Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

31 декабря, на кануне Нового года, в дома, где проживают дети состоящие в социально опасном положении пришла новогодняя сказка! Праздничные поздравления звучали от Дедушки Мороза и Снегурочки, педагогов школы. Для детей было неожиданной радостью получить подарки и рассказать стихотворение самому Деду Морозу. Дед Мороз и Снегурочка пожелали, чтобы год грядущий принес всем крепкого здоровья, мира, благополучия в их семьи! Все были очень рады гостям и получили массу положительных эмоций, а также сладкие подарки от Петриковского отдела образования и предприятия "БелКалий"

31 декабря 2022 в 16:42 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Пяты дзень у аздараўленчым лагеры пачаўся з фізічнай зарадкі і хвілінкі здароўя "Першая дапамога пры абмаражэннях", дзе дзеці атрымалі веды пра аказанне першай дапамогі пры пераахладжэнні і абмаражэннях ніжніх і верхніх канечнасцяў. Далей удзельнікі лагера актыўна спаборнічалі ў конкурснай праграме "Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя", яка праходзіла паміж камандамі "Романтики" і "Искатели". Каманды праходзілі па станцыях, дзе патрэбна было разгадаць назвы прафесій па прапанаваных прадметах, па рыфмаваных радках з вершаў, з рассыпаных літар, складалі прыказкі пра прафесіі і працу. Дзеці праходзілі этапы гульні "Свая гульня. Прафесіі ". У час прагулкі ўдзельнікі лагера з захапленнем і азартам пагулялі ў "Снежны бой". У другой палове дня дзеці з задаваль неннем выраблялі навагоднія паштоўкі для віншавання сваіх родных з навагоднімі святамі. У канцы дня прайшла хвілінка бяспекі "Агонь - сябар, агонь - вораг".

Кім быць? Гэтае пытанне з'яўляецца важным для навучэнцаў. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з установамі, у якіх можна атрымаць прафесіі ваеннага, міліцыянера, выратавальніка. Навучэнцы таксама даведаліся, якім патрабаванням павінен адпавядаць абітурыент, як прайсці камісію да паступлення, якія спецыяльнасці можна выбраць, якія прахадныя былы былі ў 2022 годзе. Асаблівая ўвага была скіравана на ваенныя спецыяльнасці.

Напярэдадні свята Новага года з навучэнцамі быў праведзены круглы стол, у ходзе якога абмяркоўваліся традыцыі, якіх прытрымліваюцца ў сем’ях. Удзельнікі расказалі аб тым, што звычайна гатуюць да свята традыцыйныя стравы, даруюць падарункі або збіраюцца ўсёй сям’ёй. Дзеці даведаліся, як адзначаюць Новы год у розных краінах. Закончылася мерапрыемства тым , што навучэнцы яшчэ раз абмеркавалі правілы бяспечных паводзін у час святкавання і выкарыстання піратэхнічных сродкаў.

Новы год і Ражство. Нават калі мы проста вымаўляем гэтыя словы, у нашай памяці ўсплываюць яркія карцінкі ззяючай рознакаляровымі агеньчыкамі ёлкі, феерверкі, падарункі, водар мандарынаў.
Напярэдадні Новага года і Ражства ва ўстанове адукацыі прайшла навагодняя віктарына "Новы год крочыць па планеце". На вiктарыну былі запрошаны навучэнцы 5-6 класаў.
Дзеці з задавальненнем прадэманстравалі свой узровень ведаў у гісторыі Новага года.
Удзельнікі віктарыны адказвалі на цікавыя пытанні, разгадвалі загадкі, складалі прыказкі звязаныя з гісторыяй свята:
- як умоўная дата ў календары ператварылася ў самае доўгачаканае свята ў годзе;
- адкуль прыйшла да нас традыцыя прыбіраць навагоднюю ёлку;
Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй калядных і навагодніх паштовак, традыцыямі сустрэчы Новага года ў розных краінах, успомнілі навагоднія мультфільмы і кінафільмы.
Напрыканцы віктарыны ўсе рабяты павіншавалі адзін аднаго з надыходзячым новым годам і Ражством.

У час канікул выхаванцы дзіцячага садка наведалі школьны музей, дзе выхавальнік Святлана Мікалаеўна пазнаёміла дзяцей з прадметамі побыту беларусаў. Дзеці з цікавасцю разглядалі прылады і прыстасаванні, якімі карысталіся яшчэ іх бабулі. У час гутаркі ўспомнілі беларускія песні і казкі.
Асобным раздзелам экскурсіі стаў аповед пра Вялікую Айчынную вайну, пра выпрабаванні, якія давялося прайсці не толькі дарослым, але і дзецям, пра лагеры смерці, пра забітае насельніцтва. Выхаванцы уважліва лавілі кожнае слова выхавальніка, задавалі пытанні. Ніхто не застаўся раўнадушным.

30 декабря 2022 в 15:15 | Сигай М. С. | нет комментариев

Чацвёрты дзень у лагеры "Снегавічок"прайшоў пад дэвізам "Навагодняя казка". Раніца пачалася з гімнастыкі, затым прайшла хвілінка здароўя. У гэты казачны дзень навучэнцы адправіліся ў госці да гаспадароў мясцовага СДНТ, дзе апынуліся ў казцы пад навагодняй прыгажуняй. Сюды сабраліся героі казак, Кашчэй Бессмяротны, Баба Яга, Катафей і канешне Дзед Мароз і Снягурка. Дзецям былі прапанаваны гульні ў снежкі ,адгадванне загадак, карагоды каля ёлкі ,песні і танцы.
Асабліва спадабалася закрытымі вачыма знаходзіць сабе падарункі , потым дзеці расказвалі вершы Дзеду Марозу і атрымлівалі за гэта цукеркі. У канцы свята навучэнцы падзякавалі ўсім героям за цудоўны настрой.
На прыканцы дня прайшла літаратурная віктарына, на якой выхаванцы адгадвалі літаратурных і казачных герояў, складалі назвы твораў, называлі аўтараў казак.

Удзельнікі валанцёрскага атрада ўстанавілі інфармацыйныя таблічкі каля вадаёмаў аграрадка Пціч аб папярэджанні няшчасных выпадкаў на вадзе "Асцярожна, тонкі лёд". Рабяты распаўсюдзілі інфармацыйныя буклеты сярод мясцовых жыхароў.

29 декабря 2022 в 22:42 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Сёння жыццё немагчыма ўявіць без камп'ютара або мабільнага тэлефона. Побач са станоўчымі момантамі выкарыстання вышэй названых сродкаў камунікацыі ўзнікаюць і сур'ёзныя праблемы. Гэта заключаецца ў тым, што дзеці становяцца залежнымі ад гульняў, якія прыводзяць іх да псіхічных захворванняў. Часта дзеці падвяргаюцца пагрозам у сетцы інтэрнэту. Як прадухіліць гэта? З навучэнцамі быў праведзены трэнінг, у ходзе якога яны аналізавалі сітуацыі, давалі ацэнку дзеянням герояў, вучыліся адказваць на ўздзеянні, складалі рэкамендацыі аб тым, як весці сябе ў пэўных сітуацыях. У заключэнні мерапрыемства члены валанцёрскага гуртка "Факел" падзяліліся атрыманай інфармацыяй з жыхарамі аграгарадка "Пціч".

