Навіны
4 снежня навучэнцы наведалi музейны пакой ДУА "Конкавiцкi дзiцячы сад - сярэдняя школа".
Яны пазнаёмiлicя з гicторыя стварэння школы, калгаса. Таксама навучэнцы даведалicя́ пра партызанскi рух на тэрыторыi вёскi, пра лёс вязняў i ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, пра землякоў-афганцаў. Яркiя ўражаннi пакiнула ў дзяцей этнаграфічная экспазіцыя.
Навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел ў гульнях-спаборніцтвах па баскетболу з навучэнцамі дзяржаўнай установы адукацыі "Конкавіцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа" пад лозунгам "Спорт супраць наркотыкаў" .
Яны далі добрую магчымасць згуртавацца перад надыходзячымі спаборніцтвамі. Таксама навучэнцы трэніраваліся на трэнажорах, гулялі ў шахматы, тэніс.
следственно-экспертный факультет, специальность «правоведение», специализация «судебно-прокурорско-следственная деятельность», квалификация юрист
У 5 класе адбылося мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам," Пра бяду, імя якой СНІД".
Падчас пазнавальнай гадзіны навучэнцы атрымалі пачатковыя веды аб СНІДзе, аб спосабах распаўсюджвання хваробы і мерах прафілактыкі.У гульнявой форме рабяты расшыфроўвалі слова СНІД, даведаліся, што гэта вельмі цяжкае захворванне, ад якога пакутуюць і дарослыя, і дзеці.
З дапамогай гульні "Ланцуговая рэакцыя"пазнаёміліся з асноўнымі шляхамі перадачы інфекцыі і яе распаўсюджваннем. "Прыступка рызыкі" дапамагла навучэнцам даведацца аб небяспецы, якую нясе з сабою ВІЧ.
У канцы пазнавальнай гадзіны рабяты вырабілі чырвоныя стужкі, якія сімвалізуюць памяць аб усіх памерлых ад гэтай страшнай хваробы. Запаленая свечка і хвіліна маўчання...Хвораму на СНІД чалавеку патрэбна ведаць, што ён не адзінокі.
Ва ўстанове адукацыі ў рамках "Тыдня прафілактыкі ўжывання спіртных напояў непаўналетнімі" адбылася у 8 класе класная гадзіна на тэму "Алкаголь - вораг, яд, хвароба".
Рабяты падрыхтавалі паведамленні аб шкодзе алкаголю, падабралі цытаты вялікіх людзей і выказалі сваю трактоўку іх разумення.
Праглядзелі відэаролік, "Як сказаць "НЕ", калі цябе запрашаюць у сумнеўную кампанію".
Суботнім днём 27.11.21 адбылося мерапрыемства ў рамках Тыдня прафілактыкі ўжывання алкаголю гульнявое мерапрыемства сярод 2-4 класаў "Мы за шчаслівае дзяцінства".
Падчас мерапрыемства навучэнцы здзейснілі незвычайнае падарожжа ў свет свайго дзяцінства па станцыях.
На станцыі "Дзіцячыя ўспаміны" рабяты ўспомнілі свае незабыўныя дзіцячыя радасці. Але дзяцінства-гэта не толькі бясхмарнае, бязмежнае шчасце. Дзеці часам горка і няўцешна плачуць, і тады хочацца іх абараніць ад гора і бед.
На станцыі "Крыўдныя ўспаміны" яны пабывалі ў музеі сваіх дзіцячых крыўд.
На апошняй станцыі "Парады бацькам" хлопчыкі і дзяўчынкі агучылі, што важна памятаць іх бацькам, каб дапамагчы сваім дзецям стаць добрымі людзьмі. Бо ўсе дарослыя спачатку былі дзецьмі, толькі мала хто з іх пра гэта памятае.
27.11.2021 адбылася патрыятычная акцыя "Героі жывуць побач". Навучэнцы ўстановы наведалі жыхарку аг. Пціч Герасіменка Фаіну Мікітаўну, дзяцінства якой было апалена вайной, каб яшчэ раз ўспомніць аб падзеях тых далёкіх ваенных гадоў.Навучэнцы адукацыі з цікавасцю слухалі гісторыю Фаіны Мікітаўны , якая пранесла праз усё сваё жыццё памяць і боль страты, разглядалі фотаздымкі.
Вучні многае даведаліся пра цяжкія гады, якія прайшла не толькі Фаіна Мікітаўна, таксама, якія перажыў увесь наш народ у гады ліхалецця Вялікай Айчыннай вайны.
27.11.21 ў рамках МА настаўнікаў пачатковых класаў у дзіцячым садзе адбылося адкрытае мерамрыемства па адукацыйнай вобласці "Элементарныя матэматычныя ўяўленні у сярэдняй групе". Тэма мерапрыемства "У госці да лесавічка на гемеатрычную паляну", дзе выхаванцы дзіцячага саду ў займальнай форме замацовалі веды аб геаметрычных фігурах. На занятку былі шырока выкарыстанныя прыёмы тэхналогіі візуалізацыі.
Ва ўстанове адукацыі 26.11.21 адбыўся класны час у 1 класе ў рамках Тыдня прафілактыкі ўжывання алкаголю прайшоў занятак " Уплыў алкаголю на арганізм чалавека". Падчас заняткаў навучэнцы даведаліся, якую шкоду алкаголь наносіць дзецям і як ён дзейнічае на арганізм чалавека.
