Навіны
У рамках дадатковых мер па прафілактыцы злачыннасці сярод непаўналетніх, ва установе адукацыі Пціцкая СШ прайшло мерапрыемства ў форме інтарактыўнай гульні для навучэнцаў 8-9 класаў "Падлетак і закон".
Мэта мерапрыемства: прафілактыка асацыяльных паводзін маладога пакалення.
Жывы водгук ад аўдыторыі атрымалі актуальныя тэмы: булінг у калектыве і кібербулінг у сацыяльных сетках, адказнась за распаўсюджванне і ўжыванне наркатычных сродкаў. Кожны з рабят пачуў, куды і да каго можна звярнуцца, калі патрэбна дапамога, добрая парада і падтрымка.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні законапаслухмяных і бяспечных паводзін падлеткаў - у тым ліку ў сетцы Інтэрнет.
Арганізатары мерапрыемства падрабязна спыніліся на веданні дзецьмі сваіх правоў і абавязкаў. Нагадалі, што кожны грамадзянін нашай краіны павінен выконваць закон РБ і несці адказнасць за дзеянні.
8 лютага ва ўстанове адукацыі адбыўся піянерскі збор, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста.
Навучэнцы ўшанавалі памяць дзяўчынак і хлапчукоў, якія змагаліся за свабоду і справядлівасць, за шчасце на Зямлі ў перыяд Вялікай айчыннай вайны. Гэтыя дзяўчынкі і хлопчыкі не гулялі ў вайну - яны паказалі цуды адвагі і мужнасці і загінулі па-сапраўднаму. Яны здзяйснялі подзвігі не за грошы, не за ўзнагароды - проста яны вельмі добра ведалі цану такім словам, як "патрыятызм", "подзвіг", "гонар", "доблесць", "самаахвяраванне", "Радзіма" .
Пра іх напісана шмат кніг, вершаў, песень, знята мастацкіх фільмаў. Іх імёнамі названы вуліцы, школы... Бо жыць - значыць заставацца ва ўдзячнай памяці людзей!
Сотні школьнікаў змагаліся ў партызанскіх атрадах, былі членамі падпольных арганізацый. Яны былі разведчыкамі і сувязістамі, сёстрамі міласэрнасці і падрыўнікамі.
Давайце будзем берагчы памяць пра іх у нашай краіне разам!
6 лютага з навучэнцамі 6-8 класаў праведзена Віртуальнае падарожжа "Залатое кальцо Гомельшчыны". Навучэнцы пазнаёміліся з прыпынкамі турыстычнага праекта, праглядзелі відэа аб нацыянальным парку Прыпяцкі, Чачэрска, Юравічах. У канцы падарожжа рабяты актыўна адказалі на пытанні віктарыны, адзначылі гарады на карце Гомельскай вобласці, назвалі славутасці і месца іх знаходжання
День юного героя-антифашиста был утвержден очередной Ассамблеей ООН. Этот памятный день отмечается в честь погибших участников антифашистских демонстраций – французского школьника Даниэля Фери (1962) и иракского мальчика Фадыла Джамаля (1963), советских молодогвардейцев(1943) Олега Кошевого, Любови Шевцовой, Дмитрия Огурцова, Виктора Субботина, Семена Остапенко, расстрелянных в этот день нацистам. В 1964 году юные интернационалисты Москвы написали обращение к детям всех стран считать 8 февраля традиционным днем памяти юных героев.
В рамках месячника патриотического воспитания с 06 по 10 февраля в учреждении образования пройдут мероприятия, посвященные юным героям антифашистам, погибшим во время Великой Отечественной войны
Віншуем настаўніка біялогіі Говін Святлану Сцяпанаўну за рэзультатыўны ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурса "Настаўнік года". Говін С.С. - лаурэат у прадметнай секцыі вучэбных прадметаў "Хімія,біялогія"
Навучэнцы пачатковых класаў месячнік патрыятычнага выхавання "Подзвіг абаронцаў Айчыны" пачалі спаборніцтвамі "Моцныя духам". Удзельнікам мерапрыемства патрэбна было паказаць майстэрства ў розных выпрабаваннях: страявая падрыхтоўка, перамяшчэнне па мінным полі, пераадоленне перашкод, агнявая падрыхтоўка, сілавое выпрабаванне, "палявая пошта". Усе навучэнцы стараліся, выконвалі заданні хутка, спрытна, зладжана. Перамагла каманда навучэнцаў 2 класа.
