Навіны
Напярэдадні свята Кастрычніка навучэнцы ўстановы адукацыі пасадзілі рабінавую алею. Пад кіраўніцтвам дарослых, дзеці пачалі працу: капалі ямкі, размяшчалі ў іх дрэвы, палівалі, раўнялі зямлю. Работа кіпела зладжаная. Няхай дрэўцы, пасаджаныя перад вялікім святам, упрыгожваюць школьны двор і напамінаюць аб гэтай даце ў гісторыі нашай краіны
Завяршальным днём работы аздараўленчага лагера стаў дзень Культуры.Выхаванцы лагера наведалі сельскі дом народнай творчасці, дзе даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Таксама з дзецьмі было праведзена забаўляльнае мерапрыемства "Танцавальны карагод".
У канцы дня былі падведзяны вынікі работы лагера, рабяты выразілі падзяку выхавальнікам за цікава праведзены час у лагеры.
У гэты дзень прайшла пазнавальная гульня-падарожжа “Сем цудаў Беларусі”. Рабяты здейснілі завочнае падарожжа па нашай Радзіме. Беларусь зберагла мноства цудоўных манументаў: палацы і сядзібы, ратушы і капліцы ёсць практычна ў кожным горадзе ці мястэчку краіны. Рабяты папоўнілі свой багаж ведаў пра гістарычнае мінулае нашай Радзімы і яе культурную спадчыну”
Пад час асенніх канікул навучэнцы 8 класа разам з класным кіраўніком і настаўнікам гісторыі наведалі музейны комплекс "Старажытны замак" і краязнаўчы музей у г.Мазыры. Рабяты даведаліся аб гісторыі ўзнікнення горада, пазнаёміліся з цікавымі гістарычнымі звесткамі з жыцця яго жыхароў, прайшліся па старажытнай брукаванцы, дакрануліся да экспанатаў, якія перадаюць дух старажытнай эпохі. Экспазіцыі краязнаўчага музея пазнаёмілі рабят з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны , яе удзельнікамі і героямі, партызанскім рухам на тэрыторыі Мазыра.
У канікулярны час навучэнцы ДУА "Пціцкай СШ" здзейснілі экскурсійную паездку ў " Музей Ваеннай Славы" г.Гомеля. Рабяты пазнаёміліся з тэхнікай часоў Вялікай Айчыннай вайны і падзеямі, тых грозных часоў, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі.
Акрамя гэтага рабяты наведалі палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў, які ўяўляе сабой узор архітэктуры класіцызму і захоўвае ўнікальныя музейныя калекцыі. Навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіямі ўладальнікаў і лёсам горада, убачылі калекцыю манет і знаходкамі археолагаў у месцах раскопак старых храмаў і кляштароў.
Чарговы дзень у аздараўленчым лагеры " Арыенцір" прайшоў пад назвай "Юны эколаг". У рамках дня адбылася сустрэча з работнікамі Пціцкага лясніцтва. Рабяты даведаліся аб асноўных напрамках работы лесаводаў. Школьнікі з цікавасцю азнаёміліся з тэхнікай, якая выкарыстоўваецца ў рабоце лясніцтва, сістэмай відэаназірання за ляснымі пажарамі, актыўна задавалі пытанні. Рабятам расказалі аб прафесіі лесавода і аб установах адукацыі ляснога профілю. Акрамя таго, навучэнцы пазнаёміліся з правіламі пажарнай бяспекі ў лесе і з адказнасцю за забруджванне ляснога фонду бытавымі адходамі.
Пад час канікул, навучэнцы сустрэліся з супрацоўнікамі
дзяржаўтаінспекцыі Губарам А.М., які правёў занятак па бяспекі для дзяцей.
Падчас занятку, інспектар ДАІ расказаў навучэнцам аб правілах паводзін на дарозе, аб неабходнасці быць вельмі ўважлівымі пры пераходзе праезжай часткі і кіраванні сродкамі індывідуальнай мабільнасці. Распавёў аб карысці святловяртальных элементаў і неабходнасці нашэння іх у цёмны час сутак. Таксама разам з рабятамі вывучылі дарожныя знакі, якія рэгулююць рух пешаходаў, паўтарылі сігналы святлафора і ўсе гэтыя веды замацавалі забаўляльнай віктарынай.
Трэці дзень работы лагера быў прысвечаны бяспечным паводзінам і прадухіленню траўматызма . Рабяты прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні «У светлафора няма канікул”, пад час якой былі адпрацаваны навыкі бяспекі.
Акрамя гэтага лагер наведалі супрацоўнікі МНС.
У Год гістарычнай памяці класны кіраўнік 6 класа Сілівонец Л.А. і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Бандарэнка М.М. з навучэнцамі 5-6 класаў наведалі брацкую магілу ў аграгарадку Пціч. Вучні навялі парадак на тэрыторыі захаранення і вакол яго. Каля помніка дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з тым, якою цаною заплаціў наш народ за мірнае і шчаслівае жыццё. Старонкі раённай кнігі "Памяць" дапамаглі вучням пазнаць ваенную гісторыю сваёй вёскі, родных людзей. У знак падзякі ўсклалі да помніка жывыя кветкі і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання ахвяр генацыду.
Кожны ведае, што канікулы трэба праводзіць з карысцю. У гэты час можна сустрэцца з цікавымі людзьмі, здзейсніць займальныя экскурсіі. Менавіта таму вучні 6 класа выбралі для сябе наведванне сельскай бібліятэкі і Пціцкага дома народнай творчасці. Рабяты сталі ўдзельнікамі віктарыны "Песняры зямлі беларускай", этнаграфічнай гульні "Зямля нашых продкаў". У канцы экскурсіі ўсе разам прыйшлі да высновы, што неабходна ведаць гісторыю сваёй краіны і шанаваць яе традыцыі.