З 24 па 28 лістапада ва ўстанове адукацыі праходзіць акцыя "Стань заўважным у цемры", якя ўключае ў сябе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па выкарыстанні святловяртальных элементаў навучэнцамі ў цёмны час сутак.
Ва ўстанове адукацыі 25.11.2021 адбылося мерапрыемства ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў VIII-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі на тэму: «Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі".
Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў "Лічбавыя тэхналогіі на службе чалавека" і "Інтэрнэт як крыніца інфармацыі і сродак сувязі: перавагі і недахопы", даведаліся пра асноўныя дасягненні роднай краіны ў галіне прымянення і распрацоўкі ІКТ, атрымалі ўяўленне аб беларускіх распрацоўках і распрацоўшчыках, якія маюць вынікі ў галіне ІКТ у Беларусі і за мяжой, аб беларускіх стартапах, якія пацвярджаюць высокі статус на міжнародных пляцоўках.
Ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, на якой атрымалі ўзнагароджанні пераможцы першага этапу рэспубліканскай алімпіяды і пераможцы конкурсаў па вучэбным прадметам "Геаграфія" і "Інфарматыка" "Глабусёнак" і "Інфамышка". Так пераможцамі першага этапу рэспубликанскай алімпіяды сталі вучаніца 10 класа Говін Ганна і вучаніца 8 класа Кудравец Анастасія!!!
Ва ўстанове адукацыі адбыўся класны час "Лёд не жарт-ён небяспечны", сярод навучэнцвў 1-4 класаў.
Жыццё і здароўе дзяцей шмат у чым залежыць ад педагогаў і бацькоў. Таму менавіта яны павінны азнаёміць навучэнцаў з правіламі бяспечных паводзін паблізу водных аб'ектаў.
На сённяшнім мерапрыемстве рабяты даведаліся аб бяспецы на лёдзе, разгледзелі карцінкі лёду, якой ён таўшчыні павінен быць, расказалі і пра небяспечныя месцы на лёдзе, якія трэба абыходзіць, як праверыць што лёд моцны. Паглядзелі прэзентацыю аб тым, што трэба рабіць, калі раптам праваліўся пад лёд. А для бацькоў падрыхтавалі інфармацыю ў выглядзе буклетаў.
Замацоўваючы веды па дадзенай тэме, рабяты дзяліліся ўражаннямі і складалі апавяданні па малюначках "смяшарыкі на лёдзе".
У 5 класе ўстановы адукацыі ў рамках Тыдня па прафілактыцы ўжывання спіртных напояў непаўналетнімі адбылася ролевая гульня "Міфы і праўда пра алкаголь". Падчас гульні навучэнцы абмеркавалі праўду і выдумкі пра алкаголь, даведаліся, якую шкоду дзіцячаму арганізму наносяць спіртныя напоі. Працуючы ў групах, выхаванцы знаходзілі адказы на пытанні віктарыны "Міфы ці праўда?", выкарыстоўвалі пры гэтым метад "Светлафор". Гульня закончылася рэфлексійным момантам: "Дрэва праўды ці хмаркі міфаў". Заключным этапам стала выснова : наша жыццё і здароўе - у нашых руках!
Ва ўстанове адукацыі 25.11.21г для навучэнцаў VIII-XI класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі» (аб дасягненнях у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій)
Нядаўна ў сярэдняй групе з'явіўся незвычайны насельнік у кутку прыроды - слімак па імені Боня. Дзецям ён вельмі спадабаўся. Яны з вялікім задавальненнем назіраюць за гадаванцам: яго паводзінамі і тым, чым ён сілкуецца, як перамяшчаецца. Боня нікога не пакінуў абыякавым!
Валанцёры установы адукацыі распаўсюджвалі інфармацыйныя лістоўкі «Дарослыя, кіньце курыць, давайце дыхаць чыстым паветрам!» сярод насельніцтва аграгарадка Пціч.
На словы рабят рэагіравалі людзі па-рознаму: нехта тушыў цыгарэту, нехта ўсміхаўся.
Самі рабяты атрымалі мноства станоўчых уражанняў, адчулі сваю значнасць і тое, як важна ўсім разам змагацца супраць шкодных звычак.
Ёсць надзея, што словы дзяцей запусцілі іскру сумневы ў душы дарослых: ці правільна яны паступаюць, калі бяруцца за цыгарэту, і ці задумваюцца над тым, якія страты здароўю навакольных яны наносяць.
Ва ўстанрве адукацыі суботнім дзём прайшла гульня -практыкум "Курыльныя-сумесі, алкаголь-даніна модзе ці..."
Асноўнай мэтай было фарміраванне асабістай адказнасці за свае паводзіны і пашырэнне ўяўленняў навучэнцаў аб шкодзе курэння.
З дзецьмі абмеркавалі асноўныя міфы аб курэнні, назвалі матывы і наступствы курэння. У гульне рабяты выказалі сваё меркаванне наколькі здароўе чалавека залежыць ад спадчыннасці, экалогіі, узроўню медыцыны і ладу жыцця чалавека і прыйшлі да агульнай асновы, што важней за ўсё гэта лад жыцця, які вядзе чалавек.
У ходзе мерапрыемства былі закрануты важныя праблемы ўжыванне наркотыкаў падлеткамі. З мэтай павышэння ўзроўню інфармаванасці па праблемах, звязаных з наркотыкамі.
Дадзенае мерапрыемства дазволіла навучэнцам задумацца: - ці не занадта вялікі кошт за цалкам усвядомленыя нездаровыя паводзіны?