Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

С 12 по 24 декабря в учреждении образования проходит информационно-профилактическая акция по ознакомлению обучающихся и родителей с ответственностью за участие в незаконном обороте наркотиков, разъяснению норм законодательства об административной и уголовной ответственности за употребление и распространение, хранение психоактивных веществ, опасности выхода на лёд  и  при использовании пиротехники. В рамках акции запланированы встречи с представителями РОВД, ИДН, медицинскими работниками.

12 декабря 2022 в 15:39 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У суботу 10 снежня навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі нацыянальны парк "Прыпяцкі". У дзяцей была ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з жывёламі ў сафары-парку, прыняць удзел у навагоднім казачным прадстаўленні, адведаць прысмакаў і атрымаць падарункі ад уладара зімовага казачнага памесця Палескага Зюзі. Рабяты вярнуліся дамоў напоўненыя святочнымі ўражаннямі і цудоўным настроі.

10 декабря 2022 в 18:45 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

10 декабря учащиеся и педагоги ГУО Птичская СШ приняли участие в акции против преступного беспамятства народов, которые получили свободу и возможность жить под мирным небом. У братской могилы погибшим воинам проведен митинг-реквием с возложением цветов.

10 декабря 2022 в 13:04 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Стартуе рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год!"
Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да свят, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. З мэтай папярэджання пажараў і няшчасных выпадкаў з 12 па 30 снежня 2022 года ў тры этапы на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна будзе праходзіць рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год!".

8 декабря 2022 в 18:08 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

У штодзённым жыцці часта мы забываем аб станоўчых якасцях. Таму з навучэнцамі 2 - 5 класаў было праведзена мерапрыемства, прысвечанае дабрыні. Для стварэння спрыяльнага псіхалагічнага клімату на пачатку было прапанавана практыкаванне "Шар - кола радасці". Далей навучэнцы шукалі адказ на пытанне, ці можна змераць добрага чалавека. Яны выказвалі свае меркаванні аб тым, што такое дабрыня, знаёміліся з цытатамі вялікіх людзей, тлумачылі прыказкі, знаходзілі адказы на праблемныя пытанні. Цікавым быў і мультфільм "Мяшок яблыкаў", пасля прагляду якога дзецям патрэбна была адказаць, ці падыходзіць да яго прыказка: "За дабро дабром плоцяць". Дзеці ацэньвалі дзеянні хлопчыка з апавядання В. Асеевай "Проста бабулька". У канцы мерапрыемства дзеці складалі галерэю добрых слоў "Ад сэрца да сэрца" і спявалі песню "Дарогаю дабра". Кожны ўдзельнік пераканаўся, што ў жыцці павінна быць месца дабрыні.

7 декабря 2022 в 19:45 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

2 снежня ва ўстанове адукацыі адбыўся бацькоўскі сход на тэму "Правілы бяспечных паводзіны ў зімні перыяд". На сходзе прысутнічалі супрацоўнікі РАНС, медработнікі Пціцкай АВОП. На павестцы дня разглядаліся пытанні недапушчэння знаходжання дзяцей на неакрэпшым лёдзе рэк і вадаёмаў, аказанне першай дапамогі пацярпеўшым, і пры абмаражэнні. Супрацоўнік РАНС Герасіменка М С. Давёў да ведама прысутных статыстыку за 2022 па гібелі пры пажарах і ад знешніх прычын па Гомельскай вобласці, засяродзіў увагу на правілах пажарнай бяспекі ў зімні перыяд, пры выкарыстанні пячнога атаплення. Намеснік дырэктара Зубар А У. абмеркавала з бацькамі пытанні прафілактыкі злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў, кіберзлачыннасці, палавой недатыкальнасці непаўналетніх.

2 декабря 2022 в 21:07 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У 7 классе прайшла пазнавальная гульня-трэнінг "Праўда аб СНІДзе". Вучні правяралі свае веды аб праблеме страшнай хваробы ў практыкаваннях "Жывая дыяграма", "Тусоўка". Дзеці вучыліся здымаць напружанне ў гульнях "Пярсцёнак", "Слонік", ацэньвалі ступень рызыкі ў працэсе выканання практыкаванняў "Бяспечна - небяспечна", знаходзілі выйсце ў сітуацыях "Дапамажы прыняць рашэнне". Ход гульні паказаў, што СНІД прасцей папярэдзіць, чым пазбавіцца ад хваробы.

1 декабря 2022 в 20:26 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Удзельнікі валанцёрскага атрада ўстановы адукацыі зааершылі месячнік прававых ведаў распаўсюджваннем буклетаў аб правах і абавязках дзяцей, а таксама па недапушчэнні распаўсюджання наркатычных сродкаў. Гэта добрая магчымасць і самім дакладна ўсвядоміць вышэйназваныя пытанні, і пазнаёміць з імі аднавяскоўцаў і родных.

1 декабря 2022 в 17:12 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках МА пачатковых класаў прайшоў урок літаратурнага чытання ў 4 класе "Навум Гальпяровіч. Бацька гарадоў беларускіх ". У ходзе ўрока дзеці слухалі чытанне апавядання аўтарам тэксту, вучыліся знаходзіць адказы на пытанні настаўніка з дапамогай выбарачнага чытання, пазнаёмліся з такімі словамі як арган, сталец, выспа, дойлід, строма. Навучэнцы выконвалі заданні ў парах, групах, вызначалі галоўную думку тэксту. На працягу ўрока выяўляліся патрыятычныя адносіны аўтара да славутых людзей і мясцін малой радзімы, выхоўвалася пачуццё патрыятызму і цікавасці да свайго беларускага краю.

