Навіны
Главное управление образования Гомельского облисполкома направляет информацию об учреждениях образования Гомельской области, предлагающих заключение договоров на условиях целевой подготовки на педагогические специальности в 2024 году, для размещения на сайтах, чатах учреждений образования, отделов образования райисполкомов, управления образования Гомельского горисполкома (https://clck.ru/39nrwG).
В целях обеспечения граждан полной и достоверной информацией о возможности заключения договоров о целевой подготовке на педагогические специальности обновление информации будет осуществляется еженедельно до 31.05.2024.
Подробная информация по ссылке:
https://cloud.mail.ru/public/yYEY/UwPCv5fBe
Начальник главного управления Р.И.Смирнов
У рамках месячніка прафілактыкі суіцыдальных паводзін, навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел у акцыі"Падзяліліся сваей усмешкай"
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку чацвёртай чвэрці адбылася ў Пціцкай СШ, на якой былі абазначаны запланаваныя мерапрыемствы і падзеі апошняй чвэрці.
Дыпломамі былі ўзнагароджаны навучэнцы, якія рэзультатыўна прынялі ўдзел у школьным этапе алімпіяднага руху.
Падчас лінейкі рабятам нагадалі аб неабходнасці захавання правілаў бяспечнай жыццядзейнасці як падчас адукацыйнага працэсу, так і па-за школай, захаванні правілаў дарожнага руху і правілаў пажарнай бяспекі.
Навучэнцы 6 класа Пціцкай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі гадзіны патрыятызму "Дзве сястры - Беларусь і Расія", прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Навучэнцы даведаліся аб супрацоўніцтве краін у сферах адукацыі, прамысловасці, будаўніцтва, культуры, сельскай гаспадаркі, а таксама аб сумесных праектах, даследаваннях, аб'ектах будаўніцтва Беларусі і Расіі.
В рамках месячника профилактики суицидального поведения несов-х среди учащихся старших классов прошло психодиагностические тестирование на предмет выявления признаков суицидального поведения
У суботу 30.03.24 удзельнікі настаўніцка-бацькоўскага патруля Пціцкай СШ правялі маніторынг месцаў масавага скаплення моладзі. Праведзены гутаркі аб неабходнасці насіць святловяртальныя элементы ў цёмны час сутак, непаўналетнія папярэджаны аб адказнасці за знаходжанне на вуліцы пасля 23.00 без суправаджэння дарослых.
Другога красавіка ў Беларусі і Расіі штогод адзначаецца дзень яднання народаў. Напярэданні свята ва ўстанове адукацыі была арганізавана інтэрактыўная гульня "Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі" у якой прынялі удзел навучэнцы і педагогі. Дзеці даведаліся аб суседняй краіне - Расіі, пабывалі ў віртуальным падарожжы па брацкай дзяржаве , пазнаёміліся з традыцыямі расіян і беларусаў, адкакзалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны.
Вось і надышоў час развітвацца. Скончыў сваю працу лагер дзённага знаходжання "Сонейка" Пціцкай СШ. Усю змену ў лагеры панавала весялосць, кожны дзень быў напоўнены цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі. На закрыцці лагернай змены рабяты ўспомнілі усё лепшае, што адбылося з імі на працягу змены. Штодня ў нашым лагеры праводзілася ранішняя зарадка і культурна-забаўляльныя экскурсіі. Лагер дапамог дзецям асвоіць розныя віды спартыўнай і гульнявой дзейнасці, набыць канкрэтныя веды па правілам дарожнага руху, ўменні паводзіць сябе у надзвычайных сітуацыях, сфарміраваць лідэрскія якасці.
Надвор'е падарыла сонечны дзень, і супрацоўнікі Пціцкай сярэдняй школы разам з навучэнцамі выйшлі на абласны суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Узброіўшыся неабходным інвентаром, пальчаткамі і смеццевымі пакетамі, усе разам прыводзілі ў парадак тэрыторыю агагарадка і школьны дворі : збіралі смецце, зграбалі сухія лісце і траву, бялілі бардзюры і сталбы. Дзякуючы сумеснай працы, новае аблічча набыла цэнтральная вуліца і школьны двор!
У рамках акцыі "Карысныя канікуля" навучэнцы Пціцкай СШ наведалі гарадзішча на “Замкавай гары”, якое знаходзіцца ў горадзе Мазыр. Пабывалі ў музеі Вялікай Айчыннай вайны, музеі прыроды, музеі воінам-інтэрнацыяналістам, агляднай пляцоўцы.