У час зімовых канікул для навучэнцаў пачатковых класаў праведзены круглы стол "Добрыя манеры". Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення этыкету, значэннем гэтага слова, ацэньвалі паводзіны герояў розных сітуацый. Дзеці паказалі свае веды па правілах паводзін у адносінах да дзяўчынак і хлопчыкаў, да старэйшых, выканаўшы заданні на пялёстках рамонка, а таксама засвоілі дрэнныя і добрыя якасці чалавека ў ходзе гульні "Бяром-не бяром"

"Зімовыя забавы" пад такім дэвізам прайшоў 3 дзень у аздараўленчым лагеры "Снегавічок". Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя "Загартоўка паветрам ", дзе дзеці пазнаёміліся з рознымі відамі загартоўкі . Далей прайшоў круглы стол "Навагоднія традыцыі", у час якога дзеці пазнаёміліся з рознымі абрадамі і традыцыямі на Беларусі.Да іх у госці завітаў Зюзя,які і паведаміў, як у даўнія часы сустракалі Новы год. Затым выхаванцы глядзелі і абмеркоўвалі мультфільм "Пушыстыя выратавальнікі". Пасля абеду і сну наведвальнікі лагера з захапленнем малявалі навагоднюю прыгажуню або навагоднюю цацку. На прыканцы дня прайшла гутарка "Флікер - твой сябар"

Валанцёры атрада "Факел" падрыхтавалі інфармацыю для бацькоў аб парушэннях закону падлеткамі, адміністрацыйнай адказнасці за дзеянні і ўчынкі, якія супярэчаць нормам, прынятым ў грамадстве.

Канікулы - спрыяльны час для падарожжаў і экскурсій. Навучэнцы ўстановы адукацыі сёння накіраваліся ў Пціцкае лясніцтва. Мэтай наведвання стала знаёмства з матэрыяльна- тэхнічнай базай прадпрыемства. Дзеці пазнаёміліся з тэхнікай, пры дапамозе якой перавозяць лес і неабходныя для працы рэчы, рыхтуюць глебу для пасадкі, а таксама папярэджваюць узнікненне пажараў або тушаць іх. З цікавасцю навучэнцы разглядвалі інвентар, які выкарыстоўваюць пры тушэнні пажараў. Майстар лясніцтва пазнаёміў з тым, якія пасадкі лесу пераважаюць зараз, як адбываецца аднаўленне лясных масіваў, на якія патрэбы скіравана была праца ў гэтым годзе. Дзеці ў сваю чаргу падзякавалі за змястоўную экскурсію.

27 декабря 2022 в 22:21 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Удзельнікі валанцёрскага атрада "Факел" ў перыяд зімніх канікул аказалі дапамогу ветэранам працы, адзінокім вяскоўцам у вырашэнні бытавых пытанняў. У рабоце працоўнага дэсанту былі задзейнічаны рабяты, якія знаходзяцца на ўнытрышкольным уліку.

Класны кіраўнік 7 класа Бандарэнка Н.Д. правяла выхаваўчае мерапрыемства "Прафесія маёй мары". У ходзе круглага стала навучэнцы тлумачылі цытаты вялікіх людзей, вучыліся размяжоўваць паняцці "прафесія", "спецыяльнасць", "кваліфікацыя", "пасада", знаёміліся з тыпамі прафесій і вызначалі, які тып уласцівы кожнаму дзіцяці асабіста, шукалі адказ на пытанне аб тым, якія фактары могуць паўплываць на выбар будучыні.Удзельнікам было прапанавана скласці дэфармаваныя прыказкі аб працы і растлумачыць іх значэнне, вывесці формулу правільнага выбару прафесіі. У заключэнне дзеці пазнаёміліся з легендай аб будаўніцтве сабора і зрабілі вывад, што яны гаспадары свайго лёсу.

