Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

26 красавіка - трагічны дзень у гісторыі чалавецтва - дзень аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Навучэнцы старэйшых класаў Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі гістарычнага экскурсу "Чарнобыль - гэта памяць на стагоддзі!" У час мерапрыемства вучні даведаліся, хто такія ліквідатары АЭС і чаму яны героі, якія прычыны чарнобыльскай трагедыі, разгледзелі наступствы катастрофы для Рэспублікі Беларусь. Напрыканцы экскурсу ўдзельнікі выказвалі меркаванні, чаму чарнобыльскую катастрофу лічаць трагедыяй ХХ стагоддзя.

Традыцыйна кожнай вясной РК ГА "БРСМ" і аддзел ідыялогіі райвыканкама арганізоўваюць правядзенне конкурсу прыгажосці і юнацтва "Школьны вальс" сярод выпускнікоў школ раёна!
Віншуем пераможцаў конкурсу "Школьны вальс -2025" , які адбыўся ў раённым цэнтры ўвечары 25 красавіка, навучэнцаў 9 і 11 класаў нашай школы: Кудравец Анастасію, Лабанаву Ксенію, Грамовіча Аляксандра, Бабуліна Данііла, якія занялі 1-е месца ў сваёй падгрупе!!! Словы ўдзячнасці харэографу танца Ганне Алегаўна Шэўка!!!

У рамках рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў "Чарнобыль. Захоўваючы памяць."
у 1 класе ДУА "Пціцкая сярэдняя школа" прайшла класная гадзіна "Рэха Чарнобыля". Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй гэтай страшнай катастрофы, даведаліся пра наступствы аварыі на атамнай станцыі і пра тое, як яна паўплывала на жыццё людзей і экалогію нашай краіны

Сёння навучэнцы і педагогі пачатковага звяна падвялі вынікі Тыдня пачатковых класаў. На ўрачыстай лінейцы былі падведзены вынікі мерапрыемстваў, навучэнцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды і салодкія прызы.

Апошні дзень тыдня пачатковых класаў у Пціцкай СШ быў прысвечаны навакольнаму свету. У гэты дзень адбылося мерапрыемства "Шлях хлеба да нашага стала", якое было накіравана на фарміраванне ў навучэнцаў уяўлення аб тым, які шлях праходзіць хлеб, каб папасці на наш стол, беражлівых адносін і павагі да хлеба і людзей, якія вырасці ягой

Вучні старэйшых класаў Пціцкай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі чарговага інфармацыйна - адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" -
" Маладосць- час выбару. Кіраванне дзяржавай ". З дапамогай віктарыны
" Мы даведваемся" старшакласнікі атрымалі веды аб удзеле моладзі ў выбарах, выбарчым праве і маладзёжнай палітыцы ў Рэспубліцы Беларусь. У фокусе абмеркавання: выбарчае права, актыўная жыццёвая пазіцыя, грамадзянская сталасць, патрыятызм.

У рамках Тыдня пачатковых класаў у Пціцкай СШ прайшоў турнір юных матэматыкаў сярод навучэнцаў 3 і 4 класаў.Рабяты рашалі геаметрычныя задачы, галаваломкі, разгадвалі рэбусы. Мерапрыемства прайшло займальна і цікава.

З мэтай прафілактыкі кіберзлачыннасці у Пціцкай сярэдняй школе падчас перамен прайшлі інфахвілінкі "Бяспечны Інтэрнэт". Навучэнцы старэйшых класаў і педагог-псіхолаг пазнаёмілі малодшых школьнікаў з асноўнымі правіламі бяспечных паводзін у сетцы. Асаблівая ўвага надавалася абароне персанальных дадзеных, распазнаванню фішынгавых сайтаў і падазроных паведамленняў, а таксама правілам зносін у сацыяльных сетках.

У рамках тыдня пачатковых класаў у 1 класе Пціцкай сярэдняй школы прайшла займальная творчая майстэрня пад назвай "Геаметрыя вакол нас". Дзеці пагрузіліся ў свет формаў і ліній, адкрываючы для сябе дзіўныя магчымасці геаметрычных фігур. Узброіўшыся каляровай паперай, нажніцамі і клеем, ператваралі простыя геаметрычныя элементы ў пацешных звяроў. Кругі станавіліся галовамі, трохвугольнікі - вушамі, квадраты - тулавамі. Вынікам працы майстэрні стала выстава арыгінальных геаметрычных жывёл.