В рамках комплекса дополнительных мер по профилактике безнадзорности и правонарушений несовершеннолетних в учреждении образования прошёл дружеский турнир по волейболу среди 5-9 классов и выпускников школы. Целью данных соревнований является пропаганда здорового образа жизни, популяризация игровых видов спорта среди обучающихся, воспитание сплочённости в игре и уважение к сопернику. Соревнования прошли на высоком эмоциональном уровне. Ребята показали все свои умения и навыки в игре, а так же свой спортивный характер.
Суботнім днём,у рамках акцыі "Ад усёй душы", удзельнікі валанцёрскага атрада "Факел" аказалі дапамогу састарэлым адзінокім грамадзянам. Прынесці дроў, вады, расчысціць сцежку - зусім не цяжкая справа для маладога чалавека! А вось састарэламу на гэта спатрэбіцца не адна гадзіна. Малайцы, рабяты!
В рамках комплекса дополнительных мер по профилактике безнадзорности и правонарушения во 2 классе прошел классный час "Мои поступки и ответственность за них". Ребята познакомились с понятиями "поступок", "ответственность ", "проступок ", а также составляли пословицы и решали проблемные ситуации. И в завершении классного часа ребята сделали вывод, что человек, умеющий нести ответственность за свои поступки, достоин уважения.
У рамках святкавання 85-годдзя з дня ўтварэння Гомельскай вобласці, навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у анлайн-чэленджы "Квітней, любімы край!".
Прымі ўдзел у анлайн-чэленджы разам з намі!
#85ГомельскойОбласти
Звычайная прагулка ў групе падоўжанага дня, стала сапраўдным цудам. У рамках тыдня прафарыентацыі ў госці да выхаванцаў завіталі супрацоўнікі МНС. Нельга было адарваць вачэй ад прыгожай чырвонай машыны. Вельмі цікаўнай і падрабязнай была гутарка,якую праводзілі супрацоўнікі службы, паказваючы розныя прыстасаванні для тушэння пажараў. А калі дзецям было прапанавана самім паспрабаваць паглчдзець, як працуюць яны, жадаючых было шмат. Потым рабятам далі магчымасць апрануць каску пажарнага. Навучэнцы не толькі слухалі , але актыўна уступалі ў дыялог, адказваючы на розныя пытанні: як весці сябе ,калі заўважылі агонь? Як пазбегнуць бяды , зімой на рацэ, калі тонкі лёд і іншыя. На прыканцы сустрэчы жадаючым было прапанавана пасядзець у машыне выратавальнікаў!
У рамках комплексу дадатковых мер па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў у 5 класе ДУА "Пціцкай сярэдняй школе" прайшла класная гадзіна "Мы ў адказе". На занятках вучні пазнаёміліся з такімі паняццямі, як "правапарушэнне", "безнагляднасць" і "адказнасць", а таксама разыгралі міні-выступленні ў ролі персанажаў, якія здзяйсняюць супрацьпраўныя дзеянні, а затым зрабілі высновы аб тым, якая адказнасць абяцае персанажам за здейсненыя ўчынкі. У завяршэнні занятка рабяты зрабілі выснову - "Што б жыць шчасліва - неабходна захоўваць закон!"
⚡️В Беларуси стартовал второй этап Республиканского конкурса
«Я патриот своей страны», по итогам которого будут отобраны участники культурно-образовательного проекта «Поезд Памяти».
Конкурс проводится в три этапа и включает следующие задания:
✅визитная карточка;
✅творческий конкурс;
✅конкурс видеоматериалов;
✅конкурс эссе;
✅интеллектуально-познавательная игра.
По 8 победителей из каждой области и Минска примут участие в проекте «Поезд Памяти»в 2023 году!
Участниками конкурса являются учащиеся десятых классов учреждений общего среднего образования:
. достигшие высоких показателей в учебной, общественной, спортивной, волонтерской деятельности;
. лидеры ученического самоуправления;
. активисты общественных организаций;
. обучающиеся военно-патриотических и кадетских классов;
. воспитанники военно-патриотических клубов;
. члены молодежных парламентов;
. участники проекта «Пост Памяти».