Другі дзень аздараўленчага лагера быў вельмі цікавым і насычаным. Ён пачаўся з хвілінкі здароўя "Выправа- аснова прыгожай хады",якую падрыхтавалі для рабят работнікі мясцовай амбулаторыі. У ходзе віктарыны "Знаўцы роднай прыроды" дзеці змагаліся за права звацца лепшымі эрудытамі беларускіх краявідаў, жывёльнага і расліннага свету. Пасля правядзення "казачнай" віктарыны ўсе разам накіраваліся туды, дзе можна знайсці вялікую колькасць казак - у школьную бібліятэку. У пасляабедзенны час старэйшыя рабяты прысвяцілі сябе творчаму конкурсу малюнкаў
" Памылкі пешаходаў пры руху на дарозе", а таксама прагляду навуковага кінафільма " Правілы дарожнага руху" з наступным абмеркаваннем. Закончыўся дзень хвілінай бяспекі " Правілы паводзін на лёдзе".

Аздараўленчы лагер сустрэў выхаванцаў ранішняй зарадкай і хвілінай здароўя "Бадзёрая раніца". Рабяты замацавалі веды аб правілах паводзін на дарогах, вадаёмах, у лесе, аб пажарнай і электранебяспецы. Выхаванцы пазнаёміліся з рэжымам дня, з правіламі паводзін у аздараўленчым лагеры пры правядзенні спартыўных, масавых мерапрыемстваў, на прагулках і ў час паходаў. У час гадзіны здароўя, якая прайшла ў гульнявой форме, дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. Карыстаючыся момантам, выхаванцы з задавальненнем танцавалі, гулялі, вадзілі карагоды вакол елкі. У час гульні-падарожжа па краіне "Чамучыі" навучэнцы адказвалі на пытанні спартыўнай, геаграфічнай, біялагічнай накіраванасці, рашалі лагічныя задачы вучыліся адгадваць рэбусы. Старэйшыя выхаванцы абсталёўвалі атрадны куток. Закончыўся дзень хвілінай бяспекі "Дарога ў школу і дадому".

Усе рабяты з нецярпеннем чакаюць Новага года, бо менавіта напярэдадні Калядных свят адбываецца чараўніцтва і выконваюцца самыя запаветныя жаданні. 26 снежня 2022 г. навучэнцы ДУА "Пціцкай СШ" прынялі ўдзел у вырабе навагодніх віншавальных паштовак для сваіх родных і блізкіх. Рабяты самастойна з дапамогай тэхналагічнай карты выконвалі кожны этап з вялікай захопленасцю. Важна развіваць не толькі творчыя якасці, але і самастойнасць. Вынікам рабяты былі задаволеныя, бо найлепшы падарунак - гэта падарунак зроблены сваiмi руками. Цяпер міні-падарунак гатовы.

Напярэдадні навагодніх святаў навучэнцы ўстановы адукацыі падрыхтавалі інфармацыю для насельніцтва аб тым, як пазбегнуць няшчасных выпадкаў пры выкарыстанні піратэхнічных сродкаў, пры ўпрыгожванні елак. Таксама асвятлялася пытанне, як дзейнічаць, калі здарылася няшчасце. Не абышлі ўвагай навучэнцы таксама пытанне траўматызму на дарогах. Дзе патрэбна хадзіць, які павінен быць абутак, як паводзіць сябе каля транспартных сродкаў - гэта асноўныя пытанні, па якіх былі падрыхтаваны слушныя парады.

26 декабря 2022 в 17:57 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Канікулы-гэта час, калі дзеці шмат часу праводзяць у
"павуціне" інтэрнэта, а значыць пачынаюць жыць у віртуальнасці. З'явілася новая хвароба пад назвай"Камп'ютарная залежнасць". Каб зразумець, наколькі гэта праблема пагражае ўсім нам, вучні 6 класа сталі ўдзельнікамі КТС "Мой віртуальны сябар". Рабяты пазнаёміліся з такімі паняццямі як " інфармацыйная залежнасць, свет рэальны і віртуальны". З цікавасцю разважалі аб адмоўных і даданых баках віртуальнага " сяброўства". У ходзе мерапрыемства вучні вучыліся жывым зносінам - іменна таму, чаго ніякі камп'ютар даць не ў сілах.

26 декабря 2022 в 14:25 | Зизюк Л. И. | нет комментариев