Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Мужчины — это стержень коллектива,
Поддержка и опора в трудный час.
И в праздник славы, мужества и силы
Примите поздравления от нас!

Желаем крепкого сибирского здоровья,
Тепла семейного, уюта и добра,
Карьерных взлетов, новых достижений,
Чтоб жизнь полна и радостна была!

23 лютага ва ўстанове адукацыі адбыўся агляд конкурс строя і песні "Служу Айчыне", прысвечаны Дню абаронцы Айчыны. Мерапрыемства пачалося з вынасу дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання дзяржаўнага гімна. Навучэнцы школы прадэманстравалі свае навыкі ў страявой падрыхтоўцы, выкананні каманд камандзіра, выкананні ваеннай песні. Немалаважнае значэнне надавалася знешняму выгляду юнаармейцаў.
Так дыплом І ступені - атрымаў атрад 8 класа, ІІ ступені- 5 клас, ІІІ ступені - 7 клас. Званне "Лепшы камандзір" - аатрымала Дамасевіч Ганна, вучаніца 5 класа! Віншум са святам і перамогай !!!

23 февраля 2022 в 13:52 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках Году гістарычнай памяці навучэнцы 6-8 класаў прагледзелі і абмеркавалі відэафільм "Канцлагер "Трасцянец"
Малы Трасцянец — найбуйнейшы лагер смерці на тэрыторыі Беларусі і акупаваных раёнаў СССР, створаны СД у наваколлях Мінска. У Трасцянцы знішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя з СССР, а таксама грамадзяне Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Чэхаславакіі.
Канцэнтрацыйны лагер быў створаны восенню 1941 года на тэрыторыі калгасу ім. Карла Маркса.

З 21 па 26 лютага ва ўстанове адукацыі пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абаронцы айчыны: інфармацыйныя і класныя гадзіны, агляд строю і песні, конкурс вершаў, выстава літаратуры, спартыўныя спаборніцтвы.

20 февраля 2022 в 17:55 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

18.02 "Бессмяротны подзвіг ветэранаў"- пад такою назвай прайшла гадзіна памяці ў 6 класе. Вучні чыталі вершы аб подзвігу воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб тым, якой цаной была заваявана Перамога, аб шчасці жыць у мірнай краіне. Кожны расказаў падрыхтаваны цікавы эпізод з мастацкай літаратуры аб вайне. Навучэнцы падзяліліся звесткамі аб тым, як вайна закранула іх сям'ю. Асабліва цікава вучні апавядалі тое, што ведаюць аб сваіх прадзедах, аб іх баявых дзеяннях. На стэндзе удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны вучні адшукалі фотаздымкі родных, суседзяў, знаёмых. Навучэнца ганарацца, што гэтыя людзі ўнеслі свой уклад у Вялікую Перамогу

20 февраля 2022 в 12:19 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Завяршыўся тыдзень роднай мовы ў дзіцячым садку. Сям'я Сігая Максіма падрыхтавала геніалагічнае дрэва. Сям'я Герасіменка Івана, Бакулінай Ангеліны намалявалі свой радавод, а сям'я Коль Аляксандра прадставілі герб сваёй сям'і. Акрамя таго бацькамі была арганізавана фотавыстава роднай прыроды. Выказваем падзяку усім актыўным удзельнікам.

18 февраля 2022 в 11:31 | Сигай М. С. | нет комментариев

Мерапрыемствы інфармацыйна – адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна»–для навучэнцаў VIII-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў бягучым месяцы пройдуць 24 лютага на тэму: «Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту»

Навучэнцы 7 класа пазнаёміліся з жыхарамі вёскі Пціч,якія звязалі свой прафесійны лёс з прафесіяй ваеннага. Сярод іх Паграноўскі Фёдар Фёдаравіч, служба якога праходзіла на тэрыторыі Расіі. Давялося Фёдару Фёдаравічу пабываць і на афганскай вайне. Пра жыццёвы і працоўны шлях земляка быў зняты відэафільм старэйшымі вучнямі.

17 февраля 2022 в 20:30 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках тыдня Памяці воінаў інтэрнацыяналістаў навучэнцы пачатковых класаў наведалі школьную бібліятэку, дзе для іх быў праведзены тэматычны экскурс "Салдат вайны не выбірае". Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй афганскай вайны, даведаліся аб героях землякам,якія выконвалі свой інтэрнацыянальны доўг у далёкай краіне Афганістан. На класных гадзінах рабяты прыгатавалі малюнкі для конкурсу "Ніхто не створаны для вайны"

17 февраля 2022 в 20:05 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках тыдня роднай мовы выхаванцы наведалі выставу малюнкаў "Матывы роднай зямлі" у пачатковай школе, а таксама выставу малюнкаў "У гасцях у казкі".

