Навіны
Штогод 1 сакавіка адзначаюць Сусветны дзень грамадзянскай абароны. Гэта тэма вельмі важна і для дзяцей дашкольнага ўзросту. У нашым садзе бяспека дзяцей - на першым месцы. Сістэматычна праводзяцца мерапрыемствы, якія накіраваны на фарміраванне бяспечных паводзін дзяцей, знаёмства з мерамі абароны ад небяспекі. Вось і сёння з выхаванцамі дашкольнай адукацыи была праведзена спартыўная забаўка "Юныя ратавальнікі", падчас якой дзеці замацоўвалі свае навыкі дзеянняў у надзвычайных сітуацыях праз эстафеты.
1 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню грамадзянскай абароны “Дзеянні асабовага складу ўстановы адукацыі па абароне дзяцей у надзвычайных сітуацыях”. У рамках Дня ГА былі арганізаваны квэст-гульня па грамадзянскай абароне і надзвычайным абставінам “Будзь гатоў!” для навучэнцаў 1-4 класаў, практычныя заняткі «Аказанне першай дапамогі пры апеках, пераломах, крывацёках, сонечным удары" 8 клас, 9-11кл(дзяўчынкі), тэсціраванне “ Школа бяспекі”, практычная адпрацоўка дзеянняў пры ЧС (пажар, хімічныя атручэнні), спартыўныя спаборніцтвы, практычная адпрацоўка дзеянняў пры ЧС ( Неапазнаны прадмет, захоп заложнікаў) 9-11 клас , практычныя заняткі: “Адпрацоўка плана эвакуацыі пры ўзнікненні пажара. Дзеянні персанала , навучэнцаў 1-11 класаў, выхаванцаў дашкольнай адукацыі інш.
27.02. 21г.ва установе адукацыі адбылося пазакласнае мерапрыемства"Беларуская скарбонка", пабудаванае ў форме гульні - квеста.
Навучэнцы 5- 7 класаў здзейснілі падарожжа па прыпынках "Лінгвістычны", " Краязнаўчы", "Этнаграфічны", "З рога ўсяго многа", " Перакладчык", "Святы і абрады".
На кожным прыпынку неабходна было выканаць заданні. За правільна выкананыя заданні - каманда атрымлівала літару і рухалася далей па маршруце.
Перамагла каманда, якая першай вярнулася на старт і склала слова "Вандроўка".
У ходзе гульні значную дапамогу аказвалі асістэнты, якія давалі ўдзельнікам заданні, сачылі за правільнасцю іх выканання і часам.
Мерапрыемства было прысвечана розным дысцыплінам: літаратуры, лінгвістыцы, краязнаўству, этнаграфіі.
25 лютага ва ўстанове адукацыі ў рамках праекта ШАГ адбылася адзіная інфармацыйная гадзіна пад назвай "У адзінстве народа - сіла незалежнай дзяржавы". Госцем інфармацыйнай гадзіны была дэпутат VI-га Усебеларускага народнага сходу, галоўны эканаміст сельгаспрадпрыемства АТН "Агра-Пціч" Бяляцкая Інна Іванаўна.
У рамках Дня беларускай мовы выхаванцы рознаўроставай групы прынялі ўдзел у наступных мерапрыемствах:"Загадкі з роднай хаткі", "У дзеда Антося ўсё з загадкі пачалося". Дзеці гулялі ў гульні "Блытаніна з казак". У час гульні "Падарожжа з белым буслом" выхаванцы пазнаёміліся з птушкамі і жывёламі, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы малодшай групы падрыхтавалі тэатральную пастаноўку "Церамок". Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце папулярызацыі і пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве.
Ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя рэспубліканскай акцыі "Адзіны дзень бяспекі", у рамках якой прадстаўнікі раённай службы МНС правялі прафілактычныя мерапрыемтсвы з навучэнцамі і працоўным калектывам установы адукацыі.
Выратавальнікі расказалі аб асноўных прычынах пажараў, наглядна прадэманстравалі прынцып дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і асобна спыніліся на мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач», растлумачылі, як усталяваць і як ім карыстацца. У завяршэнні навучэнцам установы адукацыі прадэманстравалі навучальны фільм.
З педагогамі школы разабралі прычыны ўзнікнення надзвычайных сітуацый як на працоўным месцы, так і ў побыце, знайшлі ўсе парушэнні на макеце «небяспечнай печы» і ўспомнілі правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.
Пасля чаго адпрацавалі мерапрыемствы па эвакуацыі вучняў і персаналу з будынка школы, у якой паводле задумы адбыўся пажар.
Ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы прысвечаные "Дню абароны Айчыны"
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага. Гэты Дзень быў абвешчаны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Родная мова – гэта адначасова і культура, i спадчына народа. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Таму ў другой малодшай групе былі праведзены мерапрыемствы, якія накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы.
22 лютага выхаванцы дашкольнай адукацыі прынялі удзел у спартыўным свяце, прысвечаным Дню абаронцы Айчыны.
У спартландыі спаборнічалі 2 каманды "Танкісты" і "Маракі». У розных эстафетах каманды прадэманстравалі хуткасць, кемлівасць і спрыт. Усе гэтыя вясёлыя спаборніцтвы праходзілі пад музычнае суправаджэнне. Прысутным на свяце гледачам хутка перадаўся азарт спаборніцтваў. Усё гэта дазволіла падняць святочны настрой, патрыятычны дух і атрымаць масу станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў. Свята ў гонар Дня абаронцы Айчыны парадавала абсалютна ўсіх: і гледачоў, і ўдзельнікаў. Сур'ёзнае журы ацэньвала спаборніцтвы. У цяжкай барацьбе перамогу атрымала каманда "Маракі". Пераможцы атрымалі ўзнагароды!!!! Дзяўчынкі парадавалі прысутных яркім танцам.
Ва ўрачыстай абстаноўцы былі падведзены вынікі Тыдня беларускай мовы і літаратуры.
Адзначаны актыўныя ўдзельнікі Тыдня. Сярод іх лепшымі сталі: Крывянкова Мілана (11 клас), Пракапенка Ганна(11 клас), Папок Вераніка (9 клас).
У акцыі "Буккросінг: чытаем на роднай мове" пераможцамі сталі: І месца - Сілівонец Аляксандра (8 клас); ІІ месца - Бічан Анастасія (6 клас); ІІІ месца - Леўкавец Вольга (5 клас), Лабанава Алеся (7 клас).
У конкурсе "Ты звіні, мая песня, звіні" перамогу святкавалі юнакі 11 класа з песняй "Сена маладое". ІІ месца ў дзяўчат 11 класа, якія выканалі песню "Каліна-ягада". ІІІ месца падзялілі навучэнцы 8 і 7 класаў з песнямі "Ехаў Ясь на кані" і "Ох, і сеяла Ульяніца лянок".
Удзельнікі конкурсу малюнкаў праявілі творчыя здольнасці і праз мастацтва выказалі вялікую любоў да сваёй Радзімы.
Пераможцамі сталі: І месца - Дамасевіч Юлія і Лабанава Алеся (7 клас), ІІ месца - Лабанава Ксенія (7 клас), Герасіменка Мацвей (4 клас). ІІІ месца - Дамасевіч Ганна, Косцін Назарый (4 клас).
Усім астатнім удзельнікам конкурсу выказваецца падзяка.
Ва ўстанове адукацыі 20.02.2021г адбыліся мерапрыемства па зімнім відам спорта.
Навучэнцы малодшага ўзросту ўдзельнічалі, ў спаборніцтвах пад назвай "Санкавыя забегі".
Для ўдзельнікаў старэйшага ўзросту, адбылося мерапрыества пад назвай "Снежны скульптар".
Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый, задавальнення ад зімовых забаў.
Ва ўстанове прайшла акцыя "Размаўляй, твары па-беларуску", падчас якой перад навучэнцамі стаяла задача адгадаць загадку, прадоўжыць прыказку, рашыць моўную задачу, прачытаць скарагаворку, разгадаць рэбус або метаграму. За правільнае выкананне задання ўручаліся салодкія пачастункі. Навучэнцы 8-11 класаў сталі ўдзельнікамі літаратурнай кампазіцыі "Славутыя сыны Палесся", прысвечанай 100-гадоваму юбілею І.Шамякіна і І.Мележа. У час віртуальных падарожжаў, якія былі арганізаваны ў метадычным кабінеце, можна было пазнаёміцца з прыгажосцю Белавежскай пушчы і Мірскага замка, з веліччу Брэсцкай крэпасці, з разнастайнасцю экспанатаў музея Вялікай Айчаннай вайны.
УО «Полесский государственный аграрный колледж им.В.Ф.Мицкевича» (г.Калинковичи) приглашает выпускников 9-11 классов принять участие в проведении профессиональных суббот на базе колледжа.
Начало мероприятий в 1000.
Телефон для справок +375447577531 – Кудин Тимур Леонидович, заведующий отделением «Техническое обеспечение процессов сельскохозяйственного производства».
З 20 лютага па 1 сакавіка 2021 года на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь стартуе акцыя "Адзіны дзень бяспекі!». У рамках якой будуць праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі
Задачы «Адзінага дня бяспекі» - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
18 лютага ў рамках МА пачатковых класаў у групе інтэграванага навучання і выхавання ва ўзросце ад 3 да 4 гадоў прайшоў карэкцыйны занятак па развіццю графа-маторных навыкаў па тэме "У гасцях чараўніка Алоўкіна"
Ва ўстанове адукацыі ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры на перапынках гучалі беларускія песні.
З навучэнцамі 5 класа адбылася гульня-віктарына "Як ты дорага мне, мая родная мова!"
Удзельнікі мерапрыемстваў разгадвалі загадкі, узнаўлялі змест прыказак, шукалі словы, што згубіліся ў чароўным квадраце, адгадвалі прадметы і творы, якія звязан з гэтымі прадметамі, па партрэце называлі імя і прозвішча пісьменнікаў, рашалі моўныя прапорцыі, адгадвалі мелодыі.
Конкурс "Ты звіні, мая песня, звіні!" сабраў навучэнцаў 5-11 класаў.
Ва ўстанове адукацыі працягваецца Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Гэты дзень пачаўся з акцыі "Буккросінг: чытаем на роднай мове". Удзельнікі акцыі падрыхтавалі празаічныя ўрыўкі з твораў народных пісьменнікаў Гомельшчыны Івана Шамякіна і Івана Мележа. Па заканчэнні акцыі навучэнцы зрабілі фотакалаж пад назвай "Беларусь мая".
Навучэнцы 6 класа сталi ўдзельнiкамi гульнявой праграмы "Востраў Гульняслоў".
У ходзе гульнi юныя мовазнаўцы пазнаемiлiся з некаторымi легендамi i паданнямi беларускай зямлi; раскрылi сутнасць мультфiльма "Паўлiнка", якi ўяўляе сукупнасць элементаў беларускага фальклору.
Таксама навучэнцы ў гульнявой форме ўспомнiлi беларускiя словы, даведалiся пра новыя, паспяхова прайшоўшы ўсе перашкоды.
Навучэнцы старэйшых класаў,члены валанцёрскага атрада ўстановы адукацы, прынялі ўдзел у працоўнай акцыі "Снежны дэсант", у рамках якога ачысцілі ад снежнага покрыву аўтобусныя прыпынкі па вуліцы Савецкай нашага аграгарадка. Таксама рабяты прачысцілі шляхі выезду для машыны "Хуткай дамапогі" мясцовай медыцынскай амбулаторыі.