Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Навучэнцы Пціцкай СШ наведалі раённы краязнаўчы музей. Рабяты мелі магчымасць пазнаёміцца з гераічным мінулым Петрыкаўшчыны ў час Вялікай Айчыннай вайны, наведалі экспазіцыю прысвечаную генацыду на нашай зямлі, прайшліся па алеі Герояў, якімі ганарыцца наша радзіма

Працягвае сваю работу аздараўленчы лагер "Сцяжынкі лета" Пціцкай сярэдняй школы. Чарговы дзень прайшоў пад назвай " Сцяжынкі творчасці". Спачатку рабяты сталі ўдзельнікамі хвілінкі здароўя, змаглі даведацца аб прафілактыцы сацыяльна небяспечных захворванняў. На працягу ўсяго дня дзеці з задавальненнем займаліся творчасцю, праяўлялі свае таленты, фантазію і здольнасці.

Чарговы дзень у аздараўленчым лагеры пачаўся з хвілінкі здароўя "Ро тавірус: меры прафілактыкі ", на якой дзеці азнаёміліся з. прычынамі ўзнікнення гэтай кішэчнай інфекцыі і спосабамі прафілактыкі. Далей выхаванцы лагера ўдзельнічалі ў пазнавальным турніры "Знатакі дарожнай азбукі", падчас якога рабяты замацавалі веды аб правілах дарожнага руху, пра інфармацыю, якую даюць дарожныя знакі. Затым да дзяцей завітаў інспектар Сектара прапаганды Петрыкаўскага РАНС Шамра Сяргей Дзям ’Янавіч. Інспектар расказаў аб прычынах узнікнення пажару, прывёў прыклады ўзнікнення пажараў, дзе віноўнікамі былі дзеці. Нагадаў аб правілах паводзінаў на вадзе, пра пажарныя апавяшчальнікі і раздаў памяткі . Завяршыўся дзень вясёлымі гульнямі на свежым паветры.

Вучні 7 класа з задавальненнем працуюць на прышкольным участку, даглядаюць кветкі на клумбах. Будзь прыгожай наша школа"

Працягвае сваю работу аздараўленчы лагер "Сцяжынкі лета". Трэці дзень маў назву"Сцяжынка сяброўства" і быў прысвечаны ўзаемаадносінам і сяброўству дзяцей ў калектыве.
Пачаўся дзень з хвілінкі здароўя "Чыстыя рукі - твая абарона", на якой у чарговы раз замацавалі веды пра правілы асабістай гігіены, якая дапамагае чалавеку быць здаровым, вясёлым, актыўным.
Далей выхаванцы з цікавасцю і задавальненнем прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні"Разумнікі і разумніцы", у ходзе якой паказалі сябе сапраўднымі эрудытамі, праявілі пачуццё сяброўства і ўзаемападтрымкі паміж удзельнікамі лагера.
Таксама наведалі музейны пакой школы, дзе з цікавасцю пазнаёміліся з інфармацыяй аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
На працягу дня выхаванцы атрымалі цудоўны настрой і зарад бадзёрасці.

Другі дзень аздараўленчага лагера быў прысвечаны здароўю зубоў. Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя "Сакрэты прыгожай усмешкі". Доктар Пілюлькін раскрыў сакрэты прыгожай усмешкі і даў парады зберажэння здароўя зубоў. Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі таварыства выратавання на водах наведвальнікі лагера паўтарылі правілы паводзін на вадзе, вучыліся спосабам аказання дапамогі і атрымалі "Памяткі школьніку". Закончыўся дзень вяселым флэш-
мобам "З усмешкай па жыцці "

Вясёлыя дзіцячыя галаскі напоўнілі радасным шчабятаннем летні аздараўленчы лагер "Сцяжынкі лета" на базе "Пціцкай СШ".

Першы дзень - "Сцяжынка сустрэчы" пачаўся з арганізацыйнай лінейкі, дзе выхаванцы пазнаёміліся з правіламі бяспечных паводзін у лагеры, з прафілактыкай дзіцячага траўматызму.
Рабяты выбралі назву атрада - "Вандроўнікі", склалі дэвіз атрада, намалявалі эмблемы.
Далей выхаванцы здзейснілі экскурсію ў Пціцкую АВОП, дзе адбылася гутарка з урачом- педыятрам, які даў парады аб здаровым ладзе жыцця.
Весела правялі час на спартыўнай гадзіне" Ты скачы, вясёлы мячык!"
На прыканцы дня была праведзена хвілінка бяспекі"Бяспечны маршрут", дзе выхаванцы паўтарылі правілы дарожнага руху .

