Навіны
Знагоды святкавання Дня народнага адзінства 14 верасня ў Пціцкай СШ стартаваў велапрабег, удзельнікамі якога сталі навучэнцы і педагогі школы. Маршрут пралягаў па тэрыторыі аграгарадка, да брацкай магілы, загінуўшым воінам Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
У шосты школьны дзень навучэнцаў Пціцкай СШ запрасіла ў займальнае падарожжа па краіне "Піянерыя" квэст-гульня, прымеркаваная да 34-годдзя Беларускай Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Каманда атрымала маршрутны ліст, выконваючы заданні якога рабяты паказалі свае здольнасці: кемлівасць, адказнасць, творчыя навыкі, таварыскасць. Рабяты замацавалі свае веды аб гісторыі піянерскай арганізацыі, яе законаў і правілах, асноўных накірунках дрейнасці. У канцы мерапрыемства актыўнасць піянераў была адзначана граматамі.
Піянерская дружына ім. Зоі Касмадзям'янскай Пціцкай СШ прыняла ўдзел у арт-марафоне «БРПА ў кожным кадры»
#вкадреБРПО
#пионерияПетриковщины
#БРПО
#ПионерияГомельщины
13 верасня свой Дзень нараджэння адзначае Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Гэта свята, якое аб'ядноўвае сучасных акцябрат, піянераў і піянерважатых нашай краіны. Дабрыня і справядлівасць, працавітасць і адказнасць - гэтыя якасці ўласцівыя многім рабятам, якія вырашылі ўступіць у рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У святочную дату ў дружыне імя Зоі Касмадзям'янскай "Пціцкая СШ", прайшоў урачысты піянерскі збор "Піянер - значыць першы!". Рабяты павіншавалі піянерскую арганізацыю з 34-годдзем. Пажадалі усім рабятам творчага натхнення, невычэрпнага запалу.
В рамках недели кибербезопасности (с 9 по 15 сентября) учреждение образования посетили сотрудники правоохранительных органов. С учащимися и педагогами проведены беседы о видах киберпреступлений, способах защиты личной информации, о правилах безопасного поведения в сети интернет
Для акцябрат дружыны Пціцкай СШ прайшло мерапрыемства ў форме квэст-гульні "Кветачка-сямікветка". Рабяты прайшлі ўсе заданні: пазнаёміліся з асаблівасцямі піянерскай арганізацыі, уважліва паслухалі легенду аб акцябратах, адказалі на пытанні пра Радзіму, а таксама вымавілі ўрачыстае абяцанне.
Мы з гонарам можам сказаць, што нашы акцябраты вартыя насіць званне членаў піянерскай дружыны імя Зоі Касмадзям'янскай.
У рамках Дня прадухілення самагубстваў, навучэнцы Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі занятку з элементамі трэнінгу "Галоўныя каштоўнасці жыцця". Здароўе, сям'я, фінансавы дабрабыт, гумар - галоўныя каштоўнасці, якія аб' ядналі рабят на занятку і далей будуць спадарожнікамі ў шчаслівае жыцце
Ва ўстанове адукацыі праходзяць Адзіныя дні здароўя:
10 верасня - "Сусветны дзень прадухілення самагубстваў";
17 верасня - "Дзень народнага адзінства";
25 верасня - "Сусветны дзень лёгкіх";
28 верасня - "Сусветны дзень супраць шаленства";
29 верасня - "Сусветны дзень сэрца".
Акцябраты піянерскай дружыны Пціцкай СШ правялі свой перапынак весяла і творча! Што ж яны рабілі? Размалёўвалі лагатып "БРПА", для дальнейшага афармлення стэнда , у рамках тыдня дзіцячых аб'яднанняу. І ў іх, вядома ж, усё атрымалася! Бо нашы акцябраты вельмі творчыя і крэатыўныя!
9 верасня ва ўстанове адукацыі "Пціцкая СШ" адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў. Педагог-арганізатар Семяніцкая А. І. азнаёміла рабят з планам правядзення мерапрыемстваў да Дня нараджэння піянерскай арганізацыі. Актывісты дружыны прадэманстравалі майстар-клас па завязванні піянерскага гальштука.
Дарагія сябры!
З 9 па 14 верасня ў школе пройдзе "Тыдзень дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў".
У шосты школьны дзень у Пціцкай СШ адбылося сапраўднае спартыўнае свята "Здаровы я- здаровая сям'я". Праграма была даволі насычанай. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячом, абручамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя здольнасці і навыкі.
Удзельнічаючы ў эстафетах бацькі з дзецьмі адчулі сябе сапраўднай згуртаванай сям'ёй! На свяце адчувалася вясёлая і прыязная атмасфера. Спаборніцтвы сталі сапраўдным сямейным святам спорту, здароўя.