Чарговы дзень Тыдня пачатковых класаў у Пціцкай сярэдняй школе быў прысвечаны беларускай мове. Сярод навучэнцаў 2-4 класаў прайшла квэст-гульня "Знаўцы беларускай мовы". У ходзе гульні рабяты пашырылі свае веды пра родную мову. Навучэнцы ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах: "Назаві адным словам", "Наадварот", "Літарынка", "Выправі памылкі", "Загадкі-пытанні". Напрыканцы гульні навучэнцы прыйшлі да высновы, што трэба шанаваць, любіць сваю родную мову.

У рамках тыдня пачатковых класаў навучэнцы 1 класа Пціцкай сярэдняй школы здзейснілі займальную экскурсію ў школьны краязнаўчы музей, дзе яны змаглі пагрузіцца ў атмасферу мінулага і пазнаёміцца з прадметамі побыту розных эпох.

У музеі навучэнцы ўбачылі старадаўнія прадметы, такія як кухонны посуд, інструменты для рукадзелля, а таксама адзенне, характэрнае для розных часоў. Кожны прадмет меў сваю гісторыю і значэнне, што дазволіла дзецям лепш зразумець, як жылі іх продкі.Гэта мерапрыемства стала не толькі пазнавальным, але і натхняльным для многіх дзяцей.

З мэтай папярэджання траўматызму і гібелі ад знешніх прычын з навучэнцамі пачатковых класаў сустрэліся супрацоўнікі МНС. У гульнявой форме адбыўся дыялог на тэму папярэджання няшчасных выпадкаў, аказання першай дапамогі, правіл паводзін пры пажврах

Начальнік ІСН Шылянкоў С.А. сустрэўся з навучэнцамі старэйшых класаў Падчас прафілактычнай гутаркі былі закрануты пытанні адказнасці за курэнне (ужыванне) табачных вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння ў забароненых месцах.

Другі дзень Тыдня пачатковых класаў у Пціцкай СШ быў прысвечаны Міжнароднаму дню Зямлі.У 3-4 класах прайшло мерапрыемства "Экалагічны калейдаскоп".Рабяты адгадвалі загадкі, рашалі экалагічныя задачы,узнавілі правілы паводзін у прыродзе. Напрыканцы мерапрыемства кожны ўсвядаміў важнасць рацыяльнага выкарыстання і аховы навакольнага асяроддзя.

У рамках тыдня пачатковых класаў у Пціцкай СШ прайшло мерапрыемства прысвечанае Міжнароднаму дню Зямлі : "Падарожжа па экалагічнай сцежцы" для вучняў 1-2 класаў.
У ходзе мерапрыемства дзеці гаварылі аб беражлівых адносінах да навакольнага асяроддзя, аб праблемах, і клопаце аб роднай прыродзе і планеце.

С 21 по 30 апреля проходит республиканская декада
общественно-патриотических дел «Чернобыль. Сохраняя память…»
С целью сохранения памяти о мужестве и подвигах земляков-ликвидаторов в рамках мероприятий декады учащиеся школы принимают участие в акции «Чернобыль – взгляд сквозь годы».
Для участия в акции предоставляется творческий проект – проект социальной акции.
Проект предоставляется в виде отчета о проведении в текущем году социальной акции, которая включает организацию комплекса различных тематических мероприятий. Регистрация участников акции осуществляется с 21 по 30 апреля на платформе «Патриот.by» в модуле «Афиша событий»

У ДУА "Пціцкая сярэдняя школа" пачаўся Тыдзень пачатковых класаў "Марафон ведаў" з лінейкі, дзе навучэнцы пазнаеміліся з планам работы. Першы дзень тыдня быў прысвечаны літаратуры. Рабяты прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў "Мой любімы казачны герой".

Гульня-віктарына "Адказнасць за неабдуманыя ўчынкі"
У рамках прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, у тым ліку распаўсюджванне забароненай інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт, педагог-псіхолаг Пціцкай сярэдняй школы арганізавала для навучэнцаў 5-7 класаў гульню-віктарыну пад назвай "Адказнасць за неабдуманыя ўчынкі". Мерапрыемства было накіравана на павышэнне прававой адукаванасці школьнікаў і ўсведамленне імі важнанасці наступстваў за свае дзеянні.

19.04.25 с целью профилактики преступлений и правонарушений среди несовершеннолетних был проведен мониторинг массового скопления молодежи членами учительско-родительского патруля.

У суботу напярэданні хрысціянскага свята Вялікадня адбылося чарговае паседжанне сямейнага клуба "Сем-Я". Дзеці і дарослыя ўзгадалі біблейскую гісторыю Уваскрасення Хрыстова, традыцыю гатавання кулічоў і распісвання яек на свята Вялікадня. Рабяты з захапленнем займаліся роспісам пісанак, якія прыгатавалі да святочнага стала ў сваіх дамах