Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Новы год - самае казачнае, загадкавае, вясёлае, і ўсімі любімае свята - свята казак, вясёлых гульняў , сюрпрызаў, самы цудоўны, напоўнены чараўніцтвам, якога з нецярпеннем чакаюць дзеці і дарослыя. З яго прыходам дамы напаўняюцца незвычайнай казачнай атмасферай. Выхаванцы дзіцячага сада Пціцкай СШ прынялі ўдзел у навагодняй выставе, сталі сапраўднымі творцамі, зрабілі выдатныя вырабы разам, цешачы ўсіх сваім майстэрствам, далучаючыся да сумеснай творчасці. У кожную працу ўкладзена шмат працы і старанняў, кожны праявіў сваю творчасць, фантазію, талент.

Навучэнцы Пціцкай СШ сення мелі магчымасць наведаць перасовачную выставу жывога вугалка Гомельскага музея прыроды "Экалагічны карнавал". Рабяты здзейснілі займальнае экскурсію ў свет прыроды, даведаліся шмат новага аб рэптыліях, павуках і любімых грызунах, а таксама была арганізавана жывая фотазона. Арганізатары мерапрыемства пакінулі добры след у памяці дзяцей!

14 снежня ва ўстанове адукацыі Пціцкай СШ прайшоў адзіны дзень інфармавання, мэтай правядзення якога стала фарміраванне ў вучняў прававой культуры, прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў праз пашырэнне ведаў аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў, развіццё навыкаў аналізу здзейсненых учынкаў, жыццёвых сітуацый, навыкаў адказных законапаслухмяных паводзін, навучанне уменням супрацьстаяць ціску аднагодкаў.

14 декабря 2023 в 14:26 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Больш за ўсіх надыходу зімы радуюцца дзеці. І не выпадкова, бо менавіта зіма дае выдатную магчымасць весела і з карысцю для здароўя бавіць час на свежым зімовым паветры.
13 снежня ў дзіцячым садку Пціцкай СШ прайшло самае сапраўднае свята «Рады Зімачцы-Зіме!».
Рабяты ляпілі снежную бабу, каталіся на санках і лыжах. Усе выхаванцы засталіся вельмі задаволеныя. Свята падаравала ўсім зарад бадзёрасці і здароўя!

На пярэданні навагодніх святаў навучэнцаў і працаўнікоў установы адукацыі Пціцкая СШ наведаў камандзір аддзялення МНС Рабушок А.В., які правёў гутаркі па папярэджанню няшчасных выпадкаў пры выкарыстанні ператэхнічных сродкаў, паводзін на лёдзе, правільнай эксплуатацыі электрапрыбораў пры правядзенні масавых навагодгніх мерапрыемстваў

13 декабря 2023 в 15:22 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

"Не маўчы, ты - не адзін! пад такой назвай прайшло групавое абмеркаванне з навучэнцамі пытанняў па праблеме палавой недатыкальнасці непаўналетніх.

12 декабря 2023 в 12:37 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

С 13 ноября по 20 декабря 2023 года стартовала Республиканская благотворительная акция "Чудеса на Рождество".
Просим Вас принять активное участие в акции и оказать помощь нуждающимся детям. Давайте вместе сделаем для них праздник! Спешите творить добро!

С 15 ДЕКАБРЯ 2023 ГОДА ПО 15 ЯНВАРЯ 2024 ГОДА СТАРТУЕТ НОВОГОДНЯЯ БЛАГОТВОРИТЕЛЬНАЯ АКЦИЯ «НАШИ ДЕТИ». МАРАФОН ПО СБОРУ СРЕДСТВ ДЛЯ ОКАЗАНИЯ ПОМОЩИ ДЕТЯМ С РЕДКИМИ ЗАБОЛЕВАНИЯМИ.

Суботнім вечарам спартыўная зала школы запрашае навучэнцаў , бацькоў, былых выпускнікоў прыняць удзел у спаборніцтвах па валейболу. Сёння 9 снежня адбыліся спаборніцтвы пад дэвізам "Мы выбіраем здароўе і спорт" з удзелам рабочай моладзі аграгарадка Пціч.

9 декабря 2023 в 22:06 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Чарговы суботні Дзень здароўя 9 снежня сабраў навучэнцаў Пціцкай СШ на стадыёне. Рабяты сталі на лыжы, каб паспаборнічаць у біятлоне і знайсці самых хуткіх і спрытных у эстафетах па лыжных гонках, пераадоленні перашкод, стральбе. Удзельнікі атрымалі бадзёры настрой і добрую загартоўку.

Снежань месяц у гэтым годзе поўнасцю адпавядае сваёй назве! Зімовыя гульні на снежных горках - любімая забава ўсіх дзяцей! Катанне з горкі на санках і лядзянках, лыжах - цудоўны адпачынак у выхадны дзень, які можна правесці і разам з бацькамі, а потым падзяліцца ўражаннямі з сябрамі праз відэа!