У гонар 22 гадавіны БРСМ навучэнцы Пціцкай СШ здзейснілі ппрацоўную акццыю па добраупарадкаванню брацкай магілы воінам Чырвонай Арміі , якія загінулі ў баях за вёску Багрымавічы Пціцага сельскага савета. Рабяты усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
У рамках Тыдня спорту і здароўя навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел у спаборніцтвах па футболе. Дзякуючы спаборніцтвам, кожны юны футбаліст змог праверыць сваю фізічную і тактычную гатоўнасць, кемлівасць, а таксама атрымаць масу яркіх уражанняў
6 верасня ва ўстанове адукацыі "Пціцкая сярэдняя школая" прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход.Былі закрануты ўсе важныя моманты, якія неабходна ўлічыць на пачатак навучальнага года. Актуальным застаецца пытанне якасці адукацыі і арганізацыі бяспекі дзяцей не толькі ў школе, але і дома, на вуліцы, дарозе.Законныя прадстаўнікі непаўналетніх задавалі пытанні і атрымалі адказы ад дырэктара школы Зізюк Л.І. Госці мерапрыемства Міцура В. М. намеснік начальніка раённай службы МНС, і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Шыленкаў С.А нагадалі бацькам аб пажарнай бяспецы, пытанню прадухілення гібелі непаўналетніх ад знешніх прычын, надалі ўвагу праблеме наркаманіі , а менавіта распаўсюджванні. наркотыкаў напаўналетнімі, кібербяспекі. Ішла гутарка і аб правілах унутранага распарадку навучэнцаў, абавязковасці захавання дзелавога стылю адзення, правілах выкарыстання мабільнай сувязі.
Знаете ли Вы все о своем ребенке?
❗️Представляете ли Вы, с какими опасностями может столкнуться ребенок? Понимаете ли Вы необходимость настоящей и своевременной родительской помощи ребенку?
Тот, кто считает, что владеет ситуацией полностью – ошибается❗️
Сегодня мир современного подростка огромен, он черпает информацию с глобальной сети, не всегда умело ставит внутренний фильтр там, где он просто необходим.
?Родителю нужно быть и юристом, и умелым психологом, педагогом и другом одновременно!
Как знать немного больше? Все просто!
?Территория сотрудничества – телеграм-канал, который транслирует один из старейших органов по защите прав и законных интересов детей – комиссия по делам несовершеннолетних. Более ста лет, держа руку на пульсе, комиссия по делам несовершеннолетних аккумулирует все о детях и дальше больше!
С нами Вы сможете увидеть актуальные опасности и предвосхитить негативные события, вовремя протянуть руку помощи своему ребенку и найти ответы на вопросы!
Подписывайтесь! Будьте в курсе!
Спорту шмат не бывае. Гэта нам прадэманстравалі навучэнцы пачатковых класаў Пціцкай СШ. Рабяты ўдзельнічалі ў спартландыі "Хутчэй, вышэй, мацней!". Падчас правядзення эстафет хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў розных спартыўных спаборніцтвах, а таксама зарадзіліся энергіяй і пазітывам на наступны тыдзень.
Навучэнцы 7-8 класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел у майстар-класе па кіданні дзіды. Кіданне дзіды - дысцыпліна ў лёгкай атлетыцы, якая заключаецца ў кіданні спецыяльнага спартыўнага снарада - дзіды, на далёкасць. Трэніроўкі па кіданні дзіды дапамагаюць школьнікам развіць карысныя фізічныя навыкі. Вучні набываюць моцныя мышцы, гнуткасць і цягавітасць, навыкі спрынтарскага бегу, і паляпшае каардынацыю рухаў. Практыкаванні ў кіданні дзіды гэта добры спосаб сфарміраваць як групы мышц, так і волю да перамогі. Навучэнцы пазнаёміліся з тэхнікай і методыкай навучання кіданню дзіды.
У рамках тыдня спорту і здароўя навучэнцы 5-6 Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі віртуальнага знаёмства з алімпійскімі чэмпіёнамі Рэспублікі Беларусь.
Спорт і рух з'яўляюцца неад'емнай часткай жыцця кожнага дзіцяці. Рухомыя гульні і розныя віды спорту дапамагаюць фарміраванню правільнага фізічнага і разумовага развіцця дзяцей. А каб рабятам пачатковых класаў Пціцкай СШ было крышку цікавей і веселлей займацца спортам, мы прапанавалі ім намаляваць свае любімыя спартыўныя заняткі і віды спорту.