Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

"Помнім. Не забудзем'" - так гучала тэма мерапрыемства ў рамках праекта" Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" для вучняў 8 класа Пціцкай сярэдняй школы. Занятак, які праходзіў у музейным пакоі, дазволіў рабятам дакрануцца да старонак гісторыі Беларусі, яшчэ раз успомніць гераічнае мінулае нашых прадзедаў. Асобна спыніліся на гісторыі партызанскага руху ў час вайны, укладзе герояў- камсамольцаў у перамогу.Мы не маем права забываць тых, хто загінуў дзеля таго, каб мы зараз жылі ў мірнай і незалежнай дзяржаве.

Напярэдадні Дня сям'і ў дзіцячым садзе прайшло спартыўна- забаўляльнае мерапрыемства " Разам з мамай зможам усё". Падчас правядзення мерапрыемства, дзеці сумесна з бацькаміі ўдзельнічалі ў вясёлых эстафетах,разам з мамам гулялі і танцаваліі. Ва ўпартай спартыўнай барацьбе ўдзельнікі мерапрыемства праявілі кемлівасць,, спрыт і ўзаемадапамогу. Віншавальнай паштоўкай сталі душэўная песня і кранальныя вершы для матуль. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою!

У рамках тыдня сям'і "Сям'я апета ва ўсе часы" вучні пачатковых класаў Пціцкай сярэдняй школы з вялікім стараннем і натхненнем малявалі свае сем'і. Маленькія мастакі малявалі сваіх мам, тат, братоў і сясцёр, імкнучыся перадаць не толькі знешняе падабенства, але і тую любоў і клопат, якімі акружаны дома.

Навучэнцы 8 і 9 класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел ва ўрачыстым прыёме ў рады дзіцячых і маладзёжных арганізацый, які прайшоў у г.Гомелі ў Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Значкі і членскія білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі рабятам уручылі прадстаўнікі Гомельскага аблвыканкама і Савета Рэспублікі! Рабяты з гонарам паабяцалі быць годнымі грамадзянамі і патрыётамі сваёй Радзімы!

Велапрабег, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, стартаваў суботняй раніцай ад ДУА «Пціцкаяя сярэдняя школа».
Навучэнцы і педагогі ўсклалі кветкі ля брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў, праехалі па месцах баявой славы, вуліцах роднага аграгарадка, упрыгожваючы колерамі нацыянальнага сцяга сваю Малую радзіму!

Сёння, 9 мая, адзначаецца адно з самых значных свят для беларусаў — Дзень Перамогі. Гэты светлы дзень сімвалізуе мужнасць і стойкасць нашага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць. У гонар гэтай даты ў аграгарадку Пціч прайшоў урачысты парад і мітынг "Мы гэтай памяці верныя", які сабраў жыхароў аграгарадка, сярод якіх былі навучэнцы і педагогі Пціцкай СШ, каб разам аддаць даніну памяці героям, якія баранілі сваю Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У гонар 80-годдзя Перамогі савецкага народа над фашызмам і памяці загінуўшых воінаў, у Пціцкай СШ адбыўся святочны канцэрт "Не згасне памяць скрозь гады". Мастацкія нумары падрыхтаваныя навучэнцамі і педагогамі напоўнілі сэрцы прысутных пачуццём павагі да гераічнага мінулага нашага народа

80 год святкуе наш народ Дзень Перамогі. Ужо ў аграгарадку Пціч няма ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але ёсць людзі, у чый лёс жорстка яна ўварвалася. Навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы павіншавалі са святам старэйшую жыхарку Феню Мікітаўну Герасіменка і ахвяру наступстваў вайны Васілія Іванавіча Харлана. Вучні жадалі моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і мірнага неба над галавой

Напярэданні свята Вялікай Перамогі ў Пціцкай СШ прайшлі "Урокі мужнасці"! На гэтых уроках дзеці даведаліся пра гераізм і адвагу людзей, якія абаранялі нашу краіну ў гады вайны', подзвігі салдат, пра жыццё ў тыле і пра тое, як важна памятаць і шанаваць памяць тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой. "Урокі мужнасці" дапамагаюць зразумець каштоўнасць міру і важнасць захавання гістарычнай памяці

Пахаванняў з надпісамі «Тут пахаваны салдаты, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Тут пахаваны столькі чалавек" - хапае і ў нашым раёне. Аднак да такіх магіл не зарастаюць сцяжынкі, месцы пахавання і тэрыторыя вакол іх увесь час падтрымліваецца ў парадку.
Навучэнцы Пціцкай СШ наведалі брацкую магілу у вёсцы Багрымавічы, добраупарадкаваннем якой займаецца ужо не адно пакаленне школьнікаў. Гэта адно з найярчэйшых сведчанняў таго, што памяць аб тых, хто коштам свайго жыцця падарыў нам светлае неба над галавой, калі не чуваць выбухаў і плачу, беражліва захоўваецца і перадаецца з пакалення ў пакаленне

Суботнм днём навучэнцы і педагогі Пціцкай СШ займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі школьнага двара. На прышкольным участку высадзілі гародніну, прывялі у парадак кветнікі, заклалі парнік. Усе атрымалі асалоду ад згуртаванай справы калектыву!

У гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі выпускнікі Пціцкай СШ заклалі "Алею памяці". Юнакі і дзяўчаты высадзілі ябланевую алею на тэрыторыі школы, як сімвал міру і жыцця, жывой памяці пакаленняў!

Віншуем з перамогай у раённым этапе абласной алімпіяды па фізічнай культуры Герасіменка Мацвея, які заняў 3 месца сярод навучэнцаў 8 класа! Словы ўдзячнасці настаўніку фізічнай культуры і здароўя Шпалак Ганне Аляксееўне! Так трымаць! Да новых вяршынь!

2 мая ў рамках прафарыентацыйнай работы навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы наведалі УАЗ"Пціцкая ўрачэбная амбулаторыя". Мэтай мерапрыемства было знаёмства навучэнцаў з працай медыцынскай установы, а таксама папулярызацыя прафесій у галіне аховы здароўя. Навучэнцы даведаліся пра тое, як ажыццяўляецца медыцынская дапамога, а таксама пра спецыфіку працы ўрачоў і медыцынскіх сясцёр.

У 1 класе Пціцкай сярэдняй школы прайшла класная гадзіна" Бяспека і дарога", прысвечаная правілам дарожнага руху. У ходзе мерапрыемства навучэнцы не толькі замацавалі веды аб бяспечных паводзінах на дарозе, але і абмеркавалі, з якога ўзросту дазволена самастойна ездзіць на веласіпедзе па праезнай частцы. Гэтая тэма асабліва актуальная напярэдадні летніх велапрагулак, пра якія мараць многія дзеці.

У Пціцкай сярэдняй школе запушчаны чэлендж "Памяць скрозь гады"
Запрашаем стаць удзельнікам праекта і цябе!
Ажыві з дапамогай штучнага інтэлекту свае фатаграфіі ў відэа. Напішы гісторыю ПАБЕДЫ блізкага чалавека ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Размясці яго ў сябе і ў Instagram з хэштэгам
#Живаяпамять_БРПО
#память_поколений_мы_помним_и_гордимся

У вячэрні час членамі настаўніцка-бацькоўскага патруля з мэтай прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх быў праведзены маніторынг масавага збору моладзі

Навучэнцы 6, 8 класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел у раённым этапе Абласной алімпіяды па фізічнай культуры, якая адбылася ў раённым цэнтры 26 красавіка. Рабяты спаборнічалі ў выкананні фізічных практыкаванняў, веданні гісторыі спорту і правілаў спартыўных гульняў. Алімпіяда для рабят стала яшчэ адной прыступкай у свет спорту!

Мерапрыемствы па добраўпарадкаванню нашага аграгарадка сталі традыцыйнымі для калектыву Пціцкай СШ: дзякуючы сумесным намаганням заззялі чысцінёй і прыгажосцю вуліца Савецкая і Калгасная. А на школьным двары з'явіліся новыя экзатычныя расліны!