Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

З 20 па 31 студзеня ва ўстанове адукацыі праходзіць дэкада прафарыентацыі , у рамках якой запланавана правядзенне класных і пазнавальных гадзін, бацькоўскія сходы, квэсты, інтарактыўныя гульні , трэнінгі, выпуск інфармацыйных буклетаў: " Выбіраем будучыню сёння", "Свет прафесій", “Кім быць?”, дзелавая гульня “У пошуках сваёй сцяжынкі”, інтэрактыўная гульня-відэадайджэст “Свет прафесій” або “Якія дзверы адчыніць?” і інш.

19 студзеня - Дзень выратавальніка! Дзень, калі мы адзначаем і дзякуем тым, хто гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу ў цяжкіх сітуацыях.
Вучні 5-6 класаў Пціцкай СШ пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна патрыятычным выхаванні сабраліся разам, каб выказаць сваю ўдзячнасць і павагу ратавальнікам. На мерапрыемстве былі паказаны фільмы пра подзвігі і работу гэтых смелых і адважных людзей, што дазволіла вучням лепш зразумець і ацаніць іх працу.
Мы дзякуем усім выратавальнікам за іх адвагу, смеласць і самаадданасць. Іх праца неверагодна важная і неацэнная. Няхай гэты дзень будзе напамінам аб тым, што заўсёды ёсць людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу і абараніць нас у цяжкія моманты.

У шосты школьны дзень навучэнцы і іх законныя прадстаўнікі прынялі ўдзел у пасяджэнні сямейнага клуба "Каштоўнасці як аснова сямейнага выхавання" ўдзельнікі сабраліся ва ўтульнай атмасферы, напоўненай цяплом і разуменнем. Упор рабіўся на важнасць перадачы сямейных каштоўнасцей наступнаму пакаленню. Кожны член клуба падзяліўся сваім вопытам і гісторыямі, ілюструючы, як традыцыі ўмацоўваюць сямейную сувязь і фармуюць характар ​​дзяцей.У ходзе абмеркавання гучалі думкі аб тым, што каштоўнасці, такія як сумленнасць, павага і клопат, не толькі служаць асновай для выхавання, але і дапамагаюць дзецям арыентавацца ў складаным свеце. На выніковай ноце сустрэчы ўдзельнікі вынеслі агульную ідэю: сіла сям'і заключаецца ў яе здольнасці быць апорай адзін для аднаго, перадаючы мудрасць з пакалення ў пакаленне.

У суботні дзень ў Пціцкай СШ арганізавана работа "Школы будучага першакласніка". Будучыя навучэнцы з цікавасцю займаюцца падрыхтоўкай да школьных заняткаў, выконваюць розныя заданні падрыхтаваныя настаўнікам, знаёмяцца з літарамі.

Навучэнка 2 класа Пціцкай СШ Герасіменка Злата прыняла удзел у абласным этапе спартыўна-масавага мерапрыемства "300 талентаў для Каралевы" , якое праходзіла 16 студзеня у г.Мазыры . Злата паказала добрыя спартыўныя рэзультаты ў спаборніцтвах па скачкам з месца, бегу, мятанні мяча. Так трымаць ! Наперад да алімпійскіх рэкордаў!

У рамках Тыдня кібербяспекі навучэнцы 10-11 класаў Пціцкай СШ правялі майстар-клас па выкарыстанню тэхгалогій абароны сасбістых даных у сетцы Інтэрнэт. Рабяты падзяліліся вопытам як не папасціся на "вудачку кіберзлачынцаў" , не здзейсніць правапарушэнне на прасторах інтэрнэту, абыйсці падазроную старонку або "цікавую" прапанову кіберзлачынцаў. Выпрацаваныя карысныя парады былі распаўсюджаны сярод навучэнцаў установы адукацыі.

Навучэнцы 5-6 класаў Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні "Бяспечны Інтэрнэт" падчас якой рабяты адчынілі 6 таемных дзвярэй, у якіх даведаліся: правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт , перамаглі Вірус пры дапамозе стрэл Касперскага, расшыфравалі рэбусы і даведаліся формы кібермашэйніцтва. Падчас гульні на email паступілі паведамленні з просьбай разабрацца ў праблемных сітуацыях. А ў завяршэнні гульні атрымалі буклеты "Бяспечны Інтэрнэт".

Сёння ў малодшай групе дашкольнай адукацыі Пціцкай СШ адбыўся кулінарны майстар-клас" Хто такія вітаміны і дзе яны жывуць". Разам з выхавацелем выхаванцы гатавалі вітамінны салат .
Спачатку старанна вымылі рукі, апрануліся як сапраўдныя кухары, паўтарылі меры бяспекі.
У працэсе падрыхтоўкі салата дзецi даведаліся аб карысных уласцівасцях садавіны. Юныя кухары з вялікім нецярпеннем чакалі, калі ж прыгатуецца салат і яго можна будзе паспрабаваць. І вось, злучыўшы ўсе інгрэдыенты, можна прыступаць да дэгустацыі!

У рамках Тыдня прафілактыкі кіберзлачыннасці навучэнцы 7 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі віктарыны "Бяспечнае падарожжа ў краіну Інтэрнэт". Дзеці даведаліся пра карысць і шкоду Інтэрнэту, пра небяспеку, якая можа іх падцікоўваць на розных старонках ў сацыяльных сетках. Навучэнцы прайшлі анлай- анкетаванне, дзе праверылі свае веды ў вобласці кібербяспекі, выпрацавалі памятку дзеянняў пры сутыкненні з такімі ў Інтэрнет-прасторы.

