Навіны
Другі дзень у аздараўленчым лагеры "Усмешка" прайшоў пад дэвізам "Дзень здароўя". Каб зусім прачнуцца трэба выканаць зарадку. На хвілінцы здароўя"Адкуль пайшлі марзулі?" дзеці з цікаўнасцю расказвалі пра правілы асабістай гігіены, праслухалі казку пра мікробаў. Выхаванцаў лагера наведала медыцынская сястра Жукоўская Ганна Дзмітрыеўна, якая расказала пра хваробы брудных рук і навошта рабіць прышчэпкі. На развітанне рабяты сфатаграфаваліся і запрасілі Ганну Дзмітрыеўну да сябе ў госці ў на ступны раз.
У другой палове дня рабяты наведалі біблітэку, дзе ў гульнявой формы паказалі свае веды аб неабходных чалавеку вітамінах, карыснай і не вельмі карыснай ежы.
У рамках акцыі "Карысныя канікулы" у ДУА "Пціцкай СШ" прайшоў турнір па футболе "Кожаный мяч". Мэта гэтага мерапрыемства: павышэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці вучняў школы, арганізацыя здаровага актыўнага адпачынку дзяцей. Дзякуючы спаборніцтвам кожны юны футбаліст змог праверыць сваю фізічную і тактычную гатоўнасць, кемлівасць, атрымаць шмат станоўчых уражанняў .
У рамках акцыі "Карысныя канікулы" удзельнікі валанцёрскага атрада ДУА "Пціцкая СШ" устанавілі папярэджваючыя інфармацыйныя таблічкі на вадаёмах аграгарадка Пціч "Стой! Бяспека, абрывісты бераг", "Выхад на вадаем забаронены!".
З навучэнцамі пачатковых класаў ДУА "Пціцкая СШ" была праведзена гульня "Прырода Беларусі".
У ходзе гульні вучні даведаліся аб раслінным і жывельным свеце прыроды Беларусі, жывелах якія занесены ў Чырвоную кнігу і якіх можна сустрэць ў лясах Петрыкаўскага раёна.
Першы дзень аздараўленчага лагера ў Пціцкай сярэдняй школе пачаўся з хвілінкі здароўя"Здаровае харчаванне-заклад здароўя". Рабяты даведаліся,які сняданак будзе больш карысным і дасць зарад на ўвесь дзень. Затым выбралі назву атрада- "Усмешка'' прыдумалі дэвіз, аформілі атрадны вугалок.У час правядзння квэст-гульні "Бяспека на дарогах" выхаванцы замацавалі свае веды па правілам дарожнага руху.Весела правялі свой час на свежым паветры, дзе дзеці развучылі новыя гульні "Святлафор"', "Ваверкі, мышкі, зайцы".Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў "Бяспечныя канікулы"
24 сакавіка ў ДУА "Пціцкая СШ" адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму " Супрацоўніцтва школы і сям'і у пытаннях прафілактыкі правапарушэняў і безнагляднасці навучэнцаў". Бацькі пазнаёміліся з прафілактычнай работай установы адукацыі па выканані Дэкрэта №18 «О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях». На сходзе прысутнічалі ўрач агульнай практыкі Пціцкай АУАП Несцярчук Л.А., якая засяродзіла ўвагу прысутных аб неабходнасці своечасовага правядзення прышчэпак у дзяцей і дарослых , а таксама быў абпрацавагы алгарытм дзеянняў пры выяўленні суіцыдальных намераў непаўналетніх.; дырэктар Капаткевіцкага дома састарэлых Гошка Л.Н. з інфармацыяй аб магчымасці набыцця мэтавых напраўленняў на вучобу ў медвузы і коледжы РБ выпускнікам 9, 11 класаў
Дыялогавая пляцоўка, прысвечаная 80-годдзю трагедыі Хатыні , а таксама Году міру і стварэння адбылася на базе Пціцкай СШ. У размове ўдзельнічалі педагогі і навучэнцы ўстановы адукацыі. Удзельнікі размовы паведамілі моладзі аб тым, што такое генацыд, якая работа вядзецца па расследаванні фактаў генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы таксама падзяліліся сваімі ўражаннямі ад пачутага. У ходзе дыялогаў пляцоўкі была прыадчынена адна з самых жахлівых старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы,людзі сёняшняга пакалення, павінны памятаць, якой цаной заваявана шчасце, і быть удзячны тым, хто дараваў нам мір.
Ва ўстанове адукацыі "Пціцкая СШ" адбылася ганаровая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3-й чвэрці. На лінейцы прысутнічаў ляснічы Пціцкага лясніцтва Сцяпук А.І., які
паведаміў аб прафесіях запатрабаваных ў лясніцтве і правілах паступлення ў профільныя навучальныя ўстановы. Навучэнцыы пазнаёміліся з запланаванымі мерапрыемствамі на канікулах і правіламі бяспечных паводзін.
Вельмі важна, каб фарміраванне асноў фінансавай граматнасці пачыналася як мага раней. У сувязі з гэтым у рамках Тыдня фінансавай граматнасці для навучэнцаў сярэдняга звяна была арганізавана квэст-гульня " Фінансавы эрудыт". Усе заданні гульні былі звязаны адной сюжэтнай лініяй: паўсядзённае ўзаемадзеянне з грашыма. Падарожнічаючы па станцыях "Капейка рубель беражэ", "Знакамітыя фінансісты", "Стратэгія" і іншых, вучні праявілі пазнавальную актыўнасць, зацікаўленасць, фінансавую кемлівасць. Як гаворыцца, вучымся берагчы фінансы змалку!
