Навіны
На прыканцы вучэбнай чвэрці, ва ўстанове адукацыі прайшла агульнашкольная лінейка, на якой былі падведзены вынікі вучэбнай чвэрці. Пераможцы другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадметам Говін Ганна і Кудравец Анастасія атрымалі ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі! Таксама граматамі і салодкімі прызамі былі адзначаны пераможцы конкурсу па зборы макулатуры - навучэнцы 1,5,7,8 класаў! Праведзена гутарка аб бяспечных паводзінах у час зімніх канікул!
Новы год адно з самых любімых, вясёлых, чароўных святаў. 24 снежня ў сярэдняй групе прайшоў навагодні ранішнік "Зачараваны чамадан". Прыгожа ўпрыгожаная зала, прыбраная ёлка, цудоўныя касцюмы, падарункі, Дзед Мароз, Снягурачка і Баба Яга сустрэлі дзяцей дзіцячага сада.
Дашкаляты акунуліся ў казачны свет, дзе разам з Дзедам Марозам і Снягуркай расчароўвалі чамадан, выконвалі розныя заданні Бабы Ягі. Радаснай і незабыўнай для дзяцей была сустрэча з ялінкай, якая зіхацела агнямі. Дзеці пагрузіліся ў свет казак, песень, карагодаў, танцаў і гульняў з Дзедам Марозам. Усе дашкаляты з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танчылі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гралі. Ніхто не застаўся абыякавы. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза! Ранішнік дзецям вельмі спадабаўся, даставіў радасць, весялосць і зарад станоўчых эмоцый.
Ва ўстанове адукацыі 23 снежня ў рамках праекта "ШАГ" прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна "Гонар за Беларусь: Хутчэй. Вышэй. Мацней" (пра дасягненні ў вобласці спорта і турызму), сярод 8-10 класаў.
Ва ўстанове адукацыі 23 снежня адбудецца мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў бягучым месяцы пройдуць на тэму: «Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней» (аб дасягненнях у галіне спорту і турызму).
Ва ўстанове адукацыі суботнім днем адбылася квэст-гульня"Знаўцы роднай мовы"У ходзе гульні ўдзельнікі падарожнічалі па станцыях-выпрабаваннях, у адпаведнасці са сваім маршрутным лістом. Каманды выконвалі розныя заданні на розных станцыях.
Ва ўстанове адукацыі ў рамках Тыдня пачатковых класаў адбылося мерапрыемства "Дарогаю дабра" ў якім прынялі ўзел навусэнцы 1-4класаў.
У ходзе мерапрыемства выказыалі свае меркаванні наконт дабрыні і яе праяўленні ў штодзенным жыцці. Навучэнцы ўдзельнічалі ў гульнявыя конкурсах "Добрае сэрца", "Гавары добрыя словы", "Калі ласка" і іншыя далі зразумець дзецям, што рабіць дабро можа кожны, бо несучы дабро ў свет, яно вяртаецца душэўнай цеплынёй.У заключэнні гэтага мерапрыемства вучні пабудавалі сваё "Дрэва дабрыні". Таксама навучэнцы ўзельнічалі ў фестывалі: "Дзелавы стыль: модна, прыгожа сучасна", для дзяўчынак адбыўся конкурс "Самая прыгожая прычоска".
Ва ўрачыстай абстаноўцы былі падведзены вынікі Тыдня пачатковых класаў.
Навучэнцы 1-4класаў разам з выхаванцамі дзіцячага саду прынялі ўдзел у конкурсе творчых работ "Сустракаем Новый год". Ніводнага не пакінула без ўражання дзіцячая выстава .
Вырабы з прыроднага матэрыялу, мяккія цацкі, аплікацыі. Прыгожа, ярка! Сапраўды залатыя рукі ў нашых вучняў і бацькоў.
Вялікі Вам дзякуй!
Ва ўстанове адукацыі адбылося мерапрыемства ў рамках Тыдня рускай мовы і літаратуры.
Мерапрыемства было прысвечана 200- годдзю з дня нараджэння М. А. Някрасава. Навучэнцы сталі ўдзельнікамі займальнага падарожжа па родных мясцінах паэта, бліжэй пазнаёміліся з цікавымі звесткамі біяграфіі М. А. Някрасава. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі вершы. Таксама навучэнцы прэзентавалі літаратурныя газеты "Някрасаў учора, сення, заўсёды."Завяршылася літаратурнае падарожжа віктарынай па творчасці Някрасава.
На адным з перапынкаў навучэнцы сталі ўдзельнікамі літаратурнага флэшмоба "Краіна Лукамор'е".
У пазнавальнай форме даведаліся, хто з'яўляецца стваральнікам гэтай краіны, а затым усе разам вывучалі вядомыя радкі А. С. Пушкіна" У Лукоморья дуб зелёный". Лозунгам флэшмоба сталі словы "Творчество! Пушкин! Гений столетий!"
У гэты ж дзень навучэнцы 5 - 6 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне "АБВГДэйка".
У ходзе гульні вучні замацавалі веды, атрыманыя раней на ўроках рускай мовы. З дапамогай розных конкурсаў( "Разминка", "Собери слова", "Фонетические пропорции", "Парочки слов" рабяты папаўнялі свой кругагляд, атрымлівалі станоўчую матывацыю да вывучэння рускай мовы.
У выніку лінгвістычнай барацьбы з невялікім адрывам перамагла каманда 5 класа.
Ва ўстанове адукацыі праходзіць Тыдзень рускай мовы і літаратуры.