У малодшай групе дашкольнай адукацыі Пціцкая СШ прайшлі заняткі па тэме:" Карысныя прадукты - гародніна і садавіна", мэтай якога было знаёмства з карыснымі ўласцівасцямі яблык, груш, морквы, буракоў. Гуляючы ў дыдактычныя гульні "Шкодныя і карысныя прадукты", " "Згатуй боршч і кампот", рабяты даведаліся аб карысці прадуктаў, аб якія змяшчаюцца ў іх вітамінах.

Члены БРСМ Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага маладзёжнага праекта «Азбука грамадзяніна. Версія 5.0».
У фармаце дзелавой гульні ўдзельнікі змаглі інсцэніраваць працэс правядзення выбараў, пачынаючы ад галасавання на выбарчых участках, да падліку галасоў выбаршчыкаў.
Гэты праект дазваляе павысіць цікавасць да выбараў, як да найважнейшай палітычнай падзеі, атрымаць першыя веды і практычны вопыт па ўдзеле ў выбарчым працэсе.

16 студзеня ў працоўным калектыве Пціцкай СШ прайшоў Адзіны дзень інфармавання па тэме "Удзел у выбарах - права і грамадзянскі абавязак кожнага». Абмеркавалі пытанне аб важнасці ўдзелу ў выбарах кожнага з нас. Бясспрэчна мы ўсе перакананыя, што ўдзел у галасаванні-гэта яшчэ і праява шчырых патрыятычных пачуццяў да сваёй Радзімы, клопат аб яе дабрабыце!
У завяршэнні мерапрыемства прысутныя змаглі задаць хвалюючыя пытанні.

15 студзеня ва ўстанове адбыўся педагагічны савет па тэме «Павышэнне якасці адукацыі праз развіццё функцыянальнай граматнасці і навучэнцаў», мэта якога было павышэнне якасці адукацыйнага працэсу, удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў, стварэнне ўмоў для ўдасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў у кантэксце развіцця функцыянальнай граматнасціі навучэнцаў.

З мэтай прадухілення прастудных захворванняў выхаванцы дзіцячага сада Пціцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у занятку пад назвай "Асцярожна, мікробы!». У рамках занятка дзеці пазнаёміліся з асновамі гігіенічных нормаў і неабходнасці барацьбы з мікробамі ў паўсядзённым жыцці. Пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага яны правялі цікавыя эксперыменты, якія наглядна паказалі, як мікробы могуць перадавацца, а таксама якія меры можна распачаць для іх прадухілення.

Адзіны ўрок памяці, "Ала - сястра Хатыні, прысвечаны трагедыі ў вёсцы АЛА Светлагорскага раёна , прайшоў 14 студзеня для навучэнцаў 1-11 класаў Пціцкай СШ.
Навучэнцы даведаліся аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны і аб трагедыі ў вёсцы Ала, дзе загінула 1758 чалавек, у тым ліку 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын і 200 старых.
Рабяты адправіліся ў віртуальнае падарожжа па мемарыяльным комплексе "Ала", абмеркавалі відэаролікі "Я - памятаю", "Званы Алы", "Сімвал памяці і смутку". Памяць аб трагічных падзеях школьнікі ўшанавалі хвілінай маўчання.

З 13 па 17 студзеня ва ўстанове адукацыі праходзяць мерапрыемствы ў рамках тыдня прафілактыкі кіберзлачыннасці: практычныя заняткі "Бяспечны інтэрнэт", тэматычныя гутаркі і трэнінгі "Адказнасць за правапарушэнні ў сетцы Інтэрнэт", "Асцярожна, вішынг" , "Парады і перасцярога ў падарожжжах на хвалях Інтэрнэту"

Суботнім вечарам 11 студзеня прайшоў чарговы настаўніцка-бацькоўскі патруль па месцах масавага знаходжання моладзі. З непаўналетнімі былі праведзены гутаркі аб неабходнасці карыстання святловяртальным і элементамі ў вячэрні час, папярэджанні аб адказнасці за знаходжанне на вуліцы пасля 23.00

У шосты школьны дзень піянеры Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі раённага этапа Рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні "Вялікая піянерская гульня". У гульні прынялі ўдзел 11 каманд сярод піянерскіх дружын раёна. Рабятам неабходна было прайсці 6 раундаў,кожны з іх складаўся з 6 пытанняў. Удзельнікі прадэманстравалі свае веды ў галіне матэматыкі, гісторыі геаграфіі. І вядома, не абышлося без займальных рэбусаў і пытанняў, звязаных з піянерскімі сімваламі і традыцыямі. Ад рабят патрабаваліся веды, эрудыцыя і кемлівасць. Інтэлектуальны від адпачынку, дух каманднага спаборніцтва зарадзілі ўсіх энергіяй, пазітывам і запалам!

У суботу 11 студзеня каманда акцябрат "Зорачкі" Пціцкай СШ прыняла ўдзел у раённым этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні ГА "БРПА" "Вялікая акцябрацкая гульня", якая прайшла ў анлайн-рэжыме. Гульня ўяўляе сабой віктарыну, з выкарыстаннем мэдыякантэнту , жывых зносін і святочнай атмасферы. Падчас удзелу ў мерапрыемстве ўдзельнікі дэманстравалі свой інтэлект, эрудыцыю і кемлівасць. Усе ўдзельнікі "Вялікай акцябрацкай гульні", атрымалі масу пазітыўных эмоцый і добрага настрою