08.06.2024.У час летніх канікул працягвае сваю работу настаўніцка-бацькоўскі патруль.Наведаны месцы масавага адпачынку падлеткаў. Рабяты папярэджаны аб дапушчальным часе знаходжання ў вячэрні час, азнаёмлены з адказнасцю за правапарушэнні.

У перыяд летніх канікул працягвае сваю дзейнасць валанцёрскі атрад Пціцкай СШ "Факел". Сёння рабяты аказалі дапамогу па навядзенні парадку на прысядзібным участку і агародзе адзінока пражываючым састарэлым грамадзянам, былым работнікам школы.

"Дзень здароўя і спорту" пад такой назвай прайшоў дзень гульнявой пляцоўкі ў Пціцкай СШ.Рабяты ўдзельнічалі ў антынаркатычнай акцыі " Здароўе - твае багацце", вырабілі сценгазету , аб тым як захаваць здароўе.Акрамя гэтага рабяты гулялі ў настольныя і рухомыя гульні, правялі спаборніцтвы па міні-футболе

Сёння ў дзіцячым садзе прайшоў майстар-клас "Ядомыя бусы". Дзеці атрымалі ядомыя шматкі з якіх трэба было зрабіць бусы. Рабятам было вельмі цікава і весяла працаваць разам. Пасля заканчэння майстар-класа ва ўсіх дзяцей атрымаліся вельмі прыгожыя і маляўнічыя бусы, усе засталіся задаволенымі.

У рамках працоўнай практыкі навучэнцаў 6 класа наводзяць парадак на школьным двары. Акрамя набыцця працоўных навыкаў рабяты маюць магчымасць адчуць сілу калектыва.

Дзяўчынкі 10 класа Пціцкай СШ праходзяць медыцынскую практыку на базе Пціцкай амбулаторыі. Вучыліся вымяраць артэрыяльны ціск, спыняць насавы крывацёк, паніжэнне тэмпературы цела.

У Пціцкай СШ працягвае сваю работу спартыўная пляцоўка. Дзеці пад кіраўніцтвам педагогаў з задавальненнем праводзяць спаборніцтвы на школьным стадыёне і спартыўным гарадку.

Чарговы дзень дзіцяцячай гульнявой пляцоўкі ў Пціцкай СШ прайшоў пад дэвизам "Дзецям бяспечную жыццядзейнасць". З кожным годам на дарогах становіцца ўсё больш і больш аўтамабіляў. Спыніць жалезную плынь нам не пад сілу. Але ў нашых сілах дапамагчы дзецям пазбегнуць непрыемных сітуацый на дарогах.Рабяты ў гульнявой форме ўспомнілі чаму патрэбна выконваць правілы дарожнага руха.

З 1 па 7 чэрвеня ва ўстанове адукацыі праходзяць вучэбна-палявыя зборы для юнакоў 10 класа, пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваеннай патрыятычнаму выхаванню. Будучыя абаронцы Айчыны знаёмяцца з правамі, абавязкамі і адказнасцю ваеннаслужачага, праходзіць фізічную і тактычную падрыхтоўку.

У вучняў з 6 класа Пціцкай СШ праходзіць летняя працоўная практыка. Рабяты актыўна наводзяць парадак на школьных кветніках: паліваюць і апалваюць іх. Сумесная праца аб'ядноўвае, а вынікі працы радуюць не толькі рабят, але і ўсіх наведвальнікаў школьнага двара!

Сёння дзяўчынкі 10 класа Пціцкай СШ на медыцынскай практыцы ў мясцовай амбулаторыі асвойвалі тэхніку імабілізацыі верхніх і ніжніх канечнасцей пры розных відах пашкоджанняў.

Удзельнікі гульнявой пляцоўкі Пціцкай СШ сёння мелі магчымасць замацаваць правілы паводзін на вадзе, паўтарыць асноўныя дзеянні пры аказанні першай дапамогі. Рабяты удзельнічалі ў пазнавальнай конкурснай праграме "Правілы паводзін на вадзе". Педагогі яшчэ раз нагадалі дзецям пра недапушчальнасць знаходжання без дарослы на вадаемах. Акрамя гэтага рабяты прайшлі паласу перашкод, гулялі у гульні "Трэці лішні", "Квадрат" з элементамі футболу.