Навіны
12 красавіка, у рамках Тыдня пачатковых класаў, прайшоў конкурс вершаў "Беларусь мая сінявокая".Рабяты з задавальненнем чыталі вершы на беларускай мове. Напрыканцы дня былі падведзены вынікі, і пераможцы конкурсаў атрымалі ўзнагароды.
Прайшло 63 гады з дня першага палёту чалавека ў космас. Усяго ў космасе за гэтыя гады пабывала больш за 600 чалавек. Чацвёра з іх - Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак, Алег Навіцкі, Марына Васілеўская - ураджэнцы Беларусі.
Менавіта "зорная" тэма стала тэмай адзінага ўрока, які прайшоў у Пціцкай сярэдняй школе 12 красавіка, у Дзень касманаўтыкі. На ўроках навучэнцы і іх настаўнікі гаварылі пра першых заваёўнікаў космасу, пра чатырох беларускіх спадарожнікаў, якія знаходзяцца на калязямной арбіце, інфармацыя з якіх выкарыстоўваецца для вырашэння задач нацыянальнай бяспекі, папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, праектавання дарог, прыродаахоўнай і іншых сацыяльна-эканамічных сферах Беларусі.
12 красавіка ў такі знамянальны дзень, выхаванцы дзіцячага сада малодшай групы Пціцкай СШ пазнаёміліся з паняццем "космас ","касманаўты","ракета". Дзеці з вялікім задавальненнем і цікавасцю слухалі пра першага чалавека, які адправіўся ў космас , малявалі планету "Зямля", даведаліся колькі ўсяго планет у сонечнай сістэме.
12 красавіка 2024 года навучэнцы пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі незвычайнага Рэспубліканскага алімпійскага ўрока, прымеркаванага да Міжнароднага дня спорту.
Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Шпалак Г.А. пазнаёміла навучэнцаў з гісторыяй алімпійскага руху, яго атрыбутамі, традыцыямі і каштоўнасцямі, а таксама расказала пра знакамітых беларускіх спартсменаў, якія прадстаўлялі нашу краіну на Алімпійскіх гульнях і заваявалі медалі.
12 красавіка - Дзень касманаўтыкі. Выхаванцы дзiцячага саду Пціцкай СШ падчас занятку ''Выяу́ленчае мастацтва" , зрабiлi падробку "Падарожжа у́ космас". З вялiкiм задавальненнем i захапленнем , слухалi пра першага Каманау́та, пазнаёмiлiся з планетамi сонечнай сiстэмы.
Для повышения уровня безопасности населения, активизации пожарно-профилактической работы, анализа
ее эффективности и оценки готовности территорий к весенне-летнему периоду с 15 апреля по 1 мая 2024 года проводится республиканская акция по предупреждению пожаров и гибели людей от них в жилищном фонде
«За безопасность вместе» (далее – акция).
11 красавіка - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел у гадзіне памяці "Бухенвальдскі набат". Рабяты даведаліся, што на тэрыторыі Беларусі таксама знаходзіліся канцлагеры, і якія зверствы чыніліся над людзьмі. Будучым пакаленням важна памятаць горкі ўрок гісторыі, каб на нашай зямлі гэта больш не паўтарылася.
11 красавіка, у рамках Тыдня пачатковых класаў, навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне "Чароўны свет казак", а падчас мерапрыемства рабяты пагрузіліся ў казачную атмасферу чараўніцтва. Назіральнасць, кемлівасць і лагічнае мысленне рабят спалучаліся з выдатным веданнем казак. Удзельнікі справіліся з заданнямі і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.
10 красавіка, у рамках Тыдня пачатковых класаў, прайшла квэст-гульня "Цудоўны свет матэматыкі".Рабяты здзейснілі падарожжа па станцыях: "Рэбусы", " Шарады", "Задачы", "Матэматычныя малюнкі". Дзеці з задавальненнем выконвалі цікавыя заданні, развівалі творчыя здольнасці і лагічнае мысленне.
Ва ўстанове адукацыі працягваецца Тыдзень пачаковых класаў.Дзень прайшоў пад дэвізам "Знаўцы прыроды". Навучэнцы 3-4 класаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні 'Прырода роднага краю".А сярод навучэнцаў 1-2 класаў прайшла гульня "Ляснымі сцежкамі". У ходзе правядзення мерапрыемств дзеці пашырылі веды аб раслінах і жывелах Рэспублікі Беларусі, нагадалі прычыны стварэння Чырвонай кнігі, абмеркавалі правілы паводзін у прыродзе. Пасля заняткаў, у групе падоўжанага дня, рабяты зрабілі газету " Сябры прыроды".
