Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

4 студзеня ў школе адбыўся турнір па баскетболе паміж вучнямі 7-8 класаў. Час правядзення спаборніцтваў быў створаны пазітыўны настрой ва ўдзельнікаў, а таксама атрыманы зарад бадзёрасці і добрага настрою. Перамагло сяброўства!

Штодзённы снегапад стаў добрым штуршком для аматараў лыжнага спорту! Навучэнцы Пціцкай СШ разам з настаўнікам па фізічнай культуры выйшлі на лыжню на школьны стадыён. Весела і карысна рабяты правялі свой вольны час на свежым паветры, разам са спортам і сябрамі!

4 января 2024 в 16:46 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Новы 2024 год прынёс не толькі шмат снегу, але і дабавіў клопату па яго расчыстцы. Асабліва састарэлым людзям, якім значна дабавілася праблем. На дапамогу аднавяскоўцам выйшлі ўдзельнікі валанцёрскага атраду "Факел" Пціцкай СШ, пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванні. Сёння рабяты расчысцілі тэрыторыю на падворку ветэрана працы Герасіменка Фені Нікіцічны.

4 января 2024 в 16:31 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Пачуццё патрыятызму і грамадзянскасці прыходзіць у той момант, калі ты дакранаешся да нацыянальнай спадчыны свайго народа, да беларускай гісторыі. Вучні 7 класа сталі ўдзельнікамі музейнага ўрока"Да подзвігу салдата сэрцам дакраніся".Рабяты звярнуліся да экспазіцый музея, якія адлюстроўваюць ваенную гісторыю; даведаліся аб сведчаннях генацыду беларускага народа; дакрануліся да гісторыі нашага населенага пункта ў час ваеннага ліхалецця. Урок дапамог зразумець, што наш абавязак - захаваць памяць аб героях на доўгія гады!

4 января 2024 в 16:07 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Пад час зімніх канікул навучэнцы малодшых класаў наведалі тэматычную экскурсію ў школьным музейным пакоі "Музейныя рэліквіі". Рабяты змаглі дакрануцца да экспанатаў народнага промыслу, даведацца аб іх прымяненні ў штодённым жыцці беларускага народа, сярод якіх жлукта, лучыннік, ступа, кудзеля, прас, ткацкі станок.

4 января 2024 в 15:37 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Сёння ў аздараўленчым лагеры выхаванцы трапілі ў атмасферу працы. Дзецям былі прапанаваны заданні літаратурна-пазнавальнай віктарыны: аб чым вучыць прыказка; прафесіі нашых продкаў; прафесіі літаратурных герояў; загадкі-ашуканкі; падкажы прафесію; каму што патрэбна; азбука прафесій. Затым дзеці самі працавалі, асвойваючы творчыя мастацкія прафісіі. Выхаванцы стваралі кампазіцыю снегавікоў з паперы. Рабяты вельмі стараліся, дапамагалі адзін аднаму.
На развітанне ў час хвілінкі бяспекі выхаванцы даведаліся, як патрэбна паводзіць сябе, калі ты адзін дома, як пазбегнуць гвалту над сабой.

4 января 2024 в 15:36 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 375 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці".
Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны.

Сёння прайшла кансультацыя сацыяльнага педагога для бацькоў, чые дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. "Дзіцячая трывожнасць і агрэсія. Прычыны і наступствы". Чаму з'яўляецца дзіцячая трывожнасць? Якія наступствы могуць узнікнуць, такія пытанні раскрываліся падчас кансультацыі.

Чарговы дзень аздараўленчага лагера "Навагодняя казка " прайшоў пад дэвізам "Вуліца зімовых забаў". Традыцыйна дзень пачаўся з хвілінкі здароўя "Тры прыступкі, якія вядуць уніз", на якой рабяты даведаліся аб шкодзе алкаголю, наркотыкаў і курэння. Затым рабяты апынуліся на сапраўдным " Поле Цудаў ", дзе іх чакалі загадкі, рэбусы, сканворды і магчымасць праявіць сваю кемлівасць і спрыт. На прыканцы ўдзельнікаў гульні чакаў сектар "Прыз"!. Перамагло, як і належыць, сяброўства і каманды дух!

30 снежня навучэнцы Пціцкай СШ павіншавалі медыцынскіх работнікаў Пціцкай амбулаторыі з надыходзячым Новым годам, падзякавалі ім за працу і клопат пра ўсіх дзяцей і дарослых нашага аграгарадка, уручылі віншавальныя паштоўкі зробленыя сваімі рукамі!

Калектыў супрацоўнікаў і навучэнцаў Пціцкай СШ напярэданні навагодніх святаў наведалі рэзідэнцыю Палескага дзеда мароза Зюзі. Удзельнікі экскурсіі правялі цікава і пазнавальна свой час пазнаёміліся з гісторыяй Палескага краю, казачнымі героямі чароўнага лесу, адведалі гарачых бліноў з чаем! Асаблівае захапленне рабяты і дарослыя атрымалі ад сустрэчы з дзікімі жывёламі і экзатычнымі птушкамі!