Для дзяцей аздараўленчага лагера "Арыенцір" і выхаванцаў дашкольнай адукацыі была арганізавана сустрэча з супрацоўнікамі МНС. У цікавай форме быў праведзены занятак “Бяспечныя канікулы”.
Супрацоўнік МНС падрыхтавала для навучэнцаў цікавыя і пазнавальныя пытанні па асновах бяспекі, у працэсе чаго адбылася захапляльная размова з дзецьмі. Рабятам растлумачылі, чаму "запалкі - дзецям не цацка", што гульня з агнём вельмі небяспечная. Пагаварылі з рабятамі і пра тое, якіх правілаў бяспекі трэба прытрымлівацца, каб прадухіліць узнікненне пажару, і як трэба сябе паводзіць у выпадку пажару. Рабятам таксама нагадалі нумары экстранных службаў і ўручылі памяткі.
Сённяшні дзень у аздараўленчым лагеры "Арыентыр" праходзіў пад назай "Дзень здароўя".
У гэты дзень праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця. Рабяты актыўна адгадвалі загадкі,удзельнічалі ў віктарынах.
З мэтай фарміравання ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця была праведзена хвілінка здароўя "Здароўе-гэта здорава”.Так сама адбылася сустрэча з медрабонікам Пціцкай амбуларорыі, якая правяла гутарку “Як стаць здаровым"
Навучэнцы 7 класа з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні ў перыяд асенних канікул адправіліся ў турыстычны паход па месцах баявой славы. Яны наведалі лінію абароны, дзе ў ліпені-жніўні 1941 года воіны стаялі на смерць, каб затрымаць ворага, што імкнуўся захапіць чужую тэрыторыю. Удзельнікі паходу агледзелі абарончыя збудаванні. Ім было цікава ў чарговы раз прайсціся тымі мясцінамі, дзе ішло ўпартае змаганне нашых салдат супраць захопнікаў. Таксама навучэнцы пабывалі каля магілы невядомага салдата, што знаходзіцца недалёка ад чыгуначнага маста. Дзеці прыбралі тэрыторыю і пасадзілі чатыры маладыя бярозкі. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшага героя.
31 кастрычніка пачаў сваю работу аздараўленчы лагер "Арыентыр", які наведваюць навучэнцы 1-5 класаў установы адукацыі. У першы дзень выхаванцы пазнаёміліся з правіламі паводзін у лагеры, адпрацавалі алгарытм паводзін па прадухіленню траўматызму, паўтарылі правілы бяспекі на дарозе, пры пажары. Разам з выхавацелямі выбралі эмблему лагера, развучылі рачоўку, дэвіз і атрадную песню. Завершыўся дзень рухомымі гульнямі на свежым паветры.
У рамках прафілактычнай акцыі "Карысныя канікулы" навучэнцы Пціцкай СШ сустрэліся з настаяцелем храма Пакроў Прэсвятой Багародзіцы айцом Сергіем. Тэмай сустрэчы сталі пытанні маральнага стану маладога пакалення: празмернае захапленне камп'ютарнымі гульнямі і інтэрнэтам, непаслухментсва бацькам, распаўсюджванне шкодных звычак у падлеткаў.
У суботу 29 кастрычніка настаўнікі, навучэнцы і работнікі ўстановы адукацыі выйшлі на суботнік па добраўпарадкаванню школьнага двара і прылягаючай тэрыторыі
У суботу, 29 кастрычніка, навучэнцы ўстановы адукацыі былі ўдзельнікамі экскурсіі на зернясховішча ААТ "Пціч-Агра". Спецыяліст вышэй названай установы Драйгал М.М. пазнаёміў з тым, якая тэхніка выкарыстоўваецца пры сушцы зерня, як наладжана праца на зернясховішчы, якія абавязкі ў аператара і ў працаўнікоў. Экскурсанты даведаліся, наколькі важнай і адказнай з'яўляецца работа па апрацоўцы і захоўванні збожжа.
У рамках прафілактычнай акцыі "За бяспеку разам" ва ўстанове адукцыі прайшлі мерапрыемствы накіраваныя на прафілактыку пажараў . Навучэнцы малодшых класаў сустрэліся з супрацоўнікамі МНС , пазнаёміліся з тэхнікай выратавалькаў, даведаліся аб прычынах пажару, адпрацавалі практычныя дзеянні па іх прадухіленню. Ва ўсіх класах адбыліся тэматычныя класныя і інфармцыйныя гадзіны "Прычыны пажара", "Адзін дома", "Агонь сябар і вораг", "Служба 101". Удзельнікі валанцёрскага атрада распаўсюдзілі інфармацыйныя буклеты сярод насельнцтва аграгарадка.
З 31 кастрычніка па 6 лістапада асеннія канікулы! Пад час канікул на базе ўстановы адукацыі будзе працаваць аздараўленчы лагер для навучэнцаў малодшага і сярэдняга звяна. Запланаваны экскурсійныя паездкі, паходы па мясцінам баявой славы, працоўныя дэсанты, заняткі па падрыхтоўцы да ЦТ і алімпіяд, спартыўныя спаборніцтвы. Выбірай занятак для сябе, зрабі свае кані кулы карыснымі!
28 кастрычніка ва ўстанове адукацыі адбылася ганаровая лінейка, з вынасам Дзяржаўнага сцяга і выкананнем Гімна Рэспублікі Беларусь, прысвечаная заканчэнню 1-й чвэрці. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўручыла навучэнцам узнагароды за ўдзел у раённых і рэспубліканскіх прадметных конкурсах.