Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Суботнім днём 19 красавіка прадоўжыла сваю работу "Школа будучага першакласніка". Выхаванцы старэйшай групы дзіцячага садка з цікавасцю займаюцца падрыхтоўкай да школы.

Навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел у раённым злёце юных інспектараў руху, у якім удзельнічалі каманды з розных школ. Наша каманда паказала выдатныя вынікі і заняла прызавыя месцы па фігурным ваджэння веласіпеда і правілах дарожнага руху. Конкурс накіраваны на павышэнне бяспекі на дарогах і фарміраванне адказных паводзін у дзяцей. Віншуем удзельнікаў з поспехам!

Напярэдадні светлага свята Вялікадня, навучэнцы 1 класа Пціцкай сярэдняй школы акунуліся ў атмасферу творчасці і радасці. У рамках работы творчай майстэрні "Велікодная радасць" дзеці не толькі даведаліся шмат цікавага пра традыцыі святкавання Вялікадня, але і сваімі рукамі стварылі выдатны выраб - "Велікодны кошык".

Навучэнцы 5-8 класаў Пціцкай СШ далучыліся да ўдзелу у мерапрыемствах Адзінага дня дзеянняў "Дарогі Перамогі" , у рамках якога прынялі ўдзел у патрыятычнай квэст-гульні, прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі. Рабята пазнаёміліся з героямі Савецкага Саюза, прайшліся баявымі дарогамі, даведаліся шмат цікавых фактаў аб Вялікай Айчыннай вайне

Вучні 4 класа Пціцкай СШ сёння зрабілі важны крок насустрач будучыні! Яны прынялі ўдзел у займальным занятку з элементамі трэнінгу "Дарога ў 5 клас". Пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага дзеці актыўна стваралі "партрэт" пяцікласніка. З дапамогай цікавых практыкаванняў і гульняў яны даследавалі, якім павінен быць вучань 5 класа: якія якасці яму неабходныя, якія веды і навыкі дапамогуць яму паспяхова вучыцца і мець зносіны з аднакласнікамі.

В воскресенье 20 апреля православные и католические верующие будут праздновать Воскресение Христово. Неотъемлемой частью пасхальных праздников станут куличи, которые накануне бережно выпекут в каждом доме, тысячи свечей зажгутся в радостный праздник. Чтобы светлый день не омрачили чрезвычайные ситуации, нужно соблюдать меры безопасности!
При приготовлении в печи пищи, а также при использовании газовых и электроприборов строго соблюдайте правила их эксплуатации.
Не стоит забывать и об опасности зажженных свечей, их и следует держать подальше от одежды и легковоспламеняющихся предметов. Также, не следует оставлять зажженные свечи без присмотра.
В день празднования Пасхи большое количество людей собирается в храмах. В местах проведения пасхальных богослужений будет организовано дежурство работников МЧС с целью обеспечения пожарной безопасности.

Калектыў Пціцкай СШ прыняў актыўны ўдзел у Рэспубліканскім суботніку па добраўпарадкаванню тэрыторыі школы, вуліц аграгарадка

В 4 классе прошел классный час "Мир профессий". В ходе классного часа ребята расширили кругозор о различных профессиях, в том числе мало знакомых и незаслуженно забытых.

Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў — міжнародная памятная дата, дзень жалобы, які адзначаецца штогод 11 красавіка ў памяць аб вязнях нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў гітлераўскай Германіі.
Тэматычны ўрок памяці "У каго сэрца ёсць, той павінен чуць час", прысвечаны гэтай даце прайшоў ў 5 класе Пціцкай СШ. У гэты дзень рабяты ўспомнілі аб ахвярах і аддалі даніну павагі тым, хто, нягледзячы на ​​нечалавечыя выпрабаванні, змог выжыць

12 красавіка 1961 гады на зямную арбіту вывелі першы ў міры касмічны карабель-спадарожнік з чалавекам на борце, расійскім касматаўтам Юрыям Гагарыным. З тых часоў гэты дзень у Расіі адзначаюць як Дзень касманаўтыкі, а ў свеце - Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас.
Напярэданні Дня касманаўтыкі навучэнцы 1-4 класаў Пціцкай СШ праглядзелі фільм "Наш космас" нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфильм".