Займальныя формы правядзення мерапрыемстваў дапамагаюць фарміраваць цікавасць да вывучэння рускай мовы і літаратуры, паглыбляць веды, павышаць агульную культуру навучэнцаў. Сацыяльнае апытанне "Топ-5 любімых кніг" выявіла, што ў спіс самых любімых твораў навучэнцаў увайшлі наступныя кнігі : "Алиса в стране Чудес", "Маленький принц", "Дети подземелья", "Уроки французского", "Капитанская дочка". Як аказалася, дзеці ведаюць творы не толькі рускіх пісьменнікаў, але і замежных. Паэтычныя перапынкі "Мае любімыя вершы" запрасілі ўсіх жадаючых. З вялікім натхненнем рабяты чыталі паэтычныя радкі, акуналіся ў чароўны свет рускай паэзіі. Кампетэнтнае журы , у складзе вучняў старэйшых класаў, усё ж такі выявіла лепшых!
Ва ўстанове адукацыі працягваецца Тыдзень пачатковых класаў 15 снежня ў рамках Тыдня адбыўся Дзень беларускай мовы. Навучэнцы 1-4класаў ўдзельнічалі ў квэст-гульне"Падарожжа ў краіну Роднай мовы", рабяты ў гульнявой форме ўзбагачалі лексічны запас, развівалі кемлівасць, дапытлівасць, эстэтычны густ.
На перапынку навучэнцы завіталі на Кірмаш "Прывітанне, прыказка!"рабяты адчулі, якая цудоўная і мілагучная родная мова.
Навучэнцы прынялі ўдзел ў выставе "Караліпісы"
Ва ўстанове адукацыі адбыўся Дзень матэматыкі ў рамках Тыдня пачатковых класаў.
Навучэнцы 1-2класаў стварылі Лічбаград. Рабяты разам з настаўнікамі падбіралі загадкі, прымаўкі, гултнявыя задані на кажную лічбу.
Навучэнцамі 3-4класаў прынялі ўдзел ў Турніры юных матэматыкаў. Мерапрыемства спрыяла развіццю лагічнага мыслення, кемлівасці, інтуіцыі знаходлівасці вучняў, уменню хутка думаць і прымаць правільныя рашэнні.
Стартует республиканская акция «Безопасный Новый год!»
Ах, Новый год! Весь декабрь мы находимся в состоянии предвкушения чуда, ожидая оригинальные подарки, заряд положительных эмоций и ту уникальную обстановку, которую снова можно прочувствовать только через год. В тоже время предновогодний период сопровождается резким увеличением количества пожаров и травм в результате нарушения правил пожарной безопасности при подготовке к праздникам, неосторожного обращения с пиротехническими изделиями. Предупредить чрезвычайные ситуации с подобными последствиями – цель республиканской акции «Безопасный Новый год!».
Ва ўстанове адукацыі 13 снежня адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня пачатковых класаў, дзе ўсе маглі пазнаёміцца з планам тыдня і з заданнямі на наступныя дні.
Першы дзень Тыдня прайшоў пад назвай ДЗЕНЬ ЛІТАРАТУРЫ.!
Навучэнцы 4 класса прынялі ўдзел ў віктарыне "Цудоўны свет казак", навучэнцы актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, дружна ўспаміналі казкі, іх герояў.
Рабяты паспяхова справіліся з усімі прапанаванымі заданнямі, прадэманстравалі веданне казак.
Дадзеная віктарына дапамагла дзецям праявіць і развіць свае пазнавальныя здольнасці, пашырыць кругагляд, фарміраванню сацыяльна-камунікатыўных навыкаў за кошт умення працаваць у камандзе.
Навучэнцы 1-3 класаў актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў "У гасцях у казкі".
У кожным классе пачала працаваць акцыя "Буккроссынг"
Ва ўстанове адукацыі з 13.12.21г. па 17.12.20211г. пачаўся Тыдзень пачатковых класаў «Вясёлка талентаў дзяцінства"
Тыдзень з 13 -18 снежня абвешчаны прадметным Тыднем рускай мовы і пачатковых класаў
У рамках ваенна-патрыятычнага выхавання ва ўстанове адукацыі быў праведзены конкурс чытальнікаў вершаў аб Вялікай Айчыннай вайне. Навучэнцы пранікнёна дэкламавалі вершы, у якіх расказвалася аб болі, стратах, якія прынесла мінулая вайна. Успомнілі таксама аб падзеях, што адбываліся ў гэты страшны час на роднай зямлі, ушанавалі памяць ветэранаў-землякоў. Пераможцам конкурсу стала вучаніца 10 класа Говін Ганна
Ва ўстанове адукацыі была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя "У вянок Максіму" для навучэнцаў 8 - 10 класаў. Вядучыя прыгадалі асноўныя і цікавыя факты з жыцця паэта, вызначылі значнасць асобы ў літаратуры. Навучэнцы чыталі любімыя вершы, слухалі і спявалі песні на словы Максіма Багдановіча. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы цеплыні і добразычлівасці
Гульні з пяском такія карысныя для дзіцячых ручак... Што рабіць, калі няма пяску, а пагуляць дзіцяці хочацца? Тут на дапамогу прыйдзе манка! Перавага манкі, у параўнанні з пяском, у тым, што яе можна паспрабаваць на смак. Гульні з манкай паляпшаюць настрой, рэгулююць мышачны тонус, развіваюць ініцыятыву, акуратнасць, уседлівасць, дробную маторыку, каардынацыю рухаў, вакамер, фантазію, мысленне.
Развіццёвым асяроддзем у гульнях з манкой будуць выступаць: пластыкавыя кантэйнеры, паднос, міскі, лыжкі, сіта, дробныя цацкі і г.д