Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

2 мая каманда "Героі" Пціцкая СШ прыняла ўдзел у раённым этапе ваенна-патрыятычнай гульні "Зарніца" і заняла 3 месца ў конкурсе баявых лісткоў "Нам ёсць на каго раўняцца".

Члены калектыва Пціцкай СШ разам з навучэнцамі, наведалі месца пахавання невядомага салдата, які загінуў у 1942 годзе пры спробе ўзарваць мост праз раку Пціч. Разам навялі парадак каля помніка, усклалі кветкі.

Удзельнікі валанцёрскага атрада "Факел" Пціцкая СШ на закладцы алеі памяці, прысвечанай Чарнобыльскай трагедыі.

У шосты школьны дзень навучэнцы Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі вуснага часопіса "Чарнобыль - погляд скрозь гады", прысвечанага 38-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Удзельнікі мерапрыемства праглядзелі навуковы фільм "За некалькі секунд да трагедыі на ЧАЭС", узгадалі пра лёсы тых, хто шмат гадоў таму выратаваў нас ад магутнага радыяцыйнага забруджвання, рызыкуючы сваім жыццем. Навучэнцы абазначылі на карце Беларусі самыя забруджаныя месцы радыяцыяй.
Памяць аб трагедыі незагойнай ранай застанецца ў душы нашага народа. Подзвіг, які здзейснілі ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ніколі не будзе забыты.
Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы заклалі алею памяці ў гонар герояў-выратавальнікаў на ЧАЭС.

Удзельнікі валанцёрскага атрада "Факел" Пціцкай СШ у дзень Чарнобыльскай трагедыі правялі сацыяльную акцыю па інфармаванню насельніцтва і зберажэнні памяці аб гэтым здарэнні. Рабяты распаўсюдзілі інфармацыйныя буклеты сярод насельніцтва аграгарадка.

26 апреля 2024 в 22:21 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках дэкады грамадска-патрыятычных справаў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць…» у Пціцкая СШ прайшлі класныя гадзіны і ўрокі мужнасці, прысвечаныя Чарнобыльскай трагедыі. Падчас мерапрыемстваў рабяты даведаліся пра прычыны аварыі і праяўлены гераізм ліквідатараў аварыі, а таксама пра маштабы экалагічных наступстваў гэтай катастрофы.

25 красавіка ў Пціцкай сярэдняй школе ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" адбылася пазнавальная гадзіна на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі" ( аб медыцынскіх работніках). У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны пытанні стварэння ўмоў у нашай краіне для захавання здароўя дзяцей, моладзі, дарослых, фарміравання здаровага ладу жыцця. Асаблівая ўвага надавалася дасягненням беларускіх медыкаў у галінах транспланталогіі, кардыяхірургіі, траўматалогіі і артапедыі, анкалогіі. На мерапрыемства была запрошана медыцынская сястра Пціцкай АУАП Ганна Дзмітрыеўна, якая пазнаёміла прысутных з асаблівасцямі работы ў галіне медыцыны. Таксама навучэнцы даведаліся аб установах Рэспублікі Беларусь, дзе можна набыць прафесію медыцынскага работніка

Калектыў Пціцкай СШ прыняў удзел у праглядзе прамой трансляцыі першага дня галоўнай грамадска-палітычнай падзеі года ў Беларусі -Усебеларускага нацыянальнага схода!

Управление по труду, занятости и социальной защите Петриковского райисполкома (далее - управление) сооощает, что в период С 22 по 26 апреля текущего года во всех регионах Беларуси пройдет вторая республиканская молодежная ярмарка вакансий для учащейся. молодежи с участием потенциальных работодателей.
В преддверии и в период летних каникул вовлечечение более широкого круга молодежи в трудовую деятельность. В свободное от учебы время позволит не только получить первый трудовой опыт, заработать собственные деньги, но и обеспечить профилактику правонарушений среди несовершеннолетних.
Просим принять участие в мoлoдёжнoй ярмарке вакансий, которая будет проведена:
23 апреля 2024 года на базе государственного учреждения образования «Средняя школа № 1 г. Петрикова» с 14.00 по 17.00
24 апреля 2024 года на базе управления по тpудv ,занятости и социальной защите
с 14.00 по 17.00

22 апреля 2024 в 14:59 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

У суботу 20 красавіка ўдзельнікі настаўніцка-бацькоўскага патруля наведалі месцы масавага скаплення моладзі. Праведзены гутаркі аб адказнасці за знаходжанне на вуліцы пасля 23.00, паводзін у грамадскіх месцах, адказнасці непаўналетніх за ўжыванне спіртных напояў.