@trainofmemory #поездпамяти
#Беларусь_Россия
#Я_патриот_своей_страны
«Солигорский государственный колледж» информирует, что 03 февраля 2023 года в 12.00 планируется проведение Дня открытых дверей для учащихся IX классов в формате конференции в онлайн-режиме «Взаимодействие с организациями и предприятиями-заказчиками кадров как условие эффективной профессиональной подготовки будущих рабочих»
Дапамагчы вызначыцца з выбарам прафесіі - задача няпростая і адказная. Ва ўстанове адукацыі працягваюцца сустрэчы з выпускнікамі. Сёння на мерапрыемства быў запрошаны курсант ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Лабанаў Дзяніс. Юнак паведаміў, што прафесія ваеннага гераічная і вельмі патрэбная. Калі ёсць жаданне служыць у арміі, то рыхтавацца да гэтага патрэбна яшчэ ў школе. Дзяніс пазнаёміў з тым, якім прадметам патрэбна аддаваць перавагу, колькі балаў патрэбна набраць дзяўчатам і юнакам для паступлення. Курсант расказаў, як праходзяць будні і святочныя дні ва ўніверсітэце, чым дадаткова займаюцца ў час вучобы, у якіх цікавых мерапрыемствах прымаюць удзел. Наогул, навучанне праходзіць цікава. Таму, завяршаючы сустрэчу, курсант прызнаўся, што вельмі задаволены сваім выбарам. Ён запрашаў навучэнцаў школы паступаць на ваенныя факультэты ВНУ Рэспублікі Беларусь.
З навучэнцамі 5 класа Пціцкай сярэдняй школы была праведзена экскурсія на Пціцкую АУАП. Навучэнцы пазнаёміліся з прафесіяй фармацэўта, з навучальнымі ўстановамі адукацыі падрыхтоўкі спецыялістаў. У мэтах прафілактыкі фармацэўт расказала аб прафілактычных мерах недапушчэння захворвання ВРІ.
30 студзеня супрацоўнікі РАНС наведалі ўстанову адукацыі з мэтай прафарыентацыі. Навучэнцы 5-6 класаў даведаліся аб магчымасці вучобы ў спецыялізаваным ліцэі пры універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь у г.Гомелі пасля 6-га класа.
Прыём (залічэнне) у VII клас ліцэя для асваення зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў мэтах падрыхтоўкі навучэнцаў да паступлення ва ўстановы адукацыі для атрымання адукацыі па спецыяльнасцях для воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый ажыццяўляецца па конкурсе на падставе ўступных іспытаў і з улікам стану здароўя.
Рабяты, якія выказалі жаданне паступаць у ліцэй, здаюць уступныя іспыты па наступных вучэбных прадметах:
"Фізічная культура і здароўе" - выкананне нарматываў (практыкаванняў);
"Матэматыка" - кантрольная работа (у пісьмовай форме);
«Руская мова» або «Беларуская мова» (на выбар асобы) – дыктоўка (у пісьмовай форме).
У суботу, 28 студзеня, ва ўстанове адукацыі было праведзена пасяджэнне сямейнага клуба. Тэмай абмеркавання стала сям'я і яе каштоўнасці. Удзельнікі мерапрыемства вызначылі, што ў сапраўднай сям'і павінны выхоўвацца і шанавацца: павага, разуменне, падтрымка, дапамога, любоў. Дзеці разам з бацькамі адзначылі, што шчаслівая сям'я тая, якая прытрымліваецца гэтых каштоўнасцей. Сямейныя каманды прадставілі свае Сямейныя гербы, пабудавалі мадэль дома. "Сям'я - радасць мая!"- такімі радкамі песні завяршылася сустрэча.
Во 2 классе был проведен классный час "Гомельской области-85 лет". Учащиеся вспомнили наиболее значимые события из славного прошлого нашего края и познакомились с предприятиями нашей области.
У рамках пасяджэння ВМА настаўнікаў гуманітарных прадметаў па тэме "Тэкстацэнтрычны падыход на ўроках як умова фарміравання асобасных кампетэнцый вучняў" прайшоў адкрыты ўрок па рускай мове "Аднасастаўныя сказы"(настаўнік Сілівонец Л.А.). На ўроку выкарыстоўваліся разнастайныя сродкі навучання: самастойныя, вусныя, калектыўныя. Вялікая ўвага надавалася выхаваўчаму патэнцыялу ўрока, арфаграфічным і пунктуацыйным навыкам вучняў. Актыўныя метады навучання спрыялі засваенню пройдзенай тэмы, якасці ведаў, уменняў і вынікаў працы на ўроку.