Навіны
Сёння гульнявая пляцоўка сустрэла сваіх выхаванцаў вясёлай размінкай.
На працягу гульнявой пляцоўкі рабяты развіваліся ў розных накірунках. Займальныя віктарыны, геаграфічнае падарожжа на свежым паветры, а таксама рухомыя гульні ў двары каханай школы.
Так правялі час рабяты школьнай гульнявой пляцоўкі.
8.06.21 на гульнявой пляцоўцы ва ўстанове адукацыі адбыўся дзень смеху.
Для рабят была арганізавана зарадка «Наадварот», якая суправаджалася жартамі і смешнымі практыкаваннямі.
Пасля зарадкі была праведзена віктарына «Насмяшы».
На мерапрыемстве ўсе пажадалі адзін аднаму як мага часцей смяяцца, бо смех плённа ўплывае на фізічны стан чалавека: здымае напружанне, паніжае крывяны ціск, падаўжае жыццё.
На гульнявой пляцоўцы адбыўся дзень здароў’я і спорту.
Праводзячы спартыўныя мерапрыемствы для ўдельнікаў гульнявой пляцоўкі, вызавацелі імкнуцца павысіць ў дзяцей і падлеткаў цікавасць да фізічнай культуры і спорту, правільным харчаванні, адмовы ад шкодных звычак, а таксама развіццю творчых здольнасцяў.
Сення 4.06.21г ў рамках інтарактыўнай пляцоўкі прайшло спартыўна-гульнявое мерапрыемства.
Для рабят былі арганізаваны спартыўныя эстафеты.
Эстафеты спрыялі развіццю спрыту, вынослівасці, уважлівасці, навыкам каманднага ўзаемадзеяння.
Удзельнікі атрымалі масу станоўчых эмоцый.
Лета-гэта пара, калі дзеці могуць у сваё задавальненне гуляць, бегаць, весяліцца. Дзіўны свет лета сустракае дзяцей морам гукаў, пахаў, сотняй загадак і таямніц, і колькі вакол цікавага і нязведанага.Усе хочацца разгледзець бліжэй, а яшчэ лепш памацаць рукамі! Таму мы з рабятамі шмат часу праводзім на свежым паветры, на сваім участку. Дзеці назіраюць за прыроднымі з'явамі і ўдзельнічаюць у даследчай і працоўнай дзейнасці, гуляюць у разнастайныя гульні. Адно з любімых заняткаў рабят-гульні з пяском і вадой на свежым паветры.
Сёння гульнявая пляцоўка праходзіла пад назвай "Дзень юнага пажарніка". Выхавацель пляцоўкі паведала дзецям пра прычыны ўзгарання ў памяшканнях і на вуліцы, аб правілах бяспечнага выкарыстання бытавой тэхнікі, пра правілы паводзінаў у выпадку ўзгарання, як сябе паводзіць пры пажарах самім і як дапамагчы іншым людзям.
На пытанне, па якім тэлефоне трэба патэлефанаваць у выпадку пажару, рабяты хорам адказвалі: «101» (пры тэлефанаванні з гарадскога нумара) і «112» (пры тэлефанаванні з мабільнага).
З хлопцамі быў праведзен конкурс малюнкаў на асфальце “Асцярожна агонь”.
Скончылася гульнявая пляцоўка спартыўнымі гульнямі.
На гульнявой пляцоўцы прайшла спартыўна-гульнявая праграмма "Любяць дзеці халахуп". У гульне дзецям больш падабаліся эстафеты, у эстафетах былі і практыкаванні з мячом, са скакалкамі, абручамі, кеглі.
У рамках работы дзіцячай гульнявой пляцоўкі, ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму дню абароны дзяцей. Дзеці з задавальненнем ўдзельнічалі ў гульнявой праграма "Свята дзяцінства»
Скончылася гульнявая пляцоўка конкурсам малюнкаў на асфальце “Свет маіх жаданняў.”
Ўсмешлівыя твары дзяцей гаварылі пра тое, што свята атрымалася!
31.05.21 г у дзіцячым садзе прайшоў выпускны баль. Падрыхтоўка да ранішніка была вельмі хвалюючай і адказнай. Але не гледзячы на хваляванне, выхаванцы з захапленнем і задавальненнем пелі песні і танцавалі. Сюрпрызам для дзяцей стала з'яўленне Ябеды. Рабяты з захапленнем выконвалі яе заданні і адказвалі на пытанні.Усе засталіся задаволенымі.
Ва ўстанове адукацыі 27.05.21 прайшла знакавая падзея, якое стала добрай традыцыяй для навучэнцаў, бацькоў і педагагічнага калектыву - выпускны пачатковай школы.
Прыбраныя і усхваляваныя твары выпускнікоў, гордыя і шчаслівыя вочы бацькоў, сказаныя на дарогу словы першага настаўніка, ўсё гэта вылілася ў адзінае светлае свята, які надоўга запомніцца ўсім прысутным сваёй эмацыйнасцю, разнастайнасцю і маляўнічасцю нумароў і сцэн, прыгажосцю выкананых песень і вершаў.
Да свята выпускнікі рыхтаваліся з асаблівай адказнасцю, разумеючы, што гэта свята своеасаблівае.
Вось і скончылася наша першая прыступка.
Бывай, каханая маленькая, але такая Вялікая, Пачатковая школа! Мы абавязкова будзем цябе ўспамінаць і радавацца поспехам тваіх новых юных вучняў!
31.05.2021г навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах "Турыстычная паласа перашкод". Дзеці з захапленнем спаборнічалі ў конкурсах "Меткі стралок" у стальбе з пнеўматычнай вінтоўкі, "Пераправа", "Мышалоўка", "Балота" і інш. Віншуем пераможцаў спаборніцтваў: вучаніцу 7 класа Лабанаву Ксенію, вучаніцу 3 класа Ішкічэкаву Яўгенію, Батана Уладзіміра 5 клас, Пракапенка Ягора 9 клас, вучняў 7 класа Грамовіча Аляксандра, Герасіменка Аляксандра!
Ва ўстанове адукацыі адбылася святочная лінейка прысвечаная апошняму званку.
На сяточнай лінейцы прысутнічаў прадстаўнік РАНС Герасіменка М. С., РАУС Будовіч А. А. старшыня сельвыканкама Пырко А.П., метадыст РУМК Слязь Е. Г. Навучэнцы школы атрымали падарункі ад сельсавета, Агра - Пціч, мячы, бадмінтон, наборы для тэнісу, шахматы.
Ва установе адукацыі 25.05.21 адбыўся бацькоўскі сход на тэму :" Актуальныя праблемы прафілактыкі негатыўных з'яў у падлеткавым асяроддзі"з ўдзелам супрацоўніка пракуратуры Фіцнер Ірыны Мікалаеўны г.Петрыкава, якая давяла да бацькоў інфармацыю аб зменах ў Крымінальным Кодаксе РБ, аб адказнасці за ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў.
На сходзе былі разгледжаны пытанні арганізацыі занятасці , адпачынку і аздараўлення дзяцей ў летні перыяд.
Бацькам па заканчэнні сходу ўручаны буклеты"Бяспечныя канікулы дзяцей"
25 мая ва ўстанове адукацыі ў рамках праекта "ШАГ" прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна "Сям'я - апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог".
Навучэнцы выпускных класаў установы адукацыі прынялі ўдзел ў раённым конкурсу "Школьны Вальс-2021". Віншуем рабят з ганаровым II месцам у конкурсе !!! Школа вамі ганарыцца, рабяты!
Суботнім днём ва ўстанове адукацыі традыцыйна адбыліся цікавыя займальныя гульнявыя заняткі для рабят старэйшай групы дашкольнай адукацыі .
Будучыя першакласнікі выконвалі заданні настаўніка, весела з гульнямі, песенькамі, жартаўлівымі загадкамі.