Навіны
17 сакавіка адбыўся адзіны дзень інфармавання "Генацыд беларускага народа", на якім прысутнічаў калектыў установы адукацыі, старшыня Пціцкага сельвыканкама Пфрко Г.П. Удзельнікі абмеркавалі хвалюючыя і жахлівыя моманты жыцця беларускага народа ў гады Вялікай айчыннай вайны, гістарычнай памяці народа.
У рамках года гістарычнай памяці навучэнцы ўстановы адукацыі прагледзелі дакументальна-гістарычныя фільмы, прысвечаныя генацыду супраць беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Рабяты даведаліся аб трагічным лёсе спаленых вёсак Петрыкаўскага раёна, ахвярах дзіцячага лагера ў Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна.
Навучэнцы ўстановы адукацыі далучыліся да анлайн-чэленджу ў рамках рэспубліканскай акцыі "Разам за здаровую будучыню". Відэаролік размешчаны ў месэнджарах тэлеграм і тік-ток. Далучайцеся!
16 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў дзень інспектара ІСН. Навучэнцы, бацькі і педагогі сустрэліся з участковым інспектарам Хаменем М.У., а таксама ў рамках дыялогавай пляцоўкі з інспектарам ІДН Новік .Непаўналетнія і іх бацькі змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні ў дачыненні арт.328 Крымінальнага кодэксу, а таксама адказнасці за правапарушэнні і злачынствы.
16 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны бацькоўскі дзень у рамках рэспубліканскай міжведамаснай прафілактычнай акцыі "Разам за здаровую будучыню". У рамках дня прайшлі дыялогавыя пляцоўкі бацькоў і прадстаўнікоў РАУС Петрыкаўскага раёна на якіх разлядаліся пытанні незаконнага распаўсюджвання наркатычных сродкаў сярод непаўналетніх і меры адказнасці за злачынствы. Перад бацькамі выступілі работнікі Пціцкай медыцынскай амбулаторыі аб правядзенні вакцынацыі дзяцей 12-16 год ад інфекцыі "CAVID-19". Разам з бацькамі педагогі разгледзелі пытанні правядзення аздараўляльных мерапрыемстваў на канікулах і ў суботні дзень сумесна з бацькамі: "Папа-зал", правядзенне сумесных футбольных матчаў, спаборніцтваў па валейболу.
15 сакавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі "Разам за здаровую будучыню" у раённым цэнтры адбыўся навучальны трэнінг па тактыцы выяўлення напаўналетніх у стане наркатычнага ап'янення, які правяла ўрач-нарколаг Петрыкаўскай ЦРБ. У трэнінгу прынялі ўдзел педагагічныя работнікі нашай установы адукацыі.
Законом № 154-З в новой редакции излагается Кодекс Республики Беларусь об образовании (Кодекс об образовании). Изменения направлены на совершенствование норм Кодекса с учетом практики его применения в современных условиях, а также приведение отдельных предписаний в соответствие с законодательством Республики Беларусь.
Конституция Беларуси была принята 15 марта 1994 года. Она впервые в истории белорусской государственности закрепила статус республики как унитарного демократического социального правового государства, установила принципы демократического строя, приоритет прав и свобод человека, главенство международного права. Кроме того, Конституцией впервые в истории страны в системе высших органов государственной власти предусмотрена должность Президента Республики Беларусь. Этот документ заложил прочный правовой фундамент независимости, реализовал стремление белорусского народа быть полноправным хозяином на родной земле. 15 марта ежегодно отмечается государственный праздник - День Конституции Республики Беларусь. Традиционно в этот день учащиеся, которым исполнилось 14 лет вручили паспорта гражданина Республики Беларусь. и книгу " Я-гражданин Республики Беларусь".
Выхаванцы старэйшай і сярэдняй груп дашкольнай адукацыі прынялі ўдзел ва ўборцы гульнявой пляцоўкі. Выхоўваць павагу да працы, працавітасць - адна з асноўных задач дашкольнай адукацыі.
Ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй беларускай Канстытуцыі і новымі артыкуламі Канстытуцыі РБ, якія залажылі трывалы прававы фундамент незалежнасці, імкнення беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі.