30 ноября 2022 в 18:42 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Педагоги школы посетили трудовые коллективы Птичского СДНТ и отделения связи, с целью ознакомления родителей учащихся с проблемой насилия в семье. В рамках профилактики половой неприкосновенности несовершеннолетних распространены информационные буклеты " Остановим насилие вместе"

30 ноября 2022 в 13:33 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Навучэнцы 9-11 класаў установы адукацыі прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай сустрэчы, якую праводзілі прадстаўнікі мясцовай улады і кіраўнікі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. Мерапрыемства праходзіла на базе ДУА "Капаткевіцкая СШ". Выпускнікі пазнаёміліся з навучальнымі ўстановамі, дзе рыхтуюцца спецыялісты ў галіне сельскай гаспадаркі, магчымасцямі паступлення на ільготных умовах, перспектывах працаўладкавання.

29 ноября 2022 в 16:23 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Начны снегапад паспрыяў таму, што ў суботні дзень навучэнцы нашай установы змаглі стаць на лыжы. Дзеці не толькі каталіся, але і ўдзельнічалі ў эстафетах, вучыліся спускацца з горкі, пераадольвалі дыстанцыі з перашкодамі. Спаборніцтва дало добрую загартоўку і мноства станоўчых эмоцый.

Навучэнцы 9 класа, іх бацькі, настаўнікі сабраліся разам на бацькоўскім сходзе, каб абмеркаваць пытанне выбару прафесіі. На сходзе былі разгледжаны магчымасці прадаўжэння вучобы ў прафесійных ліцэях і каледжах на базе базавай адукацыі. Прыярытэтным накірункам былі вызначаны аграпрамысловы комплекс, педагагічныя, медыцынскія і будаўнічыя прафесіі запатрабаваныя на рынку.На сходзе прысутнічалі старшыня сельвыканкама Пырко Г.П., Бяляцкая І.І.,галоўны эканаміст АТН "Пціч-Агра".

26 ноября 2022 в 07:50 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Да 140 год з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа была праведзена літаратурная гасцёўня. Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі з цікавымі жыццёвымі фактамі песняроў. Навучэнцы чыталі вершы, інсцэніравалі творы, слухалі песні на словы юбіляраў. Закончылася мерапрыемства віктарынай па творах класікаў.

25 ноября 2022 в 22:44 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У завяршэнні тыдня пачатковых класаў прайшло свята "Беларускія вячоркі". Навучэнцы пачатковых класаў і выхавальнікі дашкольнай адукацыі спявалі беларускія народныя песні, танцавалі, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія народныя гульні. Настаўнікі падвялі вынікі тыдня і ўзнагародзілі навучэнцаў граматамі і салодкімі прызамі.

25 ноября 2022 в 22:29 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Учащиеся 8-11 классов приняли участие в проекте ШАГ " гордость за Беларусь. Наша промышленность - надёжный фундамент независимости" . Учащиеся узнали об развитии машиностроения, химической и нефтехимической промышленности, о производстве калийных удобрений.

24 ноября 2022 в 23:02 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Чацверты дзеньТыдня пачатковых класаў быў прысвечаны азнаямленню з навакольным светам. У 3-4 класах прайшла гульня "Свет прыроды". Дзеці спаборнічалі ў атрыманні балаў за пытанні прыродазнаўчага характару. Навучэнцы 1-2 класаў і выхаванцы дашкольнай адукацыі стваралі калаж " Мая Радзіма - Беларусь".

24 ноября 2022 в 16:36 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

"Мы должны быть рабами законов, чтобы быть свободными". Пад такім дэвізам прайшло мерапрыемства на прававую тэматыку сярод вучняў 9-11класаў. "Тыі закон'. Навучэнцам было прапанавана самім выбраць пытанне на якое трэба было даць адказ. Гульнёвае поле складалася з такіх тэм як: "Адміністратыўная адказнасць", "Ты і закон", "Жыццёвыя сітуацыі", "Растлумач прыказку"."Крымінальная адказнасць". Вучні актыўна ўдзельнічалі ў пошуку адказаў, абгрунтоўвалі і тлумачылі іх. На прыканцы прыйшлі к агульнаму вываду : "Не знание закона , не освобождает нас от ответственности ".

23 ноября 2022 в 23:35 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках вучэбна-метадычнага аб'яднання пачатковых класаў у старэйшай групе прайшоў адкрыты занятак «Вясёлая матэматыка». Спачатку дзеці пагутарылі з доктарам Айбалітам па вайберы, а потым адправіліся ў падарожжа, каб сабраць ключ і адкрыць куфэрак, у якім знаходзіліся чароўныя лекі для хворых жывёл. Рабяты з цікавасцю і задавальненнем выконвалі розныя заданні: паўтарылі колеры, геаметрычныя фігуры, замацавалі веды пра лік 5. У выніку вандраванняў дзеці адкрылі куфар, дасталі лекі і нават атрымалі ў падарунак ад Айбаліта вітаміны для здароўя. Сваімі ўражаннямі пасля занятку маленькія падарожнікі ахвотна падзяліліся з дарослымі, дзецьмі з малодшай групы, са сваімі бацькамі.

23 ноября 2022 в 20:10 | Сигай М. С. | нет комментариев