Навіны
У час летніх канікул вучаніцы 10 класа Пціцкай СШ праходзяць медыцынскую практыку. Пад кантролем медыкаў мясцовай амбулаторыі дзяўчаты вучацца правільна накладаць стэрыльныя бінтавыя павязакі, аказваць першую медыцынскую дапамогу, адпрацоўваюць прыёмы выканання сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.
"Дзень юнага пажарніка"пад такой назвай прайшла гульнявая пляцоўка для малодшых школьнікаў у Пціцкай СШ . Рабяты ў гульнявой форме паспрабавалі сябе ў ролі выратавальнікаў, замацаваўшы веды па пажарнай бяспецы. Успомнілі нумары хуткай дапамогі, МНС.
Акрамя гэтага прынялі ўдзел у дваровых і спрартыўных гульнях на свежым паветры,якія развіваюць фізічныя якасці, сілу волі і творчыя здольнасці.
У пярыяд летніх канікул дзяцей запрасіла да сябе гульнявая пляцоўка Пціцкай сярэдняй школы. Рабяты прынялі ўдзел у конкурсе загадак, дваровых і спартыўных гульнях: "Боўлінг", "Рыбак і рыбкі", "валейбол", "Піянербол" .
Радасна, звонка і цёпла прайшло свята для выхаванцаў дашкольнай адукацыі Пціцкай СШ, прысвечанае Дню абароны дзяцей. Выхавальнікі стараліся зрабіць свята запамінальным і яскравым: рабяты танчылі разам з казачнымі героямі, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах і спаборніцтвах Свята прадоу́жылася маляваннем на асфальце.
Было прыемна бачыць радасныя дзіцячыя твары і чуць вясёлы дзіцячы смех.
1 чэрвеня навучэнцы пачатковых і сярэдніх класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел у свяце дзяцінства "Няхай заўсёды будзе сонца".Свята пачалося з забаўляльна-гульнявой праграмы "Рознакаляровы свет дзяцінства". Дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя гульні, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята. Вясёлыя рабяты з цікавасцю малявалі крэйдамі на асфальце, удзельнічалі ў конкурсе мыльных пузыроў «Хто каго перапузырыць!».
Для навучэнцаў 4 класа Пціцкай СШ у апошні навучальны дзень прайшоў выпускны баль пад назвай "Бывай пачатковая школа". Рабяты падрыхтавалі сапраўднае свята, на якім прысутнічалі бацькі, настаўнікі і навучэнцы. Шмат ўдзячных слоў было сказана ў адрас класнага кіраўніка, настаўнікаў, якія працавалі з дзецьмі на працягу чатырох гадоў. На свяце гучала шмат добрых песнь,зіхацелі усмешкі разам с цёплымі слязамі развітання
У Пціцкай СШ прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года.
Па традыцыі ў гэты дзень сабраліся педагогі ўстановы,навучэнцы і іх бацькі.
Рабяты атрымалі дыпломы і граматы за дасягненні ў вучобе і спорце.
Дырэктар школы павіншавала ўсіх са святам, а таксама напярэдадні надыходзячых летніх канікулаў надала ўвагу пытанням бяспекі і пажадала дзецям здаровага і карыснага адпачынку!
З 1 чэрвеня па 31 жніўня для школьнікаў - пройдуць летнія канікулы для школьнікаў, якія можна правесці не толькі весела, але і карысна. У нашай школе на летні перыяд запланавана работа аздараўленчага і працоўнага лагераў, работа валанцёрскага атрада, гульнявая і спартыўныя пляцоўкі, работа бібліятэкі і камп'ютарнага класа! Запрашаем правесці канікулы разам!
Навучэнцы 5-6 класаў Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі краязнаўчай віктарыны "Ці ведаеш ты свой край?". Падчас віктарыны рабяты здзейснілі захапляючае падарожжа па Гомельскай вобласці, адказвалі на пытанні па гісторыі і прыродзе роднага края.
У рамках тыдня турызма і краязнаўства, навучэнцы пачатковых класаў Пціцкай СШ наведалі музейную комнату, дзе пазнаеміліся з побытам беларускага народа ў мінулым. Рабяты пазнаёміліся з экспазіцыяй гісторыі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рамках Тыдня турызма і краязнаўства навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел у спартыўным свяце "Турыстычнай сцежкай". Рабятам было прапанавана прайсці перашкод, пераадольваючы "балота", "павуцінку", кіданне ў цэль, зборку "дроў", пераскочыць "роў". Ну і вядома якія турысты без палаткі! Рабяты старэйшых класаў дапамаглі асвоіць этапы ўстаноўкі палаткі пачынаючым турыстам.
