Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Да 36-ай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 5 класе адбылася гадзіна зносін "Слёзы Чарнобыля".У ходзе мерапрыемства навучэнцы даведаліся аб страшнай трагедыі і долі забруджвання тэрыторыі Беларусі радыеактыўнымі адходамі. Рабяты дзяліліся сваімі думкамі аб удзельніках ліквідацыі аварыі, мужнасці і гераізме выратавальнікаў. Напрыканцы мерапрыемства складалі кветку пажаданняў " Мае пажаданні ў будучыню"

26 апреля 2022 в 18:13 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

З мэтай захавання народных традыцый напярэданні свята Вялікадня, прайшло пасяджэнне сямейнага клуба "Вялікдзень у сям'і і ў душы". Яно ўключала майстар-клас па роспісу яек і пазнавальную гадзіну. Удзельнікі даведаліся аб паходжанні і значэнні гэтага дня, а таксама аб падрыхтоўцы і святкаванні яго. Рабяты пазнаёміліся з народнымі гульнямі "Кацілася яйка", "Біткі", "Раскруці яйка", "Закончыў сказ", "Перанясі яйка ў лыжцы". Кожны з ўдзельнікаў дамоў панёс прыгожую пісанку.

23 апреля 2022 в 11:28 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Навучэнцы 8-10 класаў прынялі ўдзел ва ўроку памяці "Нам мір завешчана берагчы"

22 апреля 2022 в 14:30 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

21 красавіка педагогі і работнікі ўстановы адукацыі сабраліся разам для абмеркавання пытанняў адзінага дня інфармавання "Асноўныя эканамічныя дасягненні першага года пяцігодкі ў кантэксце рашэнняў VI Ўсебеларускага народнага сходу". У рабоце сходу прыняла ўдзел старшыня Пціцкага сельвыканкама Пырко Ганна Пятроўна.

21 апреля 2022 в 16:19 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках году гістарычнай памяці для навучэнцаў 5-7 класаў прайшоў ўрок-памяці на тэму "Нам этот мир завещено беречь", прысвечаны падзеям часоў Вялікай Айчыннай вайны

19 апреля 2022 в 14:25 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках мерапрыемстваў да году гістарычнай памяці навучэнцы і педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у тыдні лесу. На рахунку школы ўжо не адзін гектар пасаджаных саджанцаў сасны і бярозы. Акрамя гэтага, у гонар Вялікай Перамогі, на тэрыторыі школы пасаджаны ябланевы сад!

19 апреля 2022 в 14:23 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Згодна плану работы МА настаўнікаў пачатковых класаў выхавальнікаў дашкольнай адукацыі і настаўнікаў дэфектолага ў прайшоў адкрыты карэкцыйны занятак для выхаванцаў дашкольнай адукацыі. Настаўнік вышэйшай катэгорыі Кашэв і ч А. Л.

18 апреля 2022 в 17:36 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны , прысвечаныя Сусветнаму дню захворвання гемафіліі. Навучэнцы даведаліся аб захворванні, яго прычынамі і лячэннем.

18 апреля 2022 в 15:02 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Для навучэнцаў 5-7 класаў былі арганізаванвы інфармацыйныя гадзіны на тэму "Што я ведаю пра налогі" у рамках распаўсюджавання фінансавай граматнасці. Рабяты пазнаёміліся з відамі налогаў, іх накіраванасцю, крыніцамі папаўнення, выкарыстаннем. Аб тым як збіраюць і трацяць налогі ў Беларусі. Хто мае права на ільготнае налогааблажэнне? Ад чаго залежыць сума выплачаных налогаў .

18 апреля 2022 в 12:52 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

На другі этап абласной алімпіяды былі накіраваны 9 навучэнцаў. Па выніках 2 этапу ўзнагароды атрымалі 6 нвучэнцаў. Словы ўдзячнасці навучэнцам і іх педагогам. Вялікі дзякуй за працу! Так трымаць! Поспехаў!

17 апреля 2022 в 11:59 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

16 красавіка работнікі, педагогі і вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку па добраўпарадкаванню. Педагогі дапоўнілі фруктовы сад саджанцамі ягадных культур, займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі школьнага двара, вучні прыбралі смецце па цэнтральнай вуліцы аграгарадка, а таксама прынялі ўдзел у акцыі "Чысты лес".

