Навіны
15 мая ў школе прайшла акцыя «Мудрыя думкі аб сям'і". Навучэнцы, выказвалі свае думкі на стыкерах аб тым, што для іх значыць сям'я. Прааналізаваўшы мы даведаліся, што сям'я для дзяцей - гэта каханне, узаемаразуменне, блізкасць, шчасце, давер, надзея клопат, узаемадапамога, дом, бацькі, падтрымка, сяброўства назаўжды, пяшчота, добрыя адносіны... Сям'я - гэта самае дарагое, што ёсць у чалавека. Сям'я - гэта ўсё жыццё!
Акрамя таго, 15 мая прайшоў адзіны ўрок "Лёс маёй сям'і ў гісторыі краіны". Ён закліканы фарміраваць у вучняў уяўленне аб ролі і значнасці сям'і ў жыцці кожнага чалавека, сямейных каштоўнасцях, выхоўваць пачуццё любові і павагі да родных і блізкіх людзей.
Вучні "Пціцкай СШ" прынялі ўдзел у велапрабегу "Сімвалы маёй краіны"
У суботні дзень 13 мая сярод навучэнцаў 5-9 класаў прайшлі спаборніцтвы па футболу на школьным стадыёне.
В преддверии празднования "Дня Государственного герба, флага и гимна Республики Беларусь" учащиеся "Птичской СШ" приняли участие в фоточеллендже "Ганаруся роднымі сімваламі"
#Ганарусяроднымiсімваламi
#роднаенароднае
#знаюсвойфлаг
#мойфлаг
#мойсцяг
#мойгимн
#Беларусь
Навучэнцы Пціцкай СШ прынялі актыўны ўдзел у святкаванні Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь.
Учащиеся и педагоги Птичской СШ в День празднования Великой Победы приняли участие в открытии памятной таблички у брацкой могилы жертвам фашизма, мирным жителям деревни Птичь, погибшим в 1944 году. На табличке размещен QR- код с информацией о захоронении.
9 мая в аг.Птичь состоялся митинг, посвящённый празднованию 78-й годовщины Победы в Великой Отечественной войне. В митинге приняли участие ученики и педагоги школы.
У Пціцкай СШ прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі.
У праграме канцэрта прагучалі вядомыя песні ваенных гадоў, якія ў самы цяжкі час дапамагалі і падтрымлівалі салдат на полі бою, давалі надзею жонкам, маці і дзецям, якія працавалі ў тыле. Прысутныя слухалі вершы аб гераізме савецкіх салдат і з натхненнем глядзелі танцы падрыхтаваныя вучнямі школы.
У нас расце годнае пакаленне, якое ўмее памятаць і шанаваць подзвігі герояў якія прайшлі гэтую страшную вайну.
Мы можам ганарыцца нашымі дзецьмі за іх высокае пачуццё патрыятызму, за любоў да нашай краіны і яе гісторыі.
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, навучэнцы пачатковых класах "Пціцкай СШ" прынялі ўдзел у адзіным ўроку "Нам гэты свет завешчана берагчы". У ходзе ўрока навучэнцы прыйшлі да высновы, што памятаць аб подзвігу тых, хто падарыў нам свет, берагчы і абараняць яго - абавязак кожнага.
4 мая навучэнцы 8 класа прынялі ўдзел у вусным часопісе "Маленькія героі вялікай вайны". Рабяты на трохвугольніках ваенных пісьмаў напісалі словы падзякі юным героям, пазначылі на карце помнікі ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны Петрыкаўскага раёна.
Напярэдадні Вялікага свята навучэнцы ўстановы "Пціцкая СШ" павіншавалі сведку падзей Вялікай Айчыннай вайны Герасіменка Феню Мікіцічну з Днём Перамогі. Словы бясконцай падзякі былі сказаны ў адрас жанчыны, якая сардэчна сустрэла і прыняла вучняў, дзякавала ім за праяўленую ўвагу. Усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але мы памятаем, якою цаною дасталася доўгачаканая Перамога.
Навучэнцы 7 класа накіраваліся на экскурсію ў праўленне мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Пціч-Агра". Чым займаюцца працаўнікі, якія цяжкасці сустракаюцца ў рабоце, чаго дасягнулі за апошнія гады, у якіх прафесіях ёсць патрэба ў гаспадарцы, на чым грунтуецца дысцыпліна і зладжаная праца - гэта пытанні, якія былі асвечаны ў ходзе гутаркі са спецыялістамі. На развітанне вучняў запэўнілі, што яны могуць выбраць патрэбную прафесію і вярнуцца на працу ў родную вёску.
Сярод навучэнцаў пачатковых класаў ДУА "Пціцкая СШ" прайшоў конкурс малюнкаў "Пераможны май", прысвечаны Дню Перамогі.
У Пціцкай СШ праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 78 гадавіне Перамогі, накіраваныя на выхаванне ў навучэнцаў патрыятычных пачуццяў да сваёй Радзімы, гонару за яе гераічнае мінулае, павагу да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Рабяты пашырылі свае веды аб падзеях 1941-1945 гг., даведаліся аб аднавяскоўцах і жыхарах Пціцкага сельскага савета, якія змагаліся з ворагамі ў час вайны і набліжалі перамогу: сярод якіх Героі Савецкага саюза Самбук І.Е і Сцяпук С.Я.
Каманда ўстановы адукацыі прыняла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання за ўдзел у ХІХ раённай спартакіядзе працаўнікоў галіны адукацыі. Каманда прыняла ўдзел ва ўсіх відах спаборніцтваў: стральбе, тэнісе, валейболе і заняла 6 места ў агульным камандным заліку. Ёсць пераможцы і ў асабістых дасягненнях.
Дыплом ІІ ступені і медаль атрымаў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Бандарэнка Мікалай Мікалаевіч, які перамог у асабістым заліку па тэнісе. У камандным заліку па тэнісе настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Шпалак Г. А. і Бандарэнка М. М. занялі 3 месца.
27 красавіка з навучэнцамі 8-11класаў "Пціцкая СШ" праведзены інфармацыйна-адукацыйны праект ШАГ. На праекце рабяты абмеркавалі пытанні па двух блоках:
Беларусь -краіна шматвяковай і самабытнай культуры.
Беларусь - краіна таленавітых людзей. На праекце адбылася сустрэча з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Семяніцкім Мікалаем Уладзіміравічам. Ён пазнаёміў навучэнцаў з прафесіямі ў якіх мае патрэбу Петрыкаўскі раён. Таксама адказаў на пытанні навучэнцаў.
Як не стаць ахвярай у сетцы Інтэрнэт? Навучэнцы 6 класа змаглі атрымаць адказы на гэтае пытанне ў час гадзіны зносін" Мой лепшы віртуальны сябар". Працуючы ў групах, рабяты тлумачылі, у чым карысць і шкода віртуальных зносін. Таксама даведаліся аб кіберзлачыннасці ў сетцы Інтэрнэт і мерах перасцярогі падчас знаходжання ў інтэрнэце.
У 5 класе "Пціцкая СШ" прайшла класная гадзіна "Чарнобыль - гэта памяць на шмат стагоддзяў". Навучэнцы даведаліся аб самай страшнай тэхнагеннай катастрофе, якая адбылася 26 красавіка 1986 года - выбух рэактара на найбуйнейшай у Еўропе Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, які забраў дзесяткі тысяч жыццяў.
З навучэнцамі “Пціцкай СШ была праведзена акцыя па прафілактыцы злачынстваў у сетцы Інтэрнэт (кіберзлачыннасць). Дзеці былі азнаёмлены з асноўнымі пагрозамі ў Інтэрнеце, з адказнасцю за ўчыненне злачынства ў сетцы Інтэрнэт. Рабятам былі ўручаны памяткі з карыснымі парадамі пра бяспеку ў Інтэрнеце.
У рамках дэкады кібербяспекі, выхаванцы групы падоўжанага дня, падрыхтавалі і раздалі сваім бацькам буклеты аб правілах паводзін у сетцы Інтэрнэт.