Новы год - гэта час чараўніцтва, падарункаў, ажыўшых казак, самых шчаслівых эмоцый і радасных усмешак. Навучэнцы Пціцкай СШ у перадсвяточнай мітусні. Яны актыўна рыхтуюцца да навагодніх свят: упрыгожваюць школу, пішуць лісты з самымі запаветнымі жаданнямі Дзеду Марозу, рэпеціруюць навагоднія карагоды.

Першы выпаўшы снег, з аднаго боку падняў настрой, з іншага - прынёс нямала клопатаў па яго расчыстцы. Да челленджу "Прыбяром снег разам" далучыліся і навучэнцы Пціцкай СШ. Узброіўшыся энтузіязмам і рыдлёўкамі ў бой пайшла моладзь!

Суботнім вечарам 2 снежня ў спартзале роднай школы сабраліся навучэнцы, выпускнікі і працоўная моладзь аграгарадка Пціч на таварыскую сустрэчу па валейболе "Моладзь супраць СНІД"

У суботні школьны дзень сярод навучэнцаў 8-10 класаў Пціцкай СШ, прайшоў круглы стол "Кошт залежнасці-жыццё" па прафілактыцы ўжывання і распаўсюджання наркатычных сродкаў. З навучэнцамі былі праведзены ролевы я гульні "На прыёме ў лекара" і "Прэсінг", падчас якіх былі змадэліраваны сітуацыі групавога націску да прыёму наркотыкаў у маладзёжнай групоўцы і спосабы супрацьстаяння негатыву. Навучэнцы вызначылі для сябе жыццёвыя каштоўнасці, сярод якіх няма месца наркотыкам.

"Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця"тэма пасяджэння бацькоўскага ўніверсітэта. Выкананне рэжыму дня, паўнавартаснае харчаванне, здаровы сон - усё гэта складнікі здаровае дзіця. Як правільна размеркаваць час падрыхтоўкі да ўрокаў і адпачынак. Усе гэтыя пытанні разглядаліся падчас размовы. Акрамя гэтага увага бацькоў была звернута на пытанні палавой недатыкальнасці непаўналетніх, прафілактыцы безгагляднасці і правапарушэнняў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Бацькам было прапанавана больш увагі ўдзяляць кантролю за знаходжаннем дзяцей у сетцы Інтэрнэт і страноках на якія яны заходзяць. Бацькі азнаёмлены з назвамі прылажэнняў у мабільных тэлефонах дзяцей, якія могуць паслужыць маркерам уцягвання непаўналетніх у наркаабарот.

Першага снежня - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. У ДУА "Пціцкая СШ" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі. У навучэнцаў на руках былі павязаны чырвоныя стужачкі, якія сімвалізуюць удзел у барацьбе са СНІДам. У 5 класе прайшла класная гадзіна: «ВІЧ/ СНІД – рэальнасць ці міф?". Навучэнцы даведаліся аб тым, што адказныя паводзіны - галоўны спосаб абароны ад заражэння ВІЧ, што неабходна пазбягаць формаў паводзін, звязаных з неапраўданай рызыкай для здароўя. На СНІД можа захварэць любы чалавек, які здзяйсняе ўчынкі, якія мяжуюць з рызыкай заражэння ВІЧ. Ніхто не застрахаваны ад хваробы, калі падвяргае сябе рызыцы. Кожны чалавек сам адказвае за свае ўчынкі.

1 снежня Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. У гэты дзень адбылася сустрэча вучняў 10 класа з медыцынскай сястрой Пціцкай АВАП. Мэтай гутаркі было садзейнічаць фарміраванню ў вучняў навыкаў адказных паводзін у вобласці захавання здароўя , а таксама пазнаёміла вучняў з праблемай пагрозы распаўсюджвання СНІДу

Штогод 1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Людзі ва ўсім свеце аб'ядноўваюцца для дэманстрацыі падтрымкі тым, хто стаў ахвярай гэтай хваробы. Навучэнцы ўстановы адукацыі падрыхтавалі лістоўкі, у якіх дадзены слушныя парады для таго, каб не дапусціць гэтае страшнае захворванне.

Завяршыўся апошні дзень Тыдня нямецкай мовы, рускай мовы і літаратуры " Ведаем мову на 10". Вучні 5 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі гульні -падарожжа "Па старонках рускай мовы". У час мерапрыемства кожны вучань змог знайсці для сябе станцыю "па душы", адказаць на цікавыя пытанні, паўдзельнічаць у запамінальных конкурсах. Напрыканцы дня адбылася лінейка, на якой былі падведзены вынікі Тыдня, узнагароджаны актыўныя ўдзельнікі і лепшыя класныя калектывы.