З 14 па 20 сакавіка пройдзе міжведамасная прафілактычная акцыя
"Разам за здаровую будучыню", прысвечаная барацьбе з наркотыкамі. У рамках акцыі адбудуцца сустрэчы з медыцынскімі спецыялістамі, псіхолагамі, супрацоўнікамі міліцыі. Гэта тыдзень спартыўных і дыялогавым пляцовак. Давайце разам зробім правільны выбар - За здаровую будучыню!
11 сакавіка адбыліся спартыўныя спаборніцтвы па валейболу паміж камандамі педагогаў і навучэнцаў старэйшых класаў, накіравныя на фарміраванне здаровага ладу жыцця!
В Гомеле прошла областная спартакиада по тяжелой атлетике среди юношей и девушек до 15 лет. В спартакиаде приняли участие и наши спортсмены - учащиеся учреждения ДЮСШ Петриковского района, под руководством тренера-преподавателя Голоты Николая Иосифовича.
По результатам соревнований Прокопенко Антон занял 2 призовое место!
✨ПОЗДРАВЛЯЕМ спортсменов-учащихся и желаем спортивного совершенствования и ярких побед!
Навучэнцы 6 класа падрыхтавалі інфармацыйныя лісты, буклеты, якія ўтрымлівалі інфармацыю аб шкодзе наркотыкаў, а таксама аб адказнасці за ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, што прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя была падрыхтавана для бацькоў і жыхароў аграгарадка.
У рамках інфармацыйна- адукацыйнага праекта "ШАГ" навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у інфармацыйнай гадзіне на тэму "Чыстае навакольнае асяроддзе- ключ здаровага жыцця". Рабяты абмеркавалі пытанні беражлівых адносін да прыроды, фарміраванні экалагічнай адказнасці, удзел у экалагічнай дзейнасці па захаванні прыроды роднага края.
Каманды навучэнцаў 7,8 і 10 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні накіраванай на папярэджанне распаўсюджвання наркатычных сродкаў сярод моладзі "СТОП-наркотык". Разам з класнымі кіраўнікамі рабяты абмеркавалі артыкул крымінальнага кодэксу 328, замацавалі веды аб крымінальнай адказнасці непаўналетніх. Удзельнікі гульні шукалі разам выйсце са складаных жыццёвых сітуацый прапанаваных па тэме мерапрыемства. Высновай мерапрыемства стала рашэнне аб асабістай адказнасці маладых людзей за свае учынкі, як перад грамадствам , так і законам.
Выхаванцы дашкольнай адукацыі павіншавалі сваіх матуль са святам жанчын 8 сакавіка! Са шчырымі пажаданнямі здароўя і радасці дзеці ўручылі сваім матулям падарункі зробленыя сваімі рукамі.
З 28 лютага па 5 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень біялогіі, у рамках якога навучэнцы школы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні 'Рыбы и рептилии" , "Окружающий нас мир", практычных занятках" Этот правый левый мозг", акцыі "Соберем батарейки и крышечки". Актыўнымі ўдзельнікмі акцый сталі вучні 5,7,4 , 1 класаў. Таксама на занятках было выраблена шмат падзелак з прыроднага матэрыялу і другаснай сыравіны, якія прадстаўлены на выставе "Экалогія і мы"
У суботу 5 сакавіка навучэнцы 8-10 класаў , разам з 22 камадамі школ раёна, прынялі ўдзел у раённай інтэлектуальнай анлайн-гульні на тэму супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў. Пры праходжанні этапаў квэста ўдзельнікі каманды нашай школы занялі 3 месца.
Суботнім днём 5 сакавіка ва ўстанове адукацыі адбылося чарговае пасяджэнне сямейнага клуба "Вяселка" на тэму :"Матуля- захавальніца сямейнага ачага", прысвечанае міжнароднаму жаночаму Дню 8 сакавіка. Ў мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 1-4 класаў разам са сваімі бацькамі. Матулі і дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, гульнях і заданнях, расказвалі аб сваіх захапленнях, сямейных традыцыях. Дзеці парадавалі сваіх матуль вершамі, песням, падарункамі, якія вырабілі самі . Пасяджэнне прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы.