Навіны
Працоўная дзейнасць ўдзельнікаў працоўнага лагеру пачалася з работы ў АНТ "Агра-Пціч"
Ратяты былі падзеленыя на дзве групы. Адна з іх працавала на зернескладзе дзе займаліся падрыхтоўкай складоў да прыёму і затарванню зерня ў мяхі, ачысткай насеннага жыта. Другая група рабят працавала на зернесушылцы, дзе дапамагала па ўборцы тэрыторыі. З кожным днём рабяты атрымліваюць усё больш новых агратэхнічных ведаў і ўменняў, сумесная працоўная дзейнасць дапамагае згуртаваць маладых людзей у адзіны калектыў.
У другой палове дня ўдзельнікі працоўнага лагеру "ФАКЕЛ" сустрыліся з ўрачом "Пціцкай АВОП",за круглым сталом удзельнікі сустрэчы абмеркавалі тэму: «Наркотыкі губяць», яна паведаміла пра шкоду ўздзеяння наркотыкаў на арганізм чалавека.
У першай палове дня ўдзельнікі лагера працягваюць свае трудавыя будні на зернетаку у АТН "АГРА-ПЦІЧ", ў другой палове дня, прайшла навучальная гульня-спаборніцтва «Што мы ведаем пра ваду?». Рабяты ўспомнілі правіла бяспечных паводзін на вадзе, пагаварылі аб сферах прымянення вады і спосабы яе эканоміі, адказалі на пытанні віктарыны.
Удзельнікі лагера працы і адпачынку працягваюць працаваць на перасушцы зерня на зенетаку АТН"АГРА-ПЦІЧ", рабяты працуюць на ачыстцы насеннай азімай пшаніцы для восеньскага сяўбы.
Пасля абеда ўдзельнікі лагера прынялі ўдзел у правядзенні музейнага часу, "Ніхто не забыты, нішто не забыта" .
Асобая ўвага ў музеі была ўдзелена экспазіцыі прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне.
Усе рабяты з цікавасццю разглядалі экспанаты і фотаздымкі тых гераічных дзён.
Удзельнікі працоўнага лагера "Факел" продоўжылі свае рабочыя абавязкі ў АТН"Агра-Пціч", рабяты займаліся на зенетаку, на перапрацоўкі зерня: рабілі я ачыстку, сушку, сартаванне і г.д.
А гэта вялікі фронт работ, які таксама патрабуе напружанай штодзённай працы.
Ўдзелінікі валанцёрскага атраду прынялі ўдзел ў трудавай акцыі, зграбалі сухую траву, збіралі ў мяшкі смецце, пустыя склянкі, прыбіралі сухіе галіны дрэваў.
Прынялі самы актыўны ўдзел па навядзенні парадку аг.Пціч, каб кожны чалавек мог ўшанавацца чысціней нашага аграгарадка.
Сення працоўны дзень пачаўся ў уздельнікаў лагера з работы у АТН "Агра-Пціч", у другой палове дня рабяты ўдзельнічалі ў акцыі "Абеліск" .Мэтай дадзенай акцыі з'яўляецца добраўпарадкаванне тэрыторыі помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Уборка тэрыторыі вакол помніка - гэта не проста праца. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння помніка, ушанавалі памяць загінуўшых воінаў.
Першы дзень у працоўным лагеры пад назвай "ФАКЕЛ" рабяты пачалі з лінейкі, зарадкі і інструктажу па тэхніцы бяспекі.
Пасля сняданку адправіліся працаваць па добраупарадканні тэрыторыі школы.
У другой палове дня рабяты прадоўжылі свой дзень ў трэнажорны зале.
Скончыўся дзень радаснымі усмешкамі і добрым настроем
У перыяд летніх канікул, ва ўстанове адукацыі штодня працуе спартыўна-гульнявая пляцоўказ 19.00-21.00, дзе праходзяць рухомыя гульні і турніры для дзяцей і дарослых.
Футбол карыстаецца вялікай папулярнасцю ў падлеткаў, рабяты гатовы гуляць пры любым надвор'і і без перапынку на адпачынак.
На спартыўнай пляцоўцы праходзяць турніры па настольным тэнісе.
Лета - асаблівая пара. Гэта час, калі ты атрымліваеш асалоду кожным днём!
Студэнтка Лоеўскага педагагічнага коледжу Герасіменка Дар'я,выпускніца школы, ужо другое лета запар праходзіць педагагічную практыку ў якасці валанцёра ва ўстанове адукацыі. Дзяўчына з захапленнем займаецца з выхаванцамі дашкольнай адукацыі, развучвае з імі развівальна - пазнавальныя гульні, праводзіць з дзецьмі заняткі па бяспецы жыццядзейнасці на свежым паветры.
У рамках праграмы навучання плаванню і прафілактыкі няшчасных выпадкаў на вадаемах, настаўнік фізічнай культуры сумесна з бацькамі правёў на мясцовым пляжы заняткі з дзецьмі "Вучымся плаваць".
Удзельнікі валанцёрскага атраду ўстановы адукацыі падарожнічаюць па родным краі! Рабяты наведалі магілу воіну, які загінуў ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны пры спробе ўзарваць мост праз раку Пціч. Магіла знаходзіцца каля чыгуначнага маста, недалёка ад ракі. Старэйшыя рабяты перадаюць вахту памяці новым валанцёрам, апавядаючы пра гераічнае мінулае нашага народа, зберагаючы яго гісторыю!
У перыяд летніх канікул працягвае сваю работу валанцёрскі атрад, у склад якога ўваходзяць навучэнцы 7 класа ўстановы адукацыі. Рабяты займаюцца навядзеннем парадку на прышкольным участку, удзельнічаюць у працоўных акцыях па добраўпарадкаванню тэрыторыі ўздоўж ракі Пціч, праводзяць назіранні за дзікай прыродай у рамках праекта "Зялёная школа".
3 ліпеня адзначаецца галоўнае дзяржаўнае свята нашай краіны - Дзень Незалежнасці, прысвечанае вызваленню горада Мінску ў 1944 годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усенароднае свята! Свята свабоды і незалежнасці беларускага народа!
Выхаванцы дашкольнай адукацыі далучыліся да рэспубліканскага чэленжу ,Роднае -Народнае" у гонар свята Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Навучэнцы і настаўнікі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у патрыятычнай велаэстафеце, прысвечанай вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!