АСВОД, якія правялі гутарку аб неабходнасці саблюдзення правілаў паводзін на вадзе, адпрацавалі алгарытм дзеянняў у надзвычайных абставінах
У рамках прадметнага Тыдня "Біялогія і хімія" навучэнцы 6-7 класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел ў гульне-конкурсе "Юны мікрабіелаг". Рабяты паказалі свае веды аб бактэрыях, уменні вырабляць мікрапрэпараты. Вучні праявілі інтарэс, самастойнасць і творчасць.
У рамках Тыдня прафілактыкі суіцыдальных паводзінаў у Пціцкай СШ былі арганізаваны музычныя перамены для вучняў пачатковых класаў . Танцавальны Флэшмоп для рабят правялі актывісты піянерскай дружыныі. Танцы дапамагаюць адпачыць ад вучобы і весела правесці свой вольны час. Бо ў любой дзейнасці патрэбен актыўны перапынак! Танец - гэта самыя сапраўдныя эмоцыі ў рухах!
С 7 по 14 октября в учреждении образования проходит Неделя "За всё тебя благодарю", посвящённая Дню матери, в рамках которой учащиеся принимают участие в акциях, фоточеленджах, конкурсах рисунков, выставке осенних букетов, кинолектории, творческих мастерских.
У рамках тыдня прафілактыкі суіцыду "Жыццё - гэта шчасце, ствары яго сам", навучэнцы 9-11 класаў разам з педагогам псіхолагам Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі трэнінгу "Пазітыўнае ўспрыманне навакольнага свету". Рабяты прагаварылі, што такое "суіцыд", развівалі ўменне пераадольваць жыццёвыя цяжкасці, знаходзілі выхад з праблемных сітуацый, пагаварылі аб жыццёвых каштоўнасцях, якія больш за ўсё важныя ў жыцці.
Чарговы рэйд настаўніцка-бацькоўскага патруля Пціцкай СШ адбыўся суботнім вечарам 6 кастрычніка. Былі наведаных месцы масавага знаходжання моладзі, небяспечныя а'екты. З непаўналетнімі праведзены гутаркі па правілам дарожнага руху, адказнасці за курэнне ў грамадскіх месцах, знаходжанні на вуліцы пасля 23 гадзін без суправаджэння дарослых