З нагоды Дня касманаўтыкі у госці да выхаванцаў дзіцячвга саду Пціцкай СШ завітаў "сапраўдны касманаўт" і запрасіў адправіцца разам з ім ў цікавае падарожжа у "краіну Космас". Рабяты пагрузіліся ў гісторыю касманаўтыкі, паслухалі расказ аб першым касманаўце Юрыі Гагарыне, пазнаеміліся з Сонечнай сістэмай і даведаліся шмат новага пра космас. У канцы падарожжа дзеці з радасцю разглядалі планеты і зоркі.

Каманда школы прыняла ўдзел у 2 этапе абласной алімпіяды па вучэбным прадметам. Усе навучэнцы стараліся, прыклалі шмат намаганняў. Пераможцамі сталі:
Герасіменка Ксенія - дыплом 1 ступені па біялогіі;
Гарашчук Мікіта - дыплом 2 ступені па беларускай мове.
Віншуем пераможцаў. Выказваем словы ўдзячнасці настаўнікам, якія рыхтавалі навучэнцаў да ўдзелу ў аліпіядным руху. Так трымаць!

Педагагічны калектыў пазнаёміўся з дыструктыўнымі субкультурнымі аб'яднаннямі і фарміраваннямі ў маладзёжным асяроддзі, асаблівасціямі, асобымі прызнакамі, дзейнасцю маладзёжных нефармальных арганізацый. Асаблівая ўвага была накіравана на фарміраванні тэрарыстычнага накірунку.

Падчас прафарыентацыйнай сустрэчы з начальнікам аддзела кадраў Гомельскага аддзялення беларускай чыгункі навучэнцы 9,11 класаў пазнаёміліся з найбольш запатрабаванымі спецыяльнасцямі на чыгунцы, з установамі адукацыі, дзе можна набыць дадзеныя прафесіі, а таксама з умовамі мэтавага паступлення.

У рамках работы школьнай службы медыяцыі у Пціцкай СШ прайшоў навучальны занятак для навучэнцаў 8-11 класаў "Я сярод іншых". Мэта гэтага занятку-дапамагчы дзецям лепш разумець сябе і свае ўзаемаадносіны з навакольнымі, а таксама развіць навыкі эфектыўных зносін і выхаду з канфліктаў. Удзельнікі вучыліся слухаць і чуць адзін аднаго, выказваць свае думкі і пачуцці канструктыўна, і знаходзіць кампрамісы ў складаных сітуацыях.

З 9 па 22 красавіка пройдзе рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ: што важна не забыцца. Заяву для ўдзелу ў ЦТ можна падаць адным з двух спосабаў. Першы - запоўніць электронную форму на сайце РІКВ у адпаведнасці з інструкцыяй. Другі - асабіста наведаць адзін з пунктаў рэгістрацыі. Пры сабе трэба мець дакумент або копію дакумента, які пацвярджае асобу: пашпарт, ID-карту, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які пацвярджае асобу.
Аплата прыёму і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ здзяйсняюцца ў сістэме АРІП. Кошт удзелу ў ЦТ па адным навучальным прадмеце - 4,2 рубля.

«Збяры макулатуру - захавай дрэва!». Менавіта пад такім лозунгам цімураўцы нашай школы прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі па зборы макулатуры,якая праходзила ў суботни дзень

У рамках месячніка экалагічнага выхавання навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у стварэнні зялёнай будучыні нашай школы. Такім чынам мы прывучаем любіць і паважаць прыроду. Пройдзе час, дзеці вырастуць, а разам з імі і саджанцы ператворацца ў прыгожыя дрэвы. Затое, які вынік! Бо гэта выдатна, калі дзіця, стаўшы дарослым, зможа сказаць: "Гэтае дрэва пасадзіў я сам!".

Будучыя навучэнцы з цікавасцю займаюцца падрыхтоўкай да школы.