У рамках Тыдня пачатковых класаў, у старэйшай групе дашкольнай установы, прайшла хвілінка адкрыццяў "Я-юны даследчык".Падчас занятку дзеці ўдакладнілі і пашырылі свае веды аб вадзе і яе агрэгатных станах, пазнаёміліся з кругаваротам вады ў прыродзе пры дапамозе доследна-эксперыментальнай дзейнасці.
З мэтай прыцягнення ўвагі навучэнцаў да пытанняў псіхічнага здароўя, прафілактыкі дэпрэсіўнага стану і суіцыдальных паводзін навучэнцы Пціцкай СШ запусціли фота-чэлендж «Усміхніся жыццю-ты яму падабаешся!».
Ва ўстанове адукацыі "Пціцкая СШ" пачаўся Тыдзень пачатковых класаў. У першы дзень, 8 красавіка сярод навучэнцаў 3-4 класаў прайшла інтэлектуальная гульня "З любоўю да роднай мовы". Спаборнічалі каманды "Слова" і "Сказ".Навучэнцы разгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, складалі з літар як мага больш слоў, знаходзілі памылкі ў сказах і выпраўлялі іх. Мерапрыемства спрыяла пашырэнню ведаў вучняў пра родны край, беларускую мову і літаратуру. Наша мова сапраўды заслугоўвае, каб яе любілі і шанавалі. А вучні 1-2 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў " Па старонках беларускіх народных казак".
У суботу, напярэдадні Сусветнага дня здароўя, у Пціцкай сярэдняй школе было праведзена спартыўнае свята. Камандам-удзельнікам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, абручамі. Усе этапы праходзілі ў напружанай барацьбе. Спаборніцтвы аб'ядналі ўдзельнікаў і сталі святам спорту, здароўя і аптымізму!
Сёння на занятку "Дзіця і грамадства" выхаванцы малодшай групы Пціцкай сярэдняй школы пазнаёміліся з дарожнымі знакамі, правіламі паводзін пешаходаў на дарозе, а таксама пагаварылі пра забараняльныя знакі.
В учреждении образования состоялось очередное заседание родительского университета, на котором был рассмотрен вопрос профилактики вовлечения несовершеннолетних в преступную деятельность. Родителями были ознакомлены с социальной рекламой РОВД . Сотрудниками органов внутренних дел проводится активная информационная кампания по доведению до родителей способов вовлечения детей в наркооборот, правовых и медицинских последствий потребления и распространения наркотиков.
В целях привлечения внимания общества к указанной проблеме подготовлена наружная социальная реклама «Родители» А чем занимается ваш ребёнок? Лёгкие деньги — тяжёлые последствия».
Падчас заняткаў выхаванцам малодшай групы было прапанавана апусціць у тазік з вадой спачатку мячыкі, а потым розныя каменьчыкі. Дзеці з цікавасцю назіралі як тонуць камяні і плаваюць на паверхні вады мячы. Дзеці пазнаёміліся з тым, што ў вадзе адны прадметы могуць тануць, а іншыя плаваць на паверхні. Узбагацілі слоўнікавы запас дзяцей такімі словамі, як: тоне, плавае, цяжкі, лёгкі.
Гомельской области стартовала профилактическая акция. В центре внимания заинтересованных служб – семьи, которые нуждаются в помощи. Речь идет о профилактике и преодолении кризисных ситуаций, содействии в создании благоприятного климата, защите прав и законных интересов детей, формировании у родителей чувства ответственности за их воспитание. Для этого специалисты побывают в семьях, при необходимости окажут содействие в трудоустройстве родителей
2 красавіка навучэнцы Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі адзінага ўрока, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Педагогі расказалі дзецям аб гісторыі свята, аб важнасці ўмацавання добрасуседскіх адносін паміж народамі, аб дзяржаўных сімвалах дзвюх краін. Разам узгадалі цікавыя факты пра Расію, гісторыю і сучаснасць, прыроду і людзей, традыцыі. Асаблівая ўвага была ўдзелена роднай краіне - Рэспубліцы Беларусь.
5 апреля 2024 года в 20:20 в прямом эфире телеканала «Беларусь 4 Гомель» пройдет областное родительское собрание «Мой нетрудный подросток!».