29 декабря 2023 в 17:15 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках акцыі "Чысты клас. Чыстая школа!" пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў 5-10 класаў Пціцкай СШ была зроблена генеральная ўборка, прыведзены ў парадак пакаёвыя расліны. Сябры ГА «БРСМ» падрыхтавалі лозунг «Чыстая школа пачынаецца з цябе». Гэты лозунг стаў дэвізам гэтай акцыі. Вучні прыклалі ўсе намаганні, каб школа стала яшчэ прыгажэйшай і ўтульнейшай. Удзел у акцыі – гэта яшчэ адна нагода зрабіць свет вакол сябе больш чыстым і цудоўным!

З навучэнцамі 6 класа Пціцкай СШ прайшоў круглы стол "Звычаі, норавы і абрады беларускага народа". У ходзе занятка дзеці даведаліся аб звычаях і абрадах, захаваных нашымі землякамі. Асаблівая ўвага ўдзялілася навагоднім звычаям і традыцыям. У розныя эпохі на тэрыторыі Беларусі мяняліся навагоднія абрады, рытуалы і персанажы. Да гэтага часу, мы становімся сведкамі нараджэння яркіх і цікавых традыцый святкавання Новага года. Падчас навагодніх свят нашы продкі праводзілі розныя абрады, рытуалы і варожбы, з дапамогай якіх яны спадзяваліся забяспечыць у новым годзе мір і дастатак сабе і сваёй сям'і, зазірнуць у будучыню.

"Як пазбегнуць агрэсіі ў падлеткавым узросце" такая тэма была разгледжана на кансультацыі сацыяльнага педагога. Асабліва цяжка падлеткам, калі яны не знаходзяць разумення з бацькамі. Як пазбегнуць канфліктаў, як знайсці выхады з такіх сітуацый, на такія пытанні былі атрыманыя адказы ў час кансультацыі

Педагогі ўстановы адукацыі наведалі супрацоўнікаў чыгуначнай станцыі "Пціч. Сёння была праведзена гутарка аб прафілактыцы гібелі непаўналетніх ад знешніх прычын, а таксама аб захаванні жыцця і здароўя дзяцей. Асаблівая ўвага бацькоў была звернута на факты ўцягвання непаўналетніх у злачынную дзейнасць, звязаную з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, праз сетку Інтэрнэт. Педагогі распаўсюжзілі інфармацыйныя буклеты з назвамі прылажэнняў у мабільных тэлефонах дзяцей, якія могуць выкарыстоўвацца ў незаконным абароце наркотыкаў.

"Алея навагодніх цудаў"пад такім дэвізам прайшоў чарговы дзень у аздараўленчым лагеры "Навагодняя казка". У чарговы раз дзеці ўспомнілі жывёл і птушак роднага краю, якія занесены у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.Прагледзелі відэафільм пра птушак Беларусі.Адгадвалі загадкі, слухалі галасы птушак. У майстэрні Дзеда Мароза рабяты выраблялі навагоднія елачкі. Потым дзеці пісалі пажаданні Дзеду Марозу. На хвілінках бяспекі рабяты пазнаёміліся з правіламі паводзін у сетцы інтэрнет, яшчэ раз нагадалі правілы пажарнай бяспекі, правілы карыстання піратэхнічнымі сродкамі ў час навагодніх святаў.

Выхаваць патрыятызм у дзіцяці немагчыма без далучэння яго да роднай культуры.
Выхаванцы дашкольнай адукацыі Пціцкай СШ на занятках па нерагламентаванай дзейнсці пазнаёміліся з гераічнымі ўчынкамі, якія здзяйснялі іх дзяды і прадзеды ў імя захавання сваёй Радзімы. У ходзе занятку дзеці з гонарам усведамілі, што яны таксама з'яўляюцца часткай беларусаа народа, і што іх сем'і маюць дачыненне да гісторыі краіны.

Трэйці дзень у лагеры "Навагодняя казка" прайшоў пад дэвізам "Бульвар зімовых падарожжаў". У гэты дзень выхаванцы адправіліся ў госці да гаспадароў мясцовага Дома культуры, дзе казачныя героі запрасіліі іх у чароўны свет казкі. Дзеці змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод, паўдзельнічаць у цікавых конкурсах. Са з'яўленнем Дзеда Мароза пачалося сапраўднае свята з песнямі і танцамі!

Напярэданні навагодніх святаў удзельнікі валанцёрскага атрада "Факел" Пціцкай СШ аказалі дапамогу па навядзенні парадку на падворках адзінокіх і састарэлых жыхароў аграгарадка Пціч.

Другі дзень аздараўленчага лагера "Навагодняя казка" прайшоў пад дэвізам" Сквер прыгод". Сёння дзецям выпала магчымасць здзейсніць віртуальнае падарожжа на радзіму Беларускага Дзеда Мароза. Падчас інтэрактыўнай гульні рабяты пазнаёміліся са славутасцямі Белавежскай пушчы, яе ляснымі жыхарамі!