23 сакавіка з навучэнцамі прайшло мерапрыемства праекта ШАГ на тэму "Камфорт і ўтульнасць для кожнага". На мерапрыемстве навучэнцы азнаёміліся і абмеркавалі інфармацыю аб будаўніча-прамысловым комплексе, развіцці жыллёвага будаўніцтва, аб сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Таксама адзначылі факты, якія сведчаць аб даступнасці жылля ў Петрыкаўскім раёне.
23 сакавіка ўстанову адукацыі наведалі прадстаўнікі раённай службы энэргагазінспеккцыі, якія правялі гутарку з навучэнцамі па электрабяспецы, папярэджанню няшчасных выпадкаў звязаных з эксплуатацыяй электрапрыбораў, газавага абарудавання.
З 27 сакавіка па 2 красавіка ва ўстанове адукацыі пройдуць мерапрыемствы ў рамках прафілактычнай акцыі "Бяспечныя канікулы". Навучэнцаў установы чакаюць пазнавальныя экскурсіі ў Петрыкаўскі краязнаўчы музей, працоўныя дэсанты па навядзенню парадка на прышкольнай тэрыторыі, спартыўныя спаборніцтвы, забаўляльныя праграмы, работа аздараўленчага лагера для навучэнцаў пачатковых класаў, цікавыя сустрэчы з прадстаўнікамі МНС, ГАІ, медыцынскімі работнікамі.
с 17 по 27 сакавіка УГАІ Гомельскага аблвыканкама праводзіць рэспубліканскае прафілактычнае мерапрыемства "Ребёнок-главный пассажир!", у сувязі з чым ва ўстанове адукацыі праходзяць выхаваўча-прафілактычныя мерапрыемствы сярод бацькоў выхаванцаў і вучняў на тэму саблюдзення правіл бяспечнай перавозкі дзяцей, выкарыстання дзіцячых падтрымліваючых прылад і рамнёў бяспекі
Пачатковыя класы тэма пасяджэння "Бацькоўскія ўніверсітэты" "Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіцяці". Каштоўнасці, традыцыі і звычаі сям'і. Значэнне прыкладу бацькоў у выхаванні дзіцяці, жаданне працаваць. Бацькоўскі аўтарытэт.
22 сакавіка ў ДУА "Пціцкая СШ" прайшоў адзіны ўрок " О чём звонят колокола Хатыни" , прысвечаны васьмідзесятай гадавіне Хатынскай трагедыі.
Рабяты даведаліся аб трагічнай гісторыі ціхай і ветлівай беларускай вёскі, якую спалілі фашысты разам з яе жыхарамі.Трагедыя адбылася 22 сакавіка 1943 года. Загінула 149 чалавек. Хатынь - не проста старонка Вялікай Айчыннай вайны, гэта сімвал смутку ўсяго беларускага народа, наш боль. Штогод, у дзень знішчэння вёскі, у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь" праходзяць акцыі Памяці.
Гэты дзень нагадвае ўсім, як важна захоўваць свет, які так цяжка дастаўся нашым салдатам, і як дарагія тыя людзі, хто з намі сёння побач. Нізкі паклон і вечная памяць героям, абаронцам, якія коштам свайго жыцця заплацілі за мір і выратаванне Радзімы!
Этой деревни нет ни на одной карте мира, но о ней знают все. Хатынь, сожженная фашистами 22 марта 1943 года, стала символом трагедии белорусского народа в XX веке.
Сегодня исполняется 80 лет со дня трагедии в Хатыни. Объятая пламенем деревня вместе с жителями навсегда вошла в мировую историю как символ бесчеловечности нацистов и их пособников.
#Гомельщина_помнит
#ХАТЫНЬ80.
Сярод навучэнцаў пачатковых класаў ДУА "Пціцкая СШ" прайшоў конкурс малюнкаў "Фінансавы свет вачыма дзяцей", прысвечаны Тыдню фінансавай граматнасці.
21 сакавіка ў ДУА "Пціцкая СШ" быў праведзены фінансавы паядынак "Асабістыя фінансы" з мэтай павышэння фінансавай граматнасці навучэнцаў. Пытанні фінансаў закранаюць усе сферы жыцця сучаснага чалавека, а фінансавая граматнасць стала неабходным жыццёвым навыкам, як уменне чытаць і пісаць. Фінансавая пісьменнасць дае магчымасць кіраваць сваім фінансавым дабрабытам, будаваць доўгатэрміновыя планы і дабірацца поспеху.
У рамках тыдня фінансавай граматнасці з навучэнцамі ДУА "Пціцкая СШ" была праведзена пазнавальная гадзіна "Мае фінансы". Навучэнцы даведаліся, як адказна ставіцца да грошай, якая іх каштоўнасць, як правільна зберагаць і расходаваць свае сродкі. Дзеці атрымалі адказы на многія пытанні. А таксама даведаліся новыя словы, такія як бюджэт, бартэр, крэдыт, пазыка, банкамат і інш., даведаліся пра сучасныя тэхналогіі ў банках. Сучасны свет немагчымы без грошай. Веды пра грошы з'яўляюцца вельмі важнымі, бо людзі карыстаюцца грашыма амаль кожны дзень, разлічваюцца імі за пакупкі і паслугі, з іх дапамогай імкнуцца рэалізаваць свае мары.
У рамках тыдня фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў 1-11 класаў былі праведзены інфармацыйныя гадзіны па тэме авалодвання фінансавай граматнасцю, выхаванню навыкаў абыходжання з грашыма, крыніцай іх заробку і уменню правільнага і беражлівага выкарыстання.