16 апреля 2022 в 16:02 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках дэкады па кібербяспецы ў 8 класе прайшла класная гадзіна на тэму "Безопасность в Сети Интернет" Рабяты падрыхтавалі паведамленні аб спосабах падману кіберзлачынцаў, даведаліся аб мерах супрацьдзеяння і пазнаёміліся з памяткай па бяспечных паводзінах у Інтэрнэце.

14 апреля 2022 в 23:01 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

З 11 па 20 красавіка ва ўстанове адукацыі праходзіць дэкада па прафілактыцы кіберзлачынстваў, у рамках якой прайшлі класныя гадзіны, круглыя сталы, сустрэчы з супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

13 апреля 2022 в 15:58 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

11 красавіка ў рамках правядзення акцыі "Нельга забыць, нельга зразумець..." прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна з праглядам дакументальных фільмаў "Мы павінны ім памяць ...", "Тут забівалі анёлаў"

12 апреля 2022 в 14:41 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

з 22сакавіка па 31сакавіка ва ўстанове прайшоў 1 этап абласной алімпіяды сярод навучэнцаў 4-9класаў.

11 апреля 2022 в 21:03 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

11 красавіка ва ўстанове адбыўся Дзень інспектара ІСН. Навучэнцы 8-9 класаў сустрэліся з інспектарам ІСН Шылянковым С.А. Падчас сустрэчы адбылася гутарка па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх за находжанне пасля 23.00, распаўсюджванні наркатычных сродкаў і іх аналагаў. Закрануты пытанні па кіберзлачанствах, злачанствах у сацыяльных сетках

11 апреля 2022 в 16:57 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Суботнім днём 9 красавіка работнікі ўстановы адукацыі, педагогі і навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Пасадзі свае дрэва" на тэрыторыі Пціцкага лчсніцтва. Дзякуй усім за добрую працу!

9 апреля 2022 в 11:50 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

8 красавіка адбылася сустрэча студэнткі Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, выпускніцы школы Бічан Ганны з навучэнцамі 9-10 класаў. Ганна паведаміла аб сваёй вучобе ва ўніверсітэце, факультэтах, пазнаёміла з прахаднымі баламі, паказала прэзентацыю аб жыцці студэнтаў, падзялілася сваімі планамі на будучыню.

9 апреля 2022 в 11:41 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Адзіны дзень інфармавання пад агульнай назвай "ШАГ" Школа Актыўнага Грамадзяніна, па тэме "Гонар за Беларусь". Чыстае навакольнае асяроддзе - ключ да здаровага ладу жыцця".
Змест інфармацыйных блокаў:"Захаванне спрыяльнага асяроддзя-прыярытэт нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага нацыянальна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь", "Зямля наш дом! Хай будзе чыста і ўтульна ў ім".
Навучэнцы 8-10 класаў абмеркавалі свае адносіны да роднай прыроды, фарміраванне экалагічнай культуры , агучылі пазіцыю і асвядомленне сваіх магчымасцяў у вырашэнні эканамічных праблем з мэтай яе захавання.

7 апреля 2022 в 14:53 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Да Міжнароднага дня спорту дзеля развіцця і міру ва ўстанове адукацыі былі праведзены "Рэспубліканскія алімпійскія ўрокі 2022". Малодшыя школьнікі выконвалі заданні ад злой чараўніцы Басцінды. Пасля таго, як выканаеш усе заданні, загарыцца Алімпійскі агонь. Рабяты складалі талісманы Алімпійскіх гульняў з пазлаў, адкрывалі сакрэт паходжання лагатыпа гульняў у Пекіне, аднаўлялі дэвіз, размяркоўвалі віды спорту з воблака слоў, вызначалі, якім спартыўным інвентаром карыстаецца спартсмен-алімпіец, вырашалі пытанні чысціні і парадку, адпраўляючы смецце ў адпаведны кантэйнер. З заданнем навучэнцы справіліся і запалілі Алімпійскі агонь.

7 апреля 2022 в 11:32 | Зизюк Л. И. | нет комментариев