17 февраля 2022 в 16:34 | Сигай М. С. | нет комментариев

Выхаванцы дзіцячага сада прынялі ўдзел у гульні-віктарыне "Па старонкам беларускіх казак". Дзеці адгадвалі беларускія загадкі і назвы казак па малюнках, складвалі разразныя карцінкі з героямі казак, састаўлялі мнемадарожкі па казкам. У падарунак кожны удзельнік віктарыны атрымаў кніжку-малышку і настольную гульню.

16 февраля 2022 в 15:33 | Сигай М. С. | нет комментариев

Урок мужнасці з элементамі відэапрагляду " Іх подзвіг мы ў сэрцы захаваем". У пачатку урока вучні ўзнавілі свае веды аб тым, хто такія воіны- інтэрнацыяналісты, дзе і ў якіх гістарычных падзеях прымалі ўдзел беларускія воіны- інтэрнацыяналісты. Пры наведванні школьнага музея, успомнілі аднавяскоўцаў, якія служылі ў Афганістане. Пасля экскурсіі ў музей з'явілася шмат пытанняў аб той далёкай вайне. Адказы на пытанні вучні атрымалі пры відэапраглядзе фільма " Афганістан. Я памятаю" знятага на кінастудыі "Беларусьфільм".

Экскурсія ў школьны музей " Ёсць такая прафесія Радзіму абараняць". У час экскурсіі навучэнцы даведаліся аб гісторыі ваенных дзеянняў у Афганістане, яе ўдзельніках - воінах- інтэрнацыяналістах, ураджэнцах вёскі Пціч. Вялікую цікавасць выклікалі раздзелы экспазіцыі, якія пазнаёмілі рабят з ваенным абмундзіраваннем таго часу, дакументамі, фотаматэрыяламі з асабістых архіваў воінаў - інтэрнацыяналістаў.У канцы экскурсіі навучэнцы прыйшлі да высновы, што забываць гэтую страшную вайну нельга

У рамках тыдня роднай мовы выхаванцы дзіцячага сада знаёміліся з беларускімі танцамі і гульнямі "Лапаточкі", "Грушка", "Паясы". Добры настрой і станоўчыя эмоцыі атрымалі ўсе ўдзельнікі гульняў.

15 февраля 2022 в 14:00 | Сигай М. С. | нет комментариев

14 лютага ў дзіцячым садку пачаўся тыдзень роднай мовы. Выхаванцы абедзвюх груп наведалі этнаграфічны пакой, дзе пазнаёміліся з цікавымі і невядомымі рэчамі ў сялянскай хаце, з прыладамі працы і асаблівасцямі быту беларусаў

14 февраля 2022 в 14:46 | Сигай М. С. | нет комментариев

З 14 па 19 лютага ва ўстанове адукацыі праходзіць тыдзень, прысвечаны памяці воінаў- інтэрнацыяналістаў, у рамках якога пройдуць урокі мужнасці, экскурсіі ў музей, прагляд відэафільмаў, сустрэчы з воінамі-афганцамі аднавяскоўцамі.

13 февраля 2022 в 12:07 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Для вучняў 4-7 класаў была праведзена квест-гульня "Школа юных разведчыкаў", прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста. Удзельнікі выбіралі сабе пазыўныя, збіраліся ў разведку, перапраўляліся цераз балота, адпрацоўвалі навыкі стральбы. У ходзе мерапрыемства прысутнічалі дух спаборніцтва, узаемападтрымка і імкненне да перамогі.

9 лютага ў рамках "Школы прававой асветы" навучэнцы 10 класа праслухалі лекцыю на тэму "прафілактыка злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх". Для прадухілення злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці навучэнцы азнаёміліся з буклетамі па правілах паводзін на вуліцы, у пад'ездзе, у кватэры.

Выхаванцы дашкольнай адукацыі прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Разам з камандай", па падтрымцы беларускай каманды на алімпійскіх гульнях у Пекіне 2022. Жадаем яскравых перамог нашым спартсменам!

9 февраля 2022 в 16:17 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Навунцы 4-8 класаў прынялі ўдзел у піянерскім зборы,прысвечаным Дню юнага героя-антыфашыста. Рабяты паведамілі аб подзвігах юных герояў у час Вялікай Айчыннай вайны. Маленькія героі вялікай вайны:яны змагаліся побач з дарослымі братамі і бацькамі. Многія з іх загінулі ў баях, або былі закатаваны фашыстамі. Многім з іх прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза.

8 февраля 2022 в 14:02 | Зизюк Л. И. | нет комментариев