У перыяд вясенніх канікул навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у праекце "7 дзён-7 відаў спорту".
- Дзень 1. Турнір па футболе;
- Дзень 2. Турнір па настольным тэнісе;
- Дзень 3. Турнір па шашках;
- Дзень 4. Турнір па баскетболе;
- Дзень 5. Турнір па валейболе;
- Дзень 6. Турнір па бадбінтоне.
Чарговы дзень вясенняга аздараўленчага лагеры ў Пціцкай СШ быў прысвечаны экалагічнаму выхаванню. Выхаванцы лагера адправіліся ў займальнае падарожжа "Па старонках Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь", даведаліся аб прычыне неабходнасці стварэння гэтай кнігі, а таксама аб рэдкіх жывёлах і раслінах, якія выратаваны ад поўнага знішчэння. Дзеці сталі ўдзельнікамі займальнай экалагічнай віктарыны, конкурсаў загадак і чытання вершаў аб прыродзе.
Навучэнцы Пціцкай СШ наведалі сельскую бібліятэку. Рабят з радасцю сустрэла бібліятэкар, якая патлумачыла значэнне слова “бібліятэка”. Навучэнцы даведаліся, што бібліятэкі існуюць амаль 5 тысяч гадоў. Яшчэ паперу не вынайшлі, а бібліятэкі ўжо былі. У Егіпце пісалі на папірусах, у Індыі - на пальмавых лісці, у Кітаі - на скрутках з шоўку.
У чытальнай зале рабяты пазнаёміліся з даведачнай літаратурай - энцыклапедыямі, слоўнікамі. Гэтыя кнігі, могуць спатрэбяцца чытачам у любы дзень.
Цікава і весела правялі свой вольны час на канікулах навучэнцы пачатковых класаў наведаўшы Пціцкі сельскі дом народнай творчасці, дзе прынялі актыўны ўдзел у гульнёвай праграме "У госці да вясны". Рабяч чакалі вясёлыя конкурсныя заданні, загадкі і салодкія прызы пераможцам!
У ДУА "Пціцкая сярэдняя школа" адбыўся прафсаюзны справаздачна-выбарны сход.
Вучні 4-5 класаў у час вясенніх канікул завіталі ў госці ў Пціцкае лясніцтва. Цікавы і змястоўны расказ аб працы ў лясной гаспадарцы выклікаў зацікаўленасць у дзяцей, рабяты пазнаёмілся з прафесія ляснічага. майстра леса, лесніка, вадзіцеля.
Тэматычны дзень ў аздараўленчым лагеры "Сонейка" Пціцкай СШ прайшоў пад назвай "Знаўцы ПДР". Пад час пазнавальна - гульнёвай праграмы "Правілы дарожнага руху" рабяты ў займальнай форме атрымалі веды аб правілах бяспечных паводзін на дарозе і дарожных знаках. Свае веды рабяты мелі магчымасць замацаваць па дарозе Ў дом культуры і назад у школу, ўвага рабят была звернута на на тое, як правільна пераходзіць не толькі аўтамабільную дарогу, але і чыгунку, якая знаходзіцца ў аграгарадку.
У час вясенніх канікул навучэнцы Пціцкай СШ здзейснілі экскурсію на
чыгуначны вакзал. Даведаўшыся пра ўладкаванне чыгункі рабяты пабывалі ў самым яе "сэрцы" - памяшканні, дзе размяшчаецца комплекс тэхнічных сродкаў для кіравання цягнікамі і манеўровымі адзінкамі, успомнілі яшчэ раз аб правілах паводзін на чыгуначным транспарце, побач з чыгуначным палатном.
Чарговы дзень у аздараўленчым лагеры "Сонейка" Пціцкай сярэдняй школы прайшоў пад дэвізам "Дзень бяспекі". Рабяты сталі ўдзельнікамі віктарыны "Знаўцы правіл бяспекі", якая прайшла ў гульнявой форме. Выхаванцы разгледзелі непрадбачныя сітуацыі, якія могуць здарыцца дома і на вуліцы, і высветлілі, якія месцы небяспечныя для гульняў, а таксама прыгадалі алгарытмы дзеяння ў выпадку надзвычайных здарэнняў,
У рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі "Захаваем у памяці". Дзеці наведалі брацкую магілу ў аграгарадку Пціч, навялі парадак на тэрыторыі пахавання.