Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

З мэтай азнаямлення непаўналетніх са зменамі ў Адміністрацыйным і Крымінальным Кодэксе РБ, ва ўстанове адукацыі адбылося сумеснае з пракуратурай раена мерапрыемства "Падлетак і закон",якое прайшло ў форме брэйн-рынга паміж камандамі навучэнцаў 8-10 класаў "Феміда", "Адвакаты" і "Прававеды". Разам з намеснікам пракурора Шыбутам В.В. рабяты разглядалі пытанні адміністрацыйнай, крымінальнай,грамадзянскай адказнасці непаўналетніх. Асаблівая ўвага была нададзена злачынствам звязаным з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.(С.328 КК РБ)

18 ноября 2021 в 16:30 | Саковец Л. И. | нет комментариев

З 18 па 25 лістапада ва установе адукацыі праходзіць інфармацыйна-адукацыйная акцыя прысвечаная адзінаму дню здароў'я "Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў"

17 ноября 2021 в 16:42 | Саковец Л. И. | нет комментариев

У суботні дзень удзельнікі валанцерскага атраду "Факел" ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у акцыі "Маршрутамі добрых спраў ".
Аказанне дапамогі састарэлым з'яўляецца неад'емнай часткай патрыятычнага выхавання. Пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваена-патрыятычным выхаванні,
Рабяты аказвалі дапамогу ў складзіванні дроў.Працавалі хутка, спрытна, зладжана.
Як вынік - добры настрой і словы падзякі ад састарэлых жыхароў.

13 ноября 2021 в 14:37 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі ў рамках "Месячніка прававых ведаў" адбылася прававая гульня "Падарожжа ў краіну законію", сярод навучэнчаў 2-4 класа.
Падзяліўшыся на дзве групы, рабяты аналізавалі прававыя сітуацыі са школьнага жыцця, збіралі з фрагментаў памяткі аб правах і абавязках школьніка, разыгрывалі інсцэніроўкі, вырашалі тэматычныя рэбусы і крыжаванкі, адгадвалі загадкі. Кожнае дзіця расказала пра свае абавязкі ў сям'і.
У гульнявой форме рабяты пазнаёміліся з паняццямі "закон", "правапарушэнне", "права", "абавязак", шукалі выхад з нестандартных сітуацый, вучыліся працаваць у камандзе.

12 ноября 2021 в 18:14 | Саковец Л. И. | нет комментариев

У дашкольнай адукацыі адбыліся карэкцыйна-развіваючыя заняткі настаўніка -дэфектолага з выхаванцамі дзіцячага сада. «З пальчыкамі гуляем - гавар развіваем».
Выхаванцам былі прапанаваны гульні на развіццё ручной умеласці: "Прадметы з прышчэпак", "Чароўны мяшочак, "Першая літара майго імя" "Папялушка", розныя пазлы, мазаікі, канструктары, размалёўкі і многае іншае.

12 ноября 2021 в 12:22 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Выхаванцы дзіцячага саду здзейснілі экскурсіюў восеньскі лес.
У ходзе такіх экскурсій у дзяцей фарміруецца ўяўленне аб характэрных прыкметах восені.
Яны вучацца знаходзіць іх у прыродзе; назіраюць змены, якія адбываюцца восенню ў жыцці раслін; знаёмяцца са разнастайнасцю змешанага лесу; вучацца адрозніваць некаторыя дрэвы, даведваюцца аб птушках, якія зімуюць пу лесе. У дзяцей развіваецца пазнавальная цікавасць, беражлівыя і эстэтычныя адносіны да прыроды, чуласць да ўспрымання прыгажосці восеньскага пейзажу.

12 ноября 2021 в 11:35 | Саковец Л. И. | нет комментариев

З навучэнцамі 8-10 класаў праведзена завочная экскурсія ў навучальныя ўстановы, у якіх ёсць ваенныя факультэты.
Падчас прагляду відэафільмаў удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб асаблівасцях навучання ў такіх установах.
Была прадстаўлена інфармацыя аб спецыяльнасцях, якія магчыма атрымаць, аб умовах паступлення і прахадных балах, што павінны набраць абітурыенты, каб стаць курсантамі.

12 ноября 2021 в 10:42 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у практычным занятку "Мы ў адказе за свае ўчынкі", у рамках "Месячніка прававых ведаў"
У мэтах прафілактыкі правапарушэнняў непаўналетніх, прапаганды прававых ведаў і фарміраванне навыкаў самастойнага прыняцця адказнага рашэння.
Падчас заняткаў рабяты абмеркавалі якія ўчынкі прыводзяць да правапарушэнняў, разгледзелі віды правапарушэнняў, знаходжання на вуліцы пасля 23.00, ужыванне спіртных напояў, распаўсюджванне наркатычных сродкаў, і іх ступень адказнасці!

11 ноября 2021 в 17:05 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Аб конкурсе

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь напярэдадні святкавання 100-годдзя органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь праводзіць сярод падлеткаў і моладзі творчы конкурс "100 крокаў да прафесіі пракурора".

9 ноября 2021 в 11:13 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

У суботні дзень адбылася КВЭСТ-гульня "За бяспеку разам" ў рамках акцыі "Арганізуй свой вольны час".
Падзяліўшыся на каманды, рабяты атрымалі маршрутныя лісты, дзе была ўказана паслядоўнасць праходжання квэстаў.
Рабяты адправіліся ў займальнае падарожжа па станцыях, на кожнай з якіх выконвалі цікавыя заданні.

6 ноября 2021 в 14:33 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Сёння ў лагеры "Вясёлыя праменьчыкі"прайшоў Дзень гісторыі.
Выхавальнікі правялі віктарыну "Ці ведаеш ты свой край". Дзеці даведаліся аб знакамітых людзях роднага краю, адметных мясцінах, жыхарах роднага аграгарадка. Працягнулі дзень гульні на свежым паветры і спартыўна-гульнявая праграма "Давайце за рукі возьмемся". Пасля абеду адбылося мерапрыемства “Віртуальнае падарожжа “Мая краіна Беларусь”.
Ні адна хвіліна ў лагеры не прайшла без цікавай і займальнай справы.

5 ноября 2021 в 16:06 | Саковец Л. И. | нет комментариев