20 апреля 2024 в 22:16 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

20 красавіка каманда ЮІД Пціцкай СШ прыняла ўдзел у раённым злёце-конкурсе, дзе рабяты спаборнічалі ў конкурсах па аказанні першай медыцынскай дапамогі, веданні правіл дарожнага руху, сацыяльнай рэкламе і навучальнай праграме, кіраванні веласіпедам.
Віншуем Лабанаву Ксенію і Ляўкавец Вольгу, якія заваявалі дыпломы першынцаў у ведах ПДР.

Калектыў Пціцкай СШ дружна выйшаў на рэспубліканскі суботнік па навядзенні парадку. Навучэнцы школы пад кіраўніцтвам настаўніка біёлага займаліся добраўпарадкаваннем фруктовага саду, педагогі і тэхперсанал шчыравалі на агародзе , дзе была пасаджана гародніна для школьнай сталовай

20 апреля 2024 в 12:41 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Работнікі працоўнага калектыву Пціцкай СШ прынялі ўдзел у дні інфармавання на тэму "Усебеларускі народны сход - гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту" , які прайшоў у сельскім доме культуры. Перад насельніцтвам выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў В. Пілер., начальнік электрычных сетак Петрыкаўскага раёна Павел Самбук, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Людміла Гошка.

19 апреля 2024 в 14:47 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Вясна- цудоўная пара! Усё навокал з хуткасцю змяняецца, пагэтаму важна не ўпусціць момант расказаць і паказаць дзецям як мага больш. Так, падчас прагулкі, ў працэсе назіранняў выхаванцы старэйшай групы дашкольнай адукацыі Пціцкай СШ замацавалі і пашырылі сваі веды аб тым якія змены адбываюцца ў жывой прыродзе вясной.

16-18 красавіка ў Пціцкай СШ праходзяць трэніровачныя мерапрыемствы службы МНС па выратаванні людзей пры пажары. Супрацоўнікі службы прыбылі праз некалькі хвілін пасля выкліку на 101. Своечасова была праведзена работа па эвакуацыыі дзяцей і персаналу школы, аказана дапамога пацярпелым, патушаны ачаг узгарання.
Навучэнцы школы сачылі за зладжанай работай выратавальнікаў. Хтосьці з іх, абавязкова, выбера для сябе ў будучым гэту адважную прафесію для сапраўдных мужчын!

17 апреля 2024 в 22:19 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

15 апреля педагогом психологом Пашутиной О.В. проведён обучающий семинар для педагогов «Профилактика преступлений против половой неприкосновенности детей и защита их от сексуальных посягательств: проблемы выявления и пути решения»

15 апреля 2024 в 17:05 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Кожны суботні вечар настаўніцка-бацькоўскі патруль кантралюе месца знаходжаннне непаўнелетніх пасля 23.00. У суботу 13 красавіка з навучэнцамі была праведзена гутарка аб папярэджанне ДТП і неабходнасці насіць на адзенні святловяртальныя элементы. Рабяты былі папярэджаны аб адказнасці за правапарушэнні.

14 апреля 2024 в 22:14 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У суботу 13 красавіка навучэнцы 7-8 класаў Пціцкай СШ прынялі актыўны ўдзел ў ваенна-спартыўнай гульні "Зарніца". Рабяты паказалі свой спрыт ў праходжанні марша-строя і песні, выкананні заданняў на веданне гісторыі, медыцыны, у праходжанні турыстычных этапаў.

Работнікі ўстановы адукацыі "Пціцкай СШ актыўна ўдзельнічаюць у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Аднавім лясы разам!".
Акцыя - добрая шматгадовая традыцыя ва ўсіх кутках Беларусі.

Навучэнцы Пціцкай СШ далучыліся да акцыі #100добрых спраў роднаму краю. У суботу, 13 красавіка, удзельнікі валанцёрскага атрада займаліся добраўпарадкаваннем воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны