Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

У сучасным свеце падлеткі сутыкаюцца з мноствам стрэсавых фактараў, якія могуць аказваць значны ўплыў на іх псіхалагічны стан. У рамках праекта школы прававой асветы навучэнцы 8-10 класаў прынялі ўдзел у гадзіне пытанняў і адказаў, прысвечанай тэме «Стрэс і стрэсаўстойлівасць. Як павысіць стрэсаўстойлівасць падлеткаў». Навучэнцы сумесна з педагогам-псіхолагам Новік Т. В. абмеркавалі розныя крыніцы стрэсу, такія як вучоба, адносіны з аднагодкамі і бацькамі, а таксама грамадскі ціск. У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі вылучылі некалькі ключавых аспектаў, якія спрыяюць павышэнню стрэсаўстойлівасці: занятак спортам, прагулкі на свежым паветры, сон.

У рамках рэспубліканскага праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" у 9 класе прайшоў семінар-практыкум. Класны кіраўнік пазнаёміла бацькоў з тым, што такое агрэсія, якіх відаў яна бывае, якія прыёмы выхавання могуць прывесці да непаразумення бацькоў і дзяцей. Бацькі вылучылі, якія фактары правакуюць праяўленне агрэсіі. Праведзенае анкетаванне садзейнічала выяўленню ступені праяўленне агрэсіі ў дзяцей. Вырашэнне сітуацый на канкрэтных прыкладах дало магчымасць праілюстраваць, як дзейнічаць у канфліктных сітуацыях. Напрыканцы бацькі атрымалі памяткі і рэкамендацыі, як прадухіліць агрэсію.

Ва ўстанове адбыўся паказ беларускага анімацыйнага фільма "Песня Сірын"
Вучні малодшых класаў разам з галоўнымі героямі адправіліся ў пагоню за таямнічай птушкай Сірын. У час пагоні трапляюць у прыстанак славянскіх багоў, там на іх звальваюцца неверагодныя прыгоды — даводзіцца дапамагаць самому Велесу, уладару Наві. Дзеці падарожнічаюць па чароўных мірах Наві, Праві і Яві, адначасова хлопчыкі сустракаюць і новых сяброў, і небяспечных ворагаў.

29 ноября 2024 в 15:21 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Чацвёрты дзень тыдня МІФ стаў чароўным для навучэнцаў 3-5 класаў, рабяты з цікавасцю назіралі за "Фізічнымі фокусамі", і даведаліся што дзякуючы фізіцы чалавек жыве ў свеце.

28 ноября 2024 в 20:10 | Сигай М. С. | нет комментариев

Чарговы інфармацыйна- адукацыйны праект " ШАГ" у Пціцкай сярэдняй школе прайшоў пад назвай " Маладосць- час выбару. Што можа БРСМ?". З дапамогай віктарыны " Мы даведваемся" навучэнцы старэйшых класаў актуалізавалі свае веды аб Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі: сімволіцы, накірунках дзейнасці. У рамках праекта адбылася сустрэча з прызёрам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Уладар сяла" Сігай М. С., якая прайшла ў форме брыфінгу "100 пытанняў даросламу". Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства быў зроблены акцэнт на наступным: лёс нашай краіны, развіццё Беларусі залежыць ад кожнага з нас.

Настаўнік працоўнага навучання Семяніцкая Анастасія Ігараўна стала адным з арганізатараў майстар-класа па тэхніцы "Макрамэ , пад час абласнога семінара ,-практыкума "Развіццё пазнавальнай цікавасці і самастойнай дзейнасці навучэнцаў на ўроках працоўнага навучання", які адбыўся на базе Гімназіі горада Петрыкава 27 лістапада.

У рамках тыдня па прафілактыцы СНІДу навучэнцы пачатковых класаў Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі у конкусе малюнкаў " Стоп- СНІД", мэтай якога была прапаганда здаровага ладу жыцця, правільных адносін да свайго здароўя.

З мэтай фарміравання ўяўлення аб сям'і як ячэйцы грамадства, у якой нараджаюцца, растуць і развіваюцца будучыя грамадзяне сваёй краіны , навучэнцы 5-7 класаў Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэматыцы "Я і сям'я". Рабяты вызначалі сямейныя каштоўнасці, дзяліліся традыцыямі сваіх сем' яў, абазначылі абавязкі бацькоў і дзяцей.. Вучні вылучылі самыя важныя якасці шчаслівай сям'і: любоў ,павага,дабрыня і ўзаемаразуменне.

У рамках тыдня прафілактыкі СНІДу прайшоў кіналекторый для навучэнцаў Пціцкай СШ "СПІД/ВІЧ міф або рэальнасць? ". Прагляд відэафільма быў арганізаваны з мэтай абагульнення і замацаванне ведаў, фарміравання ў навучэнцаў ўяўленні аб паходжанні віруса імунадэфіцыту чалавека, аб спосабах яго перадачы, плыні хваробы, спосабах абароны; выпрацоўкі актыўнай жыццёвай пазіцыі па прадухіленні рызык, звязаных з магчымасцю заражэння ВІЧ

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі прынялі ўдзел у раённым паседжанні выхавальнікаў і падзяліліся вопытам работы з дзецьмі з АПФР

28 ноября 2024 в 12:36 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

1 снежня — Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэта важная дата, калі мы ўспамінаем пра тых, хто сутыкнуўся з гэтым сур'ёзным захворваннем, і пакідаем прастору для ўсведамлення, навучання і падтрымкі. У рамках гэтай даты для вучняў 1-4 класаў прайшла класная гадзіна "Што я павінен ведаць пра СНІД" , якая была накіравана на знаёмства дзяцей з асновамі ведаў пра здароўе і прафілактыку віруса імунадэфіцыту чалавека. На занятках дзеці даведаліся, што такое ВІЧ і СНІД, а таксама абмеркавалі важнасць клопату пра сваё здароўе і паважлівага стаўлення да навакольных.

Трэці дзень "МІФ" пачаўся з арганізацыі выставы "Геаметрычныя карціны і фігуры рукамі дзяцей. З навучэнцамі 8-11 класаў быў праведены майстар-клас "Выкарыстанне штучнага інтэлекта у сучасным грамадстве", навучэнцы пазнаеміліся з серверамі штучнага інтэлекта: ChatGPT, Leonardo AI, Gamma AI і інш.

27 ноября 2024 в 19:21 | Сигай М. С. | нет комментариев

У рамках правядзення Тыдня лічбавай адукаванасці і прафілактыкі кіберзлачыннасці адбылася сустрэча работнікаў установы з прадстаўніком РАУС Чэркасам Яўгенам Алякандравічам.

27 ноября 2024 в 14:57 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

У другі дзень тыдня "МІФ" сярод навучэнцаў 7-8 класаў прайшоў конкурс "Лепшы наборшчык тэксту на камп'ютары", а ў ходзе квэст-гульні "Машыны павіны працаваць. Людзі павінны работаць", навучэнцы выконвалі лагічныя заданні, шукалі падказкі, а ў канцы абмеркавалі назву тэмы гульні.

26 ноября 2024 в 18:29 | Сигай М. С. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі пачаўся тыдзень Матэматыкі, Інфарматыкі і Фізікі - "МІФ". Першы дзень пачаўся з акцыі "Анонс мерапрыемстваў тыдня МІФ". Навучэнцы пазнаёміліся з мерапрыемствамі, якія пройдуць у рамках тыдня. Навучэнцы малодшых класаў здзейснілі экскурсію ў кабінет інфарматыкі. Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння камп'ютара, сайтам установы адукацыі і дзіцячым прававым рэсурсам. З навучэнцамі 5-7 классаў быў праведзены майстар-класс "Арыфмометр". Навучэнцам былі прапанаваны алгарытмы вуснага лічэння, пасля якога навучэнцы самастойна прымянялі атрыманые веды.

25 ноября 2024 в 19:18 | Сигай М. С. | нет комментариев

З мэтай папярэджання правапарушэнняў сярод непаўналетніх суботнім вечарам 23 лістапада адбыўся чарговы патруль па вуліцам аграгарадка. Настаўнікі Пціцкай СШ наведалі месцы масавага скаплення моладзі, правялі гутаркі аб неабходнасці выкарыстання святловяртальных элементаў у цёмны час сутак, папярэдзілі аб адказнасці знаходжання на вуліцы пасля 23 гадзін

24 ноября 2024 в 08:46 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У шосты школьны дзень педагог - псіхолаг Пціцкай СШ запрасіла навучэнцаў 5-7 класаў прыняць удзел у дыспуце "Курыльныя сумесі, алкаголь-даніна модзе ці..." .
У час мерапрыемства навучэнцы абмяркоўвалі небяспекі, звязаныя з гэтымі рэчывамі, разважалі пра ўплыў гэтых субстанцый на фізічнае і псіхалагічнае здароўе. У канцы мерапрыемства навучэнцы прыйшлі да высновы, што важна берагчы сваё здароўе і рабіць самастойны выбар.

23 ноября 2024 в 14:46 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках дадатковых мер па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх ва установе адуацыі адбыўся навучальны трэнінг для педагоггаў і бацькоў па тактыцы выяўлення падлеткаў, якія знаходзяцца ў стане наркатычнага або алкагольнага ап'янення. Для правядзення трэнінгу былі запрошаны медыцынскія работнікі Пціцкай АВОП, педагог псіхолаг.

22 ноября 2024 в 16:23 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

З мэтай супрацьдзеяння распаўсюджвання і ўжывання наркатычных сродкаў навучэнцы старэйшых класаў Пціцкай СШ сустрэліся з медыцынскімі работнікамі Пціцкай амбулаторыі. Пад час мерапрыемства былі разгледжаны небяспечныя аспекты ўплыву наркотыкаў на здароўе чалавека. Рабяты змаглі задаць медыкам і атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні. Удзельнікі мерапрыемства, у чарговы раз, былі папярэджаны аб крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў (ст.328 УК РБ)

22 ноября 2024 в 14:49 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках Тыдня прафілактыкі наркаманіі навучэнцы 1-4 класаў сталі ўдзельнікамі гульні-віктарыны "Злы чараўнік НАРКОТЫК". У ходзе мерапрыемства навучэнцы абмяркоўвалі прычыны і наступствы ўжывання наркотыкаў, а ў завяршэнні зрабілі выснову, што сяброўства, падтрымка і захапленні - гэта сапраўдныя скарбы, якія немагчыма адабраць.

22 ноября 2024 в 14:42 | Зизюк Л. И. | нет комментариев