25 мая ва ўстанове адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа" прайшло самае кранальнае і незабыўнае свята для вучняў 9 класа – Апошні званок.
У гэты ўрачысты дзень павіншаваць і сказаць словы выпускнікам сабраліся настаўнікі, вучні, бацькі. Рабят павіншавалі ганаровыя госці: начальнік аддзела камунальнай гаспадаркі райвыканкама Завацкі А.А. і старшыня сельвыканкама Пырко Г.П.
Выпускнікі падрыхтавалі слова ў адказ, выказаўшы падзяку кіраўніцтву школы, настаўнікам, бацькам-усім тым, хто быў побач з імі гэтыя выдатныя школьныя гады.
Свята Апошняга званка назаўжды застанецца ў сэрцах выпускнікоў светлым і радасным успамінам. Мы жадаем рабятам паспяховай здачы экзаменаў, імкненняў да новых вяршыняў і добрага настрою!
24 мая ў Пціцкай СШ адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход па тэме “Бяспечнае лета і падлетак”. У ходзе сходу была акцэнтавана ўвага на прафілактыку злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных рэчываў, кіберзлачынстваў, аб правілах пажарнай бяспекі, суіцыдальных паводзін, злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці падлеткаў. Бацькі пазнаёміліся з запланаванымі мерапрыемствамі па арганізацыі летняй занятасці ў канікулярны перыяд, пазнаёміліся з правіламі бяспекі накіраваных на недапушчэнне гібелі дзяцей ад знешніх прычын. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі праваахоўчых органаў: інспектар ІСН Шылянкоў С.А.
З 24 па 30 мая ва ўстанове адукацыі праходзіць тыдзень турызма і краязнаўства, у рамках якога запланаваны турыстычныя паходы па месцах баявой славы, спартыўныя спаборніцтвы, экскурсіі ў музейны пакой
Сегодня прошёл выпускной у воспитанников дошкольного образования Птичской СШ. До назначенного праздника была проведена огромная работа! Составили сценарий, дети разучивали стихи, песни, танцы и праздник состоялся. Весёлый, яркий, долгожданный. На празднике к детям пришли известные блогеры и принцесса Единица, которая хотела убедить детей, что учиться бесполезно и скучно. Дети, доказали всем присутствующим и самой принцессе, что учиться надо чтобы развивать свою логику, мышление, приобретать знания . Весёлый и интересный праздник получился .Хочется пожелать выпускникам успехов в учёбе, удачи во всём, мирного неба и не забывайте своих воспитателей.
22 мая прошло заседание родительского университета на тему «Профилактика насилия над детьми и преступлений против физической и половой неприкосновенности несовершеннолетних» , на котором присутствовали родители и учащиеся 8-10 классов Птичской СШ. На заседании были рассмотрены вопросы ответственности за преступления против половой неприкосновенности , ответственности за изготовление и распространение порнографии. Родители и учащиеся ознакомлены под подпись с административной и уголовной ответственностью по статьям 19.7, 19.8 АК РБ, ст. 343.1, 343.2 УК РБ.
С 1 мая
по 1 октября
в республике
пройдут мероприятия, предусмотренные межведомственной программой «Забота»
Сення 17 мая ў раённым цэнтры адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню піянерскага сяброўства: ганаровая лінейка і гульнявая праграма "Спрытныя і смелыя", у якіх прынялі ўдзел 20 навучэнцаў Пціцкай СШ. Рабятам у святочнай атмасферы былі павязаны піянерскія гальштукі і ўручаны акцябрацкія зорачкі. Піянерская арганізацыя раёна папоўнілася 37 новымі членамі. Рабяты адчулі гонар і адказнасць за дадзенае ганаровае абяцанне - быць патрыётамі сваёй краіны!
16 мая ў калектыве ДУА Пціцкая СШ адбыўся адзіны дзень інфарміравання на тэму "Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь"
Обеспечение безопасности детей в доме - это задача, требующая постоянного внимания и заботы со стороны родителей. Важно принимать все необходимые меры, чтобы предотвратить